Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Больш-менш прадуктыўнай угэтым плане была восень 1913 г. У гэты час, паводле дадзеных гарадзенскага адраснага стала, у горадзе пражывала 59 340 чалавек, з іх іудзеяў 35 213, каталікоў 13 626, праваслаўных 9 444, пратэстантаў 510, магометан 54734. Нашаніўскі карэспандэнт, які схаваўся пад псеўданімам Сухаволец, распавёў пра перамены гарадзенскага жыцця, увялікай ступені абумоўленыя рашэннем цэнтральных уладаў пра ператварэнне горада ў буйны вайсковы цэнтр і пра будаўніцтва ў ім ваеннай крэпасці. Яго павінны былі закончыць увосень 1914 г. Гэтае рашэнне паспрыяла развіццю мясцовай прамысловасці і гандлю. Сухаволец пісаў пра тое, што ў горадзе паболела жыхароў, што вока радуюць «пекныя магазыны, сьвеціцца электрычэства, недахват толькі трамваёў». Аднак незадавальненне гарадзенцаў выклікала з’яўленне шматлікіх рабочых з Расеі («кацапаў»), Яны працавалі на будаўніцтве крэпасці і жылі ў «Занёманскім фарштаце». Тут запанавала расейская гутарка і пэўныя расейскія звычаі. Так, у нядзелю і на святы вуліцы занёманскай часткі горада былі напоўненыя рабочымі, якія весяліліся, гулялі і прапівалі заробленае за тыдзень. Нормай жыцця сталі частыя сваркі і бойкі каля вінных лавак...35
Рост ваеннага значэння Горадні абярнуўся з’яўленнем планаў па пераносу губернскага цэнтра ў павятовы горад. Хадзілі чуткі, што праз год усе губернскія ўстановы будуць пераведзеныя або ў Беласток, або ў Слонім36. Магчыма, новы статус Горадні паўплываў таксама на частыя кадравыя перамены кіраўніцтва губерні. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» напрыканцы лета ўгорад прыехаў новы губернатар Баярскі, які ў «адзін дзень» змяніў усю гарадзенскую паліцыю і ўсіх чыноўнікаў губернскай канцылярыі. Карэспандэнт газеты сцвярджаў, што чыноўнікаў і паліцыю вінавацілі ў занадта добрых адносінах з сялянствам губерні. Ён жа паведаміў, што адзін з звольненых чыноўнікаў пакончыў жыццё самагубствам і ў жанры чорнага гумару дадаў, што гэта «ядыная карысць гэтай губернатарскай рэформы, разумеецца, калі лічыць карысным, што людзі вешаюцца»37. А ў канцы восені газета паведаміла пра прыезд новага гарадзенскага губернатара М. Шыбекі38.
Дарэчы, ваенная тэматыка, пачынаючы з восені 1912 г. не зыходзіла са старонак газеты. Амаль укожным (!) нумары газеты (да лета 1913 г.) прысутнічала рубрыка «Вайна», дзе паведамлялася пра падзеі на Балканах, а таксама пра пазіцыі Расіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў адносна гэтай вайны. Пагроза вялікай еўрапейскай вайны нібыта вітала ў паветры. Нумар «Нашай Нівы» ад 17 ліпеня 1914 г. выйшаў з рэдакцыйным артыкулам «Новая вайна», які канчаўся словамі: «Трывога ў Эўропі расьце, і мо блізка тая часіна, калі аграмадныя арміі ўсіх краёў, збіраныя гадамі, спаткаюцца на поле бітвы»39. Наступны нумар газеты ўжо паведамляў пра пачатак гэтай вайны. Антон Луцкевіч аналізаваў сілы ваюючых паміж сабой груповак і выказваў надзею, што «чым-бы вайна ні скончылася, колькі б людзей не ўзяла яна на ахвяру, народы астануцца, перажывуць яе, залечаць свае раны, і начнецца ізноў кіпучае жыцьцё, кіпучая праца. Дык кожын з нас, хаця-бы доля прыгатавала яму ліхі канец, павінен ведаць, што і пасьля яго будзе жыць яго народ, што парастуць новыя пакаленьні, да каторых належыць будучына»40. У гэтым жа нумары друкаваліся Маніфест Мікалая II, указы пра прызначэнне Вярхоўнага галоўнакамандуючага і пра перавод арміі і флота на «ваеннае палажэньне».
«Наша Ніва» ваенных часоў гэта газета, напоўненая інфармацыяй пра ход ваенных дзеянняў, пра трагедыю беларускай зямлі і яе насельніцтва. Пачынаючы з кастрычніка 1914 г. газета часта выходзіла з белымі плямамі замест матэрыялаў, якія не прапусціла вайсковая цэнзура.
Інфармацыя пра Горадню пачала з’яўляцца па меры набліжэння да яе фронту. У снежні 1914 г. «Наша Ніва» паведамляла пра асуджэнне ваенным камендантам генералам Міхаілам Кайгародавым на тры месяцы турмы мясцовых гандляроў алкагольнымі напоямі, якія парушылі «сухі закон»41, пра ягоны ж загад, што абавязваў габрэяў гандляваць «у звычайным парадку» таксама ў пятніцу і суботу42. Адначасна генерал забараніў жьіхарам гораду выходзіць на вуліцы пасля 21 гадзіны. Парушальнікам пагражала зняволенне на 3 месяцы або штраф у 3 тыс. руб.43
У студзені 1915 г. газета інфармавала чытачоў пра вяртанне ў Горадню «прмсутственных мест» губернскай канцылярыі, якія аднаўляюць сваю працу44. Яшчэ ўжніўні 1914 г. гарадзенскія ўстановы былі пераведзеныя ў Слонім. Цікава, што гэтае вяртанне адбылося напярэдадні першай спробы нямецкага камандавання захапіць горад. Якраз у лютым 1915 г. на поўнач ад Горадні ўраёне населеных пунктаў Сапоцкін, Рацічы, Селіванаўцы, Каўбаскі, Пласкаўцы ішлі вельмі жорсткія баі.
Адной з ахвяраў гэтых баёў стаў сталы чытач «Нашай Нівы» падпаручнікЮзафПашкевіч.ЁнзагінуўІО лютага1915 г.У некралогу(«Памяці Юзюка Пашкевіча»), напісаным Антонам Луцкевічам, адзначалася вялікая павага і любоў да яго з боку салдатаў і сцвярджалася, што забіты
«быў шчырым беларусам, ад роднай мовы не адрэкаўся. Заўсёды гаварыў ёй, пісьмы пісаў па-беларуску»45.
Улетку 1915 г. сітуацыя Горадні рэзка пагоршылася. Рыхтаваўся новы нямецкі наступ. Як паведамляла «Наша Ніва», 15 чэрвеня камендант загадаў рыхтавацца да эвакуацыі. Прычым усім «небагатым сем’ям» давалася права дармовага праезду46. Гэта была апошняя навіна з жыцця Горадні, апублікаваная «Нашай Нівай». Пры набліжэнні нямецкіх войскаў да Вільні ўжніўні 1915 г. газета перастала выходзіць...
Вяртаючыся да праблемы вобразу Горадні на старонках «Нашай Нівы», трэба адзначыць, што яшчэ да вайны ўвосень 1913 г. у публікацыях газеты ўпершыню быў ужыты беларускі варыянт назвы горада Горадна. Ён быў выкарыстаны ў тэксце ўжо згаданага Сухавольца, а таксама ў інфармацыі рубрыкі «3 Беларусі і Літвы» наступнага нумару47. Потым гэтая назва знікла. Улетку 1915 г. на старонках газеты з’яўвіўся іншы беларускі варыянт назвы Горадня. Вацлаў Ластоўскі (крыптонім Ю. В.) менавіта гарадзенскім нарысам распачаў серыю артыкулаў «Нашы гарады».
Гэты, першы вядомы нам беларускамоўны агляд гісторыі Горадні з большага быў заснаваны на публікацыях Я. Арлоўскага. Аднак у адрозненні ад вядомага даследчыка гарадзенскай мінуўшчыны, які падзяляў дактрыну заходнерусізму, Вацлаў Ластоўскі трактаваў Горадню, як «спрадвечнае паселішчэ беларускае»48. Якраз гэтым сцвярджэннем ён і распачаў гістарычны нарыс. Ягоны галоўнымі сюжэтамі стала хрысціянізацыі Горадні, барацьба з крыжакамі і татарамі, падпарадкаванне Літве, войны з Масквой і шведамі, палітычны росквіт Горадні ў другой палове XVIII ст., рэформы Антонія Тызенгаўза, падзел Рэчы Паспалітай ірасейскае панаванне ўгорадзе. Характарызуючы Горадню пачатку XX ст., аўтар зазначыў, што пераважная большасць гарадзенскіх палякаў ірасейцаўгэта нашчадкі колішніх беларусаў. I дадаў, што яны «як зазвычай усякія перакіньчыкі, у восем разоў большые ворагі беларускаго адраджэньня за самых найпраўдзіўшых палякоў і расейцоў». Тым не менш, паводле В. Ластоўскага, «сам жэ фундамэнт Горадні і аколіцы яго заселены беларусамі, як і тысячу гадоў таму назад». Цікава, што гарадзенскі нарыс быў першым у серыі артыкулаў, якія рыхтаваў В. Ластоўскі. Наступны матэрыял быў прысвечаны Вільні, але ваенныя падзеі і закрыццё газеты не дазволіла апублікаваць яго цалкам49.
Хіба не будзе перабольшваннем сцвярджаць, што напрыканцы разглядаемага перыяду «Наша Ніва» распачала пэўную нацыянальную «прыватызацыю» Горадні. Амаль усе падзеі культурнага жыцця горада, якія асвятляліся на старонках газеты, былі звязаныя толькі з беларускім Адраджэннем. Рэдакцыя неаднаразова ўжывала выраз «наш горад», a В. Ластоўскі ўпершыню паспрабаваў з дапамогай гістарычных аргументаў даказаць спрадвечную беларускасць Горадні.
Звяртаюць на сябе ўвагу карэспандэнты «Нашай Нівы». Сярод іх было шмат сяброў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (К. Калышка, А. Зянюк, П. Алексюк, Ф. Лабенец?) якія, праўда, абмяжоўваліся пераважна кароткімі інфармацыйнымі нататкамі. Затое такія гарадзенскія аўтары як Стары вучыцель або Верны сын Беларусі дзед Міхась сваімі публікацыямі правакавалі шырокія дыскусіі, уздымаючы важныя праблемы нацыянальна-культурнага і сацыяльнага жыцця. Нават рэзкая крытыка праяваў сацыяльнай і нацыянальнай пасіўнасці тутэйшых беларусаў не парушала агульнай карціны беларускай Горадні і беларускай Гарадзеншчыны, бо крытыка адбывалася ў межах «нашаніўскай парадыгмы». «Свае» крытыкавалі «сваіх», а «чужыя» папросту выдаляліся з вобраза беларускай Горадні.
Дадатак
Ю. В. [В. Ластоўскі]. Гбрадня
(Наша Ніва. № 19-20 ад 22 мая 1915 г.)
У гэту вайну чытачы часта сустракаюць найменьне гэтага беларускага гораду (ці, як даўней казалі беларусы: «места»), праўда, не ў беларускай вымове, а так, як звыклі яго пісаць расейцы і палякі, гэта зн. пад найменьнем: «Гродна (о)».
Гбрадня спрадвечнае паселішчэ беларускае, людзі тут жылі ўчасы далёка сягаючыя за памяць гісторыі; перажывалі яны каменны і бронзавы век. Сперша будавалі тут надворныя селішчы, а пасьля на прыткім і высокім беразі Нёмана абаснавалі «горадню», г. зн. мейсцо, абведзенае абгародай і, так ці йначы, умацаванае дзеля абароны ад ворагаў. С часам першачарговая «горадня» ператварылася ў абаронны замак, а каля замку пабудавалася «место» з торжышчамі, тарговьімі людзьмі і «славэтным» мяшчанствам. С тых часоў многа вады ўцякло з сівога Нёмана ў мора і з маўклівай Гараднічанкі ў Нёман. Плыла вада, і жыцьцё памалу, але безупынна зьмянялося... Адно ўступала мейсцо другому.
Калісь на гарбох Горадні маліліся і пакладалі ахвяры Пяруну, богу грознаму, і Калядзе-Грамавіцы, пасылаючай уроду на зямлю, Ярыле, богу вясны, і Стрыбогу ветрыку; пасьля закрасавалі на гэтых жа гарбочках у замку і каля замку сьвятыні хрысціянскія з залочэнымі крыжамі, з завітушкамі на паліваных кахлях, прывожэных з далёкага Цар-Гораду. Духоўнікі з суровымі тварамі ў злататканых шатах на гэтым самым мейсцы апевалі славу Велікага Богу і Сына Яго Ядынароднага, і Маці Яго Прачыстай і славу сьвятых у раі сьветлым... А народу русавалосаму з лагоднымі вачамі апаведалі салодкае слова заветаў Таго, каторага распялі на крыжы за праўду, за словы любові: «Мілуйця бліжніх нашых». Як-жэ