• Газеты, часопісы і г.д.
  • Галс Аповесць з 1734 году Аркадзь Ліцьвін

    Галс

    Аповесць з 1734 году
    Аркадзь Ліцьвін

    Памер: 333с.
    Гародня 2012
    59.86 МБ
    Весьма занімацельно, азваўся палкоўнік. Да і полезно, еслі вдумацься. I что же дальше?
    Направілі мы шкоды і, аглядаючы безліч мясцін, напрыканцы жніўня трапілі нарэшце да Амстэрдама. Каб на сёння не зацягваць, пра гэта іншым разам. Як памінаў мімабегам, намерыўся наведаць Англію, ды, бураю выматаны, мусіў вярнуцца ў Галандыю, дзе трапілі мы ў тарапаты, пра што як-небудзь асобна...Тады і прапаў мой дваранін. Невядома чаму і невядома як. Баяўся я, што ў непапраўную бяду трапіў. Аж вось, жывы, дзякуй Богу. Але я менавіта на такое спадзяваўся. Можа ў войску чыім
    служыў, альбо пры двары, чалавек спрытны.
    -	Но ведь вернулся, поцянуло в оцечэство.
    -	Мабыцьтак. Разумееце, што не могя дазволіць страляць па гэтаму чалавеку.
    -	Пожалуй і я на вашем месце поступіл бы подобно вашей светлосці. Человек несомненно благородный, злом плаціць такому грех смертный!
    -	Вось і я так лічу! Дадам яшчэ, што нічым жа я яму не аплзячыў. Думаў, зраблю пазней, як вернемся, баяўся абразіць. Адно апранулі прыстойна, дык гэта ў любым выпадку двараніну Радзівілаў належала.
    СТУДЫЁЗУС I ПАРУЧНІК
    Паручнік Рэкуць, пачуўшы загад яснавяльможнага князя Радзівіла, спачатку разгубіўся. He жарты, калі цябе заўважыў сам яснавяльможны. Паручнік дагэтуль не меў нагоды да самастойных дзеянняў. He вабіла мяняць павятовую сталіцу на нейкае мястэчка, дзе і шынкі не тыя, і адпаведнага таварыства не знойдзеш. Ды яшчэ гэты шпег Будрэвіч увесь час будзе побач. Але тытул рэгімэнтара, якім яго ласкава, няхай і жартам, надарыў князь, прыемна высвятляў новае становішча. Як ні глянь, будзе мець пад апекай паселішча з усімі насельнікамі. А калі пад апекай, то і пад уладай! Гэтак спаконвеку. Няхай паспрабуе хто не паслухацца паручніка Рэкуця! Але чаму паручніка? Рэгімэнтара! Слова прыліпла да сэрца, амаль выцесніўшы дагэтуль прывабнае “паручнік”.
    Капітан Хвастоў, які меў вока і «все такое», яго пакуль не цікавіў, як не цікавілі ўсе гэтыя хаўруснікі. Ад дзеда з бацькам атрымаўзасцярогу да маскоўскага «сяброўства». Цары ды царыцы аніяк не маглі змірыцца, што нехта жыве вальней і дастатней. Служу князю, а не яго прыяцелям так акрэсліў Януш Рэкуць свае абавязкі ад самага пачатку і не збіраўся іх пераглядаць. Князь павядзе войска на Гародню, там з генералам кінуцца лавіць пана Пацея, дарэчы таксама рэгімэнтара, толькі канфедэрацкага. Няхай ловяць, рэгімэнтар Рэкуць з падначаленымі мае іншае прызначэнне.
    Паселішча, куды трэба было пану рэгімэнтару, увесь час спрачалася са сваімі жыхарамі. Калі насельнікі сцвярджалі ўсім і паўсюдна, што жывуць у мястэчку, то яно сваім выглядам, звычаямі і наваколлем пярэчыла: гэта вёска! Але ж мы здаўна мелі свой кірмаш! Але як перастаў ён збіраць людзей, то і сыйшла Лубеньда вясковага стану.
    Найбольш патрыятычныя спасылаліся, што тут некалі валадарыў свой князь пакуль не высветленага радаводу і страчанага ў бездані часу імені: як сведчанне выстаўлялі чатыры курганы,
    нібыта з-пад чатырох вежаў замка. Але паколькі менш патрыятычныя спакон веку бралі з тых курганоў гліну, то бліжэйшы знік дашчэнту, а на тры вежы пагаджаліся толькі самыя паблажлівыя слухачы. Сапраўды, што гэта за жытло на тры куты!
    Павятовая сталіца мела неаспрэчную перавагу і не бачыла пагрозы свайму статусу, а навакольны свет быў да спрэчкі абыякавы. Вырашэнне яе належала далёкай будучыні. Пакуль жа ўвага жыхароў перакінулася на гарнізон і паноў афіцэраў, што атабарыліся на другім паверсе карчмы старога Шлёмы, назваўшы яе галоўнай кватэрай.
    Гарнізон складаўся з двух дзесяткаў радзівілаўскіх драгунаў і пяці афіцэраў, адзін з іх масковец. Гэтага суправаджалі пяцёра салдатаў, якіх яшчэ звалі грэнадзёрамі, хоць целам яны мала адбягалі ад укормленых местачковых падлеткаў. Кемныя людзі сцвярджалі, што гранат ім не далі з-за маласілля, каб, кідаючы, самі сябе не паўзрывалі. Па першым часе мяпэчка не вельмі пацярпела ад нечаканых зменаў. Дзе-нідзе прападала якое дурное парасё, што не трымалася падворка, альбо знікаў з лужыны занадта ганарлівы гусак. Пабегаўшы, гаспадары супакойваліся, згледзеўшы, якзавіхаюцца жаўнеры ля катла над вогнішчам. Дабро не прапала ў чэраве ваўка ці ліса, а пайшло на карысць хрысціянскага войска.
    Што да афіцэраў, то ніхто не цікавіўся, з кампутовага яны войска ці з радзівілаўскага надворнага. Самы з іх важны, казалі, рэгімэнтар, але хто там заглядаў у яго паперы. Карчмар іх чынамі таксама не цікавіўся. Вызначыў кожнаму мяжу крэдыту, да якога вайскоўцы так ахвочыя, ды запамятаў, хто галоўны, каб ведаць каму скардзіцца, калі патрабаванні перавысяць мажлівасці іх задаволіць.
    Вайсковых дзеянняў пакуль не прадпрыймалася і гэта ўсім падабалася найбольш. Пан рэгімэнтар акуратна праводзіў нарады, якія называў рыцарскім колам і наладжваў штотыднёвыя попісы свайго войска, прыносячы прысмак святочнасці ў жыццё Лубені, асабліва яе наймалодшых жыхароў.
    Нельга было папракаць пана рэгімэнтара ў нядбальстве ці ляноце. Штодзённа па наваколлю выпраўляліся раз'езды на чале зафіцэрам альбо вахмістрам. He вызваляўсябе адтакога абавяз-
    ку і пан рэгімэнтар. Паручнік Будрэвіч, спасылаючыся на свае адмысловыя задачы, больш гойсаў па дварах, за кожным наведваннем аднатоўваючы пачутае і падгледжанае ў сваіх цыдулках. Канфедэраты сядзелі ў патаемных сховішчах і прыглядаліся да новай пагрозы, а можа палічылі за лепшае разыйсціся па хатах, пакул ь цэлыя.
    * * *
    Падчас Паўночнай вайны, у якую Аўгуст Другі уцягнуў Рэч Паспалітую, вярхі яе не дапусцілі правакацыі альбо зачэпкі ў дачыненнях з Расіяй, не звязаліся хаўрусам ні з адным яе суседам, але занадта паспадзяваліся на суверэннасць, якая існавала ўжо толькі тэарэтычна, бо не магла быць нічым абаронена. Ці варта дзівіцца, што Рэч Паспалітую пазбавіў самастойнасці не ўсходні вораг, а ўсходні хаўруснік. Палітыка Аўгуста Другога перад еўрапейскімі дварамі, яго згода аплаціць падтрымку ва ўсталяванні наследнай манархіі землямі Рэчы Паспалітай, не магла не прывесці навакольных уладароў да задумы падзелу Рэчы Паспалітай. Амаль афіцыйна яны ўсё больш нахабна ўмешваліся ў яе справы.
    3 вайны краіна выйшла ў цяжкім стане. Заняпалі гарады, развалілася гаспадарка, вываз збожжа на захад Еўропы праз партовы Гданьск зменшыўся ўдвая. Рэч Паспалітая больш не была самастойным удзельнікам еўрапейскай палітыкі, сыйшла да прадмету міжнародных таргоў.
    Нават групоўкі вакол найбуйнейшых старых магнацкіх радоў, пачалі разумець неабходнасць змен. Іх звалі "рэспубліканцамі” альбо “гетманскімі”. Мянушка ў значнай меры тлумачылася змаганнем групоўкі за вяртанне гетманам кароннага войска чужаземнага ўзору, перададзенага каралём пад каманду саксонца Якуба флемінга. Вялікі гетман літоўскі Людвік Пацей хітрыкамі ўхіляўся ад выканання каралеўскага загаду, але мусіў паддацца. У Вялікім Княстве рэспубліканцаў узначальвалі смаленскі біскуп Багуслаў Гасеўскі, вялікі гетман Людвік Пацей, а пасля "нямога” Сойму 1717 году і польны гетман Станіслаў
    118
    Дэнгоф. У Кароне "гетманскую” групоўку ачольвалі Патоцкія: кіеўскі ваявода Юзаф і прымасТэадор.
    "Рэспубліканцы” альбо "гетманцы” ўвасаблялі сілы выразна кансерватыўныя. Адстойваючы традыцыі непарушнасці шляхецкай дэмакратыі, яны вызначаліся непрыйманнем любых новаўвядзенняў. Утаропленыя ў мінулае, перакананыя ў моцы Рэчы Паспалітай і слушнасці ейнага дзяржаўнага ладу, яны верылі, што сёння будзе так, як было даўней, трэба толькі найдакладней аднавіць былыя парадкі. Думаць іначай было для іх актам здрады.
    Магчымасць маніпуляваць галасамі паноў-братоў з сярэдняй і бяднейшай шляхты забяспечвала верхаводам "гетманцаў” поўны кантроль над Соймам і незалежнасць ад караля. Яны ўпарта не пагаджаліся з абмежаваннем правоў гетманаў: пазбаўленнем свабоды ў фінансавых пытаннях, забаронай займацца замежнай палітыкай і ўжываць дзяржаўнае войска ў прыватных мэтах. Ідэалам "рэспубліканцаў” была шляхецкая дэмакратыя на чале з намінальным манархам.
    Іх правадыры спадзяваліся пераадолець палітычную залежнасць, у якую трапіла Рэч Паспалітая, з тым ладам, які быў. "Рэспубліканцы” былі гарачымі прыхільнікамі выбарнасці караля і пры тым толькі пасля смерці папярэдніка. Дачыненні караля з Рэчай Паспалітай павінны будавацца на падставе своеасаблівага кантракту. Лібэрум вэта на іхдумкунадзейны сродак супраць карумпавання Сойму, бо, маўляў, заўсёды знойдзецца хоць адзін сумленны дэпутат, які ўратуе вольнасць ад небяспекі. Армія, як магчымая зброя караля, у ягоным імкненні да абсалютызму, патрэбна мінімальная. Край абароніць шляхта ў паспалітым рушанні. Пасады павінны раздавацца не каралём па свайму жаданню, а Соймам і соймікамі. Каралеўшчыны належыць забраць у дзяржаўны скарб, тады знікне галоўная прычына карупцыі.
    * * *
    Кракаўскі студыёзус Адам Барташэвіч спрабаваў адшукаць у памяці ўзор рыторыкі, які дапамог 6ы пераканаць апанента ў маючым адбыцца дыспуце. На шчасце не за тытул імператара альбо эмулюса Акадэміі, а за прыемнейшыя ўзнагароды.
    Бабуля, я хацеў бы ў вас на тыдзень адпрасіцца.
    Бабуля, пані Ганна Барташэвіч, не хавала незадаволенасці.
    -Тыдзень, як прыехаў і ўжо ўцякаеш, I куды ж гэта? He на паляванне, часам? яна з падазрэннем угледзелася ў хлапца.
    А што вы так да таго палявання, адказаў Адам. Што ў ім такога страшнага?
    Пані Ганна пляснула рукамі ў спалоху:
    Ай! I не ўсламінай пры мне, Адасік! Пры адным гэтым слове сэрца заходзіцца.
    Адам замоўк у нерашучасці. Навука рыторыкі была тут недарэчы. Лепш выкарыстаць болыл прыземленыя спосабы.
    -Я не пра паляванне, бабуля, супакойваючы, прамовіў Адам. Хочацца наведаць прыяцеля, таксама студыёзуса. Цікава на вакацыях сустрэцца, тым больш ён з Віленскай акадэміі. Я лішняе не забаўлю, абяцаю.
    Пані Ганна ведала, што пагодзіцца, хацела толькі выгаварыць найкарацейшую адсутнасць унука, якога нарэшце дачакалася з адведзінамі на цэлыя вакацыі.
    Калі ўжотакдамаўляліся,то што ж зробіш, уздыхнула яна. А на каго той паніч выйдзе? Таксама на лекара?
    He, юрыспрудэнцыя яго больш займае. Па судах праца, ва ўрадах, у палестры.
    Неблагі занятак, нічога не скажу, пагадзілася пані Ганна. Але, на маюдумку,для вучонага чалавека няма лепшага занятку як святар. Можа ты, Адасік, усё ж падумаў? у голасе бабулі гучала кволая надзея.