Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
I не заводзь хаўрусу з першым стрэчным; He задзірайся, а калі задраўся,
To спуску не давай, каб вораг знаў; Прыслухвайся, што кажуць,— сам маўчы; 3 людзьмі згаджайся, але думку май; Спраўляй адзенне добрае, такое, Каб і багата і не лезла ў вочы, Бо па адзенню судзяць чалавека,— Французскія вяльможы і паны Занадта пераборлівыя ў гртым.
Сам не бяры, другому не давай: Хто пазычае, той сяброў губляе, А хто бярэ, той дррнны гаспадар. Галоўнае ж: будзь верным сам сабе,— Тады, як дзень ідзе за ноччу следам, Ты і другім ніколі не сфальшывіш. Ну, дык плыві з маім благаславеннем I памятай наказ.
Л а э р т Бывайце, тата!
П а л о н і й
Пара, пара. Цябе чакаюць слугі.
Л а э р т
Бывай, Афелія, не забывай Таго, што я сказаў.
А ф е л і я Замкнута ў сэрцы, А ключ ты ў мора павязеш з сабою.
Л а э р т
Бывай!
Выходзіць.
П а л о н і іі
Афелія, што ён сказаў табе?
А ф е л і я
Ён, з вашай ласкі, гаварыў аб прынцу.
II а л о н і й
Аб Гамлеце? Якраз даррчы грта;
Бо маю весткі, што апошнім часам
У вас былі таемныя спатканні, I ты яму давала вольны доступ. А калі так (а мне ўсё даказалі Ў парадку асцярогі), то павінен Табе заўважыць,— ты не разумееш Дакладна, хто ты, і чыя дачка ты, I чый ты маеш гонар. Што у вас? Прызнайся зараз жа.
А ф е л і я
Ён, мілы татка, Дарыў мне знакі шчырасці сардрчнай.
П а л о н і й
Ах, ах, ах, шчырасць! — Ты зусім дурная, He маеш практыкі ў такіх выпадках.
Як ты назвала? Днакі? I ты верыш?
А ф е л і я
He ведаю, што думаць, мілы татка.
П а л о н і й
Ну, то я навучу. Стань тут і думай, Што ты дзіця малое. Знакі — цацкі.
Знак — не чырвонец, вось што я адзначу. He прадавайся танна, бо тады (Хоць я і злоўжываю гэтым словам) Адзначыш ты мяне за дурня.
А ф е л і я
Ён спосаб выказаў зусім прыстойны.
П а л о н і й
Ну, спосаб грта так,— хай будзе так.
А ф е л і я
Ён прысягаў, што ён мяне кахае, Ён браў за сведку неба.
П а л о н і й
Сіло для смачных птушак. Знаю самКалі бунтуе кроў, тады язык На абяцанкі шчодры. Грты пал, Які дае больш бляску, чым цяпла, Як хутка выбухне, так хутка згасне,— Дык не лічы яго агнём, дачушка.
3 сягонняшняга дня — ашчаднай будзь, He раскідайся так сваім дзявоцтвам. Кампанію сваю цані вышрй, Чым танныя спатканні з ім па просьбе. Прынц Гамлет, перш за ўсё, ён — малады, Прывязан на даўжэйшую вяроўку, А ты — дзяўчына: не табе гуляць.
I ты не вер яму, не вер прысягам: Прысягі — зман, нафарбаваны зверху,— Грахоўных спраў няўрымслівы пасрэднік,
Які гучыць, як чыстая малітва,
Каб лепей абдурыць. Ну вось, нарэшце, Я гавару,-— з сягонняшняга дня Раз назаўсёды,— прыпыніць гулянкі, Размоў не весці з Гамлетам. Ты чуеш? Я патрабую! Ну, ідзі сабе.
А ф е л і я
Пакорна слухаюся, мілы татка.
Выходзіць.
СЦЭНА IV
Пляцоўка.
Уваходзяць Гамлет, Г a р а ц ы о і М а р ц э л.
Г а м л е т
Паветра золкае. Ну і мароз!
Г а р а ц ы о
Кусаецца, аж рукі дубянеюць.
Г а м л е т
Каторая гадзіна?
Г a р а ц ы о
Скора поўнач.
М а р ц э л
Прабіла ўжо.
Г a р а ц ы о
Ужо? А я не чуў.
Час блізіцца, калі прыходзіць здань.
Трубныя гукі і стрэлы з гармат за сцэнай.
Што грта значыць, прынц?
Г а м л е т
Кароль банкет спраўляе на ўсю ноч, Танцуе і віншуе сам сябе;
Калі рэйнвейну келіх апарожніць, У трубы трубяць і ў літаўры б’юць, Каб ведалі, што ён умее выпіць.
Г а р а ц ы о
Такі парадак?
Г а м л е т
Так, усё ў парадку.
Але я думаю,— хоць я тутрйшы, I мог бы прызвычаіцца,— аднак, Яго лепш адмяніць, чым захаваць.
За хмель і гульбішчы на ўсход і захад Мы страцілі павагу між народаў;
За п’яніц лічаць нас і дадаюць
Да нашых прозвішч свінскія мянушкі,— I, сапраўды, ад нашых лепшых спраў
Ніякага не застанецца следу. Здараецца так часта з чалавскам, Калі ў ім ёсцта прыродная загана (He па яго віне, бо, як вядома, Істота не шукае, дзе радзіцца), Ну, трмперамент перайшоў у крайнасць I загарадкі розуму ламае, Альбо прынаравіўся да такога, Што рэзка падымаецца над нормай,— Такога чалавека, я ж кажу, Хаця б ён меў адну ўсяго загану, Натура ўжо такая ui удача, Нягледзячы на ўсе яго заслугі, На ўсе яго дадатныя бакі,— Асудзяць, перасудзяць, абняславяць За грты недахоп. I лыжка дзёгцю У бочцы мёду робіць мёд нясмачным. 0, ганьба, ганьба!
Уваходзіць з д а н ь.
Г а р а ц ы о
Прынц, глядзіце,— ён!
Г а м л е т
Ратуйце нас, о серафімы неба!
Хто б ты ні быў: ці светлы дух, ці чорт, Ці з райскім спевам, ці з пякельным енкам, 3 намерам літасці ці утрапення,— Выходзіш ты у вобра,?е даступным, I я скажу табе. Я клічу: Гамлет, Кароль, Датчанін, бацька, дай адповедзь!
Адказвай мне, ў няведанні не муч, Чаму твае пахованыя косці Магільны саван разадралі раптам? Чаму той помнік, пад якім ляжаў ты, Раскрыў свой цяжкі мармуровы зеў I выкінуў цябе наверх яшчр раз? Як разумець, што ты, мярцвяк, ізноў Пад месяцам блукаеш у жалезе
I страшыш ноч, а нам, прыроды блазнам, Жахліва ўзрушваеш істоту думкай, Якая па-за межамі душы?
Скажы, чаму? Навошта? Што рабі-ць нам?
Г а р а ц ы о
Ён знак дае, каб вы ішлі за ім, Нібы жадае нешта растлумачыць Вам аднаму.
М а р ц э л
Глядзіце, як ласкава Ківае вам і вабіць за сабой. He йдзіце з ім.
Г а р а ц ы о
He, не, ні ў якім разе.
Г а м л е т
Ён не гаворыць. Я пайду за іч.
Г а р а ц ы о
He тррба, прынц.
Г а м л е т
Чаму? Чаго баяцца?
Я не цаню свайго жыцця ні ў грош, Душы ж маёй нічога ён не зробіць, Бо смерці ёй няма, як і яму. Ён заклікае — я іду, іду.
Г а р а ц ы о
А калі ён укіне вас у мора Альбо ўзвядзе на стромкую скалу, Што грозна па-над хвалямі навісла, I там, прыняўшы новы страшны выгляд, Паўстане раптам і кране ваш розум, Угоніць у вар’яцтва,— што тады? Там сам сабою родзіцца адчай, Даволі толькі паглядзець у мора 3 высокай кручы, як шуміць яно, Раве і пырскае.
Г а м л е т
Ен кліча зноў,—
Ідзі, я за табою. М а р ц э л
0 прынц, мы не дазволім.
Г а м л е т
Рукі пррч!
Г a р а ц ы о
Што робіце?
Г а м л е т
Мой лёс мяне паклікаў, Т цела поўніцца маё адвагай I сілы прыбываюць, як у льва.
Здань вабіць.
Ён кліча зноў. Пррч рукі! — Бо, клянуся (вырываючыся), Той стане ценем сам, хто мне пашкодзіць.
Кажу вам, прэч! — Ідзі, я за табою.
Здань і Гамлет выходзяць.
Г а р а ц ы о
Ён ашуканы ўласным уяўленнем.
М а р ц э л
Хадзем за ім; нам нельга заставацца.
Гарацыо
За ім услед.— Чым скончыцца ўсё грта?
М а р ц э л
Гніль завялася ў дацкім каралеўстве.
Г а р а ц ы о
Кіруе неба.
М а р ц э л
Лепш давайце пойдзем.
Выходзяць.
СЦЭНАV
Другі бок пляцоўкі.
Уваходзяць здань і Гамлет.
Г а м л е т
Куды вядзеш? Далей я не пайду.
3 Д а н ь
Зважай!
Г а м л е т
Я слухаю.
3 д а н ь
0, хутка, хутка Надыдзе час, калі ў агонь пякельны Я акунуся.
Г а м л е т
0 няшчасны дух!
3 д а н ь
He спачувай, а выслухай уважна, Што я табе адкрыю.
Г а м л е т
Гавары.
3 Д а н ь
I ты адпомсціш, калі ты пачуеш.
Г а м л е т
Што?
3 д а н ь
Я твайго бацькі дух, Асуджаны упочы на блуканне,
А днём датуль у полымі палаць, Пакуль зямныя ўсе мае злачынствы He выгараць. не выйдуць з мяне вон. Каб мне не забаронена было Апавяшчаць аб тайнах таго свету, Я б расказаў табе такія страхі, Што разадралася б душа твая, Замерзла б маладая кроў твая I вочы, павылазіўшы з вачніц, Упалі б і разбіліся, як знічкі;
I кожны волас стаў бы паасобку, Як іглы на ўсшалелым дзікабразе,— Але явіць адвечнае мне нельга Вушам з крыві і мяса. Слухай, слухай, 0, слухай, калі бацьку ты любіў!
Г а м л е т
0 божа!
3 д а н ь
I ты адпомсціш за яго забойства.
Г а м л е т
Забойства?
3 Д а н ь
Нялюдскае і подлае забойства, Такое подлае, якіх няма.
Г а м л е т
Хутчрй кажы пра ўсё, каб я на крылах, Як думка шпаркіх, як любоў імклівых, Узляцеў да помсты.
3 д а п ь
Бачу, ты гатовы;
Ты б вялы быў, як тое пустазелле, Што дагнівае каля рэчкі Леты, Калі 6 не страсянуўся ў бурным гневе. Дык слухай, Гамлет: ходзіць пагалоска, Што соннага мяне аднойчы ў садзе Змяя ўкусіла,— перадчасны скон мой Ад Даніі укрыты ашуканствам.
Дык ведай, верны сын мой: люты змей, Каторы укусіў мяне насмерць, Цяпер надзеў маю карону.
Г а м л е т
Дзядзька! Мая душа, ты прадчувала ўсё.
3 д а н ь
Так, гэты хцівы звер і чужаложнік Вядзьмарства досціпам, умельствам здрады (0 подлы досціп, подлае умельства Так спакушаць!) дабіўся лёгкай згоды Ад жонкі ад маёй — ад каралевы, Такое недачэпнае на выгляд.
0 Гамлет, Гамлет, як яна упала!
Калі ішлі мы з ёю пад вянец,
Я слова даў і я трымаўся слова, Я так кахаў яе,— яна ж, яна Распусніку ліхому аддалася, Што нават і нагі маёй не варты. Ты чрснае жанчыны не звядзеш, Хоць за святога пераапраніся;
Ну, а блудніцы,— дай анёла ў пару, Дай шчасце, то ўсё роўна не дацерпіць,— Захоча падлы.
Але цішэй! Я чую подых рання.
Я коратка скажу. Калі я спаў У садзіку звычайна па абедзе, Тной дзядзька дасачыў маю бяспечнасць 3 праклятым сокам блёкату у шклянцы, I ўліў у вушы мне ліхое зелле, Якое мае тую уласцівасць, Што уядаецца адразу ў цела, Бяжыць па жылах, як жывое срэбра, I там згартае і тварожыць гвалтам, Як воцат малако, людскую кроў;
I ў той жа момант абрасло карою, Пакрылася агіднымі струпамі Маё ўсё цела.
Так быў я, сонны, братпяю рукой — Жыцця, кароны, жонкі — усяго Пазбаўлены ў красе зямных грахоў, Без адпушчэння, без прычасця, раптам; I я, не разлічыўшыся ні з кім, На справаздачу страшную з’явіўся: 0 дзікі жах! 0 жудасць, жудасць, жудасць! Калі натуру маеш, не сцярпі, He дапусці, каб каралеўскі ложак Ператварыўся у свіны бярлог.
Але глядзі, калі ты будзеш помсціць,— Рук не гнюсі, не замышляй нічога На маці родную. Няхай яе Карае неба! Хай ёй сррца колюць, Хай джаляць сэрца ёй калючкі здрады!
А ты шчаслівы будзь; жыві, бывай. Святляк паказвае, што блізка ранне, I кволы свой агеньчык загасіў.
Бывай, бывай! — і помні пра мяне.
Выходзіць.
Г а м л е т
0 моц нябесная! Зямля! Яшчр што? Хіба дадаць і пекла? — Цьфу! Стой, сэрца! He тррба слабасці, патррбна дужасць. Трымайся, сррца! Помніць пра цябе?
Так, бедны бацька. Грты бедны чэрап — Яшчэ мой чррап. Помніць пра цябе?
Хутчрй з табліцы памяці сатру Усе свае нікчэмныя нататкі, Усё, што з кніг, усё, што маладосць I назіранне запісалі там,— I твой загад няхай жыве адзін У фаліянтах галавы маёй, Ачышчанай ад смецця!.. Прысягаю! 0 пагубіцелька!..