Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Пані Ганна не асмелілася думаць, што за гэтым "нам парадавацца” і "нашага Адама” крыецца нешта яшчэ апроч удзячнасці за той памятны выпадак. Здаецца расплаціўся за тое Валадковіч, дай Бог, так іншым быць удзячнымі.
Што вы кажаце! радасна ўсклікнула яна. Сапраўды радасць дык радасць!
Яшчэ на павятовым пасольскім сойміку Валадковіч запатрабаваў абароны нашчадка пасэсыйнай уладальніцы Ганны Барташэвіч ад беспадстаўнага пераследу. 3-за бязглуздых абвінавачанняў малады шляхціц не мае магчымасці ўдзелу ў сесіях. Пан Вярыга, абраны дырэктарам сойміку, рашуча падтрымаў Валадковіча. У сукурс яму пайшоў і пан маршалак. Паколькі ўсе ўжо добра ведалі, як вырашыла справу княгіня, нязгодных не магло быць. У інструкцыю паслам, адным з якіх стаў пан Юльян, без спрэчак уключылі наказ: спыніць усякі пераслед нязгодных з абраннем Аўгуста Трэцяга, калі яны не бароняць сваёй рацыі са зброяй у руках. Другім пунктам загадвалася настойваць на спыненні збройных дзеянняў і перамовах.
Дзякуй вам, пане Юльяне! пані Ганна была ўзрушана тым, што Валадковіч не паленаваўся дадаць яшчэ нешта дзеля бяспекі Адама.
Heтолькі дзеля вас стараюся, загадкава ўсміхнуўся Валадковіч. А дзе ж сам вінавайца закалотаў?
Паехаўз Маркам азяроды агледзець. Гэтым разам сапраўды з гэтым клопатам, каб ведаць колькі жэрдакзімою нарыхгаваць.
Вось гэта па мойму! ухвальна ўсклікнуў Валадковіч. Па гаспадарску! Але маю ў такім выпадку яшчэ адну, скажам так,
дыскрэтную размову, калі вы не супраць?
Голас пана Юльяна ізноў загучаў паважна. Пані Ганна заўважыла гэта і міжволі звязала з папярэдняй заўвагай пра старанне не толькі дзеля яе.
Як жа я магу быць супраць? Мне з вамі кожную справу прыемна разважыць.
-Тады не буду разводзіць цырымоніі. Як вы на тое, калі я прапаную вам засылаць да Лужка сватоў? пан Юльян уважліва глянуў на суседку.
“He памылілася, падумала пані Ганна. Няўжо так складваецца?”
Але ж там толькі адна паненка на выданні! засцераглася пані Ганна, каб прагнаць рэшткі сумнення.
Менавіта пра яе і мова! усміхнуўся пан Юльян. Дык што вы на гэта? Бо пан Адам яшчэ не скончыў з навукамі.
Пані Ганна хвільку памаўчала.
Бакалаўра то я магу каго іншага пабачыць, а вось праўнукамі маімі могуць быць толькі дзеці Адама. Вядома, яму вырашаць канчаткова. Але, гледзячы на яго апошнім часам, думаю Акадэмія не пераважыць, засмяялася пані Ганна.
Як я зразумеў, вашай згоды яму не цяжка будзе дабіцца, у тон ёй прамовіў пан Юльян. To не будзем марудзіць. Разгледзьцеся за кім адпаведным, а я сваю красуню падрыхтую, хоць не думаю, што на гэта шмат часу спатрэбіцца 1 ён весела засмяяўся, палічыўшы справу вырашанай.
* * *
Ля рэзідэнцыі князя Міхала Радзівіла ў Варшаве стаяла толькі дзве харугвы. Можа кампут, але хутчэй за ўсё ўласныя, радзівілаўскія. I даверу ім больш, і выглядаюць самавіта. Калі сцісла па традыцыі, то тут павінна было раіцца ад жаўнераў усіх узораў зброі.
Маладжавы чалавек, з выгляду спраўны вайсковец, з цяжкас-
цю прабіўся праз натоўп інтэрэсантаў і звярнуўся да ад'ютанта:
Перадай, вашмосьць, яснавяльможнаму князю, што да яго Ламацкі, гэта значыць я, у справах Галса. Запамятаў? Галса! падкрэсліў ён.
А вашмосьць хто будзеш па вайсковасці?
Ламацкі ўсміхнуўся, думаючы, як хугка новы гетман усталёўвае парадкі ваярскай іерархіі.
У мінулым паручнік гусарыі, пазней павятовы харужы, a зусім нядаўна быў камендантам у канфедэрацыі.
Маладзён утаропіўся ў назолу.
-У канфедэрацыі? перапытаў ён. I спадзяешся, вашмосьць, што пан гетман дапусціць цябе да размовы? He бачыш, колькі тут народу сабралася? I з якімі барвамі! Яснавяльможны, ад’ютант прыцішыў голас, загадаў адсюль усе лаўкі прыбраць. Аты кажаш, павятовы харужы!
Усё ж нечым Ламацкі хлапцу падабаўся. Можа якраз тым, што канфедэрат, учарашні супаратяснавяльможнага, а не бянтэжыцца, настойвае. А Пацыфікацыйны Сойм ледзь во абвесціў такім зухвальцам амністыю.
Ты, вашмосьць, толькі далажы, папрасіў Ламацкі. Прыме мяне гетман. Я ж, яктыя там, дадаў ён ціхенька, кіўнуўшы ў бок наведвальнікаў, булавы не дабіваўся, то мне і лаўку дазволіў 6ы.
-Жартуеш, вашмосьць, усміхнуўся ад’ютант. Добра, паспрабую, пачакай.
У чаканні, пакуль яснавяльможны вызваліцца, Ламацкі азіраўся па зале. Ані тут, ані раней не заўважыў вартавых пры булаве. Можа новаспечаны гетман яшчэ не нацешыўся яе выглядам і трымае ў сваім пакоі? Гэтулькі часу дабіваўся!
Доўга чакаць не давялося. Нямала здзіўлены ад’ютант кіўнуў Ламацкаму заходзіць і, павярнуўшыся да тых з важкімі барвамі, абвесціў:
Ягамосьць па неадкладных справах вайсковасці. Вашмосьці разумеюць...
Зразумелі іхмосьці хітры выбег ад’ютанта, ці прынялі без скрыпу, Ламацкі не даведаўся.
Павітаўшыся і прысеўшы па запрашэнню князя на ўгульным крэсле з разьбянымі парэнчамі-падлакотнікамі, пан Ламацкі абмяняўся звычаёвымі сказамі пра здароўе і самаадчуванне. Адразу ж за гэтым пачуў:
Дык васпан наконт Галса, князь не хаваўся са сваёй шчырай зацікаўленасцю. Але жто не васпан той Галс? Але хвіліначку, гетман нядбалым рухам далоні затрымаў ад’ютанта. Даведайся, рыбанька, каму гэта стрэліла ў галаву выставіць перад рэзідэнцыяй гетмана толькі дзве харугвы. А дзе ж райтары, драгуны?
Адпусціўшы афіцэра, князь запытальна зірнуў у твар Ламацкага. Відаць было, што спрабуе прыпомніць таго, з кім звязваў гэту мянушку, каб параўнаць з чалавекам, што сядзіць перад ім. Ламацкі злёгку ўсміхнуўся, падумаўшы, што Радзівіл можа палічыць яго за прайдзісвета, які слрабуе падшыцца пад чужое імя і патрабаваць ад князя ўдзячнасці. Урэшце амністыя стварае гэтаму зручнасці. Даведацца пра той выпадак на Нёмне магло шмат людзей, нават выпадкова.
He, яснавяльможны пане гетман, ветліва засмяяўся Ламацкі. Я толькі яго добры знаёмы і прыяцель. А каб паверылі, зірніце на гэты лісцік.
Ламацкі падаў князю перагнуты ўдвая ліст, залеплены васковай пячаткай з невыразнай выявай. Відавочна пра патаемнасць не дбалі.
-Там, яснавяльможны пане, па словах Галса павінна быць нешта, ведамаетолькі вам абодвум.
Радзівіл паспешліва падрэзаў ліст касцяным ножыкам і ўтаропіў нецярплівы погляду паперу. Яго засяроджаны твар распагодзіўся цёплай усмешкай.
Як у чароўным люстэрку зірнуў на ўласную маладосць. прамовіў да Ламацкага ўзрушана. Але ў чым жа справа, чаму ён сам не мог бы з’явіцца?
Ламацкі каротка, але грунтоўна патлумачыў, што Галс, як і ён
сам, непакоіцца лёсам удзельнікаў канфедэрацыі.
Але ж амністыя ахоплівае ўсіх, заўважыў Радзівіл так, нібы амністыя была абвешчана яго стараннямі.
Князь пакладаў на ёй вялікія спадзяванні, значна большыя, чым яна таго заслугоўвала. Амністыя даравала канфедэратам віну ў разуменні караля і яго атачэння, але, на жаль, яна не магла памірыць нязгодных, не стварала грунту згоды.
Так, яснавяльможны пане. Але ёсць асаблівасці...
Я даўжнік гэтага чалавека, князь прыўзняў паперу над сталом. Зраблю ўсё, што ён просіць.
-Дзеля гэтага я і з’явіўся, яснавяльможны пане, кіўнуў Ламацкі.
Твар Радзівіла ледзь заўважна пасмутнеў. Відаць ён быў крыху расчараваны прызямленнем рыцарскага вобразу таварыша юнацкіх прыгод і ваяра канфедэрацыі.
Дык я слухаю! спаха піўся князь.
Ламацкі выклаў просьбу Галса ўзяць на службу некалькі здольных юнакоў. Калі не ў кампут, то ў надворнае войска. Ад імя Галса і ўласнага запэўніў князя, што атрымае добры набытак. Хлопцы малазямельныя: да вайсковай справы маюць выключную адарацыю. Кожнага з іх паслухаць, то ледзь не кармазынавы, а распытаеш другі ці трэці сын. Калі што і атрымае ад бацькі, то похвы ад дзедавай шаблі, бо шабля ўжо старэйшаму дадзена, некуды хлопцам дзецца.
-Так, усміхнуўся князь.
Ведаў гэту бяду беззямельнасці. Ведаў і віну ў гэтым ягонага роду. Гадаваліся шляхціцы дзеля войнаў. На іх вызначаліся, імі багацелі. А як ціха ды мірна, то іншаму няма да чаго сілу і розум прыкласці, 6о бацькаву зямлю не раскатаеш як цеста. Падабалася князю гутарыць з гэтым чалавекам. Прыемна было, што зможа лёгка задаволіць яго просьбы.
А што ж сам Галс? Ці няма ў яго якой асабістай просьбы?
Ёсць, яснавяльможны пане. He менш асаблівая. На ваш го-
нар спадзеючыся, просіць скрэсліць з вашага дыярывуша ўсялякае пра яго ўпамінанне.
-1 гэта ўсё?
Князь быў не столькі ўсцешаны, колькі здзіўлены нязначнасцю просьбаў і пажаданняў. Да таго ж, выкананне іх не каштавала ані грошай, ані часу, нават несла пэўную карысць. Заўсёды лепш мець пры боку залежных ад цябе людзей і не чужынцаў. Незвычайнага чалавека паставіў лёс на яго жыццёвым шляху. Ламацкі тым часам падаў князю яшчэ адзін аркуш.
Ці нельга было 6, паколькі пан гетман напэўна яшчэтутзатрымаецца, выдаць мне падобнага кшталту ліст да якога старэйшага афіцэра наконттых хлапцоў, калі наша просьба прымаецца.
Князь старанна прачытаў паперу. Ліст быў складзены з веданнем справы, заставалася толькі дапісаць каму і скласці подпіс. Князьузняў вочы на Ламацкага.
Калі не мы з вамі дапаможам гэтым хлопцам.то хто жтады? Ці ж не мы іх уцягнулі ў бойку? Радзівіл усміхнуўся. А не, то яны нам новую канфедэрацыю зладзяць.
-Так, яснепане! падхапіў Ламацкі. Разумна разважылі. Менавіта такога і спадзяваліся ад яснавяльможнага пана.
Слова князя мацней граніту з берагоў Рэйна! з шырокай усмешкай праскандаваў Радзівіл, паказаўшы на галсаў ліст.
Князь не стаў клікаць якога пісарчука. Сам падыйшоў да прыгожага сэкрэтэрыка, выбраў пяро, дапісаў зверху прызначэнне і склаў подпіс. Прыклаў пячатку і патрос над лістом пясочніцай.
Вось, падаў Ламацкаму. Знойдзеш, вашмосьць, у Слуцку палкоўніка Перахадовіча, ён усё зробіць. Пры нагодзе дадаткова яму загадаю, князь чыркнуў на паперцы памятку. Шкода, што так і не сустрэнемся з Галсам.
Голас князя гучаў шчыра.
Ён лічыць, што так будзе лепш, яснавяльможны пане, адказаў Ламацкі. Чалавек не збіраўся ваяваць. Хацеў зажыць
мірна, домам. Злыя людзі змусілі пайсці ўлес. Няхай спраўдзяцца сёння яго мары.
Мірна, домам, задуменна паўтарыў князь. Што ж можа быць лепшае?
Ламацкі ведаў, што і гэта не пустыя словы. Яснавяльможны прыкладны сем’янін. Ажаніўся, падпарадкуючыся пачуццю, а не разліку. He заўжды так у магнацкіх колах. Ды і княгіня вартая таго.
Што ж нам з усяго застаецца, калі з папер скрэсліць? князь пытаўся і ў сябе самога і ў Ламацкага.