Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
Г а р а ц ы о
Прывычка, прынц.
Г а м л е т
Заўсёды так. Чым менш рука працуе, тым больш у яе чуласці.
Першы б л a 3 е н (спявае)
Але старасць-зладзейка прыйшла
I вытрасла сілу з мяне;
I шчасце мінула, як сон,
I я апынуўся ў труне.
Выкідае чэрап.
Г а м л е т
Калісьці ў гэтым чррапе быў язык, і ён мог спяваць; а гэты мужык шпурнуў яго вобземлю, нібы сківіцу Каіна, першага забойцы. Быць можа, грта галава належала якому-небудзь палітыку, які збіраўся перахітрыць самога госпада бога, а цяпер яе перахітрыў гэты асёл. Як ты думаеш?
Г а р a ц ы о
Магчыма, прынц.
Г а м л е т
Альбо прыдворнаму, які любіў паўтараць: «Добрага рання, найяснейшы прынц! Як вы маецеся, даражрнькі
прынц?..» Грта мог быць пан такі-та, які хваліў каня пана такога-та, каб мець гртага каня на сваёй стайні? Што, мо няпраўда?
Г а р а ц ы о
Праўда, прынц.
Г а м л е т
Я ж кажу; а цяпер грта— пані Гніль, абадраная, абшарпаная, і грты далакоп стукае яе рыдлёўкаю па пустому чррапу. Надзвычайна цікавы пераварот, каб толькі можна было падгледзець, як грта робіцца. Няўжо гртыя косці ствараліся толькі на тое, каб імі гуляць у бабкі? Mae ўласныя баляць, калі падумаю аб гэтым.
Першы блазен^спявае)
Матыка і рыдлёвачка,
I покрывачка ёсць:
Ах, выкапана ямачка,—
Лажыся, мілы госць!
Выкідае другі чррап.
Г а м л е т
Вось яшчр адзін. Чаму яму не быць чррапам якога-небудзь законніка? Дзе цяпер яго «можна так» і «можна гртак», яго каверзы, яго прычапкі, яго ашуканства? Чаму ён дазваляе гртаму грубіяну таўчы яго брудным жалезняком па патыліцы і не прыцягвае «вышэйпамянёнага» да судовай адказнасці за абразу дзеяннем? Гм! А можа грта быў які-небудзь прайдзісвет, што скупляў маёнткі, і былі ў яго закладныя, і канчатковыя, і падвойныя пасведчанні, і штрафы, і спагнанні. I вось,
у канчатку ўсіх канчаткаў і ў спагнанне ўсіх спагнанняў, яго ўласніцкая галава напоўнена брудам. Няўжо ўсе яго пасведчанні, асабліва падвойныя, не маглі даць яму больш зямлі, чым столькі, колькі можна прыкрыць параю зямельных актаў? Наўрад ці ўлезлі б усе яго паперы ў тую скрынку, у якую ён сам улез. Мала ж тады чалавеку зямлі дастаецца.
Г а р а ц ы о
Мала, прынц.
Г а м л е т
Пергамент робіцца з авечае скуры?
Г а р а ц ы о
3 авечае і з цялячае, прынц.
Г а м л е т
Авечкі і цяляты тыя, што спадзяюцца на пергамент. Пагутару з гртым мужыком.— Чыя грта магіла, чалавеча?
П е р ш ы блазен
Мая, пане. (Спявае.)
Ах, выкапана ямачка,— Лажыся, мілы госць!
Г а м л е т
Відаць, твая, раз ты ў ёй ляжыш.
П е р ш ы блазен
Вас сюды не палажылі, дык яна і не ваша; а я хоць і не ляжу ў ёй, але яна мая.
Г а м л е т
Тады ты строіш дурня, кажучы, што яна твая. Грта для мёртвых, а не для жывых. Ты проста строіш дурня.
Першы блазен
Выбачайце, мой дурань не просты, а падкідны; дазвольце перакінуць яго вам назад.
Г а м л е т
Каму ты капаеш грта?
Першы блазен
Нікому.
Г а м л е т
Жанчыне?
Першы блазен
I не жанчыне.
Г а м л е т
Хто будзе тут пахаваны?
Першы блазен
Тая, што была калісьці жанчынай; цяпер яна памерла, царства ёй нябеснае.
Г а м л е т
Як правільна ён адказвае! Тррба гаварыць асцярожна, каб не збіў. Клянуся небам, Гарацыо, век цяпер такі востры, што селянін, дагнаўшы прыдворнага, наступае
яму не толькі на мазоль, але і на язык.— Даўно ты працуеш магільшчыкам?
Першы б л a 3 е н
3 усіх дзён у годзе я пачаў якраз у той дзень, калі нябожчык кароль наш Гамлет адолеў Фарцінбраса.
Г а м л е т
А даўно грта было?
Першы б л а з е н
Хіба не ведаеце? Кожны дурань гэта ведае. Грта было ў той дзень, калі нарадзіўся малады Гамлет; той самы, што звар’яцеў і пасланы ў Англію.
Г а м л е т
Ну, што ты кажаш! Чаго ж яго паслалі туды?
Першы блазен
Як чаго? Ён жа вар’ят. Там ён павінен паразумнець; а калі не, то ў Англіі грта не бяда.
Г а м л е т
Чаму?
Першы б л a 3 е н
Там гртага не заўважаць; там усе такія ж вар’яты.
Г а м л е т
Як жа ён звар’яцеў?
П е р ш ы б л a 3 е н
Кажуць, вельмі дзіўна.
Г а м л е т
Як жа дзіўна?
Першы блазен
Ды так, што розум страціў.
Г а м л е т
На якой глебе?
Першы блазен
На дацкай, пане; вось ужо трыццаць год, як я тут сторажам на цвінтары.
Г а м л е т
Ці доўга можа праляжаць чалавек у зямлі, не згніўшы?
П е р ш ы б л а з е н
Гледзячы які: той, што не згніў пры жыцці (цяпер грта рэдка бывае — не паспееш пахаваць, як ужо гной свішча),— той пратрымаецца так гадоў восем альбо дзевяць; гарбар — дзевяць гадоў.
Г а м л е т
А чаму ён даўжрй?
Першы блазен
Бо яго праца такая; црлы век скуру скрабе, чысціць, квасіць, сушыць, дык і сам робіцца як падэшва; яго труп вады не прапускае, а каторы труп прапускае ваду, той хутка разлазіцца. Вось яшчэ чэрап. Грты чррап праляжаў у зямлі дваццаць тры гады.
Г а м л е т
Чый гэта?
П е р ш ы 6 л а з е іі
Вар’ята аднаго шалёнага; як вы думаеце, чый?
Г а м л е т
He ведаю.
Першы блазен
Каб на яго чорная немач, на паскудніка гртага кручанага! Ён мне некалі выліў на галаву бутрльку ррйнвейну. Грта чррап Йорыка, каралеўскага блазна.
Г а м л е т
Гэты?
П е р ш ы б л а з е н Гэты самы.
Г а м л е т
Пакажы мне. (Бярэ чэрап.) Бедны Йорык! Я ведаў яго, Гарацыо; грта быў чалавек вельмі вясёлы, з невычррпнай фантазіяй, тысячу разоў ён насіў мяне на сабе; а цяпер — як агідна мне глядзець на грта! Мяне нудзіць, мне робіцца млосна. Тут былі вусны, якія я цалаваў так часта. Дзе цяпер твае тонкія кпіны? Твае скокі? Твае песні? Дзе выбухі іскрыстых жартаў, ад якіх рагатаў увесь стол? Няма ніводнага, каб паздзекавацца з тваіх уласных выскаленых зубоў. Адвісла сківіца. Дайдзі цяпер у спальню да якой-небудзь дамы
і скажы ёй: няхай яна наложыць фарбы на црлы палец, усё роўна будзе нарршце такою ж; пасмяшы яе гртым.— Калі ласка, Гарацыо, скажы мне...
Г а р а ц ы о
Што, мой прынц?
Г а м л е т
Як ты думаеш, Аляксандр у зямлі ляжаў такі самы?
Г а р а ц ы о
Такі самы.
Г а м л е т
I гртак жа пахнуў? Фр!
Кідае чррап.
Г а р а ц ы о
Гртак жа, прынц.
Г а м л е т
Да якое нікчрмнасці мы можам апусціцца, Гарацыо! Чаму б уяўленню не прасачыць прах Аляксандра да таго моманту, калі ім замажуць дзірку ў бочцы?
Г а р а ц ы о 31
Разглядаць з’явы так, грта азначала б разглядаць іх занадта падрабязна.
Г а м л е т
0 не; да гртага можна дайсці зусім проста, кіруючыся прынцыпам праўдападобнасці. Напрыклад: Аляксандр
памёр, Аляксандра пахавалі, Аляксандр спарахнеў; прах — зямля, у зямлі здабываюць гліну. Чаму ж тады глінаю, у якую ператварыўся прах Аляксандра, нельга замазаць піўную бочку?
Магутны Цэзар згніў у гліне вязкай
I стаў звычайнаю для сцен замазкай;
Матэрыя, што пагражала свету, Бароніць нас ад холаду і ветру.
Цішэй! Увага! Вунь ідзе кароль.
Уваходзяць свяшчэннікі ды іншыя, працэсіяй; нясуць цела А ф е л і і; за імі — Л а э Р т, к а р о л ь, к a р а л е в a і некалькі прыдворных.
3 ім каралева, двор. Каго нясуць?
I так убога? Як відаць, хаваюць
Таго, хто сам сябе жыцця пазбавіў
Рукою роспачнаю. Нехта знатны.
Адыдзем, паглядзім.
Адыходзіць з Гарацыо.
Л а э р т
Які яшчр абрад?
Г а м л е т
Тут і Ларрт, юнак высакародны;
Глядзі, глядзі!
Л а э Р т
Які яшчр абрад?
Свяшчэннік
Хаўтурны чын працягнуты і так, Наколькі можна; скон яе няпэўны:
Каб не парушан быў царкоўны статут Загадам найвышэйшым, то яна Ляжала б у зямлі неасвячонай
Да страшнага суда; замест малітвы, Ёй кідалі б чарэп’е і каменне;
А мы далі ёй провады і звон, На ёй вянкі дзявочыя і кветкі.
Л а э Р т
Усё, нічога болып?
Свяшчэннік
Нічога больш.
Мы б апаганілі святую службу, Каб ррквіем над ёю праспявалі, Як над душой, што ў міры адышла.
Л а э Р т
Бярыце дамавіну, апускайце,— Няхай жа з хараства і чыстаты Фіялкі ўзыдуць! — Знай, бяздушны non, Мая сястра сярод анёлаў будзе, Калі ты ўзвыеш у смале.
Г а м л е т
Афелія!..
Каралева (кідаючы кветкі)
Прыгожыя — прыгожай. Выбачай! Я думала назваць цябе нявесткай, Твой шлюбны ложак кветкамі убраць, А не труну тваю, маё дзіцятка.
Л а э Р т
0, трыццаць бед трохкратных на таго, Хто адабраў твой розум малады
Учынкам злосніцкім! — Зямлі не рушце, Хачу ў апопіні раз яе абняць.
Саскаквае ў магілу.
Цяпер завальвайце жывога з мёртвай. Жвір, жвір у вочы! Насыпайце насып Вышэй за Пеліён і за Алімп
Да самых да нябёс.
Г а м л е т (выходзячы наперад)
Чый грта сум Так пышна выяўляецца? Хто той, Што заклінае зоры ў буйным смутку I прымушае іх нямець ад дзіва?
Я — Гамлет, дацкі прынц.
Саскаквае ў магілу.
Л а э Р т
Няхай цябе
Ухопіць д’ябал!
Кідаецца да яго біцпа.
Г а м л е т
Дррнная малітва.
Будзь ласкаў, не душы мяне за горла: Я стрыманы, я ціхі, але ўсё ж Ёсць нешта небяспечнае ва мне, Чаго табе лепш сцерагчыся. Пррч!
Пррч рукі!
К а р о л ь
Разніміце.
Каралева Гамлет, Гамлет!
У с е
Панове...
Г а р а ц ы о
Супакойцеся, мой прынц.
Прыдворныя іх разнімаюць, і яны выходзяць з магілы.
Г а м л е т
0, я за грта буду біцца з ім Насмерць.
Каралева
За што, сынок?
Г а м л е т
Ды я ж любіў
Афелію, любіў; і сорак тысяч
Братоў з усім сваім каханнем братнім Са мною не зраўняюцца.— Скажы мне, Што ты гатоў зрабіць дзеля яе?
К а р о л ь
Ларрт, не слухай,— ён вар’ят.
Каралева
Пабойся бога, пашкадуй яго.
Што ты гатоў зрабіць?
Рваць валасы? Пасціцца? Біцца? Плакаць? Ніл выпіць? Кракадзіла праглынуць?
I я таксама. Ты прыйшоў тут енчыць?
Ты мне на злосць ускочыў у магілу?
Хацеў, каб пахавалі з ёю разам?
I я таксама. Ты тут горы кідаў?
Няхай жа міліёны дзесяцін
На нас узваляць, каб курган высокі Апёк свой лоб у зоне агнявой, 3 прышчом зраўняўшы Оссу! Ты хваліўся,— I я магу не горш.
Каралева
Ён непрытомны;
Але прыпадак грты хутка пройдзе, I стане ціхі ён, як галубіца Над залатымі дзеткамі ў гняздзе.
Г а м л е т
Скажыце,
За што вы абражаеце мяне?
Я меў да вас любоў. Але ўсё роўна; Што б ні рабіў на свеце Геркулес, Кот мяўкае, а воўк глядзіць у лес.
Выходзіць.
К а р о л ь
Гарацыо, прашу, сачы за ім.
Г a р а ц ы о выходзіць.
(Лаэрту.) А ты не забывай умовы нашай. Мы справе зараз жа дадзім штуршок.— Гертруда, учыні нагляд за сынам.— Мы тут паставім манумент жывы: Тады супакаенне будзем мець, А покуль што — прыходзіцца цярпець.
Выходзяць.
СЦЭНА II
Зала ў замку.