• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

    Гамлет, прынц Дацкі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 245с.
    Мінск 1964
    25.35 МБ
    Пераклад з англійскай мовы Ю. Гаўрука
    Мастак Б. Забораў
    A С 0 Б Ы
    К л а ў д з і й — кароль Дацкі.
    Гамлет — сын ранейшага і пляменнік пяііерашпша караля.
    Фарцінбрас — прынц Нарвежскі.
    П а л о н і й — міністр двара.
    Г а р а ц ы о — друг Гамлета.
    Л а э р т — сын Палонія.
    В а л ь u і м а п д К а р н е л і й Р а з е н к р а п ц Г і л ь д э н с т э р н 0 з р ы к
    II р ы д в о р н ы. С в яшчрн н ік.
    М а р ц э л Б е р н а р д a
    Франсіска — салдат. Ррйнальда — слуга Палонія. А к ц ё р ы.
    Два 6 л а з н ьі м а г і л ь ш ч ы к і, К а п і т а н.
    А п г л і й с к і я п а с л ы.
    прыдворныя.
    афіцэры.
    Гертруда — каралева Дацкая, маці Гамлета.
    А ф е л і я — дачка Палонія.
    В я л ь м о ж ы, д а м ы, а ф і ц э р ы, с а л д а т ы, м а т р о с ы, п а с л а н ц ы і с л у г і.
    Здань 6 а ц ь к і Гамлета.
    Месца дреі — Эльсінор.
    СЦЭНА I
    Эльсінор. Пляцоўка перад замкам.
    Ф р а н с і с к а на варце. Уваходзіць Б е р н а р д а.
    Б е р н а р д a
    Хто тут?
    Ф р а н с і с к a
    Адказвай першы; стой і адзавіся.
    Бернарда
    Няхай жыве кароль!
    Франсіска
    Бернарда?
    Бернарда
    Ён.
    Ф р а н с і с к a
    Вы трапілі у самую пару.
    Бернарда
    Прабіла поўнач. Спаць ідзі, Франсіска.
    Франсіска
    Удзячны за дазвол. Сабачы холад, I нездаровіцца.
    Бернарда
    Усё спакойна?
    Франсіска
    I мыш не перабегла.
    Бернарда
    Ну, дабранач; Сустррнуцца Гарацыо і Марцэл, Скажы ім, каб ішлі хутчрй на варту.
    Уваходзяць Гарацыо і М а р ц э л.
    Франсіска
    Ідуць. Яны, здаецца. Стой! Хто там?
    Г a р а ц ы о
    Сыны айчыны.
    М а р ц э л
    Дацкія васалы,
    Ю
    Франсіска
    Дабранач вам усім.
    М а р ц р л
    Бывай, служака. Хто заступіў?
    Франсіска
    Бернарда заступіў.
    Дабранач.
    Выходзіць.
    М а р ц э л
    Грй, Бернарда!
    Бернарда
    Што, прыйпіоў Гарацыо?
    1’ а р а ц ы о
    Адной нагою тут.
    Бернарда
    Здароў, Гарацыо! ЗдаР°Ў> Марцрл!
    Г а р а ц ы о
    Ну што, ізноў з’яўляўся гэты самы?
    Бернарда
    He, не было.
    М а р ц э л
    Гарацыо гаворыць, Што грта выдумка. He верыць ён, Што два разы такі нам выпаў страх. Вось я і запрасіў яго к нам нанач, Каб ён пераканаўся. Калі зноў Пакажацца жахлівы гэты прывід, Хай паглядзіць і сам з ім пагаворыць.
    Г а р а ц ы о
    Ну, глупства! He пакажацца.
    Б е р н а р д a
    Прысядзем,
    I будзем твае вушы штурмаваць, Бо ты глухі да нашага расказа. Дык вось, дзве ночы ўзапар...
    Г а р а ц ы о
    Добра, еядзем, Паслухаем, што нам Бернарда скажа.
    Бернарда
    У тую ноч, калі вунь тая зорка, Каторая ад полюса на захад, Нябесным шляхам адышла туды, Дзе зараз свеціцца, Марцрл і я, Як толькі празваніла — раз!..
    М а р ц э л
    Маўчы! Глядзі, ён рноў ідзе сюды!
    Уваходзіць з д а н ь,
    Бврнарда
    Якраз такі, як паш кароль-нябожчык.
    М а р ц э л
    Гарацыо, ты — вучоны, гавары.
    Бернарда
    Якраз як наш кароль. Заўваж, Гарацыо.
    Г а р а ц ы о
    Падобен вельмі. Дзіўна мне і страшна.
    Бернарда
    Ён слоў чакае.
    М а р ц э л
    Гавары, Гарацыо.
    Г а р а п ы о
    Хто ты, што заўладаў парою гртай
    I постаццю прыгожа-ваяўнічай Старога караля краіны дацкай? Я небам заклінаю, гавары.
    М а р ц э л
    Пакрыўдзіўся.
    Бернарда
    Глядзі, пайшоў назад.
    Г а р а ц ы о
    Стой, гавары, я небам заклінаю.
    3 д а н ь выходзіпь.
    М а р ц э л
    Пайшоў і не адказвае нічога.
    Бернарда
    Ну як, Гарацыо? Збялеў, дрыжыш? Што — выдумка, ці, можа, трошкі болей Як думаеш?
    Г а р а ц ы о
    Ніколі б не паверыў, Калі б не бачыў сам на свае вочы.
    М а р ц э л
    Жывы кароль-нябожчык.
    Г а р а ц ы о
    Акурат;
    Такія ж самыя на ім даспехі,
    Як і ў той дзень, калі ён біў Нарвежца, I так жа бровы хмурыць, як тады, Калі ён вывернуў з саней Паляка.
    Так, дзіўна!
    М а р ц э л
    Вось гртак два разы ў глухую ноч Праходзіў ён, узброены, паўз варту.
    Г а р а ц ы о
    Дакладна растлумачыць не магу, Але, наогул, думаю, што будзе Вялікая ў дзяржаве перамена.
    М а р ц э л
    Давайце сядзем. Ці не скажа хто, Нашто такая пільнасць? Кожну ноч Пакутуюць падданыя на варце, I кожны дзень ліюць гарматы з медзі, Купляюць узбраенне за мяжой, А карабельнікаў нагналі колькі! — Працуюць так: ні свята ім, ні будняў. Што мае быць? Такая ўсюды спешка,— I дзень і ноч людскім абліты потам. Ну, хто адкажа мпе?
    Г а р а ц ы о
    Я адкажу; Такое чуў я: наш кароль-нябожчык, Той самы, што нам толькі што з’яўляўся, Быў, як вядома, выклікан на бойку Нарвежскім задавакам Фарцінбрасам; I наш адважны Гамлет (за адвагу Яго шануе ўся наша краіна) У бойцы Фарцінбраса закалоў;
    А мелася умова пры пячаці, Пацверджаная гербам і законам, Што, калі ён памрр, яго зямля У спадчыну да Гамлета пяройдзе; Таксама і сваёй зямлі часціну Кароль наш залажыў для Фарцінбраса, Калі б адолеў той. Паводле ўмовы Зямлю ўзяў Гамлет. Але ж, тррба ведаць, Малодшы Фарцінбрас, запалу поўны, Навербаваў гуляшчых малайцоў
    За голы харч, абы была прыгода (Дзяржаве нашай добра ўсё вядома), I пачынаць збіраецца вайну, Каб адхапіць ад нас зямліцу тую, р якою прагарэў ягоны бацька.
    I грта ёсць галоўная прычына
    Усіх турбот і варты надзвычайнай, Аснова ўсіх асноў: і спешкі гртай, I ўсёй трывогі ў нашым каралеўстве.
    Б е р н а р д a
    Я думаю, што так яно і будзе; Напрўна, грта жудасная здань He без прычыны ходзіць каля замка. Кароль-нябожчык нам прарочыць войны.
    Г а р а ц ы о
    Начны матыль, каб затлуміць нам розум. У добрыя шчаслівыя дні Рыма, Незадаўга да Црзаравай смерці, Раскрыліся магілы, паўставалі I сталі выць на плошчах мерцвякі, З’явіліся хвастатыя каметы, Закапала крывавая раса, Счарнела сонца, і вільготны месяц, Нептунавай дзяржавы уладар, Зацьміўся, як перад сканчэннем свету. Бяда ідзе. Жахлівыя прыметы, Як пасланцы, што абганяюць лёс I папярэджваюць аб небяспецы, Нам яўлены і небам і зямлёй.
    3 Д а н ь вяртаецца.
    Цішэй! Глядзіце! Вось ізноў ён тут. Хай губіць, затрымаю. Стой, наява! Калі ты маеш мову, маеш голас,— Адказвай мне!
    Калі учынак ёсць такі, што можа
    Табе палёгку даць, а мне збавенне,— Адказвай мне!
    Калі табе вядомы лёс краіны,
    I ёсць магчымасць адхіліць няшчасце,— Адказвай!
    А можа, пры жыцці хаваў ты скарбы, Няпраўдаю здабытыя, бо, кажуць, Душа тады блукае. Гавары!
    Спявае певень.
    Стой! Гавары! Спыні яго, Марцрл.
    М а р ц э л
    Хіба яго ударыць алебардай?
    Г а р а ц ы о
    Дай так, каб стаў.
    Бернарда
    Ён тут!
    Г а р а ц ы о
    Ён тут.
    3 д а н ь выходзіць.
    М а р ц э л
    Пайшоў;
    Абразілі. Ён гртакі паважны, А мы напалі, нарабілі гвалту.
    Ці біць паветра, ці яго — ўсё роўна;
    Удары нашыя — дарэмны здзек.
    Бернарда
    Ён гаварыў бы, але крыкнуў певень.
    Г a р a ц ы о
    I ён затросся, нібы той злачынец
    Пры страшным поклічы. Я чуў, што певень, Трубач світання, будзіць бога дня Сваёю звонкай, галасістай песняй;
    I ўсякая блукаючая здань,
    Што у вадзе, ў агні, ў зямлі, ў паветры, Пры гртым напамінку уцякае, I грта праўда: вось вам яўны доказ.
    М а р ц э л
    Як певень заспяваў, ён знік адразу. Гавораць людзі, што ў калядны вечар, Пад самае Хрыстова нараджрнне, Пявун світання проста не сціхае;
    Тады і здань сядзіць, ані кранецца,
    I ноч здаровая, і добрыя планеты, He ловіць фея, ведзьма не чаруе,— Такі святы, такі выдатны час.
    Г а р а ц ы о
    Я грта чуў, даю часткова веры.
    А вось і золак у плашчы пурпурным Выходзіць на расістыя узвышшы.
    Пакінем варту, і, мяркую так,
    Патррбна, каб прынц Гамлет знаў аб тым,
    ІІІто бачылі мы ўночы; прысягаю, Што гэты дух нямы з ім загаворыпь. Ці згодны вы ўсё расказаць яму, Як раяць пам любоў і абавязак?
    М а р ц э л
    Так, так, прашу. Ідзіце ўсе за мною, Я ведаю, дзе ён бывае ўранні.
    Выходзяць.
    СЦЭНА II
    Парадны пакой у замку.
    Трубы. Уваходзяць к а' р о л ь, каралева, Гамлет, П а л о н і й, Л а э р т, В а л ь ц і м а н д, Карнелій, вяльможы і світа.
    К а р о л ь
    Хаця нябожчык Гамлет, любы брат наш, Пакінуў нас нядаўна, і нам след
    Яшчр трымаць у сэрцы нашым смутак, Аплакваць прах яго ўсім каралеўствам,
    Аднак наш розум перамог прыроду;
    У мудрым горы спалучылі мы I памяць брата і свае патррбы: Мы нашую сястру і каралеву, Наследніцу дзяржавы ваяўнічай, У радасці, разбаўленай маркотай, I смех і слёзы сумясціўшы разам. Хаўтуры і вяселле аб’яднаўшы, Каб пораўну было таго й таго, Узялі за жонку. He хацелі ў гртым Пярэчыць вашай мудрасці, якая Дапамагала нам у справе нашай.
    За ўсё падзяка наша. А цяпер: Як вам вядома, Фарцінбрас малодшы, He уважаючы на нашу годнасць Альбо мяркуючы, што калі нас Пакінуў любы брат наш, дык ужо У дзяржаве нашай і няма парадку, Кіруемы карысным летуценнем, Адважыўся лістамі нас трывожыць 3 хадайніцтвам звароту ўсіх зямель, Законна страчаных ягоным бацькам I нам прыдбаных нашым любым братам. Вось грта пра яго. Цяпер пра нас I пра нараду нашу. Справа ў тым, Што намі ўжо учынена пасланне Нарвежцу, Фарцінбрасаваму дзядзьку: Ён ледзь жывы, наўрад ці ён дачуўся Аб замыслах пляменніка; мы пішам, Каб ён суняў яго далейшы наступ
    I абіранне дзядзькавых васалаў Падаткамі, вярбоўкай войск ды іншым;
    I даручаем мы табе, Карнелій, I Вальціманду перадаць прывет наш Старому каралю Нарвежцу; мы Абмежавалі вашую уладу
    Дакладна пунктамі ў паслапні нашьш. Дык едзьце ў добры час. Да пабачэння. Спяшайцеся явіць сваю услужнасць.
    К а р н е л і й і Вальціманд
    Ва ўсім гатовы праявіць услужнасць.
    К а р о л ь
    He сумняваемся. Да пабачрння.
    Вальціманд і Карнелій выходзяць.
    А ты, Ларрт, з навінамі якімі? Ты нас прасіць хацеў, якая просьба? Разумнае хадайніцтва Ларрта Паслухаем. Чаго б ты ні жадаў, Тваё жаданне стррне нашу ласку,— I сррца галаве радней не будзе, He будуць рукі паслухмяней вуснам, Як дацкі трон Ларртаваму бацьку. Чаго жадаеш?
    Л а э р т
    Грозны мой кароль, Дазвольце мне у Францыю вярнуцца. Па добрай волі я сюды прыехаў На вашу каранацыю і я Свой абавязак выканаў, і вось Mae жаданні зноў назад імкнуцца У Францыю, калі на тое ласка.
    Кароль
    А бацька даў дазвол? Скажы, Палоній.
    II а л о н і й
    0 мой кароль, ён вырваў мой дазвол Упартым намаганнем, і, нарэшце, Я адпусціў, хаця і неахвотна.
    Калі дазволіце, няхай ён едзе.
    К а р о л ь
    Ну што ж, Лаэрт, выкарыстоўвай час: Твая пара — лаві, лаві уцехі.
    А ты, сваяк мой Гамлет, любы сыне?
    Г а м л е т (убок)
    Сваяк, але не сын.
    К а р о л ь 0 любы сыне, Ты ўсё яшчр, як хмара ў небе нашым.
    Г а м л е т
    Няпраўда, сонца свеціць,— люба, сіне.
    Каралева
    Мой мілы Гамлет, скінь свой чорны колер, Са шчырасцю зірні на караля.