Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

Гамлет, прынц Дацкі

Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
25.35 МБ
Адно другому ўслед заўжды ідзе, Але пытанне, хто каго вядзе?
Слуга бяжыць ад быўшага вяльможы, А выб’ецца бядняк, з ім дружыць кожны. Любоў, як бачыш, дбае аб дабры: Калі багаты, у цябе сябры, А як настануць чорныя часіны, Твае сябры табе пакажуць спіны.
Дык вось, канчаю тым, з чаго пачаў: Хто волю з доляй разам прымячаў? Хто можа пахваліцца з нас удачай? Мяркуем так, а робіцца іначай.
Ты хочаш быць навекі вернай мне? А як памру, дык і любоў міне.
Акцёр-каралева
Каб я не ведала ні дня, ні ночы, Каб я не бачыла скарынкі ў вочы, Няхай я у турме сырой згнію, Няхай адчай учррніць кроў маю, Чаго б я ні хацела, ні жадала, Каб я таго не мела, не прыждала, I тут і там пракляцце нада мной, Калі я выйду замуж удавой!
Г а м л е т (Афеліі)
А што будзе, калі яна яму здрадзіць?
Акцёр-кароль
Прысяга моцная. Стамлёны я; Ідзі ў пакоі, любая мая;
Хачу заснуць. (Зашме.)
Акцёр-каралева
Засні у добры час. Няхай ліхое не чапае нас!
Выходзіць.
Г а м л е т
Маці, як табе падабаецца п’еса?
Каралева
Па-мойму, нашто ёй было даваць такі зарок.
Г а м л е т
0, яна сваё слова стрымае.
К а р о л ь
Табе вядомы змест? Ці няма тут якой-небудзь абразы?
Г а м л е т
Ды не, яны толькі жартуюць, атручваюць жартам, якая ж тут можа быць абраза.
К а р о л ь
А як называецца п’еса?
Г а м л е т
«Пастка». Але ў якім сэнсе? У пераносным. У гртай п’есе паказваецца забойства, якое адбылося ў Вене. Імя герцага — Ганзага, а яго жонкі — Баптыста, вы зараз убачыце, ну і подлая гісторыя! Але ўсё роўна, вашай вялікасці і нас, людзей з чыстаю душою, грта
не датычыцца. Няхай выкручваецца кляча, наш карак не намулепы.
Уваходзіць Л у ц ы я н.
А вось грта Луцыян, пляменнік караля.
А ф е л і я
Вы добра замяняеце хор, мой прынц.
Г а м л е т
Калі вы будзеце абдымацца з вашым каханкам, вазьміце мяне за тлумача.
А ф е л і я
Прынц, вы як тая калючка.
Г а м л е т
Мая калючка не скора тупіцца, прыйшлося б пастагнаць.
А ф е л і я
I лепш, і горш.
Г а м л е т
Якраз так, як вы сабе мужоў выбіраеце. Пачынай, забойца! Досыць табе корчыць страхоцце. Пачынай:
«Да помсты заклікаюць груганы».
I у ц ы я н
Дмрок душ, спрыт рук, і шклянка,— ўсё
ў парадку;
Спрыяе час, прыступім да пачатку.
Забойчы сок, з начнога зелля ўзяты, Гекатай тройчы тручаны і кляты,
Прыроды моц і сілу чар яві, Кроў замарозь і цела знежыві!
Лье атруту ў вуха соннаму каралю.
Г а м л е т
Ён атручвае яго ў садзе, каб заўладаць яго дзяржавай. Яго прозвішча — Ганзага. Ёсць такая навела, вельмі складна напісаная па-італьянску. Вы зараз убачыце, як забойца пойдзе дабівацца кахання да жонкі Ганзага і, мушу вам сказаць, ён свайго даб’епца.
А ф е л і я
Кароль устае.
Г а м л е т
Што, спалохаўся халастога стррлу?
Каралева
Што з табою, мой друг?
П а л о н і й
Спыніць спектакль!
К а р о л ь
Пасвяціце мне,— пррч!
II а л о н і й
Святла, святла, святла!
Выходзяць усе, за выключрннем Гамлета і Гарацыо
Г а м л е т
Хай ранены алень сумуе,
Лань ведае, дзе дзецца;
Адзін заснуў, другі вартуе — Так на зямлі вядзецца.
Вось грта, ды яшчэ куст пер’я на галаву (на крайні выпадак, калі б мне вельмі не пашанцавала), ды дзве праванскія ружы на разразныя чаравікі, то я мог бы падацца ў акцёры і стаць пайшчыкам трупы. Як ты думаеш, Гарацыо?
Г a р а ц ы о
На палавінным акладзе.
Г а м л е т
He, на поўным.
0 мой Дамон, паганы час,
Ты ведаеш усё:
Раней быў Зеўс царом у нас, Цяпер царом... павук.
Г а р а ц ы о
Вы б маглі сказаць і ў рыфму.
Г а м л е т
Гарацыо, дружа мой, кладу ў заклад тысячу чырвонцаў, здань казала праўду. Ты заўважыў?
Г а р а ц ы о
Заўважыў, прынц.
Га м л е т
Калі гаварылася аб атручванні,
Г a р а ц ы о
Я не спускаў з яго вачрй,
Г а м л е т
А-а! — Грй, музыку! Нясіце флейты!
Кароль не прызнае забаў,—
Відаць, ён іх не ўпадабаў.
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
Музыку!
Гільдрнстэрн
Мой добры прынц, дазвольце мне сказаць вам кароткае слова.
Г а м л е т
Хоць сабе і доўгае, пане мой.
Гільдрнстэрн
Кароль...
Г а м л е т
Ну, што з ім?
Гільдэнстэрн
Пайшоў у свае пакоі. Яму вельмі нездаровіцца.
Г а м л е т
Ад віна?
Гільдрнстэрн
He, мой прынц, ад жоўці.
Г а м л е т
Лепей бы вы далажылі аб гэтым доктару, пане мой,
каб ён яго прачысціў, бо калі я пачну яго чысціць, дык жоўць яго можа разліцца яшчр болып.
Г ільдрнстэрн
Мой добры прынц, калі ласка, абмяжуйце вашу гутарку і не адскаквайце так дзіка ад маёй справы.
Г а м л е т
Я паслухмяны, гаварыце.
Гільдрнстэрн
Каралева, маці ваша, у вялікім засмучрнні сррца, паслала мяне да вас.
Г а м л е т
Рад вас бачыць.
Гільдрнстэрн
He, прынц, грта далікатнасць не адпавядае абставінам. Калі вы пажадаеце даць мне разумны адказ, то я выканаю даручэнне маці вашай, а калі не, то, перапрашаю, дазвольце пакінуць вас, бо мая місія скончана.
Г а м л е т
Я не магу.
Г ільдэнстэрн
Што, мой прынц?
Г а м л е т
Даць вам разумны адказ; мой розум хворы. Адказ, які я магу вам даць, да вашых паслуг, ці, лепш, да паслуг
маёй маці. А таму без агаворак і канкрэтна. Маці, кажаце вы...
Разенкранц
Гаворыць наступнае: вашы паводзіны бязмежна здзівілі і глыбока ўразілі яе.
Г а м л е т
0 бязмежна дзіўны сын, які так уразіў сваю маці. Але ці не хаваецца за гэтым матчыным уражаннем яшчэ што небудзь? Гаварыце.
Разенкранц
Яна хоча пагутарыць з вамі ў сваім пакоі перад тым, як вы ляжаце спаць.
Г а м л е т
Мы згодны, будзь яна хоць дзесяць разоў нашай маткай. Больш вам нічога не патррбна?
Разенкранц
Калісьці вы мяне любілі, прынц.
Г а м л е т
I цяпер яшчр, клянуся гртай парай хапуг і драпежнікаў.
Разенкранц
Мой добры прынц, чым вы так расхваляваны? Вы самі чапляеце ланцугі на сваю незалежнасць, тоячы гора сваё ад друга.
Г а м л е т
Мой дарагі, мне не даюць ходу.
Разенкранц
Як грта можа быць, калі сам кароль прызначыў вас наследнікам дацкай кароны?
Г а м л е т
Так то так, але «пакуль сонца ўзыдзе...» Старая прыказка.
Уваходзяць ф л е й т ы с т ы.
А, флейты! Дайце мне адну. (Бярэ флейту. Гільдэнстэрну.) Хадзі сюды, скажу табе нешта на вушка. (Адводзіць Гільдэнстэрна ўбок.) Чаго ты круцішся каля мяне, як ганчак? Чаго ты ўсё вынюхваеш? Ты што, у сеці хочаш мяне заманіць?
Г ільдрнстэрн
0 прынп, калі я перастараўся, то гдта значыць, што я вас вельмі люблю.
Г а м л е т
Я нешта не разумею. Пайграй на флейце.
Г ільдрнстэрн
Я не магу, прынц.
Г а м л е т
Калі ласка.
Гільдэнстэрн
Паверце мне, я не магу.
Г а м л е т
Прашу цябе.
Г ільдрнстэрн
Я не ведаю, як за яе брацца, прынц.
Г а м л е т
Грта так жа лёгка, як хлусіць. Пакладзі пальцы на лады, дзьмі ў дзірачку, і гэты інструмент загаворыць прыгожаю музыкай. Глядзі сюды: вось адзін лад, вось другі.
Гільдэнстррн
Мой прынц, але ж я не маю таленту, я не ведаю законаў гармоніі.
1' а м л е т
Бачыш, якую дрэнь ты з мяне робіш! Ты хочаш іграць на мне; ты думаеш, што ты ведаеш мяне; ты хочаш улезці ў маю душу, вырваць маю тайну і перабіраць лады майго сррца ад самай нізкай да самай высокай ноты. Вось у гэтым маленькім інструменце многа гармоніі, цудоўны голас, аднак ты не можаш прымусіць яго загаварыць. Чорт вазьмі, думаеш ты, што на мне лягчрй іграць, чым на флейце? Назаві мяне якім хочаш інструментам, ты можаш расстроіць мяне, але не іграць на мне.
Уваходзіць П а л о н і й.
Добры вечар, пане.
П а л о н і й
Мой прынц, каралева жадае мець з вамі гутарку, і каб зараз жа.
Г а м л е т
Паглядзіце вунь на тую хмарку, яна вельмі падобна на вярблюда, што, мо няпраўда? Як вы мяркуеце, пане?
П а л о н і й
Як перад святою імшою,— жывы вярблюд; ваша праўда, ваша праўда.
Г а м л е т
Мне здаецца, яна падобна на куніцу.
П а л о н і й
Спінка як у куніцы.
Г а м л е т
Альбо як у кіта.
П а л о н і й
Зусім як у кіта.
Г а м л е т
Скажыце маці, што я зараз прыйду.— Яны строяць 3 мяне дурня, я не вытрываю.— Я зараз прыйду.
П а л о н і й
Я так і далажу.
П а л о п і іі выходзіць.
Г а м л е т
Лёгка сказаць — «зараз». Пакіньце мяне аднаго, сябры мае.
Разенкранц, Г і л ь д э н с т э р н, Г a р а ц ы о ды іншыя выходзяць.
Глухая ноч; разяўлены магілы: I пекла дыхае на свет заразай. Цяпер упіцца б кроўю. Распачаць Расправу лютую, зрабіць такое, Каб здрыгануўся дзень. Пайду да маці. 0 сррца, будзь жа сррцам! Хай ніколі Душа Нерона у мяне не ўвойдзе!
Я буду жорсткім, але чалавечным, 3 кінжаламі на вуснах, не ў руках. Няхай язык мой супяррчыць сррцу: Я вострым словам ёй душу параню, Але забойствам рук не апаганю.
Выходзіць.
СЦЭНА III
Пакой у замку. Уваходзяць кароль, Разенкранц і Гільдрнстэрн.
К а р о л ь
Я не люблю яго. Дый небяспечна Даваць вар’яту волю. А таму Рыхтуйцеся. Я безадкладна выдам Вам паўнамоцтвы. Ён паедзе з вамі У Англію. Дзяржаўныя законы He дазваляюць нам рызыкаваць Спакоем нашым.
Гільдрнстэрн
Вашая вялікасць,
Мы падрыхтуемся. Ваш страх свяшчэнны: Вы думаеце аб жыцці падданых, Што кормяцца ад ласкі каралеўскай.
Р а з е нкранц
Жывы жывое думае, і кожны Жадае мець спакойнае жыццё, Што ж нам сказаць аб сонцы найяснейшым, Аб каралю, гаспадару грамадства?
Яго жыццё — гасцінец неацэнны;
Смерць караля бясследна не праходзіць: Як ураган праносіцца яна, Ламаючы усё, што блізка. Гэта — Вялізазнае кола, што паднята У высі гор, да спіц яго магутных Прыпушчаны ў пазы і прыкаваны Дзесяткі тысяч дробненькіх істот;
Калі яно пакоціцца, пацягне
Увесь грты тлум прыдаткаў за сабою I ўшчрнт зруйнуе. Каралю няўдача,— To разам з ім усё грамадства плача.
К а р о л ь
Хутчрй рабіце зборы, я прашу, Мы сплавім грта наглае страшыдла — Пррч, пррч!
Разенкранц і Гільдэнстэрн
Мы хутка, вашая вялікасць!
Уваходзіць П а л о н і й.
П а л о н і й
Кароль святлейшы, ён пайшоў да маці. А я нагледзеў для сябе і пункцік,— За дываном: там чутна ўсё. Дык вось, Я гарантую, што яна ўсё зробіць. Сказалі вы, і мудра вы сказалі, Паколькі матчына натура часта Залішне мяккацела, то патррбна, Каб гртую дыскусію засведчыў Хто-небудзь іншы, болей аб’ектыўны. Бывайце, мой святлейшы, перад сном Я дам вам звесткі.
К а р о л ь
Дзякуй, дарагі мой.
П а л о н і й выходзіць.
Смурод майго граху ідзе да неба, На мне ляжыць старрйшае пракляцце —
Забойства брата. He магу маліцца, Хоць і хачу і воля прымушае, Аднак віна мая мяне трымае. Як той, што ў два бакі глядзіць, стаю I думаю, з чаго цяпер пачаць: