Гамлет, прынц Дацкі  Вільям Шэкспір

Гамлет, прынц Дацкі

Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
25.35 МБ
Уваходзяць Гамлет і Гарацыо.
Г а м л е т
Пра грта досыць; слухай жа далей.
Ці помніш ты апошнія падзеі?
Г a р а ц ы о
Мой прынц, я помню ўсё.
Г а м л е т
Ў маёй душы
Ішло змаганне нейкае, і сон
Мяне не браў; ляжаць было мне мулка,
Горш, чым якому арыштанту. Раптам — Няхай жыве раптоўнасць! — Ведай, дружа: Часамі рызыка ратуе нас,
I не ўдаецца план. Адгртуль вывад: Ёсць нехта, хто канчае нашы справы Па-свойму, не зважаючы на нас.
Г а р а ц ы о
Напэўна.
Г а м л е т Апрануўшыся наспех,
3 каюты выйшаў я. Ноч. Цемната. Шукаю гртых двух. Знаходжу. Спяць. Схапіў пакет і да сябе ў каюту.
Ад страху забываецца прыстойнасць; Я дзёрзка ўскрыў пасланне караля. Што ж там было, Гарацыо! 0 подласць! Там быў загад, нашпігаваны густа Траскучай балбатнёю аб дабры Англійскае і дацкае дзяржавы,
I ў ім — о, слухай! — столькі начапляна Чарцей і д’яблаў на маё жыццё, Што безадкладна, у адну мінуту, He навастрыўшы нават тапара, Мне б галаву адсеклі.
Г a р а ц ы о Быць не можа!
Г а м л е т
Вось гртае пасланне; прачытай У вольны час. Сказаць табе цяпер, Што я зрабіў?
Г a р а н ы о
Цікава; раскажыце.
Г а м л е т
Аблытаны навокал ліхадзействам, Мой розум не прыдумаў і пралога, Як распачаў ігру. Я сеў за стол, Склаў новы ліст, перапісаў прыгожа; Я некалі, як нашыя міністры, Лічыў за сорам мець прыгожы почырк, Стараўся развучыцца; але тут Маё уменне на карысць пайшло. Ты хочаш ведаць, што я напісаў?
Г a р а ц ы о
Хачу, мой прыпц.
Г а м л е т
Ад караля сур’ёзнейшая просьба,— Паколькі Англія ягоны даннік, Паколькі паміж іх квітнець павінна Любоў падобна пальме, гртаксама, Паколькі мір пшанічнаю гірляндай Вісіць над імі, як злучок сяброўства,— I шмат яшчэ «паколькі» і «злучкоў»,— Па атрыманні гртага паслання, Без разважанняў, доўгіх ці кароткіх, Падацеляў схапіць, звязаць і знішчыць, He даўшы памаліцца.
Г а р а ц ы о
А пячапь?
I ў гэтым мне дапамагала неба.
Я пры сабе меў бацькаву пячатку, Мадэль сучаснай дацкае пячаці. Згарнуўшы ўсё так, як было раней, Я падпісаўся, прылажыў пячаць I непрыкметна ім падкінуў ліст. Назаўтра быў на моры бой; далей Ты ведаеш.
Г a р а ц ы о
Дык Гільдрнстэрн і Разенкранц плывуць?
Г а м л е т
Няхай плывуць, ім грта да спадобы. Сумленне не гняце мяне. Іх смерць Есць вынік умяшання. Небяспечна Істотам нізкадушным поўзаць там, Дзе скрыжаваны коп’і і мячы Магутных ворагаў.
Г а р а ц ы о
Вось дык кароль!
Г а м л ет
Скажы, ці ж не павінен я паўстаць Супроць таго, хто атруціў мне бацьку, Зняславіў маці мне, убіўся клінам Паміж абраннем і маёй надзеяй, Жыццё маё на вудачку лавіў
3 такою хітрасцю? Ці ж я не ў праве
3 ім расквітацца гртаю рукой?
Ці ж не пракляты буду я навек, Калі дазволю чарвяку ліхому Прыроду нашу грызці?
Г a р а ц ы о
Мабыць, хутка Ён атрымае весткі аб падзеях, Што адбыліся ў Англіі.
Г а м л е т
Напрўна;
Але пакуль што перапынак мой;
Жыццё людское — скарацечны міг.
Шкада, шкада мне вельмі, друг Гарацыо, Што я з Лаэртам груба абышоўся,— Мой лёс і лёс яго зусім падобны.
Хачу мірыцца з ім; але, павер, Ён так крычаў, так задаваўся горам, Што я не мог стрымацца.
Г а р а ц ы о
Ціха; хто там?
Уваходзіць 0 з р ы к.
0 з р ы к
Дазвольце, прынц, вас павіншаваць з прыездам.
Г а м л е т
Дзякую, пане. (Ціха Гарацыо.) Ты ведаеш гртага матыля?
Г a р а ц ы о (ціха Гамлету)
lie, мой прынц.
Г а м л е т fціха Гарацыо)
Тваё шчасце. Той, хто яго ведае,— няшчасны. Грта абшарнік. Зямлі Ў яго многа, поле яго родзіць; а калі скаціна пануе над быдлам, то яе жолаб будзе заўсёды пры каралеўскім стале. Грта шпак, але, як я ўжо сказаў, прасторна абложаны брудам.
0 з р ы к
Святлейшы прынц, калі ваша высокасць мае вольны час, то я меў бы нешта сказаць вашай высокасці ад імя яго вялікасці.
Г а м л е т
Я вас уважна слухаю. Зрабіце з вашым капелюшом тое, для чаго ён прызначаны: надзеньце яго на галаву.
0 з р ы к
Удзячны вашай высокасці; вельмі горача.
Г а м л е т
Што вы? Паверце мне, вельмі холадна: вецер з поўначы.
0 з р ы к
А яно такі халаднавата, мой прынц.
Г а м л е т
Наадварот, па-мойму, вельмі горача; мпе проста душаа пры маёй камплекпыі.
0 з р ьі к
Надзвычайна, мой прынц. Так душна, так душна, як... я не магу вам выказаць. Ваша высокасць, яго вялікасць запрапанавалі мне давесці да ведама вашай высокасці, што яны пайшлі на вялікі заклад адносна вас; справа ў тым...
Г а м л е т
Калі ласка, не забывайце.
Прымушае яго надзець капялюш.
0 з р ы к
Мой добры прынц, слова гонару, мне так лепей, слова гонару. Ваша высокасць, нядаўна пры двары з’явіўся Ларрт. Паверце мне, грта дасканалейшы дваранін, поўны самых выдатных асаблівасцей, выключна далікатнага абыходжання і вялікай імпазантнасці. Калі гаварыць аб ім з належнай чуласцю, то гэта каляндар і карта прыстойнасці, бо вы ў ім знойдзеце злучэнне тых якасцей, якія жадаў бы мець кожны дваранін.
Г а м л е т
Акрэслены вамі вобраз не пацярпеў ніякіх страт з ваінага боку. Хаця я ведаю, што пералічэнне ўсіх яго ўласцівасцей можа натрудзіць арыфметыку памяці і ўсё ж застацца адсталым у параўнанні з яго імпэтам па шляху дасканаласці; аднак у мэтах праўдзівага праслаўлення, дзіўлюся яму, як істоце вялікіх артыкулаў годнасці. Перад намі футарал такіх неацэнных дыяментаў і крышталяў духу, што яму падобным можа быць толькі яго ўласнае адлюстраванне; той жа, хто ў захапленні кінецца наследаваць яму, будзе яго ценем, не болей.
0 з р ы к
Ваша высокасць, вы атрстуеце яго беспамылкова.
Г а м л е т
Але якое ён мае да нас дачыненне? Навошта мы абдаём яго высокае імя нашым грубым дыханнем?
0 з р ы к
Прынц?
Г a р а ц ы о
Мабыць, вы разумееце толькі тое, што вы самі гаворыце.
У вас пытаюцца?
Г а м л е т
Навошта вы яго ўспомнілі?
0 з Р ьі к
Ларрта?
Гарацыо (ціха Гамлету)
Яго кашалёк парожні. Чырвонцы сваіх слоў ён растраціў.
Г а м л е т
Так, Ларрта.
0 з р ы к
Мне вядома тое, што вы ведаеце...
Рад за вас; але калі вам вядома тое, што я ведаю, то мне невялікі гонар. Прашу далей.
0 з р ы к
...Што вы ведаеце здольнасці Ларрта.
Г а м л е т
He адважуся грта сцвярджаць, каб не зраўняцца з ім у здольнасцях; ведаць добра чалавека — грта значыць ведаць самога сябе.
0 з р ы к
Я маю на ўвазе яго здольнасці па часці зброі; паводле агульнага прызнання, у гртым ён найвыдатнейшы мастак.
Г а м л е т
Якая яго зброя?
0 з р ы к
Рапіра і кінжал.
Г а м л е т
Дзве зброі; прымем пад увагу. Ну і што ж?
0 з р ы к
Кароль, ваша высокасць, залажыўся з ім на шрсць берберыйскіх коней, супроць якіх ён паставіў, як я дачуўся, шэсць французскіх рапір і шпаг з усімі іхнімі прыладамі, грта значыць з паясамі, рамянямі ды іншым; сярод якіх ёсць трое набедраў самых адмысловых форм; вель-
мі адпавядаюць рукаяцям,— надзвычайна зграбныя набедры,— тонкага густу і добрай выдумкі.
Г а м л е т
Што вы называеце набедрамі?
Г а р а ц ы о (ціха Гамлету)
Я так і думаў, што тут без каментарыяў не абыдзецца.
0 з р ы к
Набедры, прынц, гэта партупеі.
Г а м л е т
Ваша слова было б болей даррчы, каб мы цягалі на сабе гармату; а пакуль што няхай будуць партупеі. Такім чынам: шэсць берберыйскіх коней супроць шасці французскіх шпаг з прыналежнасцямі і трох адмысловай формы набедраў; дацкі заклад супроць французскага. Дзеля чаго ж грта ўсё «пастаўлена», як вы толькі што вельмі трапна сказалі?
0 з р ы к
Кароль, мой прынц, паспрачаўся, мой прынц, што пры дванаццаці сутычках ён вас не абгоніць больш як на тры ўдары. Лаэрт жа закладаецца на дзевяць, і можна зрабіць зараз жа спробу, калі ваша высокасць явіць добрую волю і скажа: так.
Г а м л е т
А калі я яўлю дрэнную волю і скажу: не?
0 з р ы к
Я хачу сказаць, калі ваша высокасць дасць згоду на паядынак.
Я буду хадзіць па гэтай зале. Калі яго вялікасць жадае, цяпер якраз мой адпачынак. Няхай прынясуць рапіры. Калі ёсць згода Лаэрта і кароль не адмяніў свайго намеру, то я паспрабую выйграць для яго заклад, а калі не, то будзе сорамна вачам маім і накладна бакам маім.
0 з р ы к
Загадаеце так і перадаць?
Г а м л е т
У такім срнсе, пане, з акрасамі ў вашым гусце.
0 з р ы к
Даручаю сябе міласці вашай высокасці.
Г а м л е т
Цалкам ваш, цалкам ваш.
0 з р ы к выходзіць.
Добра, што ён сам сябе даручае, другі б язык за яго не павярнуўся.
Г а р а ц ы о
Пабегла кнігаўка з яечкам на макаўцы.
Г а м л е т
Ён, мабыць, і за мамчыны грудзі не браўся без кампліментаў. Такія людзі, як ён (а іх ёсць многа — пестуноў нашай засмечанай рпохі), коўзаюцца па паверхні сучаснасці, засвойваючы толькі моду і знадворныя прыёмы абыходжання, нейкую пеністую сумесь, з якою яны
плаваюць у лужыне нікчэмных і вымучаных думак. Дзьмухні на праверку, і бурбалкі палопаюцца.
Уваходзіць в я л ь м о ж а.
Вяльможа
Прынц, яго вялікасць вітаў вас праз маладога Озрыка, які далажыў, што вы чакаеце яго тут у зале. I выслаў ён дазнацца, ці воля ваша будзе зараз жа спаборнічаць 3 Лаэртам, ці вы жадаеце мець адтррмінаванне?
Г а м л е т
Я нязменны ў сваіх рашэннях; яны супадаюць з воляю караля. Калі ён хоча, то я гатоў. Цяпер альбо пасля, мне ўсё роўна, абы я быў у настроі, як цяпер.
Вяльможа
Кароль, каралева і ўсе ідуць сюды.
Г а м л е т
У добры час.
Вяльможа
Каралева жадае, каб вы перад пачаткам паядынку як найлепш абышліся з Ларртам.
Г а м л е т
Жаданне добрае.
В я л ь м о ж а выходзіць.
Г а р а ц ы о
Вы прайграеце заклад, мой прынц
He думаю; з таго часу, як ён паехаў у Францыю, я не пераставаў практыкавацца і налаўчыўся. Калі я буду мець ачкі наперад, я выйграю. Але, каб ты знаў, як мне сумна, як мне цяжка на сэрцы; але гдта ўсё роўна.
Г а р а ц ы о
He, дарагі мой прынц...
Г а м л е т
Я ведаю, што грта глупства. У мяне нейкае як бы прадчуванне; жанчыне — той бы стала страшна.
Г а р а ц ы о
Калі ваш дух ухіляецца, не пачынайце. Я папяррджу іх, я скажу, што вы не ў настроі.
Г а м л е т
He трэбэ-. Што нам прадчуванні! I ў гібелі вераб’я відна рука лёсу. Адбудзецца цяпер, не адбудзецца пасля; не адбудзецца пасля, адбудзецца цяпер; не адбудзецца цяпер — усё роўна калі-небудзь адбудзецца. Быць напагатове — вось і ўсё. Раз ні адзін чалавек не ведае, з чым ён разлучаецца, ці ж не ўсё роўна, калі ён разлучыцца рана? Хай жа адбудзецца!