Гамлет, прынц Дацкі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Беларусь
Памер: 245с.
Мінск 1964
Як зорка, што ў адвечным коле кружыць, Так я пры ёй. Другая акалічнасць, Якая перашкодаю стаіць
Між мною і публічнаю расправай,— Народная прыхільнасць да яго.
Як той паток, што з дррва робіць камень, Тупая чррнь, злачынствы патапіўшы У спачуванні, замест ланцугоў Яму навяжа банты. Рызыкоўна Пускаць стралу супроць такога ветру,— Яна б вярнулася ў мой лук назад, А вораг быў бы цэлы.
Л a э Р т
Няма ў мяне больш бацькі і не будзе, Сястра мая ў адчаі чорным гіне, Чыя краса і чыстае дзявоцтва, Калі б назад магла ісці хвала, Уздымаліся б, як сонца, над вякамі,— Але я не дарую, я адпомшчу!
К а р о л ь
He гарачыся. Можаш спаць спакойна. He думай, што мы чуласці не маем. Калі раптоўна нас за бараду Ухопіць небяспека, мы не скажам, Што грта жарт. Пачуеш хутка болей. Твой бацька быў нам любы, і мы любім Саміх сябе, адгртуль выцякае...
Уваходзіць пасланец.
Што там? Якія весткі?
Пасланец
Уладар, Лісты ад прынца,— вам і каралеве.
К а р о л ь
Ад Гамлета? Хто іх прынёс?
П а с л а н е ц
Матросы, уладар; я сам не бачыў;
Мне перадаў іх Клаўдыо, ён першы Іх атрымаў.
К а р о л ь
Ларрт, ты будзеш слухапь.— Пакінь нас.
Пасланец выходзіць.
(Чытае.) «Высокі і магутны, даводжу да вашага ведама, што мяне высадзілі голым на бераг вашага каралеўства. ЗаЎтРа я буду хадайнічаць аб дазволе глянуць у вашы каралеўскія вочы; і тады, папярэдне папрасіўшы ў вас прабачэння, далажу аб прычынах майго нечаканага і вельмі дзіўнага з’яўлення тут.
Гамлет».
Што грта значыць? Рэшта дзе? Няўжо
Усе вярнуліся! Тут нешта ёсць.
Ці не падман?
Л а р р т
А вам рука вядома?
К а р о л ь
Так, піша Гамлет. «Голым»,— і яшчэ Тут у прыпісцы сказана — «адзін». Што нам параіш?
Л а э Р т
He разумею. Што ж, няхай прыходзіць, Уцепліцца душы маёй хвароба, Калі публічна крыкну ў твар яму: «Твая работа».
К а р о л ь
Калі так, Лаэрт...
He, гртак нельга. Як іначай? Вось...
Я буду кіраваць табою, хочаш?
Л а р Р т
Я згодзен, уладар, але, прашу вас, Кіруйце так, каб міру не было.
К а р о л ь
Я мір вярну табе. Калі цяпер Ен тут у нас і болей не захоча Пакінуць нас, я дам яму заданне,—
У галаве якраз наспела думка,— На гэты раз яго падкосіць смерць;
Hi ганьбы нам не будзе, ні папрокаў, Намеру нават маці не заўважыць, Падумае — няшчасце.
Л а р Р т
Уладар, Кіруйце мною, і было б найлепей, Каб я быў ваіпай зброяй.
К а р о л ь
Так і будзе.
Як ты паехаў, шмат было гаворак
Аб тым, што ты валодаеш бліскуча Адным майстэрствам. Гамлет грта чуў. Усе дары твае не абудзілі У ім такое зайздрасці, як гэты, Зусім звычайны, на мой погляд, дар.
Л а р Р т
Які, о мой кароль?
К а р о л ь
0, грта толькі Істужка на капелюшы юнацтва, Але патррбная. На кожны ўзрост Свой звычай і адзежа: юнаку — Прыгожыя і лёгкія уборы, А пажылому -— футра і сукно Для большае вагі і для здароўя. He так даўно, два месяцы назад, Тут быў адзін нармандскі дваранін; Я ведаю французаў, біўся з імі, Выдатна ездзяць; але гэты зух Быў проста чараўнік, сядзеў так зграбна, Такія дзівы вырабляў з канём, Нібы той конь і чалавек на ім Былі адной натуры. Усё, што мне Даводзілася бачыць на турнірах, Ён перавысіў.
Л а э Р т
Кажаце, нармандзец?
К а р о л ь
Нармандзец.
Л а э Р т
Клянуся, гэта быў Ламонд.
К а р о л ь
Ён самы.
Л а э р т
Я з ім знаёмы; сапраўды ён перл
I дыямент свайго народа.
К а р о л ь
А ён цябе хваліў, назваў выключным Тваё уменне фехтаваць на шпагах, Падкррсліў дасканаласць абароны, I ў захапленні выказаўся так: «Вось бы пабачыць роўнага яму! Найлепшыя байцы краіны нашай Губляюць вернасць зроку, рух і націск У паядынку з ім». Ацрнка грта Так атруціла Гамлету нутро, Што з зайздрасці ён месца не знаходзіў, Усё чакаў, калі ты зноў прыедзеш, Каб сіламі памерацца з табой. Адгэтуль...
Л а э Р т
Што адгртуль, уладар?
К а р о л ь
Ларрт, ці дарагі табе твой бацька? Няўжо, як тое гора на малюнку, Ты маеш твар, але не маеш сррца?
Л а р р т
Нашто пам грта ведаць?
К а р о л ь
He таму Пытаюся, што бацькі ты не любіш,— Ён дарагі табе. Але я знаю, Паводле практыкі і назірання: Пачуцці падпарадкаваны часу, He толькі іскры, нават і пажары Ў яго прасторах гаснуць. У каханні Ёсць гртак жа свой кнот і свой нагар. Нішто не застаецца раўнацэнным; Каштоўнае, разбухшы цераз меру, Нарэшце лопаецца. А таму Рабіць патррбна тое, што мы хочам, Тады, калі мы хочам, бо ахвота Мяняецца; ёй могуць перашкодзіць Язык, рука, здарэнне,— і тады «Патррбна» можа стаць, як цяжкі ўздых, Што з мукай аблягчае нашы грудзі. Наступім на балячку. Гамлет тут. Чым ты дакажапі, што ты бацькаў сын?
Л а э Р т
Яму ў царкве я перарржу горла.
К а р о л ь
Царква не ёсць прытулак для забойцы, I помсце меж няма. Але, мой дружа, Каб грта учыніць, сядзі лепш дома.
Як толькі Гамлет з’явіцца, адразу
Даведаецца ён, што ты вярнуўся;
Мы будзем выхваляць тваё майстэрства I славу, што надаў табе француз, Пакрыем новым глянцам; мы звядзём вас I выставім заклады; бесклапотны, Велікадушны, поўны шчырай веры, Ён шпаг глядзець не стане, і ты лёгка, Ці трошкі змахляваўшы, можаш выбраць Клінок без наканечніка, і спрытным, Умела накірованым ударам Ты расквітаешся за бацьку.
Л а р р т
Згодзен. Пры гэтым я намажу свой клінок. Вандроўны лекар мне прадаў атруты, Такое моцнай, што, калі нажом, Намочаным у ёй, дастаць крыві, Усе прыпаркі, з усіх траў гаючых, Якія ёсць пад месяцам, не здольны Уратаваць ад смерці. Я натру Канец маёй рапіры гртым зеллем, I калі я хоць чуць яго параню, To ён памрэ.
К а р о л ь
Мы грта абмяркуем, Узважым час і сродкі ўсебакова; Бо калі нам не ўдасца наша справа I выкананне дррннае нас выдасць, To лепш не пачынаць. Дзеля таго Патррбна гэты план падмацаваць
Яшчэ адным, болып пэўным. Дай падумаць.
Мы урачыста б’ёмся аб заклад...
Знайшоў:
Калі ад рухаў горача вам стане (А ты будзь паваротлівым, старайся), I ён папросіць піць, то будзе намі Падрыхтавана загадзя віно;
Абы ён кубак прылажыў да губ,
Хаця б ты й не ўкалоў яго,— гатова, Канцы яму. Чакай, што там за шум?
Уваходзіць к a р а л е в а.
А! — каралева наша.
К а р а л е в a
Была бяда, цяпер бяда другая: Твая сястра ўтапілася, Ларрт.
Л а э р т
Утапілася! Дзе?
Каралева
Над ррчкаю расце вярба старая, У люстра вод глядзіцца сівым лісцем; Пад той вярбой яна пляла гірлянды, Вянкі віла: касач, і крапіва, I кураслеп, і доўгі цвет чырвоны, Які у пастухоў завецца груба, А ў сельскіх дзевак — пальцам мерцвяка; Яна хацела пачапіць на голле Набытак свой; нядобры сук зламаўся;
I разам з кветкамі яна упала
Ў рыдаючую плынь. Яе адзенне, Раскінуўшыся, падняло яе;
Яна ўсплыла, як німфа, і спявала Урыўкі песень...
Далёкая ад гора і адчаю, Нібы ў сваёй стыхіі. Ды не доўга Было ўсё грта. Плацце стала цяжкім, I апусцілася яна на дно, 3 улоння музыкі у багну смерці.
Л а э р т
Ўтапілася?
Каралева
Ўтапілася, няма.
Л а р р т
Афелія, табе вады даволі, I слёзы я стрымаю. Але ўсё ж Прырода забірае верх, хоць воля I супярэчыць. Выцекуць яны, I выйдзе вон жаночы дух.— Бывайце. Сказаў бы я вам словы агнявыя, Калі б не гэты боль.
Выходзіць.
К а р о л ь
Хадзем, Гертруда.
Насілу я суняў, такі быў гнеў; Баюся, каб ізноў не ашалеў. He тррба пакідаць яго. Хадзем.
ВЫХОДЗЯЦЬ.
СЦЭНА I
Могілкі.
Уваходзяць д в а б л a 3 н ы з рыдлёўкамі ды іншым.
П е р ш ы б л а з е н
Ці ж можна хаваць па-хрысціяпску таго, хто самаўпраўна шукае сабе збавення?
Другі 6 л а з е н
Я табе кажу, што можна; капай хутчрй яму; было следства, і вырашылі хаваць яе па-хрысціянску.
Першы б л a 3 е н
Як гэта так, раз яна ўтапілася не ў парадку самаабароны?
Другі блазен
А табе што? Такое рашрнне.
П е р ш ы блазен
Але ж тррба, каб нехта нападаў. У гэтым жа ўся штука. Бо калі я таплюся наўмысна,— грта азначае дзею, а ўсякая дзея мае тры галіны, а іменна: дзею, учынак і выкананне; выходзіць, што яна ўтапілася з намерам.
Другі блазен
He, ты паслухай лепш, далакоп.
Першы б л a 3 е н
Адчапіся. Вось тут, напрыклад, вада; добра; а вось тут, напрыклад, чалавек. Калі чалавек ідзе да вады і топіцца, выходзіць, хоча ён таго ці не хоча, але ён ідзе; заўваж грта; калі ж вада сама ідзе да яго, то не ён топіцца, а яго топяць. Значыцца, той, хто не вінаваты ў сваёй смерці, не ўкарочвае свайго веку.
Другі б л а з е н
Такі закон?
Першы блазен
A то як жа; крымінальны закон.
Д р у г і блазен
А хочаш, каб я сказаў табе праўду? He будзь яна дваранкай, яе б не хавалі па-хрысціянску.
Першы блазен
Зразумела; крыўдзяць нас,— бо каторы вялікі пан, то яму на гртым свеце і тапіцца і вешацца можна з выго-
дамі, не то што нашаму брату-хрысціяніну. Капанём, рыдлёвачка! Самыя даўнія дваране — садоўнікі, грабары і магільшчыкі; у іх Адамава прафесія.
Другі блазен
Хіба Адам быў дваранін?
Першы б л а з е н
A то як жа; ён першы набыў сабе ўзбраенне.
Другі блазен
Няпраўда; у яго зброі не было.
Першы блазен
Ты што, у бога не верыш, ці што? Як ты разумееш свяшчэннае пісанне? У пісанні сказана: Адам капаў. He голымі ж рукамі ён капаў? Ясна, што ён быў узброены — рыдлёўкай. Я задам табе другое пытанне, калі ты мне не адкажаш, то прызнайся, што ты...
Другі блазен
Задавай.
Першы блазен
Хто будуе мацней за муляра, карабельніка і цесляра?
Другі блазен
Шыбенічны майстар; яго будынак перажывае тысячу кватарантаў.
П е р ш ы б л а з е н
Нядрэнна; шыбеніца — добра. Але каму добра? Таму, хто дррнна робіць. А ты робіш дррнна, сказаўшы, што
шыбеніца пабудавана мацней, чым царква; значыцца: шыбеніца табе ў самы раз. Пачынай спачатку, ну.
Другі блазен
Хто будуе мацней за муляра, карабельніка і цесляра?
П е р ш ы блазен
Так, адказвай, і будзеш вольны.
Другі б л а з е н
Дальбог, ведаю.
Першы блазен
Ну?
Другі блазен
От, чорт, забыўся.
Уваходзяць Гамлет і Гарацыо, паводдаль.
Першы блазен
He ламай дурное галавы. Колькі ты асла не бі, усё роўна кроку не набавіць. А калі хто ў другі раз будзе ў цябе пытацца, адказвай — магільшчык; яго хаты стаяць да страшнага суда. Вось што, схадзі лепш да Ёгена, прынясі мне кварту гаррлкі.
Другі 6 л а з е н выходзіць.
Першы б л а з е н (капае і пяе)
Любіўся я, кахаўся я,
Калі быў малады,
Быў дужы я, ух, сіла мая!
He ведаў я бяды.
Г а м л е т
Няўжо гэты чалавек не адчувае, што ён робіць? Капае магілу і пяе.