• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    * * *
    Карэта спынілася. Княгіня Ганна Радзівілава расплюшчыла вочы і загадала:
    Пакліч мнетаго прыгажуна.
    Маладзенькая спадарожніца канцлерыхі высунулася ў вакно і забразгала срэбным званком на доўгай разьбёнай ручцы. Амаль імгненна ля карэты загарцаваў малады афіцэр. Мабыць не адзін тыдзень мантуліў каня, пакуль прывучыў да гэткіх скокаў, падумала княгіня.
    Дзе гэта мы, вашмосьць? запытала афіцэрыка.
    Проста перад намі дарога на Лубень, яснавяльможная пані.
    Спыніліся, як загадана, ветліва пахіліўшыся да вакна карэты, патлумачыўтой.
    Тады перадай мой загад пачакаць тут гадзіны дзве, а ты са сваімі малойцамі за мною на Лужок, гэта направа, калі памяць не падводзіць...
    Памяць княгіні Ганны з Сангушкаў Радзівілавай, удавы канцлера Караля Станіслава Радзівіла, магла добра прыдацца якому важнаму дзяржаўнаму мужу. Яна ўтрымлівала мноства імён, назваў і звестак, неабходных у няспыннай стараннай працы на карысць радзівілаўскаму роду. Жаданне наведаць двор пана Юльяна Валадковіча выпадала з гэтага пераліку. Тут быў рух душы, покліч сэрца.
    Заедзем, дзяўчаткі, выпрастаем ногі, прамовіла яна да сваіх маладзенькіх дваранак, адкінулася на падушкі і прыкрыла вочы, паддаючыся ўспамінам пра далёкуюўжо, незваротную маладосць.
    Калі карэта княгіні пракацілася па дзядзінцы і спынілася перад ганкам, пан Юльян быў акурат перад домам. Згледзеўшы, хто прыехаў, кінуўся насустрач з юначым імпэтам.
    Шчаслівы вітаць яснавяльможную пані ў сваім двары, Валадковіч дворна пакланіўся, цалуючы руку княгіні.
    -1 я рада! проста адказала княгіня, аглядаючы ўсю постаць пана Юльяна. Старэем, а добрых прыяцеляў наведаць часу не стае. Сто год не была! яна акінула поглядам наваколле. Вось і зараз не надоўга, але бачу і васпан некуды выбіраецца?
    На дзядзінцы стаяла яшчэ адна карэта, ля якой завіхаліся фурманы. Валадковіч засмяяўся весела, па хлапечаму.
    -У павет, яснавяльможную пані сустракаць! Вось і дачка напрасілася сябровак праведаць, я думаю, ёй карціць княгіню пабачыць.
    Якраз у гэты момант на ганак выскачыла маладая пара. Дзяўчына ў самым росквіце і статны прыгожы маладзён з разумным крыхузадуменнымтварам.
    Татка!А паперы! Паперы забыл іся! усклікнула паненка.
    Хлопец трымаў у руках невялікую скураную торбу, аздобленую багатымі ўзорамі. Згледзеўшы нечаканую госцю, абое сумеліся і сталі ў самых дзвярах.
    Вось і яна, памянутая! усміхнуўся пан Юльян, паказваючы на разгубленую дзяўчыну. А гэта сусед наш, пан Барташэвіч, кракаўскі студыёзус, амаль бакалаўр.
    Прыняўшы выразы шацунку, вяльможная госця на імгненне задумалася і павярнулася да сваёй карэты.
    Вы, дзяўчаткі, сядзеце з паненкай у тую карэту, загадала яна двум сваім дваранкам, якія з цікаўнасцю аглядалі двор і спрабавалі ўгадаць, чаму княгіня ўшанавала яго сваім наведваннем. Вам будзе вальней папляткарыць, а мы з панам па старэчаму.
    Да Лубені хапіла часу пагаварыць пра ўсё. Натуральна больш распытвала княгіня. Ведала, што яе жыццё і так на вачах, а распытваць Валадковічу не выпадае. Так і было. Запытаў пра здароўе самой і сямейнікаў, а пра гаспадарку Радзівілаў пытацца было 6 смешна.Таму падрыхтаваўся адказваць ды слухаць.
    He ажаніўся, пане Юльяне?
    Княгіня памаўчала. Валадковіч таксама не азываўся.
    Разумею. Рэдкай дабрыні была нябожчыца, прамовіла яна, а падумала, што і прыгажосці не часцейшай. Дачка, бачу, усе матчыны кропелькі пазбірала.
    Грэх скардзіцца. Праўда сваволіць часта. Але што на тое парадзіш, уздыхнуў пан Юльян не так са скрухаю, як з прыхаваным гонарам. Вось і з гэтым маладзёнам ад яе свавольства гісторыя.
    Прыстойны, падалося, паніч. He ў сакратарах васпана? Хіба з намі едзе?
    -У тым і бяда, што не можа нікуды ехаць. Хаваецца ў мяне! Злачынца ён! пан Юльян вымавіў апошнія словы з такой з'едлівасцю, што княгіня засмяялася.
    Зразумела, што пачуе пра чарговую бязглуздзіцу часоў бескаралеўя. Занадта верыла ў прыстойнасць Валадковіча, каб дапусціць прысутнасць некага падобнага ў яго доме ды яшчэ ў таварыстве адзінай дачкі. Давялося пану Юльяну задаволіць увагу сталай жанчыны да гісторыі пра маладых. Калі заканчваў апавяданне, як вывозілі паніча з нейкай схованкі, княгіня паднесла хусцінку да вачэй.
    Гэта ж як бедная дзяўчына нагаравалася! спачувальна ўсклікнула яна.
    Пан Юльян не чакаўтакой расчуленасці ад суворай княгіні. Спадзяваўся, што падзеліць яго непакой нястрыманасцю і свавольствам залішне самастойнай дачушкі. Аж на табе! Спачувае смаркатай! Княгіня заўважыла яго здзіўленне.
    А што ты сабе думаеш, ласкавы пане? княгіня насмешліва прыжмурылася на Валадковіча. Як я здагадваюся, гадаваў дзяўчыну здаля ад маладзёнаў. He дзіва, што гэты запаў ёй у сэрца: прычына важкая і, з усіх бакоў гледзячы, станоўчая. А тут раптам бачыць, як яе адважнага таямнічага выратавальніка вядуць у вязніцу, А пасля ўцёкаў паранены мусіць хавацца! Гэта ж аніводзін французскі раман не дараўнуе!
    Пан Юльян нямала пасмяяўся над прыгодамі і няшчасцямі розных Астрэй ды Сэлядонаў, каб не пагадзіцца з меркаваннямі княгіні. Проста баяўся бяды.Так і прызнаўся.
    -Ажані іх, васпане, і не вагайся! амаль загадала княгіня. Я свайму Міхасю ўсё выбірала ды загадвала. А ён, як уюн, выкруціўся і знайшоў сабе па душы. Я, вядома, пазлавала, але мушу прызнацца, рада. Можа мае былі і прыгажэйшыя і значнейшыя і пасаг мелі большы, але калі ў чалавека ў сям’і згода, то яму і свет весялейшы.
    Гэта праўда, яснепані, чыстая праўда, пагадзіўся пан Юльян. Здаецца і ён да Рэгінкі мае вялікі афэкт. Хіба баіцца, што як іншых выпраўлю з гарбузом.
    He засцянковы? запытала княгіня.
    Як на нашу ваколіцу цалкам прыстойная гаспадарка.
    -Тады пра што думаць. Ада таго адукаваны. I на маршалка пацягне, альбо на судцзю.
    -	Медыкус ён.
    -	А гэта маршалку не зашкодзіць, са знаўствам сцвердзіла княгіня. Адно скажу: дзяўчына нікога іншага не пажадае і хлопца з рук не выпусціць! А хто, скажы, ад такой прыгажуні адмовіцца? Што да яго крыўдзіцеляў, то я доўга вэждацца не буду.
    Пан Юльян памуляўся, не разумеючы, дзякаваць за дапамогу ці адмаўляцца. Шмат разоў думаў, як выйсці з дурнаватага становішча, а тут раптам усё можа вырашыцца проста і хутка. Але ці не забудзецца княгіня пра абяцанае ў сваіх уласных турботах.
    -	Мы ўсё пра мяне ды пра мяне, а ў яснепані і сваіх клопатаў процьма, перапрашальна прамовіў Валадковіч.
    Княгіня Ганна кіўнула:
    Хапае! Двух год не прайшло, як навандравалася ад Коўна да Менску, ад Ліды па Берасце.
    У той памятны 1733 год рыхтаваліся да Канвакацыйнага Сойму, дзе павінна была вырашыцца справа кандыдата на караля і вялікага князя. Тытулаваныя і нетытулаваныя асобы, дзейсна занятыя палітыкай, былі занепакоены ўтрыманнем у паслушэнстве павятовых соймікаў. На Сойм павінны ехаць адпаведныя паслы. Але кожная групоўка лічыла адпаведнымі тых, хто быў неадпаведны для іншай. Удава вялікага канцлера, надзеленая Богам вялікай схільнасцю да палітыкі, не збіралася ахвяраваць ею дзеля прасоўвання розных недарэкаў, што мелі няшчасце нарадзіцца мужчынамі.
    Хіба ж яны самі ўправяцца? даверліва пахілялася княгіня да Валадковіча. Забалбочуць усё, а на Сойм ізноў наедзе п’яноты ды галоты, калі што і здольнай то раўнуць “HE ДАЗВАЛЯЮ!” А пасля паспрабуй усё выправіць, калі дурных ухвалаў цэлы кош нагрызмоляць. Сам чорт, перапрашаю, патыліцу пачне чухаць.
    Валадковіч не ведаў, як ацэньваецца яго прыдатнасць, але не мог не пагадзіцца з тым, што на Соймы часта дэлегуюцца зусім не светлыя галовы. А чарговы Сойм шмат каму бачыцца
    як прымірэнчы. Спатрэбяцца немалыя здольнасці, каб пагадзіць пасвараныя бакі. Любая спроба пакінуць без увагі нейкую прэтэнзію, кожнае неасцярожнае слова можа прывесці да зрыву аль6о проста адкінуць бакі ад кропак згоды.
    Нельга пускаць на самапас! рашуча прамовіла княгіня. Княству латрэбен спакой. Наваяваліся ўсе ад пуза! Тым Агінскім ды Сапегам залежыць на страляніне, бо не могуць пагадзіцца, каб усё ўладкавалася без іх удзелу. He гэтулькі хочуць замірэння, колькі выгад ад гэтага замірэння. А такое можа цягнуцца гадамі! Слушна вырашыла ваша шляхта з тым лістом.
    Валадковіч падзяляў гэту думку. 3 той толькі розніцай, што не звязваў яе з інтарэсамі нейкага роду. Лічыў, што верхаводы канфедэрацыі не прызнавалі Аўгуста Трэцяга, але былі 6 згодны прызнаць на пэўных умовах. Сілы пасадзіць на трон Ляшчынскага ў іх не было, таму яны імкнуліся стварыць умовы дзеля прызнання саксонца менавіта такім чынам, іх удзелам.
    * * *
    Пан рэгімэнтар лубеньскага гарнізону сустракаў караван яснавяльможнай пані пры поўным парадзе з усімі падначаленымі: афіцэры па правай руцэ крок ззаду, за імі жаўнеры. Зводдаль усё насельніцтва. Шлёма ў дзвярах карчмы выказваў асцярожную надзею, што гэта першае сведчанне пра мажлівасць каралеўскага тракгу, абяцанага вучонымі людзьмі. Карэта княгіні спынілася якраз каля афіцэрскага шыхта. Пан камендант ступіў тры крокі наперад і адсалютаваў палашом
    Яснавяльможная пані, паручнік Рэкуць па загаду яснавяльможнага пана канюшага літоўскага камендант мястэчка Лубень, гатовы да паслуг!
    Паручнік доўга раіўся з Доўнарам, складаючы гэты нестатутны рапарт, але здаецца ўсё абыйшлося. Халера ведае, як дакладваць жанчыне, але ж паспрабуй не далажыць!
    -Дык гэта тваё войска? княгіня не збіралася выходзіць, толькі пасунулася да адчыненых дзвярэй карэты.
    -Так, яснавяльможная пані! выгукнуў Рэкуць і міжволі зірнуў на Доўнара, адзінага знаўцу дворных звычаяў. Але той стаяў як струна і не рупіўся дапамагаць. Ды як бы тое зрабіў?
    Княгіня нічым не паказала незадавальнення і паручнік крыху супакоіўся. Нямала наслухаўся пра ўладную жанчыну і яе ўплывы.
    Дык гэта ты з імі, яснавяльможная пані нядбала махнула ў бок мужнага гарнізону, трымаў у вязніцы пана Барташэвіча?
    Камендант збялеў. He думаў, што гэты студыёзус такая важная птушка. Ажно, маеш, баба! Але сумленнасць не дазволіла шукаць нейкіх выкрутак.
    Збег, яснавяльможная пані, выдыхнуў ён. Хітра збег і не можам знайсці.
    Княгіня нечакана для паручніка ўсміхнулася і зусім не сярдзіта, хутчэй бавячыся разгубленасцю каменданта мястэчка Лубень. Азірнулася на чалавека ў глыбі карэты і нешта весела прамовіла. Ізноў зірнула на паручніка.
    He думаю, вашмосьць, што на вас шматхітрасці патрэбна.