Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

Гамлет, прынц Дацкі

Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
25.35 МБ
Нялюдскі лямант залунаў над трупам,— Яна рыдала. Богі, каб хоць кропля У вас была спагады, то з вачэй Нябесных, ясных паліліся б елёзы, I вы б не выцерпелі...»
П а л о н і й
Глядзіце, ён змяніўся з твару, ён плача. Калі ласка, даволі.
Г а м л е т
Добра, рэшту мне даскажаш пасля.— He палічыце за клопат, пане, прыняць і пачаставаць акцёраў. Глядзіце, абыходзьцеся з імі добра. Грта наглядчыкі і летапісцы часу. Лепей табе мець пасля смерці паганую рпітафію, чым благое слова ад іх пры жыцці.
II а л о н і й
Прынц, я прыму іх як належыць.
Г а м л е т
Прымі іх лепей. Каб кожнага прымалі як належыць, наўрад ці знайшоўся б такі чалавек, якому б не належала даць у морду. Прымі іх як належыць твайму гонару і тваёй годнасці. Чым меншыя ў іх заслугі, тым большага будзе варта твая дабрата. Вядзі іх.
П а л о н і й
Прашу вас.
Г а м л е т
Ідзіце за ім> сябры. Заўтра мы даём спектакль.
Выходзяць П а л о н і й і а к ц ё р ы, за выключэннем першага.
Паслухай, стары прыяцель, ці можаце вы сыграць «Забойства Ганзага»?
Першы акцёр
Можна, прынц.
Г а м л е т
Вось грта мы і дадзім заўтра ўвечары. А ці можна, у выпадку патррбы, вывучыць маналог, так радкоў на дванаццаць альбо на шаснаццаць, які я напішу і ўстаўлю ў п’есу, можна будзе, а?
Першы акцёр
Можна, прынц.
Г а м л е т
Вельмі добра. Ідзі за гртым чалавекам... Толькі, будзь ласкаў, не рабі з яго жартаў.
Першы акцёр выходзіць.
Дарагія сябры мае, я развітаюся з вамі да вечара. Рад вас бачыць у Эльсіноры.
Разенкранц
0 найдабррйшы ігрынп!
Разенкранц і Гільдрнстэрн выходзяць.
Г а м л е т
Бывайце ўсе, і — я адзін цяпер.
Якая дрэнь, які нявольнік я!
I мне не сорамна!.. Вось тут акцёр У пустаце, у выдуманым горы Аддаў душу ва ўладу уяўлення: У запале творчым пабляднеў увесь. Набеглі слёзы буйныя на вочы, Зламаўся голас, твар яўляе роспач, I кожны рух яго уторыць марам. А ўсё дзеля чаго? Дзеля Гекубы! Што ён Гекубе, што яму Гекуба, Каб так аб ёй рыдаць? Што ён зрабіў бы, Каб меў прычыну сталую для смутку, Як я!.. Ен бы заліў слязамі сцрну, Грамадскі слых рассек бы страшным словам, Давёў бы вінаватых да вар’яцтва, Бязвінных да адчаю, слепакам Адкрыў бы вочы, ўзварушыў бы ўсіх, I ўсе б зжахнуліся. А я,— Балван, нікчрмная разява, я Стаю, ўздыхаю, як дзіця малое, He ведаючы сам, чаго мне тррба;
Маўчу, не заступаюся ні словам За бацьку роднага, скарб і жыццё У якога ўкрадзены агіднай здрадай. Я — баязлівец?
Гэй, вы! Хто абзаве мяне падлюгай?
Хто дасць у морду мне? За нос пацягне?
Хто вырве бараду і ў твар мне кіне?
Хто скажа «здраднік», «хлус», абразу ўсадзіць У горла мне да самых лёгкіх? Хто?
Эх!
Я б грта выцерпеў, не абазваўся б: Я — голуб, печань у мяне без жоўці, Каб гсрыч крыўды адчуваць, a то Даўно ўжо накарміў бы ўсіх варон Раба разлезлым трупам. Блудадзей! Паскуднік, крывапівец, гад, падлюга! 0, я адпомшчу!
Ну і асёл жа я! Які адважны! Сын любага, загубленага бацькі, Закліканы да помсты небам, я Душу адводжу лаянкай, як шлюха, Мялю ўпустую языком, як баба, Як пакаёўка.
Цьфу, брыдка, брыдка! Цьфу! Мазгі, да справы! Гм? Чуў я, што ў тэатры ліхадзеі Бывалі так мастацкаю ігрою
Узрушаны часамі, што нарршце Публічна прызнаваліся ў злачынствах. Дык вось няхай акцёры перад дзядзькам Пакажуць што-небудзь, што б нагадала Яму забойства брата. Пагляджу, Што будзе з гртага, як ён успрыме. Калі ён дрогне,— ясна ўсё. Той дух Мог быць і д’яблам, д’ябал жа умее З’яўляпца ў вобразе спакусным. Так, Магчыма. Я аслаб, засумаваў;
Ён гэтым карыстаецца і хоча
Згубіць мяне. Патррбен цвёрды грунт. Паставім п’есу: пастка і пятля,— I выявім сумленне караля.
Выходзіць.
СЦЭНА I
Пакой у замку.
Уваходзяць к а р о л ь, к a р а л е в а, П а л о н і й, А ф е л і я, Разенкранц 1 Гільдрнстэрн.
К а р о л ь
I вы ніяк не можаце дазнацца, Што значыць грты бунт, што затрымала Так раптам плынь яго спакойных дзён I ўкінула яго у вір шаленства?
Р а з е н к р а п ц
Ён прызнаецца, што яму нядобра;
Але, чаму нядобра, не гаворыць.
Гільдэнстэрн
I нельга выведаць; як толькі мы Яго на шлях прызнання накіруем, Ён ухіляецца з вар’яцкім спрытам У іншы бок.
Каралева
А як ён вас прыняў?
Разенкранц
Зусім прыстойна.
Гільдэнстррн
Але занадта стрымліваў сябе.
Р азенкранц
Пытаўся мала: больш адказваў сам, I вельмі востра.
Каралева
А вы не прабавалі намякнуць Яму на гульні?
Разенкранц
Вашая вялікасць, Дарогай нам сустррліся акцёры, Аб гэтым мы паведамілі прынцу; I ён адразу нейк павесялеў. Яны ўжо тут, і ён ім загадаў Увечары паставіць п’есу.
П а л о н і й
Так.
I праз мяне ён запрашае вас З’явіцца на спектакль.
К а р о л ь
Прыемна чуць; Згаджаюся і вельмі задаволен Падобным намярэннем.
Панове, я прашу вас, і далей
Уцягвайце яго ў свае забавы.
Разенкранц
0, мы з ахвотай, вашая вялікасць.
Р а з е н к р а н ц і Гільдрнстэрн выходзяць.
К а р о л ь
Пакінь і ты нас, любая Гертруда; Мы толькі што па Гамлета паслалі, Каб мог ён тут, нібыта ненарокам, Знайсці Афелію.
Мы з бацькам, як законныя шпіёны, Пастанем так, каб, бачачы нябачна, Абмеркаваць спакойна іх спатканне I вырашыць паводле слоў і рухаў, Ці то каханне кроіць сррца прынцу, Ці мо што іншае.
Каралева
Дык я пайду.
Афелія, жадаю ад душы,
Каб Гамлета рабіла непрытомным Адна твая прыгожасць; спадзяюся, Што чыстата твая ўзвядзе яго Ізноў на шлях звычайны і праславіць Вас абаіх.
А ф е л і я
Ах, як бы я хацела!
Каралева выходзіць.
П а л о н і й
Афелія, гуляй тут! Найяснейшы, Схаваемся! (Афеліі.) Чытай, глядзі у кнігу: Чытанне аздабляе нам самоту.
Нас варта папракнуць за гэты гррх,— Усім вядома, што набожным тварам I справамі святымі мы умеем Падсаладзіць і чорта.
К а р о л ь (убок)
Гэта праўда.
Сумленне мне як бізуном пагладзіў. Шчака блудніцы пад карой румянаў, Напрўна, мснш агідны выгляд мае, Як мой учынак, скрашаны гаворкай. Ох, цяжка мне!
П а л о н і й
Ідзе, я чую. Пойдзем, найяснейшы.
К а р о л ь і Л а л о н і й выходзяць.
Уваходзіць Г а м л е т.
Пытанне: быць альбо не быць? Што лепей, Што разумней: альбо цярпець удары, Каменні, стрэлы яраснага лёсу, Альбо узброіцца на мора крыўд I знішчыць іх змаганнем. Смерць і сон — Адно і тое ж; і сказаць, што сном Канчаюцца туга, і боль, і крыўды, I тысячы пакут, што чалавеку Дала прырода ў дар,— такі канец Сустрэў бы з радасцю. Смерць — сон, заснуць, Заснуць і марыць. Так. Але пытанне: Якія мары поўняць сон смяротпы, Калі пакінеш гэты шумны свет? — Вось што трымае нас, вось дзе прычына Таго, што гора гртак даўгавечна.
' Бо хто цярпеў бы злыя здзекі часу, Прымус тыранаў і знявагу гордых, Самотны стогн разбітага кахання, Марудны суд, чыноўнікаў нахабнасйь, Пляўкі на галаву заслузе скромнай, Каб мог нас вызваліць ад усяго Удар кінжалам? Хто б валок ярмо, Пацеў бы, ныючы ў нудзе жыццёвай? Але мы ўсё ж баімся паміраць; Таемны край, адкуль няма звароту, Пужае нас, і воля наша слабне, I мірымся мы з нашаю нядоляй: Хто ведае, што нас чакае там? Задумаешся так — і страх агорне.
I павядае яркі квет адвагі
Пад бледнай хваткай непазбыўных дум, I пачынанні буйнага размаху Без рэчышча сплывдюць у нябыт, Няспраўджанымі застаюцца. Ціха!
Афелія?.. 0 німфа, памяні Mae грахі ў тваіх малітвах.
А ф е л і я
Прынц, Хацела запытаць вас аб здароўі.
Г а м л е т
Я вельмі дзякую.
А ф е л і я
Прынц, у мяне ёсць памяткі ад вас, Я ўсё збіралася іх вам вярнуць, Дык вось, вазьміце, я прашу вас.
Г а м л е т
He.
Я вам нічога не даваў.
А ф е л і я
Мой прынц, вы мне давалі і з дарамі Паднеслі мілае суквецце слоў, Няма ў іх арамату болып, вазьміце. Прыстойная дзяўчына не жадае Дары мець ад таго, хто не кахае. Вазьміце, прынц.
Г а м л е т
Ха, ха! Ты нявінная?
А ф e л i я
Прынц?
Г а м л е т
Ты прыгожая?
А ф е л і я
Ваша высокасць, што вы маеце на ўвазе?
Г а м л е т
А вось што: калі ты нявінная і прыгожая, то не задавайся сваім хараством.
А ф е л і я
Прынц, хіба ж хараство перашкаджае нявіннасці?
Г а м л е т
0 не. Пакуль сіла нявіннасці ачысціць хараство, улада хараства змяіпае нявіннасць з гразёю. Раней грта быў парадокс, а цяпер грта пацвярджаецца практыкай. Я цябе кахаў калісьці.
А ф е л і я
I я гртаму верыла, прынц.
Г а м л е т
А пе тррба было верыць. Як ты ні прышчапляй нявіннасць на наш стары ствол, усё роўна парахня будзе сыпацца. Я цябе не кахаў.
А ф е л і я
Падманулі мяне, ашукалі.
Ідзі ў манастыр. Нашто табе пладзіць грэшнікаў. Я яшчр трошкі сумленны, аднак я мог бы абвінаваціць сябе ў такіх ррчах, што лепш бы мая маці мяне не раджала. Я люблю славу, я помслівы, горды, да маіх паелуг столькі грахоў, што не хапіла б розуму, каб іх абдумаць, фантазіі, каб іх уявіць, і часу, каб іх зрабіць. Нашто такім слімакам, як я, поўзаць паміж небам і зямлёю. Мы ўсе шрльмы, усе! He вер нікому з нас! Ідзі лепш у манастыр. Дзе твой бацька?
А ф е л і я
Дома, прынц.
Г а м л е т
Замкні за ім дзверы, хай ён сядзіць дома і строіць дурня толькі там, толькі там. Бывай!
А ф е л і я
Ратуйце яго, сілы нябесныя!
Г а м л е т
Калі ты выйдзеш замуж, вазьмі сабе ў пасаг мой праклён: будзь чыстая, як лёд, белая, як снег,— усё роўна абгавораць. Ідзі ў манастыр. Бывай. Ну, а калі ты вельмі хочаш замуж, бяры дурня, бо разумныя ведаюць добра, якіх пачвар вы з іх робіце. У манастыр ідзі, хутчрй. Бывай.
А ф е л і я
Памажыце яму, сілы нябесныя!
Чуў я і пра ваша маляванне, чуў; прырода дае вам адзін твар, а вы сабе робіце другі; вы скачаце, вы спяваеце, вы шчабечаце, вы дражніце божыя стварэнні і сваю разбэшчанасць прыкрываеце няведаннем. Хопіць, з мяне даволі! Гэта давяло мяне да вар’яцтва. Я кажу, у нас не будзе болей шлюбаў; тыя, што пажаніліся, хай жывуць, за выключэннем аднаго; рршта застанецца так, як ёсць. У манастыр, ідзі.
Г а м л е т выходзіць.
А ф е л і я
Які выдатны розум заняпаў!
Язык вучонага, вяльможы вока, Меч воіна, акраса і надзея
Усёй дзяржавы, люстра далікацтва,
Узор узорным,— згінула усё.
А я адна, усіх жанчын няшчасней, Пакаштаваўшы мёду абяцанняў, Цяпер гляджу, як гэты волат мыслі, Нібы зламаны звон, скрыгіча страшна. 0 квет юнацтва, светач маладосці, Чаму адцвіў так рана? Гора мне!
Якім ты быў, такім не будзеш, не.
Вяртаюцца к а р о л ь і II а л о н і й.
К а р о л ь