Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

Гамлет, прынц Дацкі

Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
25.35 МБ
I не пытай, павекі апусціўшы, Куды сышоў, куды падзеўся бацька.
Ты ведаеш, такая наша доля: Жывое ўсё, нарэшце, памірае, Цераз прыроду ў вечнасць адлятае.
Г а м л е т
Так, рэч звычайная.
К a р а л е в a
А калі так, To што табе здаецца незвычайным?
Г а м л е т
Здаецца? He, так ёсць. He прызнаю Я гртага «здаецца». Маці, маці!
Hi чорны плашч, ні мой убор жалобны, Hi уздыханне цяжкае з грудзей, Hi рэкі слёз, ні сумнае аблічча, Ніякі знак, ніякі доказ гора Мяне не выявяць. Здаецца той, Хто ўмее прытварацца, хто няшчыры.
У сррцы праўда, праўда не відна, А іншае ўсё — выгляд і мана.
К а р о л ь
Пахвальна, Гамлет, і прыемна чуць, Што ты свайго шкадуеш гртак бацьку. Але павінен ведаць, што твой бацька Таксама страціў бацьку, той — таксама. Ну, а жывы, як грта і належыць, Як вымагае абавязак роду, Галосіць нейкі час на пахаванні.
Але зацяжны смутак ёсць упартасць, Ёсць непабожны і нялюдскі смутак, Знявага небу, розуму буянства, I сведчыць ён аб маласільным сррцы,
Незагартованым і непрактычным. Мы ведаем, што так было і будзе,— Такі парадак ррчаў. Дык навошта Упартым быць, усё прымаць да сэрца? 0, нельга так! —злачынства перад небам, Перад нябожчыкам, перад прыродай I перад розумам, які гаворыць, Даказвае, што смерць — грта звычайнасць, I ад Адама да апошніх дзён
Так ёсць і будзе так. Мы прапануем Спыніць даррмны смутак і прызнаць Нас родным бацькам. Хай жа бачаць людзі, Што ты да трона нашага найблізшы.
I я не менш выдатнаю любоўю, Чым самы дарагі на свеце бацька, Цябе узрадую. А твой намер Паехаць зноў вучыцца ў Вітрнберг Жаданню нашаму праціўны цалкам. Мы просім, мы настойваем пяшчотна: Застанься з намі у выгодах нашых, Наш улюбёнец, наш сваяк і сын.
Каралева
Будзь ласкаў, Гамлет, заставайся тут, He едзь у Вітрнберг, паслухай маці.
Г а м л е т
Вас, маці, я паслухаю ахвотна.
К а р о л ь
Прыемна чуць такі адказ сардрчны. Дык будзь у Дапіі, як дома; будзь,
Як мы. Хадзем, Гертруда. Сын наш Гамлеі Уцешыў наша сррца шчырай згодай, I ў гонар гдтага патрэбна выпіць.
Як будзем піць, то каб з гармат стралялі, Каб наша каралеўскае здароўе Дайшло да неба і грымела. Пойдзем.
Трубы. Выходзяць усе, апроч Гамлета.
Г а м л е т
0, растаўчы б крутое цела гдта, Разбіць ушчэнт, рассыпаць, як расу! Чаму нам забаронена спрадвечным Дарога самагубства? Божа, божа! Якім пустым, і нудным, і нікчэмным Здаецца мне парадак свету. Дрднь! Брыдота! Грта — дзікі сад, які Расце у корань, плодзіць пустазелле, I толькі. Каб да гэтага дайсці!
Два месяцы, як ён памёр! — не,— меней, He будзе двух. Такі кароль выдатны,— Гіперыон, а грта хто? — сатыр.
А як любіў ён маці! — нават ветру He дазваляў ён твар яе абвеяць. Ці варта ўспамінаць? Зямля і неба! Яна ж яго больш за жыццё кахала, Жыла яго каханнем. А праз месяц? — Падумаць страшна, толькі месяц! Слабасць Тваё імя, жанчына! He паспела Стаптаць і чаравікаў, у якіх Ішла на могілкі, як Ніабея, Заліўшыся слязьмі, а ўжо яна,— 0 неба! — нават неразумны звер
Даўжэй бы гараваў,— а ўжо яна Выходзіць замуж, за каго? — за дзядзьку, За бацькавага брата, што падобен На бацьку так, як я на Геркулеса.
Няпоўны месяц! He паспела ёй Раз’есці вочы соль фальшывых слёз, Як замужам. Што за паскудны спрыт Хутчрй валіцца на нячысты ложак! He будзе з гртага дабра, не будзе.
Прыціхні, сррца; анямей, язык.
Уваходзяць Г а р а ц ы о, БернардаіМарцрл.
Г а р а ц ы о
Вітанне, прынц!
Г а м л е т
Я вельмі рад вас бачыць.
Гарацыо! Каб я так жыў, Гарацыо!
Г a р а ц ы о
Але, мой прынц, і бедны ваш слуга.
Г а м л е т
Ты — бедны, але ты — мой лепшы друг. Чаго ты тут, чаму не ў Вітэнбергу? — Марцэл?
М а р ц э л Мой добры прынц...
Г а м л е т
Я вельмі рад вас бачыць. (Да Бернарда.) Добры вечар! —
Дык, сапраўды, чаму не ў Вітрнбергу?
Г a р а ц ы о
Бо я гультай і валацуга, прынц.
Г а м л е т
Ну, гртага і вораг не сказаў бы, Ты мне абразіў вушы. He люблю Паклёпаў і хлусні! — ты не гультай. Але чаго ты тут у Эльсіноры?
Хіба мо піць прыехаў падвучыцца?
Г a р а ц ы о
Мой прынц, прыехаў я на пахаванне.
Г а м л е т
Будзь ласкаў, не жартуй, студэнт-таварыш, Ты, як відаць, прыехаў на вяселле.
Г а р а ц ы о
Але, мой прынц,— так нечакана выйшла.
Г а м л е т
Інтррас, друг Гарацыо, інтэрас!
Бо тое, што з памінак засталося, Даесці тррба было,— вось і шлюб. Няхай бы лепш мой вораг, самы люты, Убачыў рай, чым я той дзень, Гарацыо! Мой бацька, бацька мой, ён тут, ён тут.
Г а р а ц ы о
Дзе, прынц?
Гамлет
Са мною, у душы, Гарацыо.
1' a р а ц ы о
Калісьці бачыў; добры быў кароль.
Г амлет
Ён чалавек быў, чалавек ва ўсім,— Такі мне не сустрэнецца ніколі.
Г а р а ц ы о
Мой прынц, сягоння ўночы ёп нрыходзіў.
Г а м л е т
Прыходзіў? Хто?
Г a р а ц ы о
Мой прынц, кароль, ваш бацька.
Г а м л е т
Кароль, мой бацька?
Г а р а ц ы о
Прашу вас, не дзівіцеся. Уважна Праслухайце, што я вам раскажу. Бяру за сведак гртых афіцэраў> Мы бачылі...
Г а м л е т
Хутчрй, хутчрй як можаш.
Г a р а ц ы о
Ужо дзве ночы гртым афіцррам, Марцэлу і Бернарда, ў час іх варты, Папоўначы, у вусцішы магільнай З’яўляўся прывід. Нехта, як ваш бацька, Узброены ад галавы да ног, З’яўляецца раптоўна перад імі, Праходзіць урачыста і павольна, Праходзіць тры разы перад вачамі, Звыш меры здзіўленымі, і так блізка, Што ледзь іх не крануў сваім жазлом; Яны ж, пахаладзелыя ад страху, Трасуцца, нібы студзень, і маўчаць;
Пра грта дзіва пад сакрртам строгім Яны сказалі мне. На трдцю ноч Я сам стаяў на варце разам з імі: I вось у тую ж самую пару, Дакладна так, як мне пераказалі, Выходзіць здань. Мне памятны ваш бацька: Як дзве рукі адна адной да пары, Так і яны.
Г а м л е т
А дзе грта было?
М а р ц э л
Прынц, на пляцоўцы, там, дзе мы вартуем.
Г а м л е т
Вы з ім не гаварылі?
Г a р а ц ы о
Гаварыў, Але ж ён мне не адказаў нічога; Быў нешта раз ускінуў галаву, Нібы хацеў, а тут як певень крыкне,— Прапала ўсё, пабег, як апантаны, I знік з вачрй.
Г а м л е т
Дзіўна, вельмі дзіўна.
Г а р а ц ы о
Паверце, прынц, не манім і не хлусім;
I мы лічылі нашым абавязкам Паведаміць вам аб усім.
Г а м л е т
Так, так; але ўсё грта непакоіць. Вы будзеце на варце ўночы?
У с е
Будзем, прынц.
Г а м л ет
Узброен, кажаце?
Усе
Узброен, прынц.
Г а м л е т
Ад галавы да ног?
У с е
Ну, як абліты.
Гамлет
А твар еы бачылі?
Г а р а ц ы о
Вядома, прынц; — Шалом быў без забрала.
Г а м л е т
Ён быў хмурны?
Г a р а ц ы о
Хутчрй здаваўся сумным, чым сярдзітым.
Г а м л е т
Быў бледны ці чырвоны?
Г а р а ц ы о
Вельмі бледны.
Г а м л е т
I пазіраў на вас?
Г a р а ц ы о
Надзвычай пільна.
Г а м л е т
Шкада, што не было мяне пры гртым.
Г a р а ц ы о
0, вы б зжахнуліся.
Г а м л е т
Магчыма, Магчыма. Доўга быў?
Г a р а ц ы о
А так: лічыць,
To, не спяшаючыся, будзе сотня.
Марцэл і Бернарда
Даўжрй, даўжрй.
Г a р а ц ы о
Як я быў, то якраз.
Гамл ет
А барада сівая?
Г а р а ц ы о
Такая самая, як пры жыцці:
Як собаль, чорная і з серабром.
Г а м л е т
Я буду вартаваць у грту ноч;
Ён, можа, прыйдзе.
Г а р а ц ы о
Так, напэўна прыйдзе.
Г а м л е т
Калі ён будзе ў бацькавым абліччы, Я з ім загавару, хаця б і пекла, Разявіўшыся, пагражала мне.
Я вас прашу, калі дагртуль вы Нікому не казалі пра здарэнне, Дык і далей — маўчанне перш за ўсё;
I што б ні адбылося ў грту ноч,—
Шукайце сэнсу, пррч ад языка.
Я вам аддзякую за ўсё. Бывайце. Там на пляцоўцы я сустрэну вас Каля дванаццатай.
У с е
Прыміце доўг.
Г а м л е т
Прыму любоў, а вы маю. Бывайце!
Гарацыо, М а р ц э л і Бернарда выходзяць.
Дух бацькі ў зброі! — гдта не к дабру. Тут нешта ёсць. He дачакацца ночы! Цярпі, душа; злачынства гляне ў вочы, Хоць бы на ім ляжала ўся зямля.
Выходзіць.
С Ц э II А Ш
Пакой у доме Палонія.
Уваходзяць Л а Э Р т і А ф е л і я.
Л а э р т
Ну, рэчы ўжо мае на караблі;
Бывай, Афелія, бывай, сястра!
Калі ў мой бок павее вецер,— ты He спі, дай вестачку.
А ф е л і я
Ты мне не верыш?
Л а э Р т
А Гамлет і яго прыхільнасць — грта Капрыз гуляшчы, жыўчыкі ў крыві, Фіялка, што цвіце вясною ранняй, Салодкая, нясталая, слабая: Прыемны пах, забава на хвіліну — I толькі.
А ф е л і я
Толькі, і не болей?
Л а э Р т
He.
Прырода ў нас расце не толькі ў цела, He толькі ў сілу, але ў гртым храме Ўзрастае веліч розуму і духу.
Магчыма, што цябе ён і кахае, Магчыма, што яшчр ні бруд, ні хітрасць
He плямяць чыстаты яго жаданняў;
Але, сястра, узваж яго вялікасць I бойся, бо ў жаданнях ён нявольны. Ён звязаны паходжаннем сваім: He можа ён, як просты чалавек, Быць сам сабой, ад выбару яго Залежыць дабрабыт усёй дзяржавы,— Таму ён мусіць узгадняць свой выбар 3 патррбамі і меркаваннем іншых, Паколькі ён дзяржавы галава.
Калі ён кажа, што цябе кахае,— Разумнай будзь, не вер яму занадта, Пакуль не дасць ён доказаў на справе I не заручыцца грамадскай думкай; Ўся Данія павінна сцвердзіць грта. Дык вось, узваж, наколькі абняславіш Свой гонар ты, калі наставіш вуха, Заслухаешся песень, страціш сэрца, Калі ты чыстае сваё дзявоцтва Распусным намаганням аддасі.
Дык сцеражыся, любая сястра, Афелія, сястрыца, сцеражыся! Далей ад небяспечнага кахання, Каб не забіў цябе яго пярун. Дзяўчына скромная красу сваю I месяцу паказваць не павінна; Ад нагавору не ўцячр ніхто. Чарвяк любуе часта квет маёвы Яшчэ ў бутоне, з асяродка точыць; На маладыя росы пошасііь падка. Трымайся! Страх — ратунак для жанчыны; Бушуе маладосць і без прычыны.
А ф e л i я
Тваю навуку я прыстаўлю, братка, Вартаўніком да сррца. Толькі ты He будзь і сам, як той двудушны пастыр, Што раіць нам ісці цярністым шляхам, А сам, як фанабэрысты свавольнік, Бяжыць хутчрй на сцежку асалоды, Забыўшыся на тое, што казаў.
Мой братка родненькі!..
Л a э Р т
He клапаціся.
Ну, я забавіўся. Прыйшоў наш бацька.
Уваходзіць П а л о н і й.
Благаславён благаславёны двойчы,— Благаславіце, тата, яшчр раз!
П а л о н і й
Ты тут, Ларрт? Хутчрй на карабсль! На плечы ветразей уссеўся вецер, Цябе чакаюць. Дык благаслаўляю.
Кладзе руку на галаву Лаэрту.
I памятай, табе мой запавет: Захоўвай думку, стрымлівай язык I не рабі таго, чаго не трэба;
Ласкавы будзь, але не панібрацтвуй:
3 кім хочаш падружыцца — правярай, А як праверыш — прыбяры да рук;