Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
I кішкі іх не пачаплю на месяц.
Якая слодыч, сеўшы у засаду, Прыпілыіаваць і кінуцца на здраду,— Вось хто паскорыць зборы.
Я выцягну адгртуль мерцвяка.—
Дабранач, маці! — Ціхі і паважны
Ляжыць міністр, спакойнае чало, А пры жыцці быў шэльма і трапло.— Дазвольце услужыць вам, ваша светласць.— Дабранач, маці.
Выходзяць кожны асобна; Г а м л е т выцягвае П а л о н і я.
СЦЭНА I
Пакой у замку.
Уваходзяць к а р о л ь, каралева, Разенкранц і Гільдэнстррн.
К а р о л ь
У гртых уздыханнях, гэтых стогнах Павінна нешта быць. Дай тлумачрнне. Нам тррба ведаць. Дзе твой сын?
Каралева
Пакіньце на мінутку нас.
Разенкранц і Гільдрнстэрн выходзяць. Ах, друг мой, Што бачыла я ўночы.
К а р о л ь
Што, Гертруда?
Што з Гамлетам?
Каралева
Шалёны, быццам мора
I вецер, калі ўсходзяцца абое Спрачацца, хто дужрй. У лютым гневе, Пачуўшы шум за дываном, у момант Схапіў ён меч, і, крыкнуўшы: «пацук!», He глянуўшы, напаў і закалоў Няшчаснага старога.
К а р о л ь
Ліхадзейства!
Каб я там быў, было б са мною гртак.
Яго свабода пагражае ўсім: Табе, і мне, і кожнаму. Ах, ах! Хто дасць адказ за гэты чын крывавы? Яго ўскладуць на нас. Наш абавязак Быў утрымаць, прыбраць да рук вар’ята, Але такая нашая любоў, Што мы нічога не маглі прадбачыць, I, як уласнік брыдкае хваробы, Таіліся датуль, пакуль яна
He выела вантробы нашы. Дзе ён?
Каралева
Панёс забітага. I тут явіла
Яго вар’яцтва чыетату сваю, Як золата сярод руды звычайнай;
Ён каецца і плача.
К а р о д ь
0, хадзем, Мая Гертруда!
I сонца не апусдіцца за горы, Як ён пакіне нас. Ну, а злачынства Мы нашаю уладай і умельствам Як-небудзь апраўдаем.— Гільдэнстррн!
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстррн.
Сябры, ідзіце клічце дапамогу:
Прынц Гамлет, непрытомны, закалоў Палонія і павалок кудысьці
3 пакояў каралевы. Ўсе на пошук!
3 ім гаварыце хораша, а труп Перанясіце у капліцу. Хутка!
Разенкранц і Гільдэнстррн выходзяць.
Гертруда, пойдзем; склічам на нараду Людзей мудррйшых і вярнейшых, тррба Іх пазнаёміць з нашым меркаваннем I з тым, што здарылася. Можа плётка, Што з хуткасцю гарматнага ядра Па свеце мчыцца з сыканнем змяіным, Нас абміне і ў пустату пацэліць.
Хадзем, Гертруда. У душы маёй Трывога і няпэўнасць.
Выходзяць.
Другі пакой у замку.
Уваходзіць Г а м л е т.
Г а м л е т
Схаваў нядрэнна.
Разенкранц і Гільдэнстррн (за сцэнай)
Гамлет! Прынц Гамлет!
Г а м л е т
Ціха! Што за гвалт? Хто кліча Гамлета? А, вось яны.
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
Разенкранц
Што вы зрабілі з трупам, прынц?
Г а м л е т
Змяшаў з зямлёю. Яна яму крыху радня.
Р а з енкранц
Скажыце, дзе ён, каб забраць яго і вынесці ў капліцу.
Г а м л е т
He верце.
Разенкранц
А што такое?
Г а м л е т
Што я вашу тайну буду трымаць за пазухай, а сваю на языку. Апроч таго, калі пытаецца губка, што можа адказаць ёй каралеўскі сын?
Разенкранц
Прынц, якая губка?
Г а м л е т
Так, пане мой,— губка, якая смокча каралеўскія міласці, падзякі і загады. Такія прыдворныя — скарб для караля. Ён іх трымае, як малпа аррхі,— за шчакою: кладзе ў рот першымі, а глытае апошнімі. Калі яму спатрэбіцца тое, чаго вы набраліся, ён вас ціскане добра — і губка сухая.
Разенкранц
Я вас не разумею, прынц.
Г а м л е т
Вельмі рад. Слова шэльмы спіць у вуху дурня.
Разенкранц
Мой прынц, вы павінны сказаць, дзе знаходзіцца цела, і пайсці з намі да караля.
Г а м л е т
Цела ў караля, але яно скора разваліцца. Кароль — рэч...
Разенкранц
Якая ррч, мой прынц?
Г а м л е т
Непатрэбная. Вядзіце мяне да яго.
Гоп, гоп, ліска! —
Гання блізка.
Выходзяць.
Другі пакой у рамку.
Уваходзіць кароль з прыдворнымі.
К а р о л ь
Я даў загад знайсці яго і цела.
Ён на свабодзе — грта небяспечна; Аднак жа мы караць яго не будзем: Яму надзвычай чррнь сімпатызуе, Бо судзіць не па праўдзе, а на вока,— Яна убачыць мукі ліхадзея, А не яго злачынства. А таму Пасадзім мы яго на карабель
I сплавім пррч. Але, каб выйшла гладка, Прадставіць тррба гртае выгнанне Як вынік доўгіх дум. Ліхой хваробе — Ліхія лекі.
Уваходзіць Р а з е н к р а н ц.
Ну, што там яшчэ?
Р а зенкранц
0 найяснейшы, не маглі дазнацца, Куды схаваў ён труп.
К а р о л ь
А дзе ён сам?
Р а з е н к р а н ц
Пад вартаю, чакае вашай ласкі; Тут, тут, каля дзвяррй.
К а р о л ь
Прывесці.
Разенкранц
Грй, Гільдэнстэрн! Прывесці прынца!
Уваходзяць Гамлет і Гільдэнстэрн.
К а р о л ь
Што скажаш, Гамлет? Дзе Палоній?
Г а м л е т
На вячрры.
К а р о л ь
На вячрры? Дзе?
Г а м л е т
He там, дзе ён есць, а там, дзе яго ядуць; на сойме сярод палітычных чарвей. Чарвяк — наш адзіны імператар па часці яды. Мы гадуем усякую жывёлу, каб смачна пад’есці, а сабою гадуем чарвей. Тлусты кароль і худы жабрак — грта толькі розныя гатункі ежы, дзве стравы на адзін стол; такі канец.
К а р о л ь
На жаль, праўда.
Г а м л е т
Чалавек можа лавіць рыбу на чарвяка, які наеўся каралеўскага мяса, і есці рыбу, якая праглынула гртага чарвяка.
К а р о л ь
Што ты хочаш гэтым сказаць?
Г а м л е т
Нічога. Я толькі малюю карціну працэсаў, паказваю рух каралеўскай асобы ў жабрацкіх кішках.
К а р о л ь
Дзе Палоній?
Г а м л е т
На небе. Няхай хто-небудзь палезе паглядзець. Калі вашы паслы яго там не знойдуць, то праваліцеся ў пекла і шукайце самі. У выпадку няўдачы, праз месяц ён сам дасць аб сабе знаць: калі будзеце падымацца на галеррю, то пачуеце смурод.
К а р о л ь fпрыдворным)
Абшукайце галеррю!
Г а м л е т
He спяшайцеся, ён не ўцячр.
Прыдворныя выходзяць.
К а р о л ь
Жадаючы табе дабра, сын Гамлет, I шчыра замаркочаныя тым, Што ты зрабіў, дзеля твайго спакою Мы вырашылі як мага хутчрй Цябе адсюль справадзіць. А таму Збірайся, сынку. Карабель выгодны, I вецер слаўны, і калегі ў зборы, I Англія вам рукі прасцірае.
Г а м л е т
Хто, Англія?
К а р о л ь
Так, любы сыне.
Г а м л е т
Добра.
К а р о л ь
Надзвычай добра, каб ты ведаў толькі.
Г а м л е т
Бачу я херувіма, які грта бачыць. Ну, што ж, паедзем у Англію. Бывай, дарагая маці.
К а р о л ь
Твой бацька, Гамлет.
Г а м л е т
Маці; бацька і маці — муж і жонка; муж і жонка — адно црлае. Бывай, дарагая матуля! Еду ў Англію.
Выходзіць.
К а р о л ь
Хутчрй за ім; бяжыце, наглядайце, Каб выехаў яшчр да ўсходу сонца. Хутчрй, хутчрй! Усё падрыхтавана.
Разенкранц і Гільдрнстэрн выходзяць.
0 Англія! Калі шануеш ты
Маю прыхільнасць і маю магутнасць (Каторых знакі на тваёй спіне,
Бо не засох яшчр рубец крывавы Ад дацкага мяча, і вольны страх твой Укленчыў перад намі),— ты уважыш Дзяржаўны наш загад. Мы прапануем, Як грта ўсё адзначана ў лісце, Умерцвіць Гамлета. Зрабі нам гэта. Як трасца, як скула, ён тут лютуе. Будзь нам за доктара. Прэч, пррч заразу! I я адчую смак жыцця адразу.
Выходзіць.
СЦЭНА IV
Раўніна ў Даніі.
Уваходзяць Фарцінбрас, капітан і войска, маршыруючы.
Фарцінбрас
Ідзіце перадайце, капітан,
Прывет мой каралю; і далажыце, Што Фарцінбрас, паводле дамаўлення.
Жадае разам з войскам перайсці
Праз Данію. Пункт збору вам вядомы.
Калі ж ён мае ў нас патрэбу, мы Засведчым нашу вернасць асабіста. Так і скажыце.
К а п і т а н
Слухаюся, прынц. Фарцінбрас
Наперад, крок павольны!
Фарцінбрас і войска выходзяць.
Уваходзяць Г а м л е т, Разенкранц, Гільдрнстэрн ды іншыя.
Г а м л е т
Чыё тут войска, капітан?
К а п і т а н
Нарвежца.
Г а м л е т
А куды яно ідзе, Дазвольце запытаць?
К а п і т а н
Ідзе на Польшчу.
Г а м л е т
А хто яго начальнік?
К а п і т а н
Фарцінбрас, Нарвежскі прынц.
Г а м л е т
Скажыце, капітан, Мяркуеце ўсю Польшчу заваёўваць Ці толькі частку?
К а п і т а н
Сказаць па чыстай праўдзе, не зманіць, Ваюем за кавалачак зямлі,
Карысці ў ім ніякай, толькі назва, Я б за яго не даў і трох чырвонцаў, Каб, скажам, у арэнду, дый прадаўшы, Паляк з Нарвежцам больш не атрымалі б.
Г а м л е т
Тады вы пройдзеце туды свабодна,— Паляк вас пусціць.
К а п і т а н
He, там гарнізон.
Г а м л е т
Дзве тысячы людзей і дваццаць тысяч Чырвонцаў, а не могуць развязаць Нікчэмнай спррчкі. Вось яна — пухліна Багацця і спакою, скрыты рак, Які падточвае век чалавечы.— Бывайце, капітан, я вам удзячны.
К а п і т а н
Шчасліва заставацца.
К а п і т а н выходзіць.
Разенкранц
Пойдзем, прынц.
Г а м л е т
Ідзіце, я вас зараз даганю.
Р а з е п к р а н ц, Гільдрнстэрнды іншыя выходзяць. Усё абвінавачвае мяне,
Куды ні глянь, усё да помсты кліча; Змаганне скрозь. А я? Што чалавек, Калі яго адзіная патрэба — Яда і сон?.. Бяздушны звер і толькі. Той, хто стварыў нас з думкаю шырокай, Той, хто нам даў богападобны розум, He можа дапусціць, каб мы згнаілі Усё грта без ужытку. Што са мною? Ці я ўжо атупеў і памяць страціў, Сам зверам стаў, ці то паўзучы сум Ад крайняга жадання быць дакладным? He ведаю; але ў развагах гэтых На долю мудрасці — тры долі страху. Навошта жыць і паўтараць: зрабі, Калі ў цябе ёсць сіла, воля, сродкі — Зрабіць без слоў. Уся зямля ўшчувае.
Вось тут пратупала навала войск, I 3 ёю разам лёгкі, зграбны прынц, Якога дух, узняты прагай славы, Глядзіць бяспечна будучыні ў твар I выстаўляе кволае, жывое На смерць, на рызыку, на авантуры За жменьку праху. Сапраўды вялікі Ідзе заўсёды да вялікай мрты, Але вялік і той, хто будзе біцца Насмерць за дробязь, калі гонар кліча. А я стаю. Забіты бацька мой, Зняслаўленая маці, абуррнне Крыві і розуму мяне штурхаюць, А я стаю і сплю. 0 ганьба! Бачу
На полі смерці дваццаць тысяч душ, Якія праз капрыз, за водбліск славы Кладуцца у магілы, як у ложак; Змагаюпца за месца, на якім Няма дзе разгарнуцца, нельга нават Ахвяры пахаваць як след. Цяпер Альбо нальецца кроўю мой намер, Альбо я пракляну сябе.
Выходзіць.
С Ц Э н A V
Эльсінор. Пакой у замку.
Уваходзяць каралева, Гарацыо іпрыдворны.
Каралева
...He буду з ёю гаварыць.
Прыдворны
Калі ж бо просіцца. Яна такая
Бездапаможная, зусім вар’ятка.
Kapa лeв a
A што ёй тррба?
II p ы д в о р н ы
Бацьку ўспамінае;
Гаворыць, што на свеце многа фалыпу, Ўздыхае часта, б’е сябе у грудзі, I абы чуць, распальваецца гневам;
Яе гаворка — цёмныя намёкі,
Набор няскладных крыкаў, тым не менш Народ сабраўся, слухае, тлумачыць, Знаходзячы ў вар’яцкай блытаніне Сугучнае сваім уласным думкам;
Яе ж кіўкі, падморгванні і жэсты Падвойваюць цікавасць, можна думаць, Хоць грта і няпэўна і няясна, Але тут крыецца жахлівы сэнс.