• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Пафас гэтага ліста падтрымаў карэспандэнт «Нашай Нівы» малады беларускі паэт Сцяпан Пятэльскі (1890-1917), які друкаваўся пад псеўданімам М. Арол. У нататцы «3 Гродзеншчыны» ён пісаў пра «той цяжкі сон, якім спяць нашы інтэлігенты». Згадваючы роднае мястэчка (м. Гарадок Беластоцкага пав.), С. Пятэльскі адзначаў актыўнасць габрэяў, якія стварылі ўласны тэатр, і пасіўнасць «нашых інтэлігентаў», якіх цікавяць толькі карты і гарэлка15.
    Рэзка запярэчыў негатыўнаму вобразу народнага настаўніка карэспандэнт з псеўданімам Стары вучыцель. Ён таксама паходзіў з Гарадзеншчыны, і ў адной з публікацый прызнаўся, што ўжо 40 гадоў працуе настаўнікам. На яго думку, самыя ўмовы жыцця настаўніка не дапускаюць ніякага «разгулу»:«3імой вучыцелі не маюць часу п’янстваваць і гуляць у карты, а на лета маладыя хлопцы выежджаюць да бацькоў для падмогі ў гаспадарцы; жэнатыя ж, як я бачыў, у сябе косяць, працуюць, і іх рукі пакрыты мазалямі, твары асмалены сонцэм». Паводле Старога вучыцеля, галоўнай праблемай з’яўляецца сапраўднае заняволенне настаўніка:
    «Усякі над вучыцелем начальнік! Ніхай дадуць свабоду слова вучыцелю, дадуць яму права свабоднага грамадзяніна, тагды ён свае сілы разверне для карысьці роднага народу. Ён вялікая сіла; цяпер народ яго палюбіў і да яго хіліцца, цяпер ён займе ў вёсцы першае мейсцо, да яго народ прыслухіваецца, яму верыць. Наш беларус зразумеў, што грамата вялікая сіла, і што сельскі вучыцель прыносіць яму карысць. Наш беларус уцяміў, што кніга такая ж сіла, як вялікі капітал».
    Рэдакцыя палічыла неабходным пракаментаваць лісты М. Арла і Старога вучыцеля, зазначыўшы, што «ёсць вучыцелі, што працуюць і працавалі над адраджэньнем Беларусі. Многа іх зламала за гэта жыцьцё [... ] Але часта можна спаткаць і такіх, аб якіх пішэ М. Абрамчык і Арол.. ,»16
    У іншай сваёй публікацыі Стары вучыцель перадаў размову з маладымі настаўнікамі царкоўна-прыходскіх школаў. Яны прызналіся, што чытаюць пераважна жыціі святых, бо газеты і часопісы «прогрэсіўнаго» накірунку ім забаронена чытаць пад пагрозай звальнення. На заўвагу наконт шкоднасці такой забароны для развіцця асобы адзін з настаўнікаў адказаў, што народ наогул нічога не чытае: «Наш народ так жыве, як жыў ён і сто гадоў таму назад». Карэспандэнту засталося толькі выказаць надзею, што «прыйдзе тая гадзіна, калі наш хлебароб будзе праводзіць вольны час за кнігай і газэтай»17.
    Звяртаюць на сябе ўвагу выразным беларускім патрыятызмам і пафаснасцю карэспандэнцыі яшчэ аднаго неідэнтыфікаванага аўтара з Гарадзеншчыны, які падпісваўся псеўданімамі Міхась,Дзед Міхась, Стары дзед Міхась і Верны сын Беларусі дзед Міхась. Ягоныя публікацыі на старонках газеты з’яўляюцца ў 1912 г. Першая з іх была крытыкай ліста Беларуса з Магілёўскай губ., апублікаванага ў газеце «Крестьянмн». Аўтар ліста здзекаваўся над беларускай мовай, за што і атрымаў ад Дзеда Міхася мянушку «здрайцы Бацькоўшчыны». Публікацыя заканчвалася зваротам: «Не чурайцеся, беларусы, сваёй роднай мовы, не рабіцеся здрайцамі сваёй бацькоўшчыны, а заставайцеся яе вернымі сынамі, тады і чужынцы будуць нас шанаваць»18.
    У іншай публікацыі гэты аўтар рашуча выступаў супраць цемры і нявуцтва і задаваўся рытарычным пытаннем:
    «Калі ты, наша Беларусь, уваскрэснеш, калі цябе асвеціць яснае сонейка навукі, калі ты разарвеш тыя ланцугі, якія многа лет держаць цябе ў цемнаце. Я хаця стары чалавек, але не трачу надзеі, што на нашай святой Беларусі загарыць ясным полымем навука, што свет ва ўсе цёмныя куты загляне і прабудзіць беларусоў ад доўгага сна. Нам толькі трэба больш школ і навукі на нашай беларускай мове, бо расейская мова, хоць і культурная, але для нас малазразумелая і дзеля гэтага сельскія грамацеі не ахвотна чытаюць расейскія кнігі. Кожная нацыя любіць сваю мову, свае абычаі і сваю бацькоўшчыну»19.
    Верны сын Беларусі дзед Міхась рашуча выступаў супраць п’янства. Ён заклікаў сельскія грамады прымаць «прыгаворы» па закрыццю вінных лавак, корчмаў, піўных і г. д. Альтэрнатывай, паводле гэтага карэспандэнта, было адкрыццё школаў і бібліятэкаў, грамадскіх крамаў, набыццё добрых жарабцоў, штучнага угнаення ды інш.20 Прыводзіў прыклады пазітыўных зменаўу жыцці вёсак пасля закрыцця г.зв. «манаполек».
    Вялікую ролю ўпераменах ён адводзіў народным настаўнікам, якім адрасаваў уласны зварот:
    «Ніхай школа будзе вашым целам, вёска бацькоўшчынаю, народ вашымібратамі. [...] Вазьміцесяшчыраза працу,збліжайцеся з народам, дайце яму таго, чаго яму трэба: навукі, знаньня, прасьветы, шырце паміж народам самасазнаньне, дабро, вядзіце яго па дарозі прогрэсу, дайця яму зразумець, што ён гістарычны народ, што ён народ справядлівы, па характару добры, лагодны, спакойны і працавіты»21.
    Гэтая тэма была працягнутая ў іншай публікацыі, прысвечанай праблеме эфектыўнага гаспадарання. Дзеля таго, «каб наш беларус перамяніў сваё жыцьцё і жыў разумна», ДзеЬ Міхась прапанаваў ператварыць «сельскія аднакласныя школы» ў «двукласныя, у каторых-бы апрача развіцьця вучылі б сельскай гаспадаркі: паляводзтва, агародніцтва, ветэрынарыі і вучылібы разам рэмесла. Каб вучыцелі вучылі дзяцей, развівалі іх розум, а каб яны развівалі і душу, самопазнаньне, добрыя жаданьня, любоў да працы і да людзей». Пры гэтым адзначалася вялікая роля матчынага выхавання і адпаведна неабходнасць паляпшэння навучання дзяўчынак, будучых маці22.
    Іншай тэмай, якая хвалявала Дзеда Міхася была працоўная міграцыя ў ЗША і выкарыстанне амерыканскіх грошаў пасля вяртання на Радзіму. Магчыма, ён непасрэдна назіраў тыя натоўпы жадаючых эмігрыраваць маладых сялянаў, якія тыдні праводзілі ў Горадні, каб набыць квіткі ў параходных кампаніях. Пры гэтым за квіткі, пражыванне ў горадзе, лекарам, якія лячылі будучых амерыканцаў ад часцяком не існуючых хваробаў, нарэшце, за паслугі рознага роду «агентаў», якія афармлялі неабходныя дакументы аддаваліся апошнія грошы23.
    ДзеЬ Міхась звяртаў увагу, што пасля вяртання многія «амерыканцы» не ведалі, што рабіць з грашыма і часта прапівалі ўвесь заробак: «Гаспадарамерыканец зрабіўся хуліганам, гультаём, лежабокаю, пьяніцаю. Недарма гавораць, што з амерыканца няма гаспадара, семяніна». Паправіць сітуацыю, на думку карэспандэнта, магла толькі адукацыя і асвета:
    «У нас ёсці-ка немала багацтва, але няма навукі, грамадзянскай сьвядомасьці, ініцьятывы, без чаго ўсё сьпіць. Загляніце ў хату, на падвор, хлеў, клуню беларуса, зайдзіце на яго none, усюды вас спаткае некультурнасць, бедната. Хата цёмная, сьмярдзючая, чорная, цесная, гразная, на Ьварэ гной, балота, нечыстата, скаціна мізэрная, дробная і маламалочная, у полі жыта благое, дзеці яго аборваны, блядыя, каўтунястыя з баязлівым поглядам. Яда яго чорны хлеб і бульба. Вечны ў яго пост і сьвят многа»24.
    Пры гэтым Дзед Міхась бачыў і дадатныя рысы беларусаў: «Я думаю, што на ўсім сьвеце няма такога народу цярпдівага, як наш бедарус, яго круцілі і круцяць на ўсе бакі, але ён застаўся цярплівым беларусам, не глядзя на цяжкія варункі, захаваў сваю мову і свае абычаі дагэтуль у цэласьці і любіць сваю бацькоўшчыну»25.
    Аднак іншыя карэспандэнты з Гарадзеншчыны фіксавалі і тыя рысы, якімі не даводзілася ганарыцца. Так, М. Студзённы, апісваючы пажар у в. Лежайкі, звярнуў увагу, што аднавяскоўцы не дапамаглі справіцца з пажарам, а пагарэльцы гаравалі не толькі з-за таго, што страцілі маёмасць, але таксама зіншай прычыны: «А Божэ ж мой, Божэ! Чаму ж гэта Супрон іТрахім уцалелі, а мы пагарэлі?» «Гэта і ёсць, пісаў назіральнік, самая горшая бяда вёскі, што няшчасьця адных гэта радасць другіх і наадварот»26.
    Міхась (разам з Гродзенчуком іБеларусам) быў адным заўтараў нататак пра выбары ўІУ Дзяржаўную Думу іДзяржаўную Раду, якія прайшлі на Гарадзеншчыне ўвосень 1912 г. Вялікай цікавасці гэтыя выбары не выклікалі. Гэта адзначалі ўсе гарадзенскія карэспандэнты. Беларус бачыў прычыну гэтага ў расчараванні працай дэпутатаў III Думы, асабліва тых, што прадстаўлялі праваслаўнае духавенства («Не падабае духавенству займацца палітыкай; яго дзела служыць Богу і парахвіі»27). Міхась, пераказаўшы размову з сялянамі наконт іх чаканняў ад працы Думы, з горыччу зазначыў поўнае неразуменне значэння гэтай дзяржаўнай установы. «Ня дзіва, пісаў ён, што нашы беларусы і другія думскія дэпутаты грошы бралі і нічога не зрабілі. Ня дзіва, што яны будучы ў Таўрычэскім палацу, перэхадзілі на тую старану, дзе ім карысьней было і куды іх рознымі абецанкамі манілі»28.
    Таксама адзначалася адміністратыўнае лабіраванне кандыдатаў з ліку праваслаўнага духавенства. Гродзенчук паведамляў пра рассылку праваслаўнаму духавенству Гарадзенскай губ. «прэдпісаньняў» агітаваць на выбарах уДзяржаўную Раду за святара Карчыньскага, які належыць да крайне «правых»29. Той жа аўтар паведаміў пра абранне Карчынскага ў Раду. Ён таксама прагназаваў дамінаванне ў Думе расейскіх нацыяналістаў30.
    Вынікі думскіх выбараў па Гарадзенскай губ. расчаравалі карэспандэнтаў «Нашай Нівы». Большасць абраных дэпутатаў належала да «правых» партый і арганізацый. Між тым саюз сялянскіх выбаршчыкаў з абранцамі габрэйскай супольнасці мог бы прывесці да таго, што «выбралі бы лепшых людзей, што стаяць за свабоду і народ». Але зноў такі сказалася тое, што «сяляне ў палітыцы ешчэ цёмныя»31.
    Да ліку гарадзенскіх аўтараў гэтага перыяду таксама можна аднесці і Паўла Алексюка, які пісаў карэспандэнцыі ўжо з Пецярбургу. Ён паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэту і стаўся адным з арганізатараў Беларускага літаратурна-навуковага гуртка, якім кіраваў этнограф Аляксандр Разенфельд і ў працы якога прымаў удзел Браніслаў
    Эпімах-Шыпіла. Публікацыі П. Алексюка якраз датычылі дзейнасць беларускага гуртка і былі прасякнутыя пафасам Адраджэння32. Паўлюк з Гродна заклікаў беларускую моладзь станавіцца ў шэрагі «нашай тутэйшай інтэлігенцыі, каб побач з навукай працаваць для краю і народу»33.
    Калісьці менавіта Павел Алексюк падрабязна інфармаваў чытачоў «Нашай Нівы» пра штодзённае жыццё Горадні. Годнай замены яму не знайшлося, а, магчыма, рэдакцыя яе і не шукала... Як бы там ні было, але «Наша Ніва» 1911 1915 гг. аказалася малаінфарматыўнай адносна штодзённасці жыцця горада над Нёманам.