Галс
Аповесць з 1734 году
Аркадзь Ліцьвін
Памер: 333с.
Гародня 2012
Лістоў, значыць, няма? прамовіў рэгімэнтар. Мог выкінуць, а можа і не было, але кур'ер дзеля шпацыру не ездзіць. Значыць, мае паведамленне на словах! Кажы, вашмосьць, якое і каму!
Што вам узбрыло ў галаву лічыць мяне кур'ерам? абурыўся Адам. -Утакім разе чыім? Прафесараў Акадэміі? насмешліва запытаў ён.
Яму ўсё яшчэ здавалася, што бязглуздая размова ўрэшце скончыцца калі не перапросінамі, то няёмкім мармытаннем гэтых местачковых інквізітараў. Дазнаўцы былі іншай думкі. Пера-
большанае ўяўленне пра хітрыкі і вынаходлівасць канфедэратаў падагравала іх недавер і жаданне неадкладна мець лоспехі на сваёй дзялянцы. Выпусціць з рук магчымага кур'ера між кароннай і вялікалітоўскай канфедэрацыямі, а можа і з самім Ляшчынскім, што атабарыўся з паплечнікамі ў Караляўцу, было б недаравальным глулствам і навек пакрыжавала 6 жыццёвы поспех. Таму трэба настойліва і цярпліва...
Нам вядома, кім ацан пасланы і да каго! зазначыў рэгімэнтар Рэкуць, Даем мажлівасць прызнаннем палепшыць свой незайздросны лёс.
-He ўсведамляе свайго становішча! узвіўся паручнік. Думае, калі некалькі дзён выслізваў, як уюн, то і зараз выкруціцца. He разлічвай, ацан! Затрыманы са зброяй, у абшары вайсковых дзеянняў...
He пляці бздуры, ацан, не хаваючы знявагі, перапыніў яго Адам. He ў абшары вайсковых дзеянняў мы зараз, а ў звычайным павеце. Рэч Паспалітая ні з кім не ваюе. А калі чалавек з паляўнічай стрэльбай ды дзесяткам зарадаў так для вас небяспечны, то князь дарма вас трымае на службе.
Сам не ведаючы, Адам траліў паручніку ў балючае месца. Вайсковыя забавы, парады і попісы адно, а перастрэлка гэта зусім іншае. Ніколі не вабіла пана паручніка чынная служба ў першых шэрагах.
He распускай язык, ацан! паручнік аж збялеў ад злосці. Маем спосабы на зухвалых студыёзусаў!
Адам павярнуўся да начальніка:
Пан рэгімэнтар, не я распачаў гэтую камедыю, не мне яе і заканчваць, але пагрозы, бязглуздыя пытанні і беспадстаўныя абвінавачанні слухаць не жадаю, заявіў ён. Я патрабую сустрэчы з павятовымі ўладамі.
А канцлера ці вялікага гетмана табе не паклікаць? зароў высокі начальнік, забыўшыся на ўсе прыклады нясвіжскіх князёў.
Яго велізарны як камень кулак грымнуў у стол. Самапавага і
смеласць гэтага вучонага фірцыка злавала яго больш, чым адмова прызнавацца. Бач, набраўся шыку ды спрыту, пакуль ён, паручнік Рэкуць дні і ночы бараніў Айчыну па лясах ды балотах!
-У лёх яго, нягодніка! Няхай пасядзіць ды з пацукамі параіцца!
У маленькай каморцы ў сутарэнні карчмы Адам прылёг на спехам зладжанае пасланне і перабраў у памяці ўвесь допыт. 3 неасцярожных выказванняў дамарослых пракуратараў няцяжка было здагадацца, што яго прынялі за іншага чалавека, якога не ўсцераглі. He выключаў ён, што менавіта з ім памяняліся сёдламі. Ані пра наведванне Шалашоў, ані пра Марку ім невядома. Дапамагаць гэткім нахрапам было б супраць прыстойнасці. 3 гэтай думкай ён і заснуў, яшчэ не адвыкшы ад сціплых выгод паляўнічага будану.
* * *
Вечарам за фараонам не-не ды ўспаміналі пра безвыніковы допыт. Тым болей, што таварыства папоўнілася не толькі вайскоўцамі. Да грамады паноў афіцэраў меў доступ і пан гродзкі пісар, вялікі знаўца і майстра картачнага стала. Меў і грошы, каб прайграваць, але здаралася гэта рэдка.
А можа яму, сапраўды нечага казаць, усумніўся паручнік Кубліцкі. Урэшце толькі з Кракава.
Дык ты што, лічыш, затрымаў выпадковага? маўклівы паручнік Якуб Доўнар старанна тасаваў калоду, пададзеную пісарам. Ён вельмі насцярожана ставіўся да шчаслівай зоркі пана пісара.
Шчыра кажучы, так, прызнаўся Кубліцкі. Той жа знік, як у ваду. А гэты едзе, спяваючы, ані чхне, што навокал дзеецца, стрэльба не зараджана, без пісталетаў. He пасуе ён на кур'ера, тыя хлопцы бітыя-стрэляныя.
Можа і так, няпэўна падтрымаў Доўнар, ператрэслі, папаролі, а нічога не знайшлі.
Пан рэгімэнтар палічыў магчымым падаць голас. He пярэчыў свабодным выказванням, але прызнаць свае дзеянні памылковымі падстаў не бачыў.
Заняцца ім варта менавіта таму, што з Кракава! паведаміў ён стратэгічную задачу вышуку. He выключана, што намацаем сувязь нашых канфедэратаў з самім Станіславам. Там жа, у Караляўцы, з ім і нашых, ліцьвінаў некалькі сядзіць. Уявіце, вашмосьці, што нас у такім разе чакае!
Іхмосьці пачалі старанна ўяўляць, пазіраючы ў карты, нібы там і малявалася светлая будучыня. Нават пан пісар не ўтрымаўся ад спакусы дапамагчы змаганню з непакорлівымі, а заадно бліснуць лацінай перад гэтымі пыхліўцамі:
А я думаю, veritus veritatem, ісціна з ісцін, што даручана штосьці перадаць на словах, пан пісар падкрэсліў сваё меркаванне ветлівым пахіленнем галавы да праніклівага начальніка гарнізона.
Капітан Хвастоў па свойму бачыў іх клопаты, пра што і паведаміў вельмі дакладна:
-Удівляюсь я вам, паны. У нас 6ы такого упрямца сейчас на дыбу, і к утру всё бы уж зналі. Разве такого беседой проймеш?
Кубліцкі павярнуўся да капітана:
- Але ж мы не маскавіты, пан капітан.
- Ex ungue leonem, пазнаю ільва па кіпцюрах, пане Кубліцкі! усклікнуў пісар і, наляпіўшы на твар перапрашальную ўсмешачку, лісліва праекатаў: Можа таму і не атрымліваецца, што далёка нам да маскавітаў.
Нават пан рэгімэнтар зірнуў на яго з пагардай. Каб не картачная пазыка, выправіў 6ы паддізу з пакоя. Палічыў неабходным высветліць становішча, a то напляце маскаль у сваіх рапартах...
- Чаго быў бы варты кляйнод шляхецтва, калі 6 ён гонар і годнасць не забяспечваў! Было б як у вас, у маскоўцаў, а што ў тым добрага? Януш Рэкуцьу гэтай матэрыі меў дакладныя і неаспрэчныя для яго меркаванні. Наш арыштант шляхціц і мае
правы і прывілеі, хоць я ахвотна адлупцаваў 6ы гэтага шкаляра.
Пан рэгімэнтар успомніў, як бясстрашна вытрымаў шкаляр яго праніклівыя пагляды, здольныя замарозіць цэлую харугву, і наліўся злой чырванню.
- Трымаць шляхціца немалая рызыка, 6о парушэнне закону, патлумачыў ён. А мы да таго ж не кампутовыя, а надворныя. Чынім гвалт імем князя, а яму гэта можа не спадабацца. Меў 6ы хлопец шмат радні, то і твае, капітан, салдаты не дапамаглі 6. Але вам, маскавітам гэта цяжка зразумець.
Капітану Хвастову, уладзімірскаму двараніну, зразумець гэта было немагчыма.
- Но ведзь бунтоваць-то он не смеет, назідальна абвесціў ён.
- Бунт яму яшчэ давесці трэба, пан капітан, злосна ўставіў паручнік Будрэвіч. Схапіць нецяжка, а вось на дыбу яго не возьмеш! Забіць прасцей, хмыкнуў ён, але тады пра помсту памятай.
- Да, много у вас, как глянеш, неурядіц, спачувальна прамовіў капітан. А всё оттово, что нетТайных Пріказов. Оні всё же способствуютуваженію к власці і готовносці прізнаць віну.
Якуб Доўнар паклаў карты на стол і парухаў плячыма, разганяючы кроў. Паўглядаўся ва ўсіх, скончыўшы на пісару.
- А я вось, слухаючы, падумаў, колькі гэта дыбаў з'явіцца, як хаўруснікі канчаткова ў нашым доме атабарацца, не хаваючы з'едлівасці, прамовіў ён.
Капітан пакрыўдзіўся за нязгоду з маскоўскімі парадкамі.
- Во всяком случае у нас такое нгвозможно, что шляхта протів государя бунтует, а іменіямі тем временем пользуется. Іх блізкім также нікакого ушчемленія. Бунтовшчікі в стаі сбіваются і доходы от своіх земель во зло государю іспользуют!
- Ну, маёнткі іншы раз і ў нас можна страціць за гэткі вось бунт, заўважыў Сабін Будрэвіч.
- Ага! Значіт і у вас кое-что понялі!
- Ды ўжо ж, хмыкнуў Доўнар. Маючы такі прыклад побач!
Пан Юркоўскі, як гродзкі пісар, палічыў карысным паднесці
панам афіцэрам што-кольвечы з галіны палестры.
Прашу прабачыць, пане паручнік, звярнуўся ён да Доўнара, на маю думку варта нагадаць, што яшчэ ў 1623 годзе Вальны Каронны Сойм ухваліў канстытуцыю, якая вызваляла ад пакарання за забойства канфедэрата, скажам так, par pari, вока за вока, a ўсе добры забітага аддавала ў рукі спраўцы. Пастанова, магу вас запэўніць, пазнейшымі Соймамі не адмянялася.
-Але і не выконвалася, наколькі мне вядома, азваўся Будрэвіч, і колькасці канфедэрацый не зменшыла.
- Можа таму, што прэцэдэнту не было, тонам рэчазнаўцы пацвердзіў пісар. Але гэта не азначае, што ён не можа быць створаны ізноў, iterum, у пэўных абставінах.
- Сродак прыемны для лекара не заўжды адпавядае хвораму, буркнуў Доўнар.
-Але ж, ex opposite, прычынай такой жорсткай пастановы былі злачынствы Львоўскай канфедэрацыі, кароль мусіў неяк гэтаму запабегнуць, пан пісар быў рады паказаць сваю абазнанасць у старых актах права.
- Гэта так, пане пісар, пагадзіўся паручнік. Акттой заслугоўвае ўпамінання хоць бы з-за наяўнасці яшчэ аднаго важнага пункта.
- Якога ж? пісар аж прыпадняўся ў здзіўленні.
Ён зусім не чакаў, што пачуе нейкія меркаванні наконттае канстытуцыі апроч ухвальных. Тым менш ён чакаў цытавання нейкіх пунктаў гэтым сціплым паручнікам..
-Ды таго, васпане, якім усе львоўскія канфедэраты былі прызнаны невінаватымі, напомніў Доўнар і патлумачыў дзеля яснасці, Ухвала цікавая, таму запомнілася ў нейкай размове.
He лічыў патрэбным расказваць, як, трапіўшы ва ўслужэнне ляному радзівілавічу, наведваў за яго лекцыі ды калёквіюмы ў Віленскай Акадэміі. Атрымаў незаможны шляхціц грунтоўныя веды ў юрыспрудэнцыі, можа спатрэбяцца на старасці.
Ці не бароніш, пане-браце, тых лайдакоў з пушчы? не то
жартам не то ўсур'ёз прамовіў Будрэвіч да Доўнара.
Якуб Доўнар не збіраўся бараніцца ад падазрэнняў калегі, як не збіраўся збягаць да пушчы. Проста з цікавасцю назіраў спробы калегаў злавіць сваю маленькую рыбіну ў каламутнай вадзе ўсялітоўскага вэрхалу. Вунь і маскоўскі пацук вушы натапьірыў.
Капітан Хвастоў, сапраўды, прыслухоўваўся да размовы з вялікай цікаўнасцю.
А што, у этого арестованного тоже угодья есць?
Немалыя, пацвердзіў пісар. На маёнтках пакуль бабка сядзіць, каб хлопец навуку скончыў. А так яму ўжо дваццаць адзін стукнула.
Вот как! прамовіў капітан і над нечым моцна задумаўся.
* * *
фараон заўсёды заканчваўся добрай выпіўкай, таму назаўтра твары афіцэраў выглядалі не лепш, чым у арыштанта. Можа нават горш, 6о маладосць і шкалярскі побытлёгка адолелі часовыя невыгоды, і нават галіцца штодзень яшчэ было неабавязкова, Следчыя, мяркуючы па азызлых тварах, занадта часта перапынялі гульню дзеля келіха. Каб не ўсведамленне абавязку ды цікаўнасць, то яшчэ храплі 6, як салому прадаўшы. Злыя, невыспаныя і не еўшы, 6о ад усяго нудзіла, адразу ўзяліся за старое: