Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

Гамлет, прынц Дацкі

Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
25.35 МБ
Уваходзяць кароль, каралева, Л a э р т і в я л ь м ож ы, 0 з р ы к ды іншыя п р ы д в о р н ы я з рапірамі і рукавіцамі; стол, на ім гладышы з віном.
К а р о л ь
Прымі ад нас руку Ларрта, Гамлет.
Кароль кладзе руку Ларрта ў руку Гамлета.
Прабач, Лаэрт, цябе пакрыўдзіў я; Ты мне прабач, як дваранін і рыцар. Вядома ўсім прысутным, ды і ты Напрўна чуў, як цяжка пакарала Мяне хвароба.
Учынак мой, які абразіў груба Тваю прыроду, гонар і пачуцці, Я ў гэтым прызнаюся, быў вар’яцтвам. Каб Гамлет крыўдзіў друга? He, ніколі. Ларрта Гамлет не хацеў пакрыўдзіць. Калі, разлучаны з сабою, Гамлет Лаэрта нечакана крыўдзіць,— грта He Гамлет робіць; Гамлет адмаўляе. А хто? Яго вар’яцтва. Калі так, Сам Гамлет з ліку тых, хто быў пакрыўджан,— Вар’яцтвам быў пакрыўджан бедны Гамлет.
I тут, перад высокай грамадою, Адмовіўшы наўмыснае злачынства, Я гавару: прабач велікадушна За тое, што, стралу пусціўшы ў доме, Параніў брата.
Л а р р т
Злосці я не маю, Адбушавала помста у душы. Я — чалавек. Але мой гонар вольны; He прыміруся, пакуль хто старэйшы, Спрактыкаваны у пытаннях чрсці, Нас не рассудзіць і не скажа — мір, Каб я быў чысты. Да тае пары
Любоў я вашу як любоў прымаю I не пакрыўджу вас.
Г а м л е т
Я цалкам згодзен I буду біцца ў братнім паядынку. Падайце нам рапіры.
Л а р р т
Мне адну.
Г а м л е т
Табе маё няўменне будзе грунтам. Як зорка на пустынным фоне ночы, Лаэртава майстррства заблішчыць.
Л а э Р т
Насмешка, прынц?
Г а м л е т
0 не, рукой клянуся. К а р о л ь
Падай рапіры, Озрык. Любы Гамлет, Табе заклад вядомы?
Г а м л е т
Так, вядомы;
Ваш, уладар, на старане слабейшай.
К а р о л ь
Я не баюся, бачыў вас абодвух, Ён мо спрытнейшы, але ў нас ачкі.
999
Л a э р т
He, грта цяжкая; другую дайце.
Г а м л е т
Мне да рукі; якраз. А даўжыня Уіх адна?
0 з р ы к
Аднолькавая, прынц.
Рыхтуюцца да паядынку.
К а р о л ь
Віно на стол пастаўце. Калі Гамлет Яго кране адзін раз і другі, Альбо на трэцім разе адаб’ецца, Давайце гучны залп з усіх гармат; Кароль за Гамлета падыме кубак I кіне ў кубак неацрнны жрмчуг, Каштоўнейшы, чым той, які насілі Чатыры дацкіх каралі. Віна!
I хай літаўры знак даюць фанфарам, Фанфары кананірам на байніцах, I гром з зямлі уторыць грому з неба, Што п’е за Гамлета кароль. Пачніце. А вы уважна прымячайце, суддзі.
Г а м л е т
Пачнем.
Л а э Р т
Пачнем, мой прынц.
Б’юпца.
Раз.
Л а э Р т
He.
Г а м л е т
На суд.
0 з р ы к
Удар, удар выразны.
Л а э р т
Добра,— зноў.
К а р о л ь
Чакайце, вып’ем. Гамлет, жрмчуг — твой.
Здаровы будзь!
Трубныя гукі і стрэлы з гармат за сцрнай.
Нясіце кубак прынцу.
Г а м л е т
Пастаўце. Потым. Тррба перш закончыць.
Пачнем.
Б’юцца.
Ізноў удар. Што, мо няпраўда?
Л а э Р т
Так, так, крануты; прызнаю.
К а р о л ь
Наш сын ыапэўна выйграе.
Каралева
Ён цяжкі,
I задыхаецца.— Хадзі сюды, Вось хустачка,— утрыся, Гамлет. П’е За поспех сына каралева.
Г а м л е т
Дзякуй.
К а р о л ь
He пі, Гертруда!
Каралева
Выбачай, мой друг, Я вып’ю.
К а р о л ь (убок)
У келіху атрута. Позна, позна.
Г а м л е т
Цяпер яшчр не буду піць, пасля.
К а р а л е в a
Хадзі сюды, я абатру твой лоб.
Л а э Р т
А зараз я крану яго.
К а р о л ь
Наўрад.
Ларрт (убок)
Нядобра на душы, сумленне мучыць.
Гамлет
Давай у трэці раз, Лаэрт; без жартаў;
Будзь ласкаў, выпадай з усёю сілай, He тррба шкадаваць мяне, не тррба.
Л а э р т
Вы так гаворыце? Пачнем.
Б’юцца.
0 з р ы к
Абодва ўнічыю.
Л а э р т
Грй, сцеражыся!
Лаэрт раніць Гамлета; пасля, у разгары бою, яны мяняюцпа рапірамі, і Гамлет раніць Лаэрта.
К а р о л ь
Яны забыліся. Разняць.
Г а м л е т
0 не, Давай яшчр.
Каралева падае.
0 з р ы к
Ой, гляньце,— каралева!
Г a р а ц ы о
Яны ў крыві. Што з вамі, любы прынц?
0 з р ы к
Ларрт, і вы, што грта значыць?
Л а э Р т
Озрык,
Улез кулік сам у сваё сіло.
Я паміраю за маю нявернасць.
Г а м л е т
Што з каралевай?
К а р о л ь
Яна самлела, гледзячы на кроў.
Каралева
He, не, пітво, пітво.— Сынок мой родны, Мяне атрутай напаілі... 0!
Памірае.
Г а м л е т
Злачынства! Грй! Замкніце дзверы! ЗдРаД&! Шукайце, дзе яна!
Ладрт падае.
Л а э Р т
Яна тут, Гамлет. Гамлет, ты забіты, Ніхто нічым не вылечыць цябе, I паўгадзіны ты не пражывеш;
Мая рапіра у тваёй руцэ, Атручаная, вострая; за гррх За свой я раплаціў; глядзі, Вось я ляжу і больш не ўстану; маці Твая не ўстане больш; я не магу... Кароль... кароль падстроіў.
Г а м л е т
A! I тут? Дык давяршай, атручанае джала!
Коле караля.
У с е
Здрада! Здрада!
К а р о л ь
Я толькі ранены. Сябры, ратуйце!
Г а м л е т
Дык вось табе, Забойца, блудадзей, кароль пракляты! Пітво тваё! I жрмчуг твой! Напіся!
Ідзі за маткай.
Кароль памірае.
Л а э Р т
Кара па заслугах;
Ён сам складаў атруту. Чрсны Гамлет, Даруй жа мне, як я табе дарую.
Хай кроў мая і бацькава не пляміць Тваёй душы, як і маёй — твая.
Памірае.
Няхай табе прабачыць неба. Следам Іду і я. Гарацыо, я гіну.— Бывай, няшчасная царыца! — Вы, Збялелыя і ўзрушаныя сведкі Падзей трагічных, о, каб я меў час (Бязлітасная смерць хапае хутка), Я расказаў бы вам. Але ўсё роўна,— Гарацыо, я гіну, ты жывеш.
Дык раскажы ўсю праўду пра мяне Тым, хто не ведае.
Г а р а ц ы о
Ніколі;
Я рымлянін душой, а не датчанін; Яшчр не ўсё дапіта.
Г а м л е т
Мужным будзь, Дай кубак мне; пусці; я так хачу. 0 друг, якая раненая слава, Калі ты змоўчыш, ляжа на мяне! Калі мяне любіў ты, ухіліся Часова ад збавення, пагаруй На свеце жорсткім, каб вядомай стала Мая гісторыя.
Далёкі марш і стрэлы за сцэнай.
Што там за стррлы? 0 з р ы к
Прынц Фарцінбрас нарвежскі з перамогай Вярнуўся з Польшчы, аддае салют Англійскаму пасольству.
Гарацыо, я паміраю.
Магутная атрута цісне дух.
He прыйдзецца мне чуць навін англійскіх, Але кажу наперад,-— каралём Абраны будзе Фарцінбрас. Яму — Перадсмяротны голас мой. Скажы Яму аб гртым; выяві прычыны Усіх здаррнняў. Цішыня — канец.
Памірае.
Г а р а ц ы о
Пагас вялікі сррцам. Спі, мой прынц, Адпачывай сярод мелодый райскіх.
Хто там ідзе пад барабан?
Марш за сцрнай.
Уваходзяць Фарцінбрас і англійскія п а с л ы, з барабанным боем, са сцягамі і з д р у ж ы н а й.
Фарцінбрас
Дзе гртае відовішча?
Г а р а ц ы о
Чаго
Шукаюць вочы вашы? Калі дзіва, Тугі і болю, стойце,— вы знайшлі.
Фарцінбрас
Якая жудасная бойня! Смерць, Што за банкет у сутаррнні вечным
Спраўляеш, гордая, пасекшы столькі Князёў зямлі?
П е р ш ы пасол
0, страшная карціна! Спазнілася англійскае пасольства; Нас не пачуе той, каму прыйшлі мы Паведаміць, што выканан загад, Што Разенкранц і Гільдэнстэрн — забіты. Хто выкажа падзяку нам?
Г а р а ц ы о
He ён, Хоць бы і мог ён дзякаваць; ніколі Ён не загадваў пакараць іх смерцю. Але паколькі на крывавы суд Вам з Англіі, вам з Польшчы давялося Якраз паспець, хай на памост высокі Нябожчыкаў паложаць на віду; Я раскажу усім, хто хоча ведаць, Як гэта адбылося; грта будзе Аповесць аб забойчых, зверскіх справах, Аб карах суджаных і выпадковых, Аб помстах, гвалтах, хітрасцях, аб тым, Як абваліўся гмах нялюдекай здрады На тых, хто збудаваў яго. Хай праўда Аб’явіцца.
Фарцінбрас
Паслухаем; сабраць На сход усіх магнатаў. ЗасмУчоны,
Я сустракаю свой шчаслівы лёс;
Я маю права на дзяржаву гэту, Аб чым і абвяшчаю ўсенародна.
Г а р а ц ы о
Мне і аб гэтым прыйдзецца сказаць Таксама; ад імя таго, чый голас Прывабіць многіх. Злосць бушуе ў людзях; Прыступім зараз жа, каб не было Памылак, змоў і новае бяды.
Фарцінбрас
Хай Гамлета выносяць на памост, Як змагара, чатыры капітаны;
Напэўна, калі б ён быў каралём, Ён даў бы прыклады вялікіх спраў;
Хай музыка і воінскі абрад Яго суправаджаюць урачыста. Бярыце трупы; тут не месца ім; Лепш паміраць на полі баявым. Загадваю страляць.
Жалобны марш.
Выходзяць, выносячы нябожчыкаў, пасля чаго даецца 3 гармат.
залп
3 А Ў B A Г I
A К Т I
Стар. 6. рльсінор — дацкі горад на востраве Деландыя, у 38 кіламетрах ад Капенгагена. У 1574—1583 гг. каралём Фрыдрыхам II у Эльсіноры на ўзбярржжы мора быў пабудаваны замак Кронбарг, у якім і адбываюцца падзеі трагедыі. У 1585 і 1586 гг. у Эльсіноры выступала трупа англійскіх акцёраў, трое з іх — Вільям Кемп, Джордж Брайен і Томас Поп — праз некалькі год пасля падарожжа ў Данію працавалі ў адной трупе з Шэкспірам. Магчыма, весткі аб Эльсіноры і дацкіх звычаях Шркспір атрымаў ад англійскіх акцёраў.
Стар. 10. Імя «Г a р а цы о», як і ў арыгінале, вымаўляецца поўнасцю альбо скарочана — «Гарац’ё», у залежнасці ад рытмічнай структуры верша.
Стар. 14. Нарвежац — нарвежскі кароль. П a ляк — польскі кароль. Таксама далей (стар. 42) — Датч а н і н — дацкі кароль.
Стар. 15. Кароль нарвежскі Фарцінбрас, бацька прынца Фарцінбраса, быў забіты каралём дацкім Гамлетам, бацькам прынца Гамлета. Імёны бацькоў і сыноў аднолькавыя. Ф а р ц і н 6 р а с азначае «моцнарукі».
Стар. 16. Ю л і й Ц э 3 а р — вядомы рымскі палкаводзец, палітычны дзеяч і пісьменнік, жыў у I веку да нашай рры.
Стар. 16. Н е п т у н — бог мора. Нептунава дзяржава — мора. Месяц кіруе марскімі прылівамі 1 адлівамі.
Стар. 17. Алебарда — кап’ё з шырокім лязом у выглядзе сякеры.
Стар. 24. Вітрнберг — нямецкі горад, шырока вядомы ў XVI стагоддзі, быў адным з асяродкаў гуманістычнай мыслі. У Вітрнбергу жыў вядомы рэфарматар Марцін Лютрр. Вітэнбергскі універсітрт быў заснаваны ў 1502 г. Вітрнберг — месца дзеі трагедыі «Доктар Фауст» Крыстофера Марлоу (выдатны англійскі драматург да Шркспіра).
Стар. 25. Г і п е р ы о н — Гелій, Феб-Апалон. Гіперыон — адзін з гррчаскіх тытулаў бога сонца, азначае: «найвышрйшы».
Стар. 25. С а т ы р — казланогая істота з чалавечаю галавою, персанаж з гррчаскай міфалогіі.
Стар. 25. Н і а б е я, Ніоба — міфічная жанчына, жонка Амфіёна, царыца фіванская. Разгневаўшыся на яе за непакорнасць, Апалон і Артрміда (богі) умярцвілі ўсіх яе дзяцей, і з вялікага гора Ніабея зрабілася скалою, раняючай слёзы. Вобраз Ніабеі — увасабленне матчынай тугі па страчаных дзецях.
Стар. 48. Л е т a — міфічная рака ў падземным царстве, пакупаўшыся ў якой людзі забываюць сваё мінулае.
Стар. 49. 6 дзікі жах! 0 жудасць, жудасць, жудасць! (0, horrible! 0, horrible! most horrible! — гртыя словы ў тэатральнай практыцы вымаўляе часам Гамлет.