• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    ларускага прытулку і сястра беларускай паэткі Станіслава Буйло, кіраўнік гарадзенскага павятовага сакратарыяту БСРГ Мікалай Якімовіч, старшыня гарадзенскай акруговай управы ТБШ Пётр Сяўрук, сябра гарадзенскай беларускай павятовай рады Аляксандр Сініла ды інш.
    Агульна кажучы, «функцыя выхаду» ў сістэме беларускага руху была больш разнастайнай і працавала значна эфектыўней, чым функцыя рэкрутацыі новых сяброў...
    Першая спроба ўладкавацца ў горадзе для беларускіх арганізацый была звязана яшчэ з перыядам заканчэння нямецкай акупацыі. «Другая сталіца БНР» пачыналася з беларускага дзіцячага прытулку па вуліцы Маставой, 9убылым Барысаглебскім манастыры. 3 1916 па 1930 гг. уім знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя «Беларускай вучыцельскай рады», сакратарыят «Беларускага пасольскага клубу» і «Беларуская школьна-прытулкавая рада», «Беларускі камітэт помачы пацярпелым ад вайны» і рэдакцыя газеты «Селянская гутарка», беларуская кнігарня і гарадзенскае аддзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Кожны раз, калі беларускі рух перажываў моманты масавага пад’ёму, ён намагаўся выйсці за межы манастырскіх муроў, каб пасля, пры чарговым «спадзе», вяртацца сюды ізноў...
    Другім пасля манастыра абшарам беларускага грамадскага жыцця ў Гародні былі мясцовыя гатэлі, якія функцыянальна лепш за ўсё падыходзілі для працы рознага кшталту ўстановаў і арганізацый, чый жыццёвы цыкл і палітычны статус насілі выразны характар часовага існавання27.
    Даволі няпроста было адшукаць угорадзе іўсе тыя адрасы, па якіх у розныя часы знаходзілася беларуская школа. У першую чаргу, гэта ўсё той жа Барысаглебскі манастыр. На месцы сучаснага драматычнага тэатру з 1916 г. дзейнічалі беларуская пачатковая, а пазней, прыкладна да 1921 г., беларуская прытулкавая школы. Менш за палову году праіснавала беларуская школа ў будынку былога Пушкінскага вучылішча (сучасны педагагічны каледж па вуліцы Леніна, 4). Увосень 1919 г. беларуская школа была вымушана перабрацца ўбудынак на вуліцы Палявая (зараз вул. Карбышава, 10)28, а адтуль у былую Марыінскую гімназію (старое крыло Дзяржуніверсітэту па вуліцы Ажэшка, 22).
    У сярэдзіне кастрычніка 1920 г. дэлегацыю Гарадзенскага БНК прыняў стараста А. Розен, які паабяцаў перадаць памяшканне для Беларускага прытулку і гімназіі, што часова размясціліся па вул. Сафійскай (зараз вул. Леніна). «3-за адсутнасці будынку няма магчымасці распачаць заняткі ў сярэдняй беларускай школе. Гаварылася ў звароце Гарадзенскага БНК да прэзідэнта Гародні Э. Лістоўскага. ...Справядліва было б, каб хоць адзін магістрацкі гмах быў адведзены пад беларускую асвету». Магістрат падтрымаў просьбу беларусаў, але выконваючы абавязкі школьнага
    інспектара X. Лукушэўскі ўсё роўна адмовіў у дапамозе, спаслаўшыся, што ўсе будынкі ў горадзе занятыя войскам.
    Паводле мемарыяла старшыні Гарадзенскага БНК да міністра беларускіх спраў Літвы восенню 1921 г., «пачатковая школа ўГародні была выкінута з памяшкання і павінна была на тры змены вучыць дзяцей у адным пакоі». Аднак, ужо ў наступным годзе беларуская школа атрымала сталае памяшканне па вул. Сапёрнай, 6 (зараз гмах школы № 10 па вул. Дзяржынскага, 8) за 180 тыс. марак чыншу ўгод. Апошні прытулак (да сваёй рэарганізацыі ў 1927 г.) беларуская школа знайшла па вул. Паўночнай (зараз вул. Валковіча, 1) у адным будынку з польскай школай імя каралевы Ядвігі29.
    Сярод іншых найбольш значных адрасоў беларускага руху ў Гародні можна адзначыць Дамініканскую, 23 (дарэчы, таксама гатэль)30, будынак па вул. Палявой, 831 ды сядзібу праваслаўнага епіскапа Уладзіміра (г. зв. «епархіяльны падворак»)32.
    He менш востра, чым перад беларускімі ўстановамі, стаяла «кватэрнае пытанне» і перад гарадзенскімі беларусамі. У большасці выпадкаў яны жылі ў келлях былога Барысаглебскага манастыра, праз якія прайшлі А. Грыкоўскі, Л. Дзекуць-Малей, А. Кухарчук, A. Шах, С. Кішко, С. Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амельянчык, А. Буднік, Л. Лукашык ды іншыя мясцовыя нацыянальныя дзеячы. Фармальнай падставай для гэтага з’яўляўся той факт, што большасць з іх працавалі настаўнікамі пры беларускай школе ці прытулку, якія месціліся тут жа.
    Тым не менш, адміністрацыйныя ўлады імкнуліся звесці гэтую тэндэнцыю да мінімуму. Нічога дзіўнага, што значная колькасць беларускіх дзеячаў, галоўным чынам тых, хто апынуўся у горадзе часова, жыла таксама па гатэлях. Так, у «Метраполі» ўснежні 1918 г. уадным нумары спыніліся Васіль Захарка і Антон Луцкевіч. Пазней, напрыканцы студзеня 1919 г. беларускі прэм’ер перабраўся ў гатэль «Еўропа», уякім напярэдадні пасяліліся К. Цярэшчанка і К. Цвірка-Гадыцкі. Праз дзесяць гадоў, у 1929 г. у гэтым жа гатэлі падчас свайго прыезду ў Гародню жыў пасол I. Дварчанін. У сакавіку 1919 г. у гатэлі «Раяль» жылі А. Цвікевіч і А. Галавінскі, а ў лістападзе 1919 г. А. Бахановіч. У гатэлі «Гандлёвы» ў 1926 г. спыняўся пасол В. Рагуля, а ў гатэлі «Славянскі» ў 1920-х гг. некаторы час жылі сакратар гарадзенскай акруговай управы ТБШ Д. Кулакоўскі ды кіраўнік Арганізацыі беларускіх беспартыйных актывістаў паланафіл Я. Міткевіч са сваёй жонкай33.
    Калі ж беларускі дзеяч валодаў нейкай нерухомай маёмасцю ў горадзе, дыкчасцей заўсё гэта быў дом, набыты ці пабудаваны да Першай сусветнай вайны, як у выпадку доктара К. Бялецкага, што пабудаваў камяніцу па вул. Кірхавая, 11 на Новым Свеце (зараз вул. Акадэмічная, 13)яшчэперад
    вайной, або А. Фохта, які валодаў нерухомасцю па вул. Пілсудскага, 8 (дом не захаваўся)34.
    Яскравым выключэннем на агульным фоне беспрытульных беларусаў выглядала постаць С. Якавюка, які па розных крыніцах меў у Гародні ў 1923 г. ажно некалькі дамоў, набытых быццам бы за грошы, перададзеныя літоўскім урадам на антыпольскую партызанку...35 Трэба таксама адзначыць, што большасць з беларускіхдзеячаўу перыяд II Рэчы Паспалітай жыла на перыферыі горада на Фарштаце ці ў раёне вуліц Паўночнай, Артылерыйскай, Сапёрнай, на Новай Пасядлосці ды Грандзіцкай.
    Яшчэ адным «беларускім» адрасам у Гародні з’яўляецца... будынак турмы. За прыналежнасць уласна да беларускага руху за царскім часам у гарадзенскую турму, здаецца, ніхто патрапіць не паспеў, але калі гаворка ідзе аб міжваеннай Польшчы. Аднак, па іроніі лёсу К. Цвірка-Гадыцкі, першы беларус, які апынуўся увязніцы за палітычныя погляды, быў зняволены па загаду... урада БНР. 7 красавіка 1919 г. В. Захарка звярнуўся з лістом да нямецкага крэйзгаўптмана Гародні, у якім тлумачыў, што «беларускі грамадзянін Цвірка-Гадыцкі, ездзіўшы ўскладзе самазванай дэлегацыі прасіць польскі ўрад аб далучэнні Беларусі да Польшчы... арыштаваны па абвінавачванню ў дзяржаўнай здрадзе»36.
    Першая хваля польскіх арыштаў сярод мясцовых дзеячаў мела месца яшчэ ўсярэдзіне чэрвеня 1919 г., калі, паводле Я. Антонава, было арыштавана каля 80 чалавек. Сярод арыштаваных у асноўным апынуліся былыя расейскія чыноўнікі, дзеячы Гарадзенскай управы, звязаныя з літоўскім урадам: пратаерэй I. Карчынскі, доктар К. Бялецкі, а таксама У Боеў, А. Бахановіч ды іншыя37.
    Хутка ўГародні адбыліся новыя арышты. Гэтым разам рэпрэсіі былі накіраваныя супраць беларускіх эсэраў. Былі арыштаваны П. Мядзёлка, К. Салошык, А. Фохт, Я. Натусевіч. Адначасова ў Вільні быў зняволены рэдактар газеты «Родны край» Т. Грыб, якога пазней перавялі ў гарадзенскую турму.
    У сваіх успамінах Паўліна Мядзёлка гэтак апісвае ўмовы, якія панавалі па той бок турэмных муроў:
    «Адзіночная камера цёмная, вузкая, як магіла. Брудныя, мабыць не беленыя сцены пакрыты заплеснелымі плямамі. Глыбока ў сцяне, вышэй росту чалавека, маленькае аконца з жалезнымі кратамі слаба прапускае дзённае святло. На вузенькім жалезным ложку сяннік з папяровай мяшкавіны, зашмальцаваны ад бруду, і танюсенькі, так што жалезныя рэбры з-пад яго выразна вырысоўваюцца; з такой жа мешкавіны брудная і плоская саламяная падушка. Hi посцілкі, ні навалачкі. Страшна на такім брудзе нават прысесці, не тое, каб твар прытуліць да такой падушкі. Добра хоць тое, што начальнік. турмы загадаў выдаць з шафы, здаецца, чыстую шарсцяную коўдру.
    Хоць калючая, але ёю можна прыкрыць гэты бруд, на адной палове легчы, другою ахінуць плечы. Hi міскі, каб памыцца, ні ручніка выцерціся...»3*
    Падобны успамін пакінуў і дырэктар адной з беларускіх школаў Гародні Янка Антонаў:
    «18 ліпеня 1919 года ў вучылішчы ў сваёй кватэры я быў арыштаваны ... Дапросу не рабілі, абвінавачваньня не прад’яўлялі. Пасадзілі ў адзіночку, а праз дзень перавялі ў агульную «дваранскую» № 8 (трэці паверх флігеля). Кармілі дрэнна: зрана паў фунта хлеба, а на абед і ў вечары слабыя бяз тлушчаў вадзяністыя супы, ці поліўка са шчопці і вады. Памешканьне бруднае, вашывае. Крэпка галадаюць усе, у каго не было грошай. Усіх трымалі пад замком без права хадзіць нават укалідор. Удзень выганялі на прагулку: ганялі па дзеравянаму колу ў панадворку гадзіну і заганялі назад у камеру. Усе камеры турмы былі перапоўнены...»39
    Беларускія партызаны, арыштаваныя яшчэ на пачатку 1920-х гг., займалі ў гарадзенскай турме дзве камеры № 2 і 3. Вось як апісвае сустрэчу з адным з іх у сваім дзённіку Зоф’я Налкоўская:
    «Малады зняволены ўжо два гады знаходзіцца пад следствам, кожны раз ён аднолькава смутны, горкі, абыякавы. Mae амаль дзіцячы твар і часта краваточы. Гэта беларус, адзін з большасці па гэтай справе чалавек чысты, проста кахаючы свой край, а можа толькі падазраваны ў гэтым..,»40
    Напэўна самым вядомым беларускім вязнем гарадзенскай турмы быў Браніслаў Тарашкевіч. Сваё зняволенне ў 1931 1933 гг. адбываў пераважна ў гарадзенскай турме. Вясной 1933 г. быў пераведзены ўПлоцк. У турме, паводле А. Бергман, знаходзіўся у адной з найбольш вільготных адзіночных камер (№ 45). Турэмная адміністрацыя разам з акруговым пракурорам рабіла ўсё, каб ізаляваць яго ад асноўнай масы зняволеных. Яго ўтрымлівалі на правах асабліва небяспечнага злачынцы і нават на шпацыр выводзілі асобна ад іншых, што, прынамсі, не перашкодзіла яму тройчы ўдзельнічаць уагульнай галадоўцы вязняў. Больш таго, вядомы факт, што менавіта ў Гародні падчас зняволення Браніслаў Тарашкевіч пераклаў на беларускую мову паэму А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»41.
    Трэба адзначыць, што на побытавым узроўні «беларускасць» не з’яўлялася чымсьці моцна адрозным ад побыту большасці гараджанаў. Унутраную прастору «беларускай кватэры» часоў Гуртка ўзгадвае ў сваіх успамінах Зоська Верас: «Цяжка было праіснаваць на невялікую пенсію па бацьку, таму мама атрымала дазвол у школьных уладаў арганізаваць у нас «вучнёўскую кватэру». Трэба было шукаць адпаведнае памяшканне. Знайшлі ў знаёмай бабулі Будрыкавай па Гараднічанскай вуліцы, нумар 14.