Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
3 таго ці з гртага? Нейк не выходзіць. Няўжо, калі рука мая ў крыві Па самы локаць, дык няма дажджу У неба міласррнага, каб вымыць I абяліць яе? Навошта літасць, Як не затым, каб выратоўваць грршных? Малітва? Ёсць дзве сілы у малітвы: Адна — засцерагаць нас ад спакусы, Другая — падымаць таго, хто ўпаў. Зірну угору. Гррх мой у мінулым. Але якім жа спосабам маліцца? Даруй мне, божа, подлае забойства?.. He, гртак нельга. Ці ж магу аддаць Назад той скарб, што адабраў у брата: Карону, ўладу, тытулы і жонку,— Каб грта мець збавенне і быць грэшным? У мутным моры нашых спраў зямных Рука у золаце кіруе праўдай, Падсунеш хабар — і улесціш суд, I ўсё табе прабачаць. Там не так, He скруціш там: учынак твой раздзенуць I выставяць, як міленькага, голым,— Прымусяць прызнавацца. Што рабіць? Хіба пакаяцца,— мо што і выйдзе. Ой, не магу я каяцца! Ой, страшна!
Ах, бедны я!.. 3МР°К У грудзях, як смерць. Куды ўцячы?.. Папаўся дык папаўся.
Анёлы светлыя, дапамажыце!
Калені, гніцеся! Размякні, сррца, He будзь, як камень, будзь як у дзіцяці! Усё будзе добра.
Адыходзіць і становіцца на калені. Уваходзіць Г а м л е т.
Г а м л е т
Цяпер у самы раз рабіць расправу,— Ён моліцца, і я зраблю. I ён На неба пападзе. I гэта помста?
Абдумаю спачатку. Ліхадзей Забіў мне бацьку, і за грта я, Адзіны сын у бацькі, ліхадзея Сам адсылаю ў рай. Хіба я найміт, Каб гртак помсціцца? У сытым сне Быў той забіты, калі ўсе грахі Былі на ім. Вядома толькі богу, Ці лёгкая была яго расплата,— Відаць, пакутуе там небарака.
Ці ж грта помста на той свет адправіць Яго цяпер, калі душу ён чысціць, Калі ён сам рыхтуецца ў дарогу?
He, Схавайся, меч! — яшчэ надыдзе час; Калі ён будзе п’яны, альбо ў гневе, Альбо палезе на распусны ложак, Тады сячы. У брудзе, у гнюсоце, Сярод пацех агідных гада знішчыць, Каб ён не спадзяваўся на збавенне, А каб ляцеў, задраўшы пяты к небу, У зубы к чорту, чорны, як смала,
На векі вечныя. Хай будзе так. Жыві яшчр, але ты ўжо мярцвяк. Пайду да маці.
Выходзіць.
К а р о л ь (устаючы)
Без думак словы, як без духу цела,— Мая малітва к небу не ўзляцела.
Выходзіць.
СЦЭНА IV
Другі пакой у замку.
Уваходзяць каралева і Палоній.
П а л о н і й
Ён зараз прыйдзе. Будзьце з ім суровей, Як след усыпце за такія штукі;
Скажыце, што яго адратавалі,
Што, каб не вы і каб не ваша просьба, Яму б папала. Я ў куточку стану.
Болып строгасці, прашу вас,
Гамлет (за сцэнай)
Маці, маці!
Каралева
Так і зраблю. Маўчыце. Ён ідзе.
П а л о н і й хаваецца за дыван.
Уваходзіць Г а м л е т.
Г а м л е т
Ну, маці, што мне скажаш?
Каралева
Гамлет, бацька твой пакрыўджаны табою.
Г а м л е т
Маці, бацька мой пакрыўджаны табою. Каралева
Прашу вас, не мяліце языком.
Г а м л е т
Прашу вас, не блудзіце языком. Каралева
Што грта значыць, Гамлет?
Г а м л е т
Што вам тррба? Каралева
Ты забываеш, хто я?
He, вось крыж:
Вы — каралева, дзеверава жонка, I мая маці, на вялікі жаль.
Каралева
Тады з табой другія пагавораць.
Г а м л е т
Сядзь, сядзь, не ўстанеш, не скранешся з месца, Пакуль, як у люстррку, не пабачыш Сваё нутро.
Каралева
Што ты надумаў, Гамлет?
Ты хочаш загубіць мяне? Ратуйце!
Палоній (за дываном)
Грй, грй, ратуйце!
Г а м л е т
Ага, пацук! (Вымае шпагу.) Даю дукат, забіты.
Пратыкае дыван.
Палоній (за дываном)
Ой, паміраю.
Падае і памірае.
Каралева
Што ты нарабіў?
Я сам не ведаю. Там быў кароль?
К a р а л е в a
Якое зверства! Ах, якое зверства!
Г а м л е т
He болыпае, чым караля забіць I жонкаю стаць мужавага брата.
Каралева
Чым караля забіць?
Г а м л е т
Так, я сказаў.
Адкідае дыван і знаходзіць П а л о н і я.
Бывай, неасцярожная праныра, Я цэліў не ў цябе. Прымі свой лёс.
I для каго ты так стараўся, дурань? — Ды не ламай так рукі. Ціха! Сядзь!
Я тваё сррца зараз паламаю, Калі яно яшчр не скамянела, He зарасло агіднаю прывычкай, Калі ёсць месца ў ім для пачуцця.
Каралева
Што я зрабіла, што мяне ты ганьбіш, Крычыш так дзёрзка?
Што зрабіла ты? Ты чрсць запляміла, прагнала сорам, Сарвала ружу чыстую кахання 3 чала свайго і начапіла язву; Ператварыла шлюбныя зарокі У балбатню карцёжніка; учынак, Што з цела дагавору сэрца выняў I гром арганных гімнаў замяніў Пустой рапсодыяй. Ірдзее твар Нябесны, ясны; і зямлі цвярдыня, Балеючы у думках аб табе, Маўчыць пахмура, як перад скананнем.
Каралева
Што я зрабіла? Ох, які учынак, Каб пачынаць з такой прадмовы грознай?
Г а м л е т
Глядзі сюды, вось тут адзін малюнак, А вось другі,— партррты двух братоў. Глядзі сюды,-— якое хараство:
Чало Юпітэра, і валасы Віюцца — кучаравы Апалон, А вочы, як у Марса,— гнеў, адвага, I стройны стан, нібы ганец Меркурый Ў надхмарных высях, азароны сонцам. Чароўнае злучэнне форм і фарб,— Здаецца, кожны бог пячаць паставіў, Каб даць сусвету вобраз чалавека.
I грта быў твой муж. Цяпер глядзі
Сюды. Вось муж твой. Як іржавы колас, Зайздросліва ён пажырае брата.
Дзе твае вочы? Каб з нагорнай пашы Зваліцца у смярдзючае балота
I бруд глытаць? Дзе твае вочы, маці? Ты скажаш — закахалася,— няпраўда! Ў тваім узросце кроў ужо сціхае, I верх бярр развага. Як магла ты Змяніць на грта грта? Адчуваць Ты мусіш, бо жывая, але ты, Як бервяно. Вар’ят не памыліўся б! Бо як бы шал ні прыгнятаў пачуцці, А ўсё ж адрозніць мог бы пры такім Непадабенстве. Хто цябе прымусіў? Хіба мо чррці 3 бубнам праязджалі I ўздумалі гуляць з табою ў жмуркі? Крывое вока, дотык невідушчы, Без рук без вока вуха, нюх сляпы, Кавалак пачуцця, абрубак чулы
I той бы разабраўся.
0 сорам, дзе твая пунсовасць? Пекла, Калі ты ўзбушавалася ў касцях Старой кабеты, то няхай юнацтва Ў агні сваім, як воск, растопіць сорам! Ці ж грта ганьба маладой крыві Кіпець, калі палае лёд, а розум 3 распустай абдымаецца?
Каралева
Даволі!
Ты вочы павярнуў мне у нутро: Набралася там столькі чорных плям, Што іх не вывесці.
He тое кажаш;
Жыць у гнаі, ў тухліне, на паеделі, I лашчыцца, і цешыцца любоўю Ў хляве на кучы...
Каралева
0, даволі, Гамлет! Твая гаворка катуе мне вуха.
0, злітуйся!
Г а м л е т
Забойца! Душагуб!
Халоп, не варты і двухсотай часці Твайго былога мужа! Блазен тронны! Кароль-камедыянт! ЗлаДЗюга! Жулік! Сцягнуў з паліцы царскую карону I сунуў у кішэню.
Каралева
Хопіць, хопіць!
Г а м л е т
Кароль з ануч...
Уваходзіць з д а н ь.
Ратуй і ахіні мяне ускрыллем, Святое воінства! Чаго ты хочаш, Благаславёны вобраз?
Каралева
А божа, ён — вар’ят!
Ты хочаш папракнуць маруду-сына, Які, дабраўшы зручны час, не змог Зрабіць адразу тое, ў чым пакляўся; Скажы!
3 д а н ь
He забывай. Сюды прыйшоў я, Каб навастрыць нажы твайго намеру; Але зважай, лунае жах над маці. Стань паміж ёю і яе змаганнем: Магутна уяўленне у слабых.
Скажы ёй што-небудзь.
Г а м л е т
Што з вамі, мама? Каралева
Сыночак, што з табою?
Ты ў пустату ўтаропіў дзікі позірк I, як лунацік, гутарыш з паветрам;
3 вачрй тваіх выблісквае твой дух, I, як жаўнеры раптам на трывогу, Паўсталі дуба валасы твае.
Сынок, залі агонь сваёй хваробы Халодным супакоем. Што ты бачыш?
Г а м л е т
Яго, яго. Глядзі, які ён бледны, Такая крыўда горкая ў абліччы, Што камень зразумеў бы.— He глядзі так, 0, не глядзі так, бо мяне расчуліш,
I я ніколі не дайду да мрты,
I страціцца суровасць спраў маіх: Замест крыві — сляза.
Каралева
3 кім ты гаворыш?
Г а м л е т
Нічога ты не бачыш?
Каралева
He, нічога;
Усё, што ёсць, я бачу.
Г а м л е т
Ты нічога
He чула?
Каралева
He, нічога; толькі нас.
Г а м л е т
Глядзі туды! Глядзі, ён адыходзіць!
Мой бацька, бацька мой, жывы, жывы!
Глядзі, вось ён ідзе; знікае, знік.
3 Д а н ь выходзіць.
Каралева
Сыночак мой, ты трызніш. Грта — мары. Пры непрытомнасці усякае зданнё Вярзецца чалавеку.
Непрытомнасць?
Мой пульс, як твой, нармальны і здаровы, Музычна адбівае такт. He мары Мая гаворка. Апытай мяне, I я даслоўна паўтару усё, Чаго вар’ят не зробіць. Слухай, маці, He маж душы уцешнаю масцікай, Што грта шал, а не твая віна: Балячка не загоіцца пад струпам, Зараза ціха ўсочыцца ў нутро
I з’есць цябе. Пакайся перад небам, Прызнай свой гррх і болей не грашы; He падкладай пад пустазелле гною, Каб лепш расло. Прабач на добрым слове. У наш адкормлены надзьмуты век Дабро павінна кленчыць перад ліхам, Само прапанаваць свае паслугі.
Каралева
0 Гамлет, Гамлет, ты разбіў мне сррца!
Г а м л е т
Вазьмі ды выкінь горшую палову, А з лепшаю жыві у чыстаце.
Дабранач! Толькі не на ложку з дзядзькам. Прыкінься чрснай, калі чрсць згубіла. Прывычка, грты чорт, што загрызае Любое пачуццё, табе паможа На грты раз: учынак злы ці добры — Ёй усё роўна, знойдзе гарнітур Якраз па мерцы — і насі сабе.
Сягоння устрымайся, заўтра зноў,— I ты пазнаеш лёгкасць устрымання. Прывычка можа адмяніць прыроду: Ці ўшчэміць чорта, ці яго прагоніць Дзівоснай сілаю. Бывай, дабранач! Калі ты вернешся на верны шлях, Благаславі мяне.— Табе, стары (паказвае на Палонія), Табе я спачуваю. Воля неба.
Ты мне быў караю, а я табе; Я толькі зброя у руках нябесных. Я вынесу яго і дам адказ За грту смерць. Яшчэ раз добрай ночы! Я жорсткім стаў, бо я хацеў быць добрым; Пачатак дрэнны, але будзе горш.
Яшчэ два словы, маці.
К а р а л е в a Што рабіць?
Г а м л е т
Рабі наадварот, мяне не слухай;
Дазволь, каб грта пухлая пачвара, Твой любы муж завёў цябе на ложак, Пачаў цябе за шыйкай казытаць I парачкай паскудных пацалункаў Дабіўся поўнага ва ўсім прызнання: Мой сын, скажы, ніякі не вар’ят, Мой сын лавушкі строіць.— Мы так любім, Так любім весткі.— Як жа утаіць Прыгожай, скромнай, мудрай каралеве Ад кажана, ад жабы, ад ката Такую справу? Хто грта дацерпіць?
0 не, узлезь, як тая малпа ў байцьт, Насуперак і розуму і чрсці, 3 кашом на дах і, выпусціўшы птушак, Сама для спробы сядзь у гэты кош. Ды і каціся на зламанне карка.
Каралева
Павер мне, калі мова — грта подых, А подых ёсць жыццё, я нежывая, Каб вымавіць хоць слова.
Г а м л е т
Я еду ў Англію. Табе вядома?
Каралева
А я й забыла; так пастанавілі.
Г а м л е т
Лісты напісаны. Са мною разам Паедуць два маіх сябры па школе, Каторым я, як дзвюм гадзюкам, веру, I павязуць загад. Яны павінны Расчысціць шлях мне ў пастку. Што ж, няхай! Цікавая гульня: пад далакопаў Падкласці іх жа міну. Дррнна будзе, Калі я не падрыюся глыбей