Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Мне да яго выстаўляння няма справы. Няхай хоць на галаве ходзіць, калі бабка-жонка грошы дае, пагардліва кінуў Агінскі, але з-за яго выбрыкаў можам застацца ні пры чым.
Пацей кіўнуў галавою. Уся шляхетная Варшава захаплялася гасціннасцю маладога Тарлы, але добра ведала, што гэта надзвычайная выстаўнасць трымаецца на грашах жонкі. Старая яснавяльможная пані Дарота, заможная ўдава гетмана Хамянтоўскага, магла быць бабкаю свайго другога мужа. He дзіва, што не квалілася на празмерную шчодрасць і грошай маладзёну увесь час не хапае. А дзеля грошай той быў гатовы на ўсё.
Ізноў скажуць Польшча з-за нас гіне... заўважыў Пацей.
Скажуць, пагадзіўся Агінскі. Дарма мы не кажам тое самае ў іх напрамку. А я вось думаю, ці не пара нам заняцца сваімі клопатамі. Варшаўская канфедэрацыя таксама не дрэмле, лезе да караля то з прапановамі, то з патрабаваннямі.
Абодва разумелі, што вяртанне Ляшчынскага ўжо немагчыма. Вайна францыі з Аўстрыяй хутка скончыцца, а тады што? Ды і вялася яна не дзеля Рэчы Паспалітай, а з выпадку вызвалення трона. Пасля паразы пад Пружанамі сілы ашмянскай канфедэра-
цыі аслабелі, прыток ахвотнікаў зменшыўся. Захоп Бярэсця мала што даў. Лісты да Папы Клемэнса XII вынікаў не мелі. Шведы не захацелі гаварыць з Пятром Сапегам, які павінен быў ад імя Дзікаўскай канфедэрацыі схіліць іх да дыверсіі супраць Расеі ў Інфлянтах, не спакусіліся атрымаць гэту правінцыю ў якасці аплаты за дапамогу. Што да намераўТарлы ўварвацца ў Саксонію і змусіць Аўгуста Трэцяга адмовіцца ад кароны, то яны ад пачатку выглядалі як дзіцячыя. Ліцьвінам пара шукаць нейкага выйсця. Можа і пакарыстацца неразважнасцю гэтага маладзёна?
Я падрыхтаваў ліст у Варшаву. Прапаную наша прызнанне Аўгуста Трэцяга на пэўных умовах. Прагледзь. Як васпан на гэта?
Пацей уважліва прачытаў.
Каго пашлем?
Агінскі зразумеў і паклікаў сакратара перапісаць ліст начыста.
Я думаю, Пашкоўскі падыйдзе. He западозрыць нас у здрадзе.
Пацей не пярэчыў. Палкоўнік на баку канфедэрацыі ад самага пачатку і дастаткова абазнаны ў палітыцы, каб не ўпадаць у роспач ад нечаканага павароту.
-Ахову даручым Крыжэвічу, разважлівы чалавек, вырашыў рэгімэнтар. Праўда, людзей у яго мала.
-Тут недзе ходзіць малады хлапец з-пад Гародні. У яго амаль усе маладыя, здаровыя, падказаў Агінскі. Пашлеш з Крыжэвічам.
* * *
Янак заканчваў перакуску, калі насупраць яго шлэпнуўся сталага веку канфедэрат. Шабля і два пісталеты за поясам выразна пра гэта сведчылі.
Што пан сабе зычыць? падбег служка.
Гарэлкі! Моцнай!
У карчме было халаднавата, але адчувалася, што чалавек бярэ пітво не дзеля сугрэву. He выглядаў і на засцянковага мачыморду, што збег з-пад нагляду пані-гаспадыні. Чалавек быў
нечым незадаволены, альбо ўзрушаны. Калі гліняная пляшка з’явілася на стале, наліў чарку, узяў глыток і ледзь не з агідай пракаўтнуў. Паставіў недапітае і глянуў на Янака.
Чуеш кругом: напіўся з гора, альбо вып’еш і пра ўсё забудзешся. He атрымліваецца! як прысуд, паведаміў канфедэрат. Хіба можа васпан зробіць ласку, складзе кампанію, то лягчэй пойдзе?
Чалавек не быў падобны на карчомных бывальцаў, што ў кожным гатовы бачыць кампіліёна. Янак ветліва ўсміхнуўся.
Я таксама не вельмі здатны, але калі запрашаюць, то не выпадае адмаўляцца. Чарачка бяды не зробіць. Але больш не магу, засцярогся ён.
Вось і добра! канфедэратнапоўніўдзве чаркі. To будзьма!
Згодна апаражнілі чаркі і зірнулі адзін на аднаго як гэта незнаёмыя людзі пасля першага сумеснага тосту. Па праву старэйшага векам канфедэрат запытаўся:
-To з кім маю гонар? Я то Міхась Крыжэвіч.
А мяне Янакам клічуць.
Яму здавалася, што са старэйшым так будзе прыстойней. Але пачастунак абавязваў да ўвагі і размовы.
Бачу, васпан хацеў бы забыцца на нейкі клопат? як мага ветлівей прамовіў Янак.
-1 не кажы, хлопча! крэкнуў пан Крыжэвіч. Бацька мне колькі разоў казаў: не лезьу канфедэрацыі. А я сам палез і сыны мае за мною.
Ці бяда якая напаткала? спачувальна запытаўся Янак.
Крыжэвіч ізноў наліў гарэлкі і кіўнуў хлопцу.
Бярыся, вашмосьць, не бойся, са мною не перап’еш.
Пасля другой чаркі пан Міхась лічыў магчымым размову паглыбіць і пашырыць. Як ні кажы, а з чалавекам і пазнаёміўся, і чарку перакуліў, свае людзі.
Бяды, Богу дзякаваць, пакуль аніякай. Каб жа і далей гэтак.
А скруху маю і адолець яе не ў маёй моцы. Вось загадала генеральнасць ісці ў ахову, Маем важнага чалавека эскортам забяспечыць. А як тое зробіш, калі ў мяне людзей жменька.
Ну. Гэта не бяда! -запэўніўЯнак. Калі, як вы кажаце, госць важны, то людзей дадуць!
О-хо-хо! як да малога ўсклікнуў пан Крыжэвіч. У тым і бяда, што ўжо далі! ён з’едліва ўсміхнуўся. Хай 6ы самі з імі ехалі, нашы генералы! Мне, сталаму чалавеку, дзятву нейкую падсунулі і запэўніваюць, што ўсё ладам і складам.
Пан Крыжэвіч замоўк, але да пляшкі не цягнуўся, якто ўзвычаі ахвотнікаў шукаць там суцяшэння.
Янак разумеў, што эскорт непарыўна звязаны з мажлівасцю нападу, a то і палявання з боку непрыяцеля. He дзіва, што камандзір непакоіцца з-за недасведчанасці падначаленых. А між канфедэратаў бязвусых падшпаркаў хапае.
Шлях невясёлы, азваўся пан Міхась. Далёка ў Карону, a там саксонцаў, як мышэй, і маскалёў не меней. А з саксонцамі я ад маленства знаёмы. Вось і давядзецца, як некалі бацьку, дрыжаць, што маці свайго хлапчука не дачакаецца і мяне праклінаць будзе. А скажы, па шчырасці, хіба толькі я буду вінен?
Пасядзелі, пагаварылі. Янак, як мог, паспачуваў і выказаў надзею, што досвед старэйшых дапаможа ў дарозе і ўсё неяк абыйдзецца.
-Ды ўжо ж! Будзем спадзявацца, уздыхнуў пан Крыжэвіч. Дзякую, хлопча, за спагаду. Прыемна бачыць такую разважлівасцьу маладога.
3 тым і развіталіся. Пан Крыжэвіч застаўся падсілкавацца, a Янак скіраваўся на замак, каб далажыцца рэгімэнтару.
* * *
Раніцою пан Міхал Крыжэвіч старанна аглядаў амаль кожнага свайго падначаленага, нібы на далёкі кірмаш выбіраўся. Паторгваў збрую, пацягваў за страмённыя рамяні, соваў руку
пад потнік. He жарты, дарога далёкая, ехаць камунікам, аніякага абозу, усё пры сёдлах. Некалькі ючных коней усё ж давялося брацьдзеля прыпасаў. Было 6 неразумна здраджвацца без патрэбы па дварах. Асаблівая ўвага прыпала "хлапчукам”. Праўда як ні хмурыў бровы, як ні натапырваў вусы камендант Крыжэвіч, у маладога папаўнення аніякіх значных хібаў не знайшлося. Шчыра кажучы, выглядалі яны нашмат спраўней, чым ягоныя 'ўласныя”. Агляд ужо заканчваўся, калі з’явіўся палкоўнік Пашкоўскі, а з ім учарашні маладзён з карчмы. Спачатку Крыжэвіч палічыў яго за ад’ютанта, але нечакана палкоўнік прамовіў:
- Восьтабе, вашмосьць, паручнік, ён паказаў на хлапца. Ваяр дасведчаны і, веру, будзеш ім задаволены.
Гэтага пан Крыжэвіч не спадзяваўся. Спачатку далі гэтых падлеткаў, а вось зараз на дадатак яшчэ і намеснікам будзе хлапчук. Але як не шанцуе, то ўжо ва ўсім, пакорліва падумаў ён. Урэшце сам учора хваліў чалавека. Але ж не думаў бы прасіць яго на паручніка. Хлопец праўда хвацкі, сёння нейкі нават сталейшы ды і астатнія не такія ўжо хлапчукі. Пан Міхал працягнуў руку. Янак ветліва пахіліў галаву і паціснуў руку каменданта.
- To бяры ўжо сваіх пад каманду, усміхнуўшыся, паказаў Крыжэвіч, табе з імі прывычней.
He цяжка было скеміць, што хлопцы з’явіліся разам з гэтым Янакам і менавіта яму належыць над імі каманда.
- Слухаю, пане каменданце, службіста адказаў Янак, нямала здзівіўшы гэтым нетолькі самога Крыжэвіча, але і яго старэйшае, калі не стараватае войска. Усё будзе добра, не сумнявайцеся, дадаў новаспечаны паручнік звычайным тонам і стаў ля сваіх падначаленых.
Першыя дні прайшлі спакойна. Паблізу Берасця з’яўленне непрыяцеля было малаверагоднае, але навука Ламацкага і Галса ўжо стала часгкай натуры і Янак, далажыўшы каменданту, абставіў іх невялічкі атрад маленькімі, але рухавымі патрулямі. Палкоўнік быў задаволены. Яму патрэбен быў не спех, а надзейнасць і бяспека. Ведаў чаго варты ліст у торбе, і якія тоіць
пагрозы. Ведаў гэта і Крыжэвіч, таму радаваўся, што яго малады паручнік паказаў сябе больш запабеглівым і асцярожным, чым ён сам.
Вось табе і хлапчук! прамовіў ён да Пашкоўскага, не тоячы насмешкі над сваім недаверам.
Ці мала нашых лепшых гетманаў паказалі свае здольнасці ў юнацтве, адклікнуўся палкоўнік. А гэтага маладзёна яго камендант Ламацкі менавіта на падобныя справы раіў.
-To і добра! Я ж сам ведаеш, які ваяр. Стараннем здольнасці не падменіш. Ды і мае падстаркі з фальваркаў восьтак гойсаць цэлымі днямі не патрапяць, пан Міхал не баяўся прызнаць бясспрэчнае.
- Нічога. Дасць Бог, неяк абыйдзецца. На ражон перці не будзем. Мяне таксама непакоіць, як пралезем у Кароне. Страшней за ўсё Варшава. Могуць жа схапіць на самым парозе. А хочацца ж вярнуцца дадому, а не сесці ў польскі ці саксонскі лёх.
- Барані Божа!
Трапіць у лёх было лёгка. Нават браты-караняжы ад пана Тарлы маглі аддаць каралеўскім іх галовы, прачытаўшы пра намер здрады. Хоць самі дзікоўскія ўжо напэўна сустракаліся з варшаўскай канфедэрацыяй, а можа і з самім каралём. Асабліва рызыкоўна сутыкненне з саксонцамі, якія ад лістапада трыццаць трэцяга году пачалі, як вошы, распаўзацца па ўсёй Рэчы Паспалітай. Неўзабаве давялося пераканацца, што яны нікога і нічога не пашкадуюць.
* * *
Зашыліся на дзень у гушчар, а наперад пайшла выведка на чале з самім Янакам і наткнулася на невялікі атрадзік саксонцаў, хутчэй за ўсё раз’езд нейкага буйнейшага атрада. Выйшлі на паляну раўналеглымі сцежкамі, нібы згаварыўшыся. Да апошняга моманту іх раздзяляў густы малады ельнік. Спроба адступіць назад ці ўбок выклікала 6 падазрэнне, і неадкладную атаку. Янакаў раз’езд павярнуў і насцярожана пасоўваўся насустрач саксонцам.
Спыніліся насупраць адзін аднаго. Камандзір саксонцаў вывеў каня крыху наперад.
Размаўляў на дрэннай польскай мове. Але давалася зразумець.
Хто вы, адкуль і куды кіруецеся? запытаў афіцэр.
Да Варшавы, адказаў Янак.
Вырашыў, не ведаючы сітуацыі з размяшчэннем войска, не называць якога 6ліжэйшага горада.
А з якімі мэтамі? афіцэр пераходзіў на тон допыту.
Магчыма не верыў, а хутчэй за ўсё быў насцярожаны маладосцю раз’езда.
Мэты службовыя, справы караля, пан афіцэр. Больш казаць не ўпаўнаважаны.