• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    -	Дык што мы зараз, пане каменданце?
    Хлопец, здавалася, кіпіць прагай дзейнасці. Перамога, ці хутчэй справядлівая расправа з катовічавай харугвай, надзвычай паўплывала на ўсведамленне сваёй сілы гэтым невялікім, але зграным атрадам. Раман вырашыўусё нечакана проста.
    -	А вось, якты скажаш.так і вырашым, засмяяўся ён. Павязем палеглых да свайго павету ці пахаваем тут?
    -	Лепш было 6 павезці, сумна адказаў хлопец.
    Хоць і трое іх было, але жусе свае, знаёмцы ітаварышы зброі.
    I восьтрэба вырашацьтакое.
    -	Значыць павязем, сказаў Раман. Я гэтым займуся. А ты з лістом, Раман падаў выклік канфедэрацкіх уладаў, павядзеш атрад да Берасця.
    Твар Янака асвяціўся непрыхаванай радасцю. Даспеў хлопец да камандзірскіх амбіцый і Раман не баяўся, што яны заслепяць разважлівасць і розум.
    САПРАЎДНЫ РЫЦАР РЭКУЦЬ
    Твар капітана Хвастова свяціўся радасцю. Ён памахаў перад Рэкуцем нейкай паперкай.
    -	Вот. Покідаю вас і вашу Рэч Посполітую, горі она ясным огнём!
    Паручнік сустрэў навіну абыякава. He замінаў яму гэты маскаль, хоць і карысці з яго было вобмаль. Спрэчак-сварак не было, рапарты складалі ў згодзе, а што больш трэба.
    -	1 куды зараз? Рэкуць разумеў, што пераносяць капітана далей, чым у павет.
    -	Почці на родіну! весела адказаў Хвастоў. Долгонько дядюшка хлопотал, наконец добілся. Завтра же убываю. Кое-что улажу, і в пуць!
    Усе афіцэры мараць пра лепшую службу, і для Рэкуця радасць капітана была зразумелай. He здзівіўся, што не ўспомніў і не запытаўся пра свайго прыяцеля Будрэвіча.
    Мабыць, іх супольная ўвага да Барташэвічаў тлумачылася імкненнем вызначыцца. Здзіўлены быў чым іншым. Стары драгун, што час ад часу расказваў пану каменданту, дзе што гаворыцца ды чуецца, некалі распавёў пра ўдавіцу, прыстойную маладзіцу, да якой заходзіць даволі шмат паноў. Прытым слова благога пра пані Агату ніхто не кажа. Рэкуць паслухаў, пахваліў і забыўся. Але нядаўна драгун паведаміў, што пан капітан пра яе настойліва распытваў. Чамусьці адразу прыпомнілася, якаднойчы за картамі маскаль ўсклікнуў:
    Хороша мілашка! Довёз бы её до Владіміра... на неўразумелыя позіркі афіцэраў дадаў: Дал 6ы ей пару девок в услуженіе, пока прівыкнет к нашім обычаям, а там відно было бы...
    На чужой каравай рот не разевай! звераваты позірк Кубліцкага слізгануў па твары капітана. Так, здаецца, кажуць у Владзіміры?
    Прыгадалася каменданту свая ўласная злосць:
    Бач, смоўж балотны! Шляхцянку збіраецца так паняверыць!
    Ды яшчэ такую, да якой кожны пасватаўся 6, маючы надзею...
    Пасада каменданта змушала да стрыманасці, затое дазваляла кожную размову перавесці ў іншае рэчышча. Так і тады перапыніў непатрэбшчыну пытаннямі па службе. He тое, каб цураўся вольных размоў аб кабетах, але не цярпеў маскальскага нахабства і самалюбавання. Як іх паслухаеш, то ім тутусё дазволена, a нам адно не хапае для шчасця іхняй матушкі-царыцы ды Тайных прыказаў. Толькі і чуеш: "Матушка-імператріца... сопредельные землі... под её скіпетром... православная вера...”
    Ці не ўзбрыло што дурное гэтаму маскалю на розум?
    * * *
    Познім вечарам вахмістр Студня далажыў, што капітан Хвастоў заўтра бярэ брыку з коньмі, а за фурмана свайго жаўнера, той і верне яе назад. Здзіўлены вахмістр чуў, як жаўнеру было загадана прыцемкамі падаць брычку да двара пані Агаты. Вось гэта было зусім незвычайнае! He назіралася якой бы то ні было прыхільнасці пекнай удавы да каго-небудзь з афіцэраў, асабліва да капітана, які не вызначаўся ні прыгажосцю ні абыходжаннем. Рэкуць здагадваўся, што і палітычныя прыхільнасці пані Агаты не на баку гарнізона. I ралтамтакое!
    Камендант не збіраўся цярпець нічога спрэчнага з яго разуменнем парадку і прыстойнасці. Кароткая, але старанная выведка паказала, што на парозе пані Агаты сядзіць узброены грэнадзёр, а капітан пакуль што ў карчме... He злоўлены не злодзей, але выглядае на гвалтоўны захоп! Камендант-рэгімэнтар разумеў, што ўсе яго пасады несапраўдныя. Тое, што падыходзіць дзеля насельнікаў мястэчка, у дачыненнях з маскоўскім афіцэрам непрыдатна. Чорт яго ведае, якія ў яго сувязі між сваіх і нашых начальнікаў! I даверыцца няма каму, і саступіць гонар не дазваляе. А пасля будзе позна. Хай і жартам камендант, але насельніцтва пад ім усур’ёз! He! Выставіць паручніка драгуніі дурнем нікому не ўдасца!
    ...Капітан Хвастоў адразу пасля ад’езду Будрэвіча вырашыў
    дзейнічаць самастойна. Канфуз з гнойняй паслабіў іх сяброўства. Капітан баяўся падзяліць кпіны над бедным паручнікам, але галоўнай прычынай было расчараванне ў хуткім здабыцці маёнткаў. He адчувалася бліжэйшым часам і хуткага захопу гэтага, як яны завуць, Княства. А галсаў сваіх няхай самі ловяць. Прывезены ганцом загад прыдаўся надзвычай добра. Думалася шмат пра што наперадзе, але не выходзіла з галавы прыгажосць ліцьвінкі. Трэба ж мець нейкі напамінак з гэтых лясных абшараў. Хай зайздросцяць суседзі!Тым болей, што ёсць мажлівасць зладзіць справу і знікнуць.
    He цяжка было здагадацца пра гэта і пану каменданту. Ён быў не супраць, каб капітан знік, але без здабычы. Нажаль, палягаць у гэтым мог толькі на сябе самым.
    * * *
    ...Дарога вяла ўскрай балота, дзе насыпам, дзе грэблямі ад выспы да выспы. Капітан не сіліўся на галанты:
    -	В Смоленске выправім на цебя купчую, тлумачыў ён хутчэй ад сумоты, чым з неабходнасці. Станеш крепостною, так что про шляхоцтво своё забудзь. Будеш послушной сделаю горнішной, в барском доме не цяжело. Обхожденіе знаеш, получіцца.
    Агата не азывалася. Апроч пагардлівых позіркаў нічым не выказала сваіх пачуццяў, нават калі Хвастоў уласнаручна заблытваў ёй ногі вяроўкай і старанна захутваў кажухом. Разумела, што ад горада да горада, дзе размясціліся маскоўцы, капітан мае магчымасць вывезці яе за межы Вялікага Княства. He бачыў бы магчымасці, не наважыўся 6 на такую рызыку. Але пакуль у сваёй краіне, ёсць шанец уратавацца. Калі б не адыйшлі канфедэраты... Разумела, што сустрэць іх раз'езд спадзяванка малая, але здавалася, каб быў тут Раман... Пры ўспаміне любага душу апаліла лютая нянавісцьда гэтага нахрапа, што вязе яеў няволю ды яшчэ квэкае, жаба маскоўская.
    -	1 про шляхцічей своіх забудзь! He хоцел говоріць раньше:
    всех іх порешілі, так что і твоего, еслі імела. Донесеніе давеча поступіло.
    Хвастоў уважліва зірнуў на паланянку. Хацеў пераканацца, ці не зломіць яе ўпартае маўчанне гэта цяжкая навіна. Агата нічым не здрадзіла свайго хвалявання. Яна не вельмі верыла балбатні капітана. Што 6 ні здарылася з Раманам, гэты вылюдак яе не паняволіць. "Заб’ю падлюгу пры першай нагодзе, калі не вырвуся”, думала яна.
    Па дробным пяску коні цягнулі цяжкавата. Двое жаўнераў на козлах ціха перашэптваліся пра нешта сваё і не зважалі на наваколле. Ад часу сыходу харугвы Катовіча канфедэраты прыціхлі, можа пайшлі ўслед. А не варта было так супакойвацца.
    Ад першага стрэлу жаўнер, што павозіў, зваліўся наперад, трапіўшы між калёс брычкі. Ягоны таварыш страпянуўся, перахопваючы мушкет да стрэлу, але сам атрымаў кулю. Як толькі зваліўся фурман, капітан ламкнуўся перахапіць лейцы. Агата тарганула яго за крысо і ён плюхнуўся на лаўку. 3 лаянкай ірвануўшы крысо, прыгнуўся, баючыся стрэлу, і зноў пацягнуўся да лейцаў, але Агата абхапіла яго ззаду рукамі і пацягнула назад. Хто 6 ні крыўся ў лесе, страляць не мог. Капітан тузаўся, абзываючы жанчыну самымі агіднымі мянушкамі, але вырвацца не здолеў і ў цесных абдымках абодва вываліліся на дарогу. Заплюшчыўшы ад страху вочы, Агата адчайна сціскала капітана, чакаючы ратунку..
    -	Адпусці яго, пані! загадны голас падаўся ёй знаёмым. Расплюшчыла вочы і ўбачыла над сабою Януша Рэкуця.
    -1 ты ўставай, малашаноўны.
    Голас каменданта Лубені гучаў змрочна. Хвастоў скочыў на ногі, Ён яшчэ не зразумеў, хто страляў і чамутут Рэкуць. Толькі зірнуўшы на мушкет у руцэ каменданта, пачаў здагадвацца, у якую трапіў калізію.
    Ты понімаеш, что цебя ждёт за убійство двоіх солдат нашей арміі?! крыкнуў ён, паказваючы на цела, распасцёртае на пяску. Я цебя арестовываю!
    He за двух a за трох! хмыкнуў Рэкуць. -Выклікаю цябе на смяротны паядынак. Заб’еш мяне, то можа і яе, ён кіўнуў на Агату, здолееш звезці. А можа яна цябе звяжа ды ўладам даставіць, у апошнія словы ён уклаў усю пагарду, на якую толькі быў здольны.
    Хвастоў раз’юшана хапіў за пісталет, але Рэкуць спрытным ударам выбіў яго з рукі капітана, і выхапіў палаш.
    Я табе казаў, што мы іншы народ! He хацеў слухаць! To хапай шаблю, афіцэр! зняважліва кінуў камендант.
    Бой быў жорсткі, кароткі і бязлітасны.
    -Восьтабе Владзімір! змрочна прамовіў. Рэкуць, гледзячы на мёртвае цела капітана.
    -1 Смаленск! дадала Агата.
    Што? паручнік толькі зараз успомніў пра яе.
    Падумаў, што турботы толькі пачынаюцца, але заўважыў засяроджаны твар жанчыны і супакоіўся. Калі вытрымала тое, што адбылося, то не справіць клопату і далей. Асцярожна разануў вяроўкі на яе нагах.
    Прабач, міласцівая пані, за такую непрыемнасць, пахіліў ён галаву ў паклоне. Нельга было пакінуць іх жывымі. Цяпер і маё жыццё ўтваіх, пані, руках.
    Ён даламог Агаце падняцца і падтрымаў, пакуль яна ступіла некалькі няпэўных крокаў усё яшчэ адранцвелымі нагамі. Ухапілася за кораб брыкі і аддыхвалася.
    3 няволі мяне вызваліў, вашмосьць, і перапрашаеш! Я ўжо толькі на цуд і Божую ласку спадзявалася. Што трэба рабіць, загадвай!
    Рэкуць на большае апанаванне і не спадзяваўся.
    Даволі будзе, пані, калі проста адвернешся.
    Ён сам перанёс тры целы на вечны спачын у бліжэйшую багну, туды ж паляцела зброя забітых. Рэкуць прывёў з гушчару свайго каня, скочыў у сядло і падаў руку Агаце.
    Паедзем на маім кані. Бліжэй да мястэчка трэба будзе
    пайсці пешкі, каб нас разам не бачылі, папярэдзіў ён. У тваім доме, пані, апроч гэтых, нікога з маскалёў не было? Дарэчы, маеш тут які клуначак?
    На шчасце, не. I ў доме нікога апроч гэтых не было. Яна разумела, чаго баіцца камендант.
    Рана ці позна брычку знойдуць. Хіба што рэчы капітана спакусяць якіх валацугаў, і ўсё знікне. Так, вядома, было 6 лепш.
    Што сказала 6 мая жонка, даведаўшыся? пакруціў галавою Рэкуць.
    Сказала 6, што васпан сапраўдны рыцар!
    * * *
    Трывожны знак на белай акяніцы Раман заўважыў здалёк і доўга праседзеўва ўкрыцці, спадзеючыся, што нехта чужы пакіне нарэшце дом Агаты і можна будзе заходзіць. Але міналі гадзіны, а нічога не мянялася.Трывога ўзрасла, калі, ня гледзячы на цемру, у вокнах не засвяцілася. Закралася думка пра нешта горшае, чым чужая прысутнасць. Раман ужо думаў, што лепш: рызыкнуць і пастукаць, ці аддаліцца да высвятлення абставінаў. Разумней было б аддаліцца, 6о ў доме можа быць і засада, якая пра знак проста не здагадваецца. Але як пайсці, не даведаўшыся, што з Агатай! Каб не знак, думалася 6, што недзе ў адведках ці гасцюе. Праўда і пры знакутакое можа быць. А можа і ўцякаць давялося. Невядома чым бы скончыліся раманавы пакуты, але зарыпелі веснічкі і ля іх распазналася знаёмая постаць.