• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Адам ведаў, што размовы пра яго жыццёвы шлях найпрыем-
    нейшы занятак бабулі і ахвотна спрыяў гэтай яе схільнасці.
    -	Разумееце, бабуля, святару можна займацца лячэннем, але дзеля гэтага трэба мець шмат часу. А вы ж не прызначыце мяне адразу біскупам, альбо ігуменам, да таго ж я хачу сям'ю мець, дом родавы ажывіць.
    -	Ой! Блюзнерыш, хлопча! жахнулася пані Ганна. Але наконтдома праўду кажаш. Вось і сама не ведаю, чаго болей хочацца, прызналася яна.
    Адам надаў сабе паважнасць універсітэцкага патра, выкладчыка філасофіі, найважнейшай з навук будучых тэолагаў.
    -	Хіба што, каб адно з другім пагадзіць, сям'ю ды святарства, варта на вунію перайсці.
    -	Табе абы са старой падражніцца, засмяялася бабуля. Але, сваім парадкам, яшчэ прадзедтвой быў праваслаўны.
    На шчасце вальнадумнага студыёзуса бабуля не была зацятай у справах веравызнання і не вяла з ім размоў у гэтай матэрыі. Затое ахвотна разам з ім марыла, як будзе ля дома вялікі сад з лекавымі раслінамі. Слухала, як шмат іх тутэйшай гадоўлі, і не трэба лекі прывозіць здалёк, 6о свае могуць быць прыдатнейшыя. Паступова постаць здольнага лекара пачынала адцясняць так прывабную дагэтуль святарскую.
    -	Ну, і лекар можа ажаніцца! па дзявочаму гарэзліва ўскліквала пані Ганна. А маючы татку-лекара ўсе дзеткі будуць здаровыя і род наш ажыве!
    -	Бачыце, якія выгоды! падтакваў ёй унук. А вы ўсё не можаце вызначыцца.
    Кім наважыў, тым і станеш, пагаджалася бабуля. Адно добра, што не ў войску. Я на гэта ваярства як і на паляванне гляджу. I ты, Адасік, не лезь у гэтыя закалоты ды бойкі.
    -He хвалюйцеся, не цягне мяне палітыка. Нешта не так у дзяржаве пабудавана, калі ўсё гэта паўтараецца раз-пораз.
    Пані Ганна адклала на бок сваё гафтаванне, чарговую з незлічоных сурвэтак. Справы палітычныя патрабавалі болылай
    абазнанасці, і спадзяванне было на кракаўскі досвед. Можа не так шмат у той палітыцы цікавага, але ж будзе не адна размова з кім заезджым, з гасцямі, прыемна будзе спаслацца на меркаванне вучонага ўнука.
    -1 чаму гэта так? У вас жа там шмат людзей асвечаных, абазнаных, што яны кажуць?
    Можа і не паверыце, але і яны не ўсё здольныя патлумачыць. Вось двух каралёў абралі, войска чужое на сваю галаву сцягнулі. I заўважце, другі раз пазвалі панаваць немца, хоць за першым гэтулькі нягод мелі. Відаць, нечым законы дрэнныя, 6о не запабягаюцьтакім выпадкам. А вэрхал узнікае якраз міжтых, хто законы ўхваляе, між сенатараў, паслоў. За дзесяткі год не скемілі відавочных заганаў? Мабыць не хацелі. Зручна магнатам мець караля слабога, а шляхту пасва ра ную. Так атрымоўваецца.
    Пані Ганна згодна кіўнула галавой. Відавочна яе меркаванні поўнасцю пацвярджаліся думкамі ўнука.
    А як наверсе сварка, то і ўнізе аддаецца, але мы з табою, Адасік, гэтага не пераробім. Дык калі ты думаеш ехаць?
    А хоць заўтра, калі ёсць ваша згода. He сумуйце, разам будзем усё лета.
    Пані Ганна ўсміхнулася. Гэта лета ўяўлялася ёй суцэльным святам. Прыезд Адама на працяглы час перабіў нудоту амаль адзінокага бытавання ў аддаленым ад мястэчка маёнтку. Ды будзьтое мястэчка бліжэй, не вельмі туды пацягнула 6. Гады ўжо не тыя.
    -Ты ж, Адасік, вазьмі з сабою Марку. Ён чалавек надзейны, хоць і з ветрам у галаве. I ўсё вазьміце, што трэба. Час, бачыш, які, пані Ганна не сказала ўзброіцца, але Адам разумеў, што крыецца за тым «што трэба».
    Чуў, пэўна, пра нейкага Галса? Зухвалы, відаць, чалавек. Будзь асцярожны,, яна нібы выпраўляла малога Адася на коўзанку.
    Прызначэнне старога Маркі ў спадарожнікі адпавядала намерам Адама як найпаўней. Ён ужо напэўна не раз пабыў, дзе
    122
    1111111111111111
    трэба, і падрыхтаваў усё для некалькіх дзён прывольнага ляснога жыцця. Богдаруе падман мілай бабці. Няхай не трывожыцца, уяўляючы жахі і небяспекі паляўнічага занятку, а яны вернуцца дадому, як абяцана, са сціплымі трафеямі, упаляванымі выпадкова па дарозе і ўсе будуць шчаслівыя.
    * * *
    Марка папрацаваў старанна.
    -Ой, дзядзька Марка, вас і не перахваліш! у захапленні выгукнуў Адам, аглядаючы іх часовы прытулак.
    Будан быў перакрыты свежым лапнікам, так што і моцны дождж не праб'е. Побач невялічкая паветачка, дзе і ў слату можна раскласці цяпельца і згатаваць штось гарачае. Там жа смаллё і сухія бярозавыя паленцы. У будане два ўтульныя 6арлогі і даволі месца на рознае дабро.
    -Дагадзіў панічу? Га? весела пытаўся Марка, задаволены ўражаннем ад сваёй рупнасці.
    Пэўна год будзе сніцца, як паеду! Але гэта яшчэ далёка, задаволена адзначыў Адам.
    Рассядлалі коней, перанеслі збрую ў будан. Туды ж і ючныя торбы з пітвом і ежаю.
    -Зараз размесцімся ды пройдземся па наваколлі, прыгаворваў Марка. Мо' якога зайца ўпалюем, ці птушыну, а там і за чым буйнейшым разгледзімся.
    ...Пачалася доўгачаканая лясная прыгода. Цэлымі днямі, дзе конна, дзе пешкі кружылі яны па пушчы, вяртаючыся да будана надвячоркам, калі са здабычай, калі з пустымі рукамі, але заўсёды задаволеныя. Адам ззяў, як хлапчук, а Марка быў шчаслівы, што здолеў усё абставіць як найлепей. Дзесьці на трэці ці чацверты дзень вырашылі зрабіць адпачынак. Марка заняўся гаспадарчымі справамі ды ўпарадкаваннем учарашняй здабычы.
    А вы, паніч, праедзьцеся паблізу, што тут са мною сядзець.
    Да ракі скочце, на паплавы. Там каню раздолле, засумаваў ён на лясных сцежках.
    Адам паслухаўся. Узяў торбу з прыпасамі і скочыў у сядло. Выбіўшыся на дарогу, конь сапраўды прыспешыў і ледзь крануты абцасам ірвануў галопам. Дарога была даволі шырокая і галіны не пагражалі. Адам не стрымліваў каня і хутка апынуўся на сухім выгане, што пралёгда самай рэчкі.
    Раптам побач гайдануліся кусты і ледзь не пад капыты выскачыла казуля. Чамусьці не гайсанула назаду гушчар, а паімчала краем выгана, ледзь аціраючыся аб кустоўе. Паляўнічы азарт штурхануў Адама ўслед. Казуля даімчала да невялікага ручая, прыгожым скокам перасягнула яго і, не трацячы імпэту, панеслася далей. Адам разумеў, што страляць не будзе, што гоніцца, каб налюбавацца непаўторнай грацыяй і спрытам. Далей, дзе лес падступае да ракі, казуля знікне. Ужо стрымліваючы каня, Адам пачуў крык: «Памажыце! Людзі! Памажыце-е-е!» Крычалі ад рэчкі. Адам тузануў повад, падляцеў да ракі і ўбачыў, што за пару сажняў ад берага ў вадзе загрузла невялікая карэта. Засела відаць моцна, калі запрэжка чацверыком не магла яе вырваць на сухое. 3 вакна карэты выглядала жанчына, а юнак-фурман, прыставіўшы далоні да вуснаў, лемантаваў на ўсю ваколіцу, не злазячы з козлаў. Заўважыў вершніка і закрычаў яшчэ мацней:
    Памажыце, пане! Паненка топіцца!
    Карэта, сапраўды асядала адным бокам і пад напорам высокай пасля дажджоў вады магла перакуліцца. Марудзіць было нельга. Адам крыкнуў хлапцу:
    Дык што ж ты сядзіш, як певень на седале?! Скоч у ваду ды адчыні дзверы, пакуль вада дазваляе!
    -Але ж, пане, я ў вадзе не раўнуючы як цагліна, ледзь не зарумзаў фурманок. Плаваць не навучаны, а тут ужо глыб!
    Чаго ж пёрся сюды, а не праз мост? сярдзіта сказаў Адам, паціху падганяючы каня ў ваду.
    Гэта я, васпане, вінавата, плачлівай скаргай даляцела з карэты і з вакна высунулася маладзенькая дзяўчына. Зрабіце
    што-небудзь, вашмосьць, Рыгорка зусім разгубіўся.
    Напалоханая не менш за свайго фурмана, яна ўсё ж старалася не паказваць свайго страху.
    He бойцеся, супакоіў Адам, я зараз. Аты не сядзі, як пень, а вызваляй коней! падагнаў ён фурмана.
    Конь ўжо асвойтаўся з вадою і, асцярожна ступаючы па мулкім дне, пайшоў да карэты. Адам, не злазячы з сядла, упёрся нагою ў карэту і пацягнуў дзверы. Ірвануў раз і другі. Рама вакна трэснула, але вытрымала. Адам з цяжкасцю расчыніў дзверы, заграбаючы ваду нібы вяслом, і плынь адразу п рыціснула іх да сцяны.
    Хто тут яшчэ з вамі? ён паспрабаваў зазірнуць у карэту.
    Я адна.
    Рэчы якія ёсць? Але хутчэй!
    Няма нічога, толькі я.
    Адам працягнуў рукі, ашчаперыўшы як наймацней каня нагамі.
    Давайце сюды! загадаў ён.
    Дзяўчына стала на парозе і кінулася ў абдымкі, абхапіўшы Адама за шыю. Уладкаваўшы яе перад сабою, асцярожна павярнуў каня і скіраваў на бераг. Па вачах дзяўчыны, што ўзіраліся ў чорную тонь ракі было бачна, як яна напалохалася. Пакуль апынуліся на беразе, фурман дадрэпаўся па дышлю да першай пары, вызваліў аднаго каня і ўжо займаўся другім.
    А як жа карэта, пане? задыхана запытаў Адама, разумеючы, хто тут зараз галоўны.
    Спачатку давай уратуем коней, адказаў Адам і, зірнуўшы на раку, абмёр. Хутчэй, хлопча! Плыт ідзе!
    Зверху сплываў ці то плыт, ці сарваны мост, а можа бярвенні, змытыя з затопленага руму. Наляціць на карэту праз лічаныя хвіліны.
    Рэж усё, не час разблытваць! крыкнуў Адам, скочыў да коней і пачаў паласаваць нажом, вызваляючы іх ад вупражы.
    фурман не спужаўся, хоць бачыў пагрозу. Лежачы на конскай спіне, як толькі мог дапамагаў Адаму. Так упоперак спіны чацвертага каня выбраўся на бераг ледзь не ў апошнюю хвіліну. Плыт налёг на карэту ўсёй сваёй вагою. Пачуўся трэск сухога дрэва і лёгкі кораб перакасіўся, нібы дзіцячы дамок. Плыт злёгку ўздыбіўся, пад напорам вады лёг на крохкую будыніну, прапоўз, зграбаючы яе ў блізкі вір, і сплыў далей. Дробныя хвалькі, пакінутыя ім, паступова згладжваліся ў цёмную чыстую паверхню. Усе трое, як зачараваныя, утаропіліся туды, дзе толькі што стаяла прыгожая, з каляровымі гербамі, крытая лакам карэта.
    -Яе ўжо нельга было ўратаваць, павярнуўся Адам да дзяўчыны.
    Божа мілы! Гэта ж і мы былі б там, каб не пан! прашаптала дзяўчына збялелымі вуснамі.
    Відаць толькі зараз усведаміла, чым усё магло скончыцца. фурман Рыгор выглядаў не лепей і раз-пораз хрысціўся. Адам успомніў пра свае абавязкі. Дастаў з торбы пляшку і драўляны кубачак. Наліў віна і падаў дзяўчыне. Бачыў, што намоклі толькі чаравікі з панчохамі ды падол спадніцы, але можа і застудзіцца.
    Выпіце. Хоць і лета, але варта.
    Дзяўчына завагалася, запытальна зірнула на Адама і, атрымаўшы патрабавальны ківок, узяла кубак.
    Табе то не варта даваць, засмяяўся Адам да фурмана, амаль сухі, але вазьмі для папраўкі духу.
    Той ахвотна прыклаўся да панскага пітва і двойчы падзякаваў за шчодрасць. Апошнім пачаставаўся і сам паніч.
    А зараз паспяшайце, прапанаваў ён рашуча. Бачу на тым коніку сядзельца фарэйтарскае. Паненка ўтрымаецца?
    Здолею, кіўнула дзяўчына.