Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
Гільдэнстррн
To дай жа божа, каб прысутнасць наша
I спробы нашы памаглі яму.
Каралева
Так, так, амін.
Выходзяць Разенкранц, Гільдэнстррн і н екалькі прыдворных.
Уваходзіць П а л о н і й.
П а л о н і й
Паслы з Нарвегіі, мой уладар, Вярнуліся шчасліва.
К а р о л ь
Ты быў заўжды тварцом прыемных вестак.
П а л о н і й
Вы думаеце, вашая вялікасць?
Паверце мне, ласкавы уладар, Душу ўкладаю я ў свой абавязак Як перад богам, так і перад вамі;
I мне здаецца (альбо страціў я
Свой тонкі нюх у справах палітычных), Што я адкрыў галоўную прычыну Вар’яцтва Гамлета.
К а р о л ь
0, раскажы; Мне так цікава мець аб гртым весткі.
П а л о н і й
Прашу спачатку выслухаць паслоў;
Mae навіны будуць на закуску.
К а р о ль
Зрабі ім ласку, прывядзі іх сам.
П а л о н і й выходзіць.
0 любая Гертруда, ён мне кажа, Што ведае, чаму змяніўся Гамлет.
Каралева
Ах, думаецца мне, адно і тое ж:
Смерць бацькава і наш раптоўны шлюб.
Вяртаецца Палоній з Вальцімандам і К а р н е л і е м.
К а р о л ь
Мы грта высветлім.— Вітаю вас, Сябры мае. Скажы нам, Вальціманд, Што пасылае нам наш брат Нарвежац?
Вальціманд
Зваротныя прывет і пажаданні;
Ён з першых слоў аддаў загад спыніць
Наборы, што пачаў яго пляменнік;
Ён меркаваў, што той ідзе на Полыпчу, Але, прыгледзеўшыся, зразумеў,
Што гэта супраць вас; і засмучоны, Што так яго хваробы, век і немач Даюцца злоўжыванням, загадаў Паклікаць Фарцінбраса; той з’явіўся I атрымаў суровую вымову;
I тут жа, перад дзядзькам, даў зарок Ніколі больш на вашую вялікасць Замахаў не рабіць, пасля чаго Стары кароль, узрадаваны вельмі, Пяць тысяч крон у год яму прызначыў I даручыў набранае ім войска Вайной на Польшчу весці. А яшчр, Як тут пакарана, ён просіць вас (падае паперу) Дазволіць ім свабодны пераход Праз землі вашыя для гртай мрты Пры захаванні ўсіх правоў, на льготах, Як тут паказана.
К а р о л ь
Мы вельмі рады.
У волыіы час мы грта прачытаем; Абдумаем, адпішам. А пакуль што Падзяка вам за добрую работу, Адпачывайце. Уночы пагуляем. Мы вельмі рады.
Вальціманд і Карнелій выходзяць.
П а л о н і й
Справа удалася. Кароль вялікі наш і каралева, Тлумачыць, што такое ёсць вялікасць, I што ёсць абавязак, і што дзень
Бывае днём, а ноч бывае ноччу, Што час ёсць час,— усё гэта, нарршце, Ёспь марнаваць і дзень, і ноч, і час. Паколькі сцісласць — розуму душа, А мнагаслоўе — члены і прыдаткі, Я буду сціслым. Ваш іпаноўны сын — Вар’ят; кажу, вар’ят, бо ў чым вар’яцтва, Калі не ў тым, што людзі вар’яцеіоць? Але далей.
К а р а л е в a
Больш справы, менш штукарства.
П а л о н і й
0 каралева, галавой клянуся,— Ніякага штукарства,— ён вар’ят, I грта праўда, праўда і бяда, Бяда, што грта праўда. Вось дурны Зварот які! Ну, добра. Без штукарства. Палічым за вар’ята. Застаецца Знайсці прычыну гртага афекту, Ці, лепш, дэфекту, бо такі афект Дэфектны спрычыніўся ад прычыны. Вось гэта рршта, а нарэшце вось: Увага!
Мая дачка (раз маю, то мая),
Прывыкшы паслухмянай быць, увага,
Дала мне вось. Мяркуйце і рашайце. (Чытае.)
«Нябеснай, ідалу маёй душы, вельмі ўпрыгожанай Афеліі...» Гэта няўдалы сказ, брыдкі сказ; «вельмі ўпрыгожанай» — брыдкі сказ; але вы слухайце. Вось
(чытае)-. «На яе выдатна белыя грудзі, гэтыя...» Ну і так далей.
Каралева
I грта ёй ад Гамлета?
П а л о н і й
Хвіліначку; я далажу парадкам. (Чытае.)
«Не вер, што сонца свеціць, He вер, што зоркі ззяюць, Што праўда ёсць на свеце, А вер, што я кахаю.
0 дарагая Афелія, мне цесна ў рамках верша, я не ўмею падлічваць свае ўздыханні, але, што я цябе люблю як найлепей, о мая найлепшая, павер мне. Бывай.
Твой назаўсёды, любая дзяўчына, пакуль не паламаедца грты механізм.
Гамлет».
Вось грта мне з пакорнасцю пахвальнай Дала мая дачка і, звыш таго, Пераказала, як ішло каханне, Калі, дзе, што ён ёй прапанаваў.
К а р о л ь
I што ж яна на гэтае каханне?
П а л о н і й
А што вы думаеце пра мяне?
К а р о л ь
Ты — шчыры і адданы чалавек.
П а л о н і й
Хацеў бы вельмі грта даказаць.
Што б вы падумалі, каб я дагледзеў Падобны ўздым і ўзлёт яго кахання (А я дагледзеў, гавару адкрыта, Яшчр дачка маўчала), што б тады Вы і мая вялікасць каралева Маглі падумаць, калі б грта я Стаяў, як слуп, кішрняй для пісулек, I глух і нем, і пазіраў праз пальцы, Як людзі любяцца? Ну што б тады вы Маглі падумаць? He, я быў рашучы I я сказаў сваёй дзяўчыне так:
Прынц Гамлет — прынц, і ён табе не пара, Няма чаго. I тут жа даў параду: Замок на дзверы, пабачрнні пррч, Hi пасланцоў яго, ні падарункаў. Зрабіўшы ўсё, як я сказаў, яна Плады маёй навукі спажывала, А ён, адхілены (каб грта карацей), Спярша заныў, пасля пакінуў есці, А потым страціў сон, пасля аслаб, Пасля задумаўся і гртак, паступова, Скаціўся да вар’яцтва, дзе і трызніць На гора нам.
К а р о л ь
Вы думаеце, грта?
Каралева
Зусім магчыма.
Ці было калі, Хацеў бы ведаць я, каб я сцвярджаў: Кароль мой,— так, а выйшла не па-мойму?
К а р о л ь
He помню.
П а л о п і й
Галаву здыміце з плеч...
Паказвае на галаву і на плечы.
Вось грта з гртага, калі не грта;
Калі мне акалічнасці спрыяюць, Я вышукаю праўду, каб яна там У црнтр зямлі залезла.
К а р о л ь
Як жа нам Наладзіць дослед?
П а л о н і й
Бачыце, ён часам Гуляе доўга ў галерэі...
Каралева
Так.
П а л о н і й
У гэты час я выпушчу дачку, А, вы і я, мы станем за дыван; Яны сустрэнуцца. Сачыце пільна.
Калі не тое, не з кахання грта, Калі ён не па ёй зайшоўся з думак, To я вам болей не дзяржаўны радца, А конюх фальварковы.
К а р о л ь
Зробім спробу.
Уваходзіць Г а м л е т, чытаючы.
Каралева
Вось ёп ідзе, маркотны, і чытае.
П а л о н і й
Прэч, калі ласка; выйдзіце абое.
Я прыступлю, дазвольце прыступіпь.
К а р о л ь, к а р а л е в а і п р ы д в о р н ы я выходзяць. Як ваша здаровейка, прынц Гамлет?
Г а м л е т
Нічога, дзякуй.
П а л о н і й
Ці пазналі вы мяне, мой прынц?
Г а м л е т
Вельмі добра. Ты гандлюеш рыбай.
П а л о н і й
He, прынц.
Г а м л е т
Тады я хацеў бы, каб ты быў сумленным чалавекам.
П а л о н і й
Сумленным, прынц?
Г а м л е т
Так, пане мой. Быць сумленным на гэтым свеце, грта азначае быць адным з дзесяці тысяч.
П а л о н і й
Праўду кажаце, мой прыяц.
Г а м л е т
Бо калі сонца плодзіць чарвей у дохлым сабаку, з’яўляючыся богам, цалуе падлу... Ці ёсць у цябе дачка?
П а л о н і й
Ёсць, прынц.
Г а м л е т
He пускай яе на сонца. Развіццё — дар божы, але ў тваёй дачкі можа развіцца плод. Дружа, сцеражыся.
П а л о н і й
Што вы хочаце гртым сказаць? (Убок.) Усё чрпіцца да маёй дачкі. Але ён не пазнаў мяне спачатку, сказаў, што я гандлюю рыбай. Далёка заехаў, далёка заехаў. I то праўда, калі я быў маладым, то бегаў за жанчынамі бадай так, як і ён. Паспрабую яшчр раз. Што грта вы чытаеце, прынц?
Г а м л е т
Словы, словы, словы.
П а л о н і й
А што яны кажуць?
Г а м л е т
Хто грта?
II а л о н і й
Мой прынц, я пытаюся, што тут напісана ў кнізе?
Г а м л е т
Хлусня, пане мой. Нягодны сатырык сцвярджае, што ў старых людзей сівыя бароды, што твары іх паморшчаны, a 3 вачрй цячр жывіца і вішнёвы клей, што розуму ў іх няма, ногі слабыя. I хоць я гртаму веру, пане мой, усёй сілаю веры, аднак лічу непрыстойным так пісаць, бо і вы, пане мой, былі б у маіх гадах, каб маглі, як рак, паўзці назад.
П а л о н і й (убок)
У гртым вар’яцтве ёсць свая паслядоўнасць. Хадзем, мой прынц, тут вецер, вам тррба схавацца.
Г а м л е т
У магілу?
П а л о н і й
А і праўда — самы надзейны схоў. (Убок.) Якія трапныя адказы. Шанцуе вар’ятам. Разумны і здаровы чалавек часамі црлы век шукае, а вар’ят знаходзіць адразу. Я яго пакіну і зараз жа зраблю так, каб ён сусірэўся з маёй дачкою.— Ласкавы прынц, прашу вас вызваліць мяне.
Г а м л е т
Я магу вас вызваліць ад усяго, пане мой, ад усяго; толькі не ад майго жыцця, не ад майго жыцця, не ад майго жыцця.
II а л о н і й
Бывайце, прынц.
Г а м л е т
Агідныя старыя дурні.
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
П а л о н і й
Вы Гамлета шукаеце? Ён тут.
Разенкранц (Палонію)
Няхай вам бог паможа.
П а л о н і й выходзіць.
Гільд?нст?рн
0 найяснейшы прынц!
Разенкранц
Найдаражэйшы прынц!
Г а м л е т
Найлепшыя сябры мае! Ну, як ты жывеш, Гільдэнстррн?
А, Разенкранц? Ну, як вы маецеся, хлопцы?
Разенкранц
Як звычайныя сыны зямлі.
Гільдэнстэрн
I то добра, што не надта добра. На шапцы Фартуны мы не шышкі.
Г а м л е т
Але ж і не падмёткі яе чаравікаў.
Разенкранц
Hi тое, ні другое, прынц.
Г а м л е т
Тады ваша месца каля пояса, на ўлонні ўсіх яе дароў.
Гільдэнстррн
He, прынц, мы займаем у яе зусім невялікі куточак.
Г а м л е т
Невялікі куточак! Ну, вядома. Фартуна — жанчына падатлівая. Што новага?
Разенкранц
Нічога, прынц. Адно, што праўда з’явілася па свеце.
Г а м л е т
Ну, то скора страшны суд. Але вашы весткі несапраўдныя. Запытаю канкрэтней. Дарагія сябры мае, чым вы прагнявілі так Фартуну, што яна вас паслала сюды Ў турму?
Гільдэнстррн
У турму, прынц?
Г а м л е т
Данія — турма.
Разенкранц
Тады ўвесь свет — турма.
Г а м л е т
I яшчр якая! Усюды скляпенні, сутаррнні, лёхі, вартаўнікі. Данія — адна з горшых.
Разенкранц
Мы так не думаем, прынц.
Г а м л е т
Тады яна для вас не турма. Дабро і зло не існуюць самі па сабе, іх утварае думка. Для мяне Данія — турма.
Разенкранц
Вы жадаеце славы, вашаму духу цесна, таму і турма.
Г а м л е т
0 неба, я мог бы ўлезці ў арэх і лічыць сябе царом бязмежных прастораў, каб мпе не сніліся нядобрыя сны.
Гільдэнстррн
I гртыя сны — жаданне славы. Бо што такое субстанцыя амбіцыі, калі не цень сну.
Г а м л е т
Сон — таксама цень.
Разенкранц
Так, правільна; але ўласцівасці амбіцыі лягчрйшыя і танчэйшыя. Цень дае цень.
Г а м л е т
Тады аспова свету — беднасць. А каралі і славутыя героі — цені беднасді. Можа п.ойдрем да двара? Мне надакучылі разважанні.
Разенкранц і Гільдэнстэрн
Да вашых паслуг, прынц.
Г а м л е т
He тррба служыць. Я не кладу вас у кучу разам са слугамі. Шчыра вам кажу, мне вельмі дррнна служаць. Пытаюся, як стары таварыш, чаго вы тут у Эльсіноры?
Разенкранц
Хацелі пабачыцца з вамі, прынц, і болей нічога.
Г а м л е т
Я — бедны, бедны. Няма ў мяне чым аддзячыць. Але ўсё ж дзякуй вам, дарагія сябры, хоць падзяка мая і недарагая. Па вас не пасылалі? Вы самі надумаліся прыехаць? Па сваёй добрай волі? Гаварыце, гаварыце, гаварыце, будзьце шчырымі, гаварыце. Адказвайце.