Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

Гамлет, прынц Дацкі

Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
25.35 МБ
0 подлы, подлы, пад усмешкай подлы
3 падлюг падлюга!.. Дзе мае таблічкі?
Я запішу, што можна усміхацца
I, усміхаючыся, быць падлюгай;
Ва ўсякім разе ў Даніі — бясспрэчна. (Піша.) Так, дзядзька, так. Маім дрвізам будзе: «Бывай, бывай! — і помні пра мяне».
Я прысягнуў.
Гарацыо (за сцэнай)
Прынц, прынц!
Марцэл (за сцэнай)
Прынц Гамлет!
Г а р а ц ы о ( за сцэнай)
Хай вас бог бароніць!
Г а м л е т
Хай будзе так.
Г а р а ц ы о (за сцэнай)
Хіло, хо-хо, мой прынц!
Г а м л е т
Хіло, хо-хо! Сюды, сюды, мой сокал!
Уваходзяць Г a р а ц ы о і М а р п э л.
М а р ц э л
Ну як, мой прынц?
Г a р а ц ы о
Што новенькага, прынц?
Г а м л е т
0, надзвычайна!
1’ a р а ц ы о
Прынц, скажыце!
Г а м л е т
Нельга.
Вы перакажаце.
Г a р а ц ы о
He я, мой прынц, клянуся.
М а р ц э л
I не я.
Г а м л е т
Вось бачыце, ну хто падумаць мог бы. А вы маўчаць умееце?
Гарацыо і Марцрл
Клянёмся!
Г а м л е т
Няма у Даніі такога шрльмы, Які не быў бы абармотам.
Г а р а ц ы о
Каб грта нам сказаць, шаноўны прынц, 3 магілы не вылазіў бы нябожчык.
Г а м л е т
Я з вамі згодзен; а таму давайце, Без лішніх слоў, паціснем моцна рукі I пойдзем хто куды: вы да сваіх Заняткаў і патрэб, бо ў чалавека Заўсёды ёсць заняткі і патрэбы Якія-небудзь,— ну, а я, няшчасны, Відаць, пайду маліцца.
Г а р а ц ы о
Што вы. прынц! Адкуль такія кручаныя словы?
Г а м л е т
Шкада, што я пакрыўдзіў вас; напэўна, Я не хацеў.
Г a р a ц ы о
Ніякай крыўды, прынц.
Г а м л е т
Бяру за сведку Патрыка святога, Есць крыўда, і вялікая, Гарацыо.
А? — вам пра здань цікава? — я скажу: Здань добрая. А што было між намі,— Было — і скончылася. А цяпер, Сябры мае, студрнты і салдаты, Мая к вам просьба.
Г a р а ц ы о
А якая, прынц? — Мы з радасцю.
Г а м л е т
Ніколі і нікому He гаварыць пра тое, што было.
Г а р а ц ы о і М а р ц э л
He будзем, прыпп.
Г а м л е т
А вы прысягу дайце.
Г а р а ц ы о
Клянуся, прыпц.
М а р ц э л
I я клянуся, прынц.
Г а м л е т
0 не, на меч, на меч!
М арцрл
Мы ж прысягалі.
Г а м л е т
Як тррба, на маім мячы, як трэба.
3 Д а н ь (знізу)
Прысягу.
Г а м л е т
0, о, і ён! I ты, і ты не дрэмлеш?
Вы чулі голас з-пад зямлі, вы чулі?
Хутчрй, прысягу.
Г а р а ц ы о Прапануйце словы.
Г а м л е т
Маўчаць пра ўсё, што бачылі вы тут, Прысягу дайце на маім мячы.
3 Д а н ь (знізу)
Прысягу.
Г а м л е т
Hie et ubique! Перамепім месца. Пастаньце тут, сябры,
Кладзіце рукі зноў усе на меч:
Прысяга на мячы,—
Маўчаць пра тое, што вы чулі тут.
3 д а н ь (знізу)
Прысяга на мячы.
Г а м л е т
Пацвердзіў, крот стары. Як спрытна рые!
Удалы далакоп. Сябры, пяройдзем.
Г а р а ц ы о
0 дзень і ноч! — вось дзіва, ну і дзіва!
Г а м л е т
Дык не дзівіся, а сустрэнь з вітаннем: Ёсць болей з’яў на свеце, друг Гарацыо, Чым сніцца філасофіі тваёй.
Хутчрй, прысягу дайце,—
Тут, як і там, няхай вам бог паможа! — Што, як бы дзіўна ні трымаўся я, Бо я, магчыма, палічу патрэбным На нейкі час прыкінуцца вар’ятам,— Ніколі вы, убачыўшы мяне, He будзеце ні галавой ківаць, Hi рукі складваць гртак альбо гртак, Hi вымаўляць глыбакадумных слоў, Накшталт: «Мы гэта ведаем», альбо: «Маглі б, але не хочам», альбо так: «Каб мы хацелі расказацы>... Хутчрй, Прысягу дайце,—
Нідзе, ніколі, ні адным намёкам
He выдаваць, што вам вядома нешта.
I хай у гэтым вам паможа бог!
3 д а н ь (знізу)
Прысягу.
Г а м л е т
Мір, мір, устурбаваны дух! Сябры, 3 любоўю даручаю вам сябе.
I ўсё, што можа бедны Гамлет вам Зрабіць, каб выявіць сваю прыхільнасць,— Ён зробіць з ласкі божай. Пойдзем разам.
I, я прашу, трымайце рот замкнёным.
Век вывіхнуўся. 0 пракляты лёс, Навошта ты мяне сюды прынёс Лячыць хваробы часу! Пойдзем разам.
Выходзяць.
G Ц Э Н A I
Пакой у доме Палонія.
Уваходзяць П а л о н і й і Рэйнальда.
П а л о н і й
Аддай яму, Рэйнальда, ліст і грошы.
Ррйнальда
Аддам, святлейшы.
П а л о н і й
I было б разумна, Каб ты, Рэйнальда, да сустррчы р ім Наконт яго паводзін распытаўся.
Ррйнальда
Так і зраблю, святлейшы.
П а л о н і й
Ну, то добра;
Ну, вельмі добра. Дык глядзі ж, перш-наперш Даведайея, якія там датчане
Ў Парыжы, хто, ды як жывуць, ды дзе, 3 кім знаюцца, ці шмат у іх выдаткаў;
I, высветліўшы гртак не адразу, Што ім мой сын вядомы, падыдзі Бліжрй, нібыта і табе вядомы Ён збольшага. Напрыклад: мне вядомы Ягоны бацька, прыяцель адзін, Часткова ён... Ці зразумеў, Рэйнальда?
Р Э йнал ьд a
А як жа, добра зразумеў.
П а л о н і й
Часткова ён, але, кажы, не надта; Ну, а калі то ён, дык ён буян, Прыдатны да таго і да таго,— Ну, і пляці сабе, плявузгай, толькі Каб гонару не зачапіў, ні-ні, Ну, выбрык там, ці дур які, звычайны У веку маладым.
Ррйнальда Напрыклад, карты.
П а л о н і й
Вось, вось... Ці выпіўка, ці паядынак,
Ці лаянка, ці сварка, ці распуста...
Так, так, распусту можна.
Рзйнальда
Але ж такія словы бэсцяць гонар.
П а л о н і й
А ты не брсці; гавары, каб мякка;
He перабольшвай; гавары: распусны,
А ўсё ж нейк церпіць. Так, ну вось, я мыслю,— Аб неўстрыманні нельга. Лёгка тррба
Грашкі падсоўваць, так грта — агульна, Каб кожны бачыў, што таму прычынай Залішняя свабода, ці амбітнасць, Ці фанабррыя, альбо дзікунства
Крыві неўтаймаванай.
Ррйнальда
Але як жа...
П а л о н і й
Навошта грта робіцца?
Ррйнальда
Ага, Хацеў бы ведаць.
П а л о н і й
Ну, то вось нашто: Я мыслю, грта — мудры падыход. Калі ты сына трошачкі запляміш, Яго учынкі капельку абгнюсіш,
Заўваж,
Той, на каго ты маеш намярэнне, Абы ён памянёныя правінкі За памянёным хлопцам прымячаў, Маўчаць не будзе, схопіцца адразу I скажа так нарршце:— Дружа мой, Шаноўны мой, мой міласцівы пане,— Залежна ад таго, хто ён такі, I як у іх прынята у краіне.— Ты слухаеш?
Ррйнальда
Сачу, сачу, святлейшы.
П а л о н і й
I тады зробіць ён вось што, зробіць ён...
Што грта я хацеў сказаць? Як перад святою імшою, я нешта хацеў сказаць? На чым грта я спыніўся?
Ррйнальда
I скончыць так нарршце.
П а л о н і й
I скончыць так нарршде; ну дык вось, I скончыць так:— Мне грты пан вядомы, 3 ім бачыўся я ўчора ці заўчора, Тады й тады, і быў ён з тым і тым, I, добра кажаце, была ў іх л’янка, Ён рэзаўся у карты, ён сварыўся, Гуляючы у мячык. Альбо так: Заходзіў ён аднойчы ў дом распусты, У дом распусты,— ну і так далей.
Здаецца, ясна.
Закінеш чарвяка, а злоніш карпа. Вось так мы, людзі розуму і спрыту, Пры дапамозе розных тонкіх штучак, Хоць крук даём, а пад’язджаем проста. Дык вось, зыходзячы з маіх парад I гэтых мыслей, ты павінен сына...
Павінен сына... Чуеш ты ці не?
Ррйнальда
Так, так, я чую.
П а л о н і й
Ну, то можаш ехаць. Ррйнальда
0 мой святлейшы...
П а л о н і й
Сам паглядзі, як ён сябе трымае.
Ррйнальда
Зраблю, зраблю усё.
Па л о н і й
Дай хлопцу волю.
Рэйнальда
Так, так, вядома.
П а л о іі і й
Ну, то едзь шчаслівы.
Рэйнальда выходзіць. Уваходзіць А ф е л і я. А ты чаго, Афелія? У чым справа?
А ф e л i я
Ой, татачка, мяне так напужалі.
П а л о н і й
А божачка, і чым жа гэта?
А ф е л і я
Я, татачка, хусцінку вышывала, Ў пакоіку сядзела; раптам — стук;
I вось прынц Гамлет,— без капелюша, Камзэлька нарасхліст, панчохі ў брудзе, Аб’ехалі да пят, сам белы-белы, Трасецца, ўздрыгвае, блукаюць вочы, Разгублены і жаласны такі, Нібы ён вырваўся з пякельных нетраў I зараз жа пачне расказваць жахі,— Убег і стаў.
П а л о н і й
Шалёны ад кахання?
А ф е л і я
He ведаю, баюся, мо і так.
П а л о н і й
I што сказаў ён?
А ф е л і я
Ён схапіў маю
Руку вось гртак; выпрастаўся гртак; Адной мяне трымае, а другую Падняў угору, прылажыў да броваў
I доўга-доўга разглядаў мой твар, Нібы хацеў яго намаляваць;
Нарршце мне руку паціснуў лёгка
I тройчы галавою паківаў, I уздыхнуў так цяжка, так глыбока. Што, мне здалося, разарвуцца грудзі, Закалаціўся ўвесь, як перад сконам, I адпусціў мяне, і адышоў, Нейк дзіўна павярнуўшы галаву, I не шукаў вачамі ён, дзе дзверы, А ўсё глядзеў, усё глядзеў ў мой бок.
II а л о н і й
To пойдзем жа цяпер да караля. Бо грта ёсць ркстаз, экстаз кахання, Праява страсці, што бярэ ў палон, Штурхае волю на адчайны крок, Між іншым, як і ўсякая ахвота, Што нас гняце і паліць. Я шкадую... Што, можа ты з ім груба абышлася?
А ф е л і я
He, татачка, а так, як вы казалі: Лістоў не брала і к сабе яго He дапускала.
II а л о н і й
Ён і звар’яцеў.
Ах, ах, шкада! — недаацэнка выйшла. I тррба ж так? Я думаў, ён жартуе, Цябе пакрыўдзіць хоча. Падазронаспь ІІраклятая! To праўда, што старым
Разлік часамі заядае розум;
Але ж і моладзь надта стала спрытнай.
Хадзем да караля, даложым грта.
Бо калі змоўчым,— не мінуць бяды, А далажыць,— яшчр туды-сюды.
Хадзем, галубка.
Выходзяць.
СЦЭПА II
Пакой у замку.
Уваходзяць кароль, каралева, Разенкранц, Гільдэнстррн і світа.
К а р о л ь
Прывет вам, Разенкранц і Гільдэнстррн; Апроч жадання шчырага вас бачыць, Патрэбу маем выкарыстаць вас, Таму і выклікалі адмыслова.
Вы, мабыць, чулі, што апошпім часам Перамяніўся Гамлет. Грта так;
Бо і з нутра і звонку ён другі, He той, што быў раней. У чым прычына Такое страты самаразумення, I што яшчр, апроч нуды па бацьку, Я не магу ўявіць. Я вас прашу, Паколькі гадаваліся вы разам
I вам яго капрызы лепш вядомы, Пацешыць нас, застацца пры двары На прўны час, каб праз сяброўства ваша Уцягнуць яго да слодычаў жыццёвых.
I будзе добра, калі вам удасца Як-небудзь выпадкова дасачыць Таемны вузел гртае напасці, Нам невядомы, выкрыўшы які, Мы паспрабуем падшукаць лякарства.
Каралева
Панове, шмат ён гаварыў пра вас; Няма, папэўна, двух людзей на с.веце Яму мілейшых. Калі ваша ласка Нам будзе аказаць так многа-многа Добраахвотнасці і далікацтва, Каб сярод нас пабавіць тымчасова Для падтрымання нашае надзеі, Аддзячана вам будзе за турботы Па-каралеўску.
Разенкранц
Вашая вялікасць [ вашая вялікасць маюць права Распараджацца намі, не прасіўшы.
Гільдэнстррн
0 найяснейшыя, мы цалкам вашы;
Пакорна слухаемся і абодва
Да вашых ног кладзём свае паслугі. Кіруйце намі.
К а р о л ь
Ах, дзякуй, Разенкранц і Гільдрнстэрп!
Каралева
Ах, дзякуй, Гільдэнстэрп і Разенкранц!
Прашу вас зараз жа пайсці праведаць Майго сыночка беднага. Гэй, людзі, Вядзіце іх да Гамлета хутчрй!