Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
Разенкранц
Што ж нам адказаць, прынц?
Г а м л е т
Абы-што, але на пытанне. Па вас пасылалі. Вашы вочы прызнаюцца за вас, ваша скромнасць яшчэ не навучылася мяняць іх колер. Я ведаю, добры кароль і каралева па вас пасылалі.
Разенкранц
Для якое мэты, прынц?
Г а м л е т
Вось грта вы і павінны мне растлумачыць. Заклінаю вас правамі нашае дружбы, гармоніяй нашага юнацтва, абавязкамі нашай неразлучнай любові, усім тым дарагім, чым заклінаў бы вас, каб разварушыць вашу душу, прамоўца больш таленавіты, чым я, гаварыце адкрыта і проста. Пасылалі па вас ці не?
Разенкранц (ціха Гільдэнстэрну)
Што ты скажаш?
Г а м л е т (убок)
Цяпер мне ясна.— Калі вы мяне любіце, гаварыце ўсё, не тоячыся.
Гільдрнстэрн
Так, прынц, па нас пасылалі.
Г а м л е т
Я скажу вам навошта. Мая здагадка папярэдзіць ваша прызнанне, і ваша тайна перад каралём і каралевай застанецца ў дэласці. He так даўно (не ведаю чаму) я страціў усю сваю весялосць, адышоў ад сваіх прывычных заняткаў, і, сапраўды, настрой у мяне такі цяжкі, што гэты прыгожы будынак — зямля здаецца мне бясплоднай скалою; гэты раскошны полаг — паветра,— глядзіце! — грта высокае неба, неабсяжны дах, усыпаны залатымі агнямі, уяўляецца мне, як бруднае і пошаснае злучэнне пары. Якая мастацкая работа — чала-
век! Які ўзвышны розум! Якія бяскрайнія здольнасці! Колькі цудоўнай ркспрэсіі ў абліччы і рухах! Дзейнасцю падобен да анёла! Думкаю раўняецца з богам! Краса сусвету! Вянец жывога! А мне? Што мне грта квінтрсенцыя праху! Мужчыны мне не падабаюцца, жанчыны таксама. Хаця, судзячы па вашай усмешцы, вы са мною не згодны.
Разенкранц
Прынц, я пра грта не думаў.
Г а м л е т
Дык чаго ж вы засмяяліся, калі я сказаў: мужчыны мне не падабаюцца?
Разенкранц
Прынц, вы сказалі, што мужчыны вам не падабаюцца, і я падумаў: якая ж тады посная сустррча чакае акцёраў. Мы з імі размінуліся па дарозе. Яны едуць сюды прапанаваць вам свае паслугі.
Г а м л е т
Таго, хто іграе караля, прывітаю з радасцю; яго вялікасць атрымае ад мяне належную даніну. Адважны рыцар будзе арудаваць мячом і шчытом. Каханку не прыйдзецца ўздыхаць даррмна. Комік дацягне спакойна ролю да канца. Блазен паказыча лёгкія смяшлівым. Гераіня выкажа свае пачуцці свабодна, калі не спатыкнецца аб белы верш. Што грта за акцёры?
Разенкранц
Тыя самыя, што вам так падабаліся: гарадскія трагікі.
Г а м л е т
Чаго ж яны вандруюць? Сталае памяшканне давала ім больш і славы і прыбыткаў.
Разенкранц
Я думаю, ім перашкаджаюць некаторыя новаўводзіны.
Г а м л е т
Ці карыстаюцца яны той жа пашанай, што і раней, калі я быў у горадзе? Усё так жа ходзяць да іх?
Разенкранц
He, ужо не так.
Г а м л е т
Чаму ж? ЗаРжавелі хіба?
Разенкранц
He, яны стараліся і стараюцца. Але, на бяду, завялася там чарада дзяцей, дробных сакалят, якія гатовы перакрычаць любую ролю, і за грта ім шалёна пляскаюць. На іх цяпер мода. I так яны брсцяць і лаюць народны трзтр (грта іх слова), што многія еа шпагай, напалоханыя скрыпам гусіных пер’яў, баяцца хадзіць туды.
Г а м л е т
Як? Дзеці? На чыім утрыманні? Якая аплата? Хіба яны будуць займацца гртым рамяством, пакуль могуць спяваць? Ці не скажуць яны пасля, калі вырастуць у звычайных акцёраў (а грта зусім магчыма, калі ў іх не
знойдзецца нічога лепшага), што іх аўтары ім пашкодзілі, дазволіўшы ім пляваць у тую міску, з якой яны кормяцца?
Разенкранц
Шчыра кажучы, хапала работы і тым і другім. Народ не лічыць за гррх нацкоўваць іх на зваду. Адзін час п’еса зусім не давала збораў без кулачнага дыялогу паміж партам і акцёрам.
Г а м л е т
He можа быць!
Г і л ь д э н с т э р н
0,такі быў мардабой, такімардабой!
Г а м л е т
I ўладу захапілі дзеці.
Разенкранц
Але, мой прынц; захапілі Геркулеса разам з глобусам.
Г а м л е т
Нічога дзіўнага. Вось напрыклад, мой дзядзька,— кароль Даніі, і тыя, што перакрыўлялі і дражнілі яго, калі жыў мой бацька, цяпер даюць дваццаць, сорак, пяцьдзесят, сто дукатаў за яго партррт у мініяцюры. Чэрці, д’яблы! У гртым ёсць нешта надзвычайнае, над чым варта было б пафіласофстваваць, калі б толькі філасофія памагла дакапацца...
Трубныя гукі ра сцднай,
Гільдэнстэрп
Вось і акцёры.
Г а м л е т
Дарагія госці, з радасцю вітаю вас у Эльсіноры. Вашы рукі! Спадарожнікамі гасціннасці павінны быць далікатнасць і ўважлівасць. Дазвольце прывітаць вас вашым жа спосабам; a то іначай маё абыходжанне з камедыянтамі, якое, кажу вам, павінна быць знадворна бліскучым, будзе здавацца ласкавейшым, чым гэтая наша сустррча. 3 радасцю вітаю вас, але мой дзядзька-бацька і мая цётка-маці — памыляюцца.
Гільдрнстэрн
У чым, дарагі мой прынц?
Г а м л е т
Я — вар’ят толькі пры норд-норд-весце; калі вецер дзьме з поўдня, я адрозніваю сокала ад бусла.
Уваходзіць П а л о н і й.
П а л о н і й
Дзень добры, пановс.
Г а м л е т
Слухай, Гільдрнстэрн,— і ты таксама,— пастаньце кожны каля вуха; вось перад вамі вялікае дзіця, якое яшчэ не вылезла з пялёнак.
Разенкранц
Як відаць, яно ўлезла ў іх паўторна, здзяцінеўшы пад старасць.
Г а м л е т
Я прадказваю, яно прыйшло паведаміць аб акцёрах; заўважце.— Ваша праўда, пане мой, у панядзелак раніцай; так, так,— грта было ў панядзелак.
ГІ а л о н і й
А ў мяне ёсць свежыя навіны, прынц.
Г а м л е т
I ў мяне ёсць свежыя навіны. Калі Росцый быў акцёрам у Рыме...
П а л о н і й
Акцёры прыехалі, прынц!
Г а м л е т
Быць не можа!
П а л о н і й
Дальбог...
Г а м л е т
«I кожны ехаў на асле...»
П а л о н і й
Найлепшыя акцёры ў свеце — для выканання камедый, трагедый, гісторый, пастаралей, п’ес пастаральна-камічных, гістарычна-пастаральных, трагічна-гістарычных, трагічна-камічна-гістарычна-пастаральных, сцрн падзельных і сцрн непадзелыіых. I Сенека ім не лішне цяжкі, і Плаўт ім не лішне лёгкі. Для тркстаў пісаных і тркстаў няпісаных — незамянімыя людзі.
Г а м л е т
«Іефай, ізраільскі суддзя», якім вялікім скарбам ты валодаў!
П а л о н і й
А якім ён валодаў скарбам, прынц?
Г а м л е т
Якім?
«Была ў яго адна дачка — Адзіначка-каханачка».
П а л о н і й (убок)
Усё пра маю дачку.
Г а м л е т
Што, мо няпраўда, стары Іефай?
П а л о н і й
Калі вы мяне называеце Іефаем, прынц, то ў мяне ёсць дачка, якую я вельмі люблю.
Г а м л е т
Там гртага не сказана.
П а л о н і й
А што там сказана, прынц?
Г а м л е т
Што?
«I паслаў яму лёс»,—
А далей ты ведаеш.—
«Прычакаў ён таго, што спаткала яго».
Працяг ты знойдзеш у першым радку каляднае песні. Выбачай, мая пацеха блізіцца.
Уваходзяць а к ц ё р ы.
Прывітанне вам, майстры! Зах°ДЗьце, калі ласка! — Вельмі рад, што ты тут.— Прывітанне вам, сябры мае.— А, мой стары прыяцель! Што грта ў цябе за махры на твары? Іх жа не было раней. Ці не думаеш ты сваёю барадою засланіць ад мяне Данію? — А-а! мая панначка, мая паненачка! Маці божая, якая высокая! Стала бліжэй да неба з таго часу, як мы бачыліся, на црлы абцас. Дай божа, каб твой голас не патррскаўся, як чырвонец, якім не карыстаюцца. Майстры, вітаю вас. Мы, як французскія сакольнічыя, наляцім на першае, што ўбачым. Дараз жа рыхтуйце прамову. Дайце ўзор вашага мастацтва. Гарачую прамову!
П е р ш ы акцёр
Якую жадаеце, прынц?
Г а м л е т
Аднойчы я чуў, як ты гаварыў маналог; яго не давалі на сцэне, а калі давалі, то не больш аднаго разу, бо п’еса, помніцца мне, не спадабалася гледачам. Для большасці грта была ікра, недаступны далікатрс, але то была (як успрыняў я і другія, чыя думка ў пытаннях мастацтва перавышае маю) — дасканалая п’еса, удала
падзеленая на сцрны, напісаная тонка і проста. Я помню, нехта сказаў: у вершах няма прыправы, каб закрасіць змест і зрабіць яго смачным, але сэнс кожнае фраЗЫ сведчыць аб шчырасці аўтара. Ён назваў яго метад здаровым і добрасумленным, прыгожым без афектацыі. Найбольш мне спадабаўся ў ёй адзін маналог: Энеева апавяданне Дыдоне, асабліва той урывак, дзе ён расказвае аб забойстве Прыяма. Калі ён жыве ў тваёй памяці, пачні з гртага радка; чакайце, чакайце.
«Суровы Пір, як той гірканскі звер...» He так; пачынаецца з Піра.
«Суровы Пір, што быў у чорнай зброі, Такой жа чорнай, як яго намеры, Як тая ноч, калі ў кані злавесным Ён, грозна прытаіўшыся, ляжаў, Сваю пахмурна жудасную постаць Цяпер размаляваў яшчр страшней;
Чырвоны ўвесь ад ног да галавы, Умурзаны у кроў мужоў і матак, Дачок, сыноў, у полымі падпалаў, Якімі асвятляўся шлях забойчы, Раз’юшаны агнём, злабой і кроўю, Што накаррла згусткамі, з вачамі, Як два карбункулы, пякельны Пір Выгледжвае старэнькага цара Прыяма...»
Ну вось, гавары далей.
П а л о н і й
Дальбог, прынц, вы добра прачыталі, і вымаўленне добрае і вытрымана ўсё як тррба.
II е р ш ы а к ц ё р
«Раптам ён яго знаходзіць У бойцы з грркамі. Прыямаў меч He слухаецца больш рукі нядужай, Дзе ўдарыць, там і ляжа. Нібы звер, У бой няроўны кідаецца Пір;
Са страшным свістам меч яго узвіўся I аглушыў бяссільнага Прыяма, I ён упаў. ЗмяРЦвелы Іліён, Нібы адчуўшы на сабе удар, Агністае чало схіліў, хіснуўся I паваліўся. Енк і страпіны грукат Чаруюпь Піра. Гляньце, меч яго, Занесены над снежнай галавой Цара Прыяма, вісне у паветры.
Нібы таран, намаляваны прндзлем, Пастылы Пір стаіць, не давяршае Ліхое справы.
Але, як часта бачым перад бурай: У небе цішыня, як горы хмары, Вятры нямеюць і зямля унізе Ляжыць панурая, як смерць, і — трах! Вось ляснуў, бліснуў грамавы пярун,— Дрыжаць прасторы... Так пасля зацішша Ізноў да помсты ірвануўся Пір.
Яшчр ніколі кавалі-цыклопы
He білі малатамі ў Марсаў панцыр Так ярасна, як Пір мячом крывавым Прыяма біў і сек.
Пррч, пррч, Фартуна-здрадніца! 0 богі, Паўстаньце ўсе на подлую і кола Разбіце ёй, зламайце спіцы, вобад,
А шворан так шпурніце з вышыні, Каб даляцеў да д’яблаў!»
П а л о н і й
Доўга вельмі.
Г а м л е т
Тррба пакараціць, як і тваю бараду.— Будзь ласкаў, гавары, не слухай. Калі няма скокаў альбо пахабшчыны, ён спіць. Гавары далей. Цяпер пра Гекубу.
П е р ш ы акцёр
«Ці бачыў хто пакутніцу-царыцу...»
Г а м л е т
Пакутніцу-царыцу?
П а л о н і й
Грта добра; пакутніцу-царыцу — добра.
П е р ш ы акцёр
«Як з плачам бегла босая яна, Слязамі горкімі пажар гасіла; Замест вянца на галаве ануча, Худыя лоні, змучаныя ў родах, Наспех прыкрыты посцілкай. 0 гора! Хто б грта бачыў, той гадзючай слінай У твар Фартуне плюнуў бы. 0 богі, Дзе вы былі ў той час, калі яна Угледзела, як мужавае цела Крышыў мячом асцервянелы Пір?