• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Так ёсць! раўнуў паручнік і сумеўся, пачырванеўшы як вараны рак.
    Княгіня зусім развесялілася, ізноў сказала штось свайму спадарожніку. Рэкуць баяўся тлумачыць, што ўцёкі адбыліся падчас яго адсутнасці, каб не памянуць прыкрым выпадкам пільнае вока, што бачыць далёка. Княгіні ўжо стала шкада беднага ваяра.
    А пратаколы пісалі? яна перайшла на будзённы тон і гэта зусім супакоіла каменданта.
    Хоць з паперамі, дзякуючы Будрэвічу, усё як мае быць.
    Так, яснавяльможная пані, усё захоўваецца ў поўным парадку.
    Княгіня строга зірнула на паручніка:
    Вось у поўным парадку і спалі! заўважыла агаломшаны позірк афіцэра і загадала: А пра пана Барташэвіча забудзься! А калі якая паперына застанецца, сама яе падпалю і вусы вашмосьці паабсмольваю, паабяцала яна, ласкава пасміхнуўшыся.
    Спалю ўсе да аднаго, яснавяльможная пані! службіста за-
    пэўніў паручнік.
    Вусоў шкода? Ну то і добра! Салютуй! загадала княгіня. A то можа твае ваяры і страляць развучыліся?
    Рэкуць крутнуўся, як падспружынены, і ўзмахнуў палашом. Ляснуў залп траціны гарнізона, за ім два наступныя. Пад гром апошняга княгіня ласкава махнула рукой жаўнерыкам і знікла ў карэце. Караван крануўся ў напрамку павятовай сталіцы. Рэкуць сцякаў потам, пакуль не знік з вачэй апошні воз абозу...
    Ну вось і ўсё! весела выгукнула княгіня.
    He ведаю як і дзякаваць! Крыху разгублена прамовіў пан Юльян. Усё не адважваўся звярнуцца да яснепані, прызнаўся ён.
    Няма за што дзякаваць, адмахнулася княгіня. Я ж кажу, хопіць дурням гуляць у вайну. Хіба ж мой Міхасенька вось так справу вырашыў бы? Ды аніколі! Пачаліся 6 нарады ды парады, так што і самі адзін аднаго пазаарыштоўвалі б, і было 6 яшчэ мала.
    Пан Юльян згодна падтакваў. Няма нічога немагчымага, калі шмат улады, але няма абавязку, затое Адам можа вярнуцца ў свае Барташы і нічога не баяцца.
    * * *
    Халодны лістападаўскі вецер прабіваўся пад раскошныя, з багатымі каўнярамі на паўспіны, дэліі сенатараў, моцнымі подыхамі адкідваў крысы падбітых дарагім футрам кунтушоў. Але яснавяльможны князьМіхал Радзівіл не адчуваўаніякай прыкрасці. У душы яго цвіў май і грымелі сурмы. У вушах яшчэ гучалі словы кароннага падканцлера, прамаўляўшага ад імя караля, а ў руцэ адчуваўся цяжар атрыманай нарэшце польнай булавы Вялікага Княства. Сыпаліся залатым дажджом віншаванні прыяцеляў і непрыяцеляў. Такі ўжо лёс у гетманаў: мець і тых і гэтых больш, чым хацелася 6. Невядома, што яны пачнуць заўтра, але зараз і на самых наравістых знойдуцца цуглі. Польны гетман! Гэта ўжо навечна, калі не думаць пра пасаду вялікага!
    Сойм прайшоў без прыкметных вынікаў. Хоць і задумваўся як прымірэнчы, такім у сапраўднасці не стаў. Станіславаўцы ўсё яшчэ на нешта спадзяваліся. Сарваць сканфедэраваны Сойм не маглі, але і на поўнае прымірэнне пакуль не ішлі. Час марнаваўся на безвыніковыя спрэчкі і сваркі. Пачаўся другі тыдзень лістапада, калі Панінскі, маршалак Варшаўскай канфедэрацыі, што вяла рэй за Аўгуста Трэцяга, абвясціў Сенату пра заканчэнне Сойму. Маршалак заклікаў караля і сенатараў прылучыцца да канфедэрацыі ды прыступіцьда раздачы вакансіяў. Падканцлер Ліпскі ад імя караля адклаў прысягу сенатараў канфедэрацыі на неакрэслены час, а раздачу вакансіяў прызначыў на заўтра. I вось у адзін дзень усе чатыры булавы Рэчы Паспалітай знайшлі гаспадароў. Даўгавата яны праляжалі вольнымі. Вясёлы голас вывеў князя з задумы.
    Што, пане польны, ці не пара адзначыць шчаслівы дзень шчодрым абедам ды абмыць булавы добрым венгерскім? Хлопцы нашы ўжо, напэўна, святкуюць.
    Твар князя Міхала Карыбута Вішнявецкага, канцлера і рэгімэнтара Вялікага Княства свяціўся калі не шчасцем то глыбокім задавальненнем. Раніцою атрымаў прывілей і пацалаваў руку караля.Толькі штоўзяўу руку вялікалітоўскую булаву, разам з усімі прысягнуў каралю і Рэчы Паспалітай, і ад гэтай хвіліны ён паўнамоцны вялікі гетман. А яшчэ годтаму сам адмовіўся прымаць яе ад Аўгуста Другога з-за чыненага ім, каралём, бяспраўя.
    -Дзянёк сапраўды шчаслівы, у тон Вішнявецкаму адклікнуўся новы полыны гетман Вялікага Княства.
    Міхал Радзівіл адчуваў, што атрымаў плату за клапатлівы год. На новай пасадзе не будзе змушаны гойсаць па лясах і палях за нястомнымі станіслаўцамі. Усё-ткі рызыка. Собіла ж маскоўскаму генералу ад простага лідскага шляхцюка шабляй атрымаць! Генералу! Шмат было гаворкі ды гармідару з-за таго Вільбіка. Пэўна хадзіў паганец паўлінам не адзін тыдзень, калі сам не напароўся.
    * * *
    Сойм закончыўся, а шматлікія клопаты Міласцівага Пана так і засталіся нявырашанымі. Правадыры Варшаўскай канфедэрацыі ад самага яе заснавання спрабавалі апанаваць кіраванне дзяржавай паводле правіл, выпрацаваных прыхільнікамі Аўгуста Другога яшчэ ў Сандамерскай канфедэрацыі 1704 года. Але новы кароль не збіраўся пагаджацца на састарэлую на яго думку формулу. Імкненне Варшаўскай канфедэрацыі праводзіць уласную палітыку моцна біла па аўтарытэту караля, каралеўскай уладзе. Змагаючыся за карону, фрыдрых-Аўгуст нагадваў пра абарону законаў Рэчы Паспалітай, але не ўдакладняў, ці то мова пра захаванне status quo, ці пра рэформы дзеля замацавання праваўладдзя.
    Замест праўлення Варшаўскай канфедэрацыі каралём даўно рыхтаваўся ценевы ўрад. На чале кабінета з абываталяў Рэчы Паспалітай, уладкаваных у Саксоніі, стаяў Аляксандр Сулкоўскі, няшлюбны сын Аўгуста Другога. Усе гэтыя людзі былі абавязаны электару вызначэннямі, пасадамі, а зараз, як набліжаныя да караля, маглі прэтэндаваць на найвышэйшыя пасады ў Рэчы Паспалітай. Паступова ў галаве караля выспявала думка пра адзіны сумесны ўрад для Саксоніі і Рэчы Паспалітай, падначалены асабіста яму. Адсунуцца ў цень нетолькі канфедэраты, але і Сенатз Соймам.
    Дзікоўская і Ашмянская канфедэрацыі, іншыя апанэнты Аўгуста Трэцяга, доўга не звярталі належнай увагі на Варшаўскую, і кароль разлічваў на ролю пасярэднікапрымірэнца варагуючых груповак. Спадзяваўся, што паміраныя бакі ў знак падзякі прымуць яго канцэпцыю кіравання. Пэўны час здавалася, што задума сумеснага ўраду Саксоніі і Рэчы Паспалітай можа здзейсніцца. Але развіццё падзей у Рэчы Паспалітай і за яе межамі гэтаму не спрыяла.
    Маладзейшае пакаленне яшчэ не даспела для шырокай грамадскай дзейнасці, і лёгка адзывалася на заклікі, якія адпавядалі патрэбам хвілі. Да ўсіх ранейшых хутка прынялася новая вартасць: НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, прапанаваная светлымі галовамі часу.
    Але покліч тычыўся нетолькі супраціву чужаземнай інтэрвенцыі, што парушыла вольнасць Рэчы Паспалітай. Мова ішла пра самастойнае вырашэнне спраў дзяржавы яе грамадзянамі. За што змагацца і супраць каго, светлыя людзі пакуль не ўдакладнілі, і кожнаму даводзілася кіравацца сваім розумам.
    Канчаткова задумы Аўгуста Трэцяга зламала мірнае пагадненне Аўстрыі з Францыяй. Вайну над Рэйнам і ў Італіі францыя распачала як змаганне за пасад Рэчы Паспалітай. На самай справе яна кіравалася ўласнымі мэтамі і мір заключыла без улікаў інтарэсаў Рэчы Паспалітай. Трактат ад 3 кастрычніка 1735 года пастанаўляў, што Ляшчынскі адмовіцца ад кароны, захаваўшы да смерці каралеўскі тытул, а ўзамен атрымае ў тэарэтычнае валоданне здабытае французамі княства Латарынгію.
    3 канцом вайны ўнутраны канфлікт Рэчы Паспалітай страціў апірышча за мяжой і замкнуўся ва ўласных межах. Кароль застаўся з ім сам насам і быў вымушаны шукаць пагаднення на традыцыйнай арэне Пацыфікацыйнага Сойму як адзін з бакоў.
    * * *
    27 студзеня 1736 года Ляшчынскі падпісаў абдыкацыю (адмову адтрона) і скіраваўся з Караляўца да Францыі. Яго прыхільнікі апынуліся не ў лепшым становішчы, чым іх супернікі з варшаўскай канфедэрацыі. Занадта спадзяваліся на дапамогу францыі і не паспелі сфармуляваць уласнай праграмы пагаднення да часу спынення супраціву. А працягваць яго не было сэнсу. Спроба Рэчы Паспалітай парушыць парадак, усталяваны пераможнай для Расеі вайной, і выбраць караля самастойна, як суверэнная дзяржава, была зламана ваеннай сілай.
    У канчатковым выніку перавагу атрымала варшаўская канфедэрацыя, 6о мела лепшую пазіцыю ў дачыненнях з каралём, які канчаткова страціў шанцы ўвесці сваю форму праўлення. А менавіта дзеля гэтага настойліва і метадычна рыхтавалі Сулкоўскага.Такім чынам вызначаўся лёс гэтага фаварыта і яго атачэння.
    Персанальная палітыка Аўгуста Трэцяга выклікала незада-
    вальненне і ў Саксоніі. Але там ён мог не зважаць на гэта і працягваць сваю палітыку. У Рэчы Паспалітай ён мусіў адкінуць яе хутка пасля Сойму.
    Пацыфікацыйны Сойм 1736 году стане арэнай паразумення ўсіх падданых з аднаго боку і караля з другога.
    Хоць кароль асабіста спрычыніўся да канфлікту, удзел яго атачэння ў гэтым паразуменні быў мізэрным. Да замірэння дайшло, дзякуючы высілкам падданых. У выніку ўладу пераняў клан Патоцкіх, распачынаючы перыяд “магнацкай алігархіі”. У бліжэйшы час кароль адкіне задуму адзінага ўраду і пад ціскам двара "адкліча" Сулкоўскага з ролі фаварыта, аддаліць ад сваёй асобы. Наперад выб’ецца канчаткова і надоўга Хайнрых фон Бруль, колішні апякун гардэробу і палацаў караля Аўгуста Другога.
    Як першы міністр, Бруль возьме на сябе ўсе клопаты двара ў Дрэздэне і Варшаве, амаль не будзе сустракацца з вышэйшымі асобамі абодвух дзяржаў, не будзе дрэнчыць караля нават грашовымі справамі, затое стане лепшым обэркамендантам яго паляванняў.
    * * *
    Пан Юльян вярнуўся з Варшавы хутка, таму меў час не спяшацца з рэляцыяй і найперш паспяшаўся наведаць пані Ганну. Паколькі на вызваленне Адама з-пад бязглуздых абвінавачанняў найбольш заслужыла княгіня Радзівілава, ён лічыў абавязкам дадаць і свае старанні.
    На пачатку візіту пан Юльян грунтоўна апісаў усё новае, што заўважыўу Варшаве: як будуецца, якчым гандлюецца, чым жыве натоўп на рынках і цешыцца ў палацах. Але надыйшоў час спраў больш істотных,
    А як жа прайшоў Сойм? Ці не сарвалі?
    Дзякуй Богу, не. Але прайшоў без карысці. Як гэта стала ў звычаі, маршалка і таго да канца не абралі. Адно раздаванне прайшло паспяхова, і маем нарэшце ўсіх чатырох гетманаў.
    Пан Юльян не крыўся са скептычнай ацэнкай ваярскай прыдатнасці прэтэндэнтаў, але быў задаволены, што не выскачыць на важную пасаду які-небудзь немец. Усяго зараз чакаць можна. Самае важнае і прыемнае пан Юльян пакінуў на канец.
    Затое нам, шаноўная пані Ганна, ёсць чым парадавацца. Расстараўся я паперу, каб канчаткова адчапіліся ад нашага Адама раз і назаўсёды.