• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Пяць пакояў, кухня, перадпакой, балкон. Праўда, у мансардзе. На падворку стаялі дрэвы, расла трава. Балкон выходзіў на падворак...»42
    Амаль тое ж можна сказаць і аб гастранамічных звычаях. 3 іншага боку, сама ежа нечакана магла стаць фактарам нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Так, напрыклад, у клуб «Наша хатка» на пачатку 1919 г. прыходзілі і там сталаваліся беларускія дзеячы з асяроддзя мясцовага БНК, тады як частка служачых Міністэрства беларускіх спраў і Гарадзенскай управы сталаваліся ўклубе «Бацькаўшчына». Пазней, летам 1919 г. убеларускім клубе збіраліся на абед беларускія эсэры, якія часова пацяснілі ўсе іншыя групоўкі ў горадзе43.
    Акрамя палітычнай, «харчовая дыферэнцыяцыя» насіла і чыста прафесійны характар. Па сутнасці, заклік «Ратуйце галодных вучыцелёў!», з якім у кастрычніку 1919 г. звярнулася П. Мядзёлка да Цэнтральнай Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, найбольш поўна характарызуе галоўныя «асаблівасці» харчавання «свядомага беларуса»44.
    «Дзядзечка даражэнькі! Пісала вясной 1921 г. да Л. Дубейкоўскага ўВаршаву загадчыца Гарадзенскага беларускага дзіцячага прытулку Станіслава Буйло, «Як трывога, дык да Бога». Таксама і я. Так цяпер у нас пагана жывецца без грошаў, што... із гэтай бяды села і Вам пісаць. Можа, Дзядзечка, Вы так дзе выклянчыце трохі грошаў... Ад ураду не атрымліваем грошаў саўсім. Нават у магістрату нам не далі за 2 месяцы... А тут, як на большае нашае гора, у гэтым месяцы цэны страшэнна пайшлі ўгару. Кожны месяц у нас быў расход 40 тысячаў, аў гэтым месяцы дзеці галадалі ірасход70 тысячаў. На дзяцей я проста глядзець не магу. Вакон няма, дзверы не зачыняюцца. Дзеці лёгка адзеты, галодныя, гэта штосьці страшэннае... Яз гэтага ўсяго расхварэлася іляжу ўжо другі тыдзень, але добра, што хоць цяпер нічога не бачу і не ведаю... Дык хутка мусіць і трэба будзе перастаць есці прадуктаў жа амерыканскіх толькі яшчэ на дзён сем хопіць. Палажэнне страшэннае.. ,»45
    Калі ў большасці выпадкаў на побытавым узроўні беларускі нацыянальны рух часцей за ўсё не праяўляўся, дык пытанне вопраткі і знешняга выгляду з’яўлялася амаль што тым адзіным выключэннем, дзе нацыянальная самаідэнтыфікацыя праяўлялася. Перш заўсё, гэта датычыла сітуацыі, калі адзенне падкрэслівала непасрэдную сувязь з вясковым беларускім асяроддзем. Вось, што прыгадала Зоська Верас: «Быў у нас у гуртку Казюк Калышка з-пад Ваўкавыска... Апранулі мы яго ў беларускі жаночы касцюм, завязалі на галаву шаляноўку, дзве жанчыны ўзялі яго пад рукі і павялі ў самую гушчу спацыруючых па Саборнай вуліцы. Гаварылі паміж сабою, як заўсёды, па-беларуску, але на гэты раз спецыяльна гучна, каб звярнуць на сябе ўвагу»46.
    Безумоўна, публічная дзейнасць прымушала зварочваць асаблівую ўвагу на свой знешні выгляд,
    «Няраз варункі так складаюцца, пісала з Гародні П. Мядзёлка ў лісце да А. Луцкевіча ўканцы кастрычніка 1919 г., што трэба пайсці да людзей, знайомасці карысныя завадзіць то сям, то там бываць, ая... Сапраўды кельнерка пані Зенько харашэй апранута, чым я. Прыйшла я са Случчыны пехатою ў Вільню, нічога з сабою не забрала ( ды-й па праўдзе і не было чаго забіраць ) і цяпер так абнасілася, што і на свой суботнік нельга пайсці. Троха паскудна робіцца на душы, гледзячы на іншых ну, але нічога. Абы хоць маленькую карысць сабой прынесці Бацькаўшчыне.. ,»і7 Часамі гэтая сувязь паміж служэннем на карысць Айчыне і элементамі гардэробу набывала наогул просталінейны характар.
    «...Зрабіўшы перагляд бялізны, выданай жаўнерам перад святамі, гаварылася ў загадзе камандуючага Гарадзенскай беларускай этапнай роты Плескачэўскага за 29 снежня 1920 г., ...аказалася, што жаўнеры Гедзіч, Бліноў, Шестакоў, Папоў, Смірноў, Цеафілаў, Кузьменка і Адамовіч прадалі свае скарпэткі, за што вышапералічаныхжаўнераў арыштоўваю на гарнізоннай гауптвахце на адзін тыдзень і папярэджваю кампанію, што калі яшчэ здарыцца гэтакі выпадак, вінаватых пакараю як мага стражэй. Жаўнераў, якія прадалі гэтыя рэчы, лічу здраднікамі Бацькаўшчыны, бо яны добра ведаюць, як цяжка прыходзіцца будаваць Бацькаўшчыну і што кожная рэч павінна быць аплочана празурад і дзеля гэтага мы ўсе павінны як толькі мага берагчы іх і шанаваць... »48 Ва ўмовах гораду беларускасць у паўсядзённым жыцці знаходзіла сваё праяўленне не ў матэрыяльнай культуры, а ў першую чаргу ў мове. Вось як гэта на штодзённым узроўні ўзгадваў Б. Грабінскі:
    «Тады як уГорадні каталіцкая інтэлігенцыя гаварыла па-польску, праваслаўная па-расейску, жыды ламанаю расейскаю моваю, Фартштат гаварыў па-беларуску. Было там пару жыдоўскіх хатаў, дзе гаварылі na-жыдоўску й па-беларуску тож. Мы з Вінцуком Ляўковічам, а пасля я сам, сталаваліся ў адной хаце праз вуліцу ад кляштару, наша гаспадыня ня знала ані польскае, ані расейскае мовы, гаварыла толькі пабеларуску»^
    «3 адходам расейцаў, пісаў «Гоман» у чэрвені 1916 года, у Гродна адразу выявілася, што ўся маскоўшчына ў нас была толькі нанасная. Цяпер расійскай мовы на вуліцах зусім не пачуеш. Затое скрозь чутна нашародная беларуская мова. Людзі, каторым першрозныя «дабрадзеі» ўмаўлялі быццам «сорамна» гаварыць «na-просту», цяпер смела і галосна гавораць па свайму. Асаблівую вагу мела тут і тое, што за апошні часусеафіцыяльныяапавяшчэнняі прыказыў Гродзеншчыне друкуюцца і па-беларуску»50.
    «...Наогул, пісаў пра свой амаль двухмесячны побыт у Гародні на пачатку 1919 года А. Луцкевіч ў газеце «Грамадзянін», усюды пачуеш цяпер беларускую мову, пабачыш урадавыя абвесткі па беларуску, беларускія кніжкі і інш...» 51
    I ўсё ж такі статус беларускай мовы заставаўся даволі нізкі. Так, сярод удзельнікаў Гарадзенскага губернскага з’езду ў лістападзе 1918 г. толькі два дэлегаты адкрыта выступілі ўабарону беларускай мовы. Гэта былі прадстаўнікі Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта Янка Натусевіч і Андрэй Якубецкі. У пратаколе сходу асобна адзначана, што Я. Натусевіч наогул быў адзіны, хто выступаў па беларуску: «Мы не павінны адмаўляцца ад сваёй роднай беларускай мовы. He забудзьце, што за нашую мову шмат хто пацярпеў! Я вам прачытаю верш Каліноўскага, які быў павешаны царскімі ўладамі за сваю родную беларускую мову». У зале падняўся крык і шум. Раздаліся галасы: «Ня трэба!» Па просьбе выступаючага старшыня паставіў на галасаванне пытанне, ці жадае з’езд выслухаць верш. Большасць падтрымалаЯ. Натусевіча. «Той беларус, -скончыўёнсваюпрамову, -хтогаворыць па беларуску!» У адказ капітан Ян Ярушэвіч, які, дарэчы, у 1920-я гг. будзе настаўнікам гродзенскай беларускай школы, пачаў бараніць расійскую мову. Нібыта для сялян, якія паслалі яго на сход, яна больш зразумелая чым тая, на якой размаўляў папярэдні аратар. «Не навязвайце сялянам незразумелую мову!» патэтычна заклікаў ён прысутных52.
    Пры гэтым, частка былога расейскага чыноўніцтва і надалей падзяляла погляд на беларускую мову як на інструмент паланізацыі. У сваім дакладзе С. Сазонаву ў Парыж старшыня Гарадзенскага губернскага цэнтральнага камітэту аб’яднаных грамадскіх арганізацый А. Бахановіч у канцы 1919 г. пісаў:
    «...Гвалтам уведзеную ўшколах беларускую мову... сяляне іслухаць не хочуць, а многія вёскі забралі са школ сваіх дзяцей толькі таму, што, выкладаннеў іх вядзецца на беларускім дыялекце... Што тычыцца школ, то насельніцтва станоўчазаяўляе аб нежаданні вучыць сваіхдзяцей на той тарабаршчыне, якая носіць назву «беларуская мова» і якая дапускаецца палякамі, у той час, якруская мова забаронена для карыстання не толькі ў школах, а нават ў шыльдах і аб’явах. Забараняючы рускую мову і выдатна разумеючы, што з беларускай мовай далёка пайсці нельга, палякі такім чынам жадаюць штучна абязлічыць народ, пакінуць яго цёмным і паспрабаваць адарваць ад рускага роднага цела»53.
    Спробы своеасаблівай «беларусізацыі» сярод дзеячаў беларускага руху прадпрымаліся яшчэ неаднаразова. «Заўважыў, чытаем мы ў загадзе камандуючага Гродзенскай беларускай этапнай роты Плескачэўскага ад 16 лістапада 1920 г., што жаўнеры кампаніі мала ўжываюць беларускую мову, як у часе заняццяў, дык і ў вольным часе, а дзеля гэтага прыказваю, як у шыху дык і ў вольным часе, гутарыць толькі па беларуску».
    На пачатку 1920-х гг. ужо мясцовыя польскія эліты глядзелі на беларускую мову як на «знешнюю інтрыгу». Паведамляючы аб тым, што падчас выступлення пасла «Вызвалення» ўмясцовым рабочым клубе на пачатку красавіка 1923 г. паседжанні адбываліся па-беларуску, газета «Echo Grodzienskie» іранізавала:«... Пан пасол так дакладна сачыў за чысцінёй гэтай гаворкі, што на прапанову аднаго з прысутных выбраць у склад прэзідыума сакратара, адазваўся: «Замест «сэкрэтаж» трэба казаць пісар»54.
    3 іншага боку, Б. Квяцінскі, які, паводле польскага школьнага інспектара Р. Вазнякоўскога «размаўляў выдатна па-польску і беларуску, лепш за [беларускіх] настаўніц», у прыватнай гутарцы прызнаваўся, што «сваіх сыноў навучаў па-польску». Цікавую характарыстыку гарадзенскаму лекару К. Бялецкаму даў ў студзені 1919 г. у сваім дзённіку А. Луцкевіч: «Чалавек сярэдніх гадоў, шчыры беларус, хоць і гаворыць па-расейску.,.»55
    Як бачым, мова не была ў стане выконваць ролю адзінага і выключнага індыкатара беларускай нацыянальнай свядомасці, і беларускія дзеячы гэта разумелі. Паводле «Komunikatu defenzywy» за красавік-травень 1921 г., прэфект польскай гімназіі кс. Ф. Грынкевіч казаў дзецям, што «хаця часова яны павінны вучыцца па-польску, аднак яны з’яўляюцца беларусамі»56...
    Такім чынам, у першыя дзесяцігоддзі свайго існавання ў Гародні, беларускі рух за межамі ідэалагічнай дактрыны здолеў сфармаваць свой уласны свет, аднак, так і не паспеў стаць пастаянным фактарам гарадскога жыцця. Беларускасць на фоне гарадзенскага пейзажа першай чвэрці XX ст. у значнай ступені заставалася з’яваю этнаграфічнаю, цесна звязанаю з традыцыйнай сялянскай культурай. Але, на жаль, вясковай самабытнасці ў спалучэнні з нацыянальнай ідэяй не хапіла, каб на побытавым узроўні замацаваць новую традыцыю нацыянальнага адраджэння.
    1	Gordziejew J. W kwestii j^zyka osiemnastowiecznych ksi^g miejskich grodzienskich II Kultura i j^zyki Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Krakow, 2005. S. 125-131.
    2	Gordziejew J. Socjotopografia Grodno w XVIII wieku. Toruri, 2002. S. 259.