• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    He спяшаючыся, ехалі раманавы хлопцы па вузкай лясной
    дарозе, пакрысе даходзячы да ладу-спакою.
    -А што гэта вы крыкнулі такое, пане каменданце, што той наверсе да каня прыпаў? не вытрымаў нехта з маладых але спасцярожлівых.
    Скеміў, бачу, ухвальна сказаў Раман. Каманду такую крыкнуў, якой мы некалі разам вучыліся.
    -Дык гэта ён па камандзе нашага каменданта такі артыкул выкінуў! разрагаталася грамада. Мусіў, каб кулю не атрымаць! Няўжо гэта сам князь?
    -To вы з Радзівіламі знаецеся? не паверыў пачутаму Янак.
    -Толькі з адным, засмяяўся Раман. Менавіта з гэтым, але даўно і далёка, а вось сёння лёс звёў.
    Выбіліся на лепшую дарогу. Раман прыпыніў каня.
    Вядзі, Янак, хлопцаў і чакай там астатніх. Адпачніце не менш як дні тры. Вярнуся, раскажу пра князя.
    	97
    РАДЗІВІЛ
    Рэгімэнты Радзівіла і палкоўніка Лунёва займалі недалёкі двор, таму дабіраліся туды нядоўга. Князь і палкоўнік з усімі ад'ютантамі размясціліся ў палацыку, афіцэры ў афіцыне, a жаўнеры ў шатрах на блізкім выгане. Пры палацыку мелася толькі нешматлікая ахова.
    Пасля вячэры князь і афіцэры, дапушчаныя да яго стала, перайшлі ў гасцёўню. Падалі карты і некалькі пляшак з келіхамі. Размова паступова сыйшла на выпадак над Нёмнам.
    Мошеннік! Новый сюртук іспорціл. Ізволь сейчас ходіть в старье, палкоўнік абтрэпаў рукаў добра зношанага сурдута, a всё вы, полякі, віноваты, засмяяўся ён.
    Мы не палякі, пан палкоўнік, я ўжо вам тлумачыў, незадаволена напомніў Радзівіл. Ліцьвіны мы, іншы народ.
    Палкоўнік задумаўся, нібы прыпамінаючы тыя тлумачэнні.
    В этом уж мы с полякамі віноваты, рашуча паведаміў ён. Вы ведь совсем, как мы. Говоріте только неправільно.
    А можа гэта вы «неправільно», пан палкоўнік? з ветлівай усмешкай запытаў малады радзівілаўскі ад'ютант.
    Как же, юноша, мы ведь московітяне, істінно православные, століца наша третьім Рімом об'явлена, пыхліва прамовіў Лунёў. Усіх, крыху маладзейшых палкоўнік меў звычку клікаць «юношамі». А у вастут і католікі, і православные, і уніаты, і эці, как іх, кальвіны. Зачем это?
    А што ў тым злога? князь успомніў, напэўна, што ў яго радаводзе знойдуцца і першыя, і другія, і ўсе астатнія аж да кальвінаў.
    Лунёў з паклонам прыняў поўны келіх і патлумачыў:
    Непорядок это, господа. В умах сумятіца. Вот у нас дворянство нікогда бы не поделілось для войны. Матушкаімператріца такого не допустіт!
    Ну што не б'ецеся, можа яно і добра, памяркоўна зазначыў
    князь, рухам галавы адмаўляючы ўдзелу ў картах. He было сёння на іх ахвоты, ды і справы яшчэ нявырашаныя застаюцца. Але пад яе скіпетрам не так утульна, як пад дахамі нашых палацаў, якіх нам кароль адабраць не можа.
    Вот как заберём вас под монаршую руку і у вас порядок будет. Панов вашіх главных под ключ взялі... Цепер думаю уж недолго...
    Дэпешы аб затрыманні ў Гданьску і Варшаве князя прымаса Патоцкага, Чартарыскіх, шмат якіх ваяводаў і сенатараў, што пакінулі Варшаву разам з Ляшчынскім, здагналі калону на маршы. Якім бачыцца іх лёс, натуральна, не паведамлялася, але чакаць можна ўсяго, калі нават французскі пасол і той затрыманы.
    Будзе вам клопат! хмыкнуў радзівілавец.
    Это как понімаць? не зразумеў Лунёў.
    Хлопот не обероцесь, пан палкоўнік! патлумачыў той.
    Палкоўнік, відавочна, пярэчанняў не чакаў. Дабрадзействы «матушкі-імператріцы» ў яго разуменні былі марай усіх «окрестных» і безумоўна спрадвеку «істінно рускіх» зямель. Несумненна, нязгода вынік польскай інтрыгі і «проісков» каталіцтва.
    Совладаем, юноша! упэўнена адказаў ён. Солдатушек у нас хватіт. Ну да ладно, это своім порядком. А что мы далыле, ваша светлосць? Сегодня в вечеру да к ночі начінаць что-лібо было бессмысленно. Прохвосты эці, поді, черт-це куда унеслісь!
    Князь кіўнуў пацвярджальна. Яму залежала, каб менавіта палкоўнік пачаў размову, што далей. He зычыў сабе чутак пра няўдалы пераслед і смеху вартую спробу паланіць альбо знішчыць гэты атрад. Добра, калі задумы пойдуць ад гэтага самазадаволенага Цэзара. Радзівілу хопіць сваіх заслугаў, тым 6олей, што рашэнне будзе яго.
    -1 заўтра іх не варта шукаць, нядбала кінуў князь. Яны ўжо напэўна адпачываюць у пушчы. Дзень перадыхнем, затым рушым далей. Паручнік Будрэвіч паведамляе, што гэта Ламацкага людзі, павярнуўся ён да сваіх афіцэраў. Наведаем і яго павет, Па ўсім выглядае, што Ламацкага замяніў здольны заступнік.
    Несумненна, яснавяльможны пане, азваўся ад'ютант. He мог Ламацкі так хутка акрыяць, былі ж надзейныя сведкі, што пацярпеў моцна.
    -Так вы полагаеце, ваша светлосць, что разгадалі этого удальца с плотов? запытаў лунёўскі капітан. А кто таков этот Будревіч?
    Царскія афіцэры ўжо не дзівіліся блізкаму знаёмству варагуючых камандзіраў, хоць часта гэта выклікала ў іх падазрэнні і апасенні здрады. Князь не хацеў спыняцца на першай тэме. Сам яшчэ не ведаў, ці варта варушыць з чужымі старыя ўспаміны. Да таго ж прыемныя ўспаміны, юнацкія.
    Будрэвіч? перапытаў ён, спадзеючыся на здагадлівасць афіцэра. Ёсць у нас такі адмысловец, пралаза, якіх мала, усміхнуўся князь.
    Лазутчік? здагадаўся капітан.
    Хутчэй галоўны над імі. Ну а пра таго «удальца» іншым разам, князь пазяхнуў, перапрашальна прыкрыўшыся далонню. Пара і нам адпачыць.
    Але, не гледзячы на стому, князь Міхал доўга не мог заснуць. He ішла з галавы прыгода з плытамі і няўдалым, дзякаваць Богу, замахам. Хто ж страляў? Хто наважыўся, калі навокал было поўна жаўнераў? Няўжо хто-небудзьз набліжаныхспрыяўтаму стралку? Думка за думкай, прыпомніўся леташні ліпень... Так, дакладна на шаснаццаты дзеньтое здарылася... He ў Налібоцкай пушчы, не ў якім дзікім лесе, а пад самым, лічы, Наваградкам...
    ...Залп з прыдарожных кустоў ляснуў, як пярун з яснага неба. Зазвінела пабітае шкло, трэснулі пад кулямі дошкі карэт, зайшліся іржаннем коні. Ахова і шляхта адказала агнём. Пачуліся ўскрыкі, затрашчала галлё, відаць не ўсе кулі пайшлі міма. Спешна набіўшы зброю, разанулі па абодва бакі дарогі. Занепакоены дваранін падляцеў з канём і, глытаючы словы, падганяў:
    Княжа! Хугчэй, пане! Хутчэй!
    У хваляванні забыўся чалавек на ўсе тытулы, не да таго было і князю. фарэйтары спехам абсякалі пастронкі забітага каня і ад-
    цягвалі набок. Другі конь ляжаў на ўзбочыне. Магло быць горш, 6о заселі з абодвух бакоў дарогі. Але Бог вызначыў справядлівага і нападнікі мелі чатырох падстрэленых, а мы аніводнага...
    * * *
    Нетаропкім маршам калона пайшла прынёманскімі дарогамі, рассылаючы перад сабою і па баках дазоры і патрулі. Канфедэраты як скрозь зямлю праваліліся.
    Нічево, найдём і под землёй! бадзёрыў сваіх палкоўнік.
    Радзівілаўцы на гэта толькі хмыкалі і падкручвалі вусы з выглядам людзей, якім шмат што вядома, але такога, што не для ўсіх вушэй. Князь тлумачыў Лунёву, што пасля капітуляцыі Гданьска і ўцёкаў Ляшчынскага да Прусаў, канфедэраты, калі не разгубіліся,то збіты зтропу і мусяцьагледзецца і вырашыць, што далей. Напэўна не ўсе яшчэ вярнуліся ў месцы сталай дыслакацыі, таму не выключаецца нечаканы напад ззаду, асабліва на абоз. Па Лунёву было не пазнаць: усведамляе ён гэта, ці палягае на сваіх «солдатушках».
    Праз пару дзён выбраліся да павятовага мястэчка, блізу якога дзейнічаў Ламацкі. Па галоўнай вуліцы войска прайшло пад гукі пішчалак, сурмаў і барабанаў. Ад'ютанты з шумам вызвалілі ад непатрэбнага люду лепшы заезд пад галоўную кватэру, усё таварыства папалуднавала, добра адпачыла, а пакол ькі да вечара было яшчэ далёка, занялося стратэгічнымі справамі.
    Вышэйшыя начальнікі запатрабавалі ад афіцэраў гарнізона рапартаў, пастрашылі іх мажлівай інспекцыяй з Вільні, суцешылі, што змен ніякіх не чакаецца, але пільнасць загадалі падвоіць і патроіць. Расейскую частку палкоўнік пужануў магчымым з'яўленнем генерала Ізмайлава. Леў Васільевіч жартаваць не будзе, асабліва ў экспедыцыйнай аперацыі. Пасля афіцыйнай працэдуры размова пайшла бліжэй да надзённых спраў.
    Камендант паведаміў, што апошнім часам канфедэраты раззухваліліся. Сарвалі некалькі рэквізыцый у дварах радні «мажлівых» канфедэратаў. «Напэўна заможных,» падумаў
    князь. Нельга выслаць раз'езд, каб на іх не наперціся. «Мабыць і раз'езды перастаў высылаць,» зрабіў ён выснову.
    Павінен сказаць, яснепане, пахіліў бычыную шыю камендант, ёсць тут пан Піліп Катовіч, сын мае харугву, то атрымалі папярэджанне, што маёнтак пусцяць з дымам, калі не суцішацца.
    Аў чым жа сутнасць?
    Суворы гэты малодшы, Апанас, калі быць шчырым, да ўсіх.
    Сквапны, мабыць. Тады так і кажы, васпан, запатрабаваў князь Міхал.
    Шляхта вельмі незадаволеная, прызнаў камендант. -А Катовічы патрабуюць ад мяне жаўнераў дзеля аховы маёмасці.
    Радзівіл зірнуў на яго здзіўлены.
    У іх жа, кажаце, харугва!
    Камендант ізноў завагаўся, але пад хмурным паглядам яснавяльможнага начальніка апамятаўся і рашыўся нічога не ўтойваць.
    He палягаюць на ёй, яснавяльможны пане, пачаў ён. Злавілі іх раз'езд у адным двары, то пусцілі дадому, перапрашаю моцна, без портак.
    Без портак! зарагатаў князь, а за ім і ўсе прысутныя. Смяяўся і камендант, бо не цярпеўтых Катовічаў усім сэрцам.
    Дадам, што папярэдзілі, калі не возьмуць сказанага на розум, наступным разам пойдуць, якАдам па раю, голымі.Такі сказаў, нягоднік.
    Князю падалося, што «нягоднік» прагучала хутчэй са здзіўленнем, чым наганай.
    А хто гэта такое паабяцаў? засмяяўся князь.
    Клопаты і ганьбы самаробных местачковых харугваў яго мала краналі, хутчэй забаўлялі.
    Новы канфедэрацкі камендант, нейкі Галс. Мабыць немец, прозвішча вельмі ж не наша. А можа мянушка?
    Радзівіл утаропіўу каменданта нейкі дзіўны позірк.Той нават
    разгубіўся, не разумеючы, у чым зрабіў прамашку. Можа што не так з тымі Катовічамі? He дзіва, калі і зараз прыбягуць са скаргамі на яго абыякавасць, a то і спрыянне канфедэратам. Але князь перавёў погляд на палкоўніка і шматзначна падміргнуў.
    -Абагналі яны нас, пан палкоўнік!
    Полагаеце?
    Несумненна. He выключаю, што гэта не Ламацкага атрад, а яшчэ адзін, сказаў Радзівіл. А як вы мяркуеце? запытаў ён каменданта.
    Камендантхвілінку збіраўся з думкамі і прызнаўся:
    Заблыталі яны нас. Ламацкі знік паранены, ці то забіты, але атрад застаўся пад камендантам Алесем. Ламацкі таксама Алесь і паранены, ясьнепане, моцна, дакладна ведаем. Было прыціхла, а пасля ізноў. Страляюць і не лянуюцца, сумна пажартаваў ён і адразу ўдакладніў: Страты невялікія, больш параненыя.