• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Для Гародні гэтыя перыяды былі звязаны з існаваннем розных па сваіх функцыях і характару арганізацый:
    -	1909-1913 гады час існавання першай напоўлегальнай нацыянальнай арганізацыі Гуртка беларускай моладзі, праз які прайшло агулам да сарака чалавек;
    -	1918 1921 гады перыяд, які (дастаткова ўмоўна) магчыма звязаць з дзейнасцю Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Прыкладна тады ж у горадзе існавалі беларускія арганізацыі, некаторыя з якіх мелі дзяржаўнаўтваральны характар: «Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэньня Беларусі», урад БНР, Міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе, 1 Гарадзенскі беларускі полк, Беларуская вайсковая камісія ды іншыя. На гэтым этапе лічба асобаў, актыўна звязаных з беларускім рухам у параўнанні з папярэднім перыядам павялічваецца ў разы.
    На 19221931 гады выпадае фармавання беларускага парламенцкага прадстаўніцтва ды антыпольскага падполля, спробы стварэння «праўрадавых» арганізацый, эпоха Грамады ды ТБНІ. Гэта час, калі інтэграцыя гарадзенскіх беларусаў у палітычную структуру польскай дзяржавы прычынілася да надзвычайнага (у маштабах нават усей беларускай гісторыі) «выбуху» грамадскай актыўнасці на нацыянальнай глебе5.
    Апошняя фаза пасля 1931 года адзначаецца канчатковым знішчэннем мясцовай адміністрацыяй усялякіх нацыянальных прадстаўніцтваў як у палітычнай, так і ў культурнай і гаспадарчай сферах, што прывяло да амнезіі беларускага публічнага жыцця ў горадзе ды наваколлі. На дзесяць гадоў беларускі рух знікае нават як праява грамадскай думкі6.
    У выніку за перыяд з 1909 па 1939 гады праз беларускі рух толькі ў самой Гародні прайшло, па нашых падліках, больш за 500 чалавек. За гэтыя ж трыццаць гадоў агульная колькасць беларускіх арганізацый і ўстаноў, існаваўшых ў розныя часы ў горадзе, сягнула за шэсцьдзесят. Разам з тым, уласна «ядро» беларускага руху ў Гародні, хаця і змянялася па сваім складзе, увесь час трымалася ў межах 10-30 чалавек7.
    Неверагодна складана вызначыць, якім быў «тыповы» для Гародні беларускі дзеяч! Гэтак, напрыклад, калі першапачаткова гарадзенскі «свядомы» беларус гэта навучэнец старэйшых класаў гімназіі, дык пазней беларускі рух больш сталее, каб на пачатку 1930-х гг. учарговы раз памаладзець разам са «зменай вех» надыходам новага пакалення беларусаў.
    Вядома, што з большага беларускія ўстановы мелі амаль выключна мужчынскі склад, аднак, нават тады жаночая прысутнасць адчувальна ўплывала на агульны кірунак іх развіцця. Напрыклад, першую ў Гародні вядомую агітацыйную брашуру на беларускай мове склала ў 1904 годзе Яніна Міхноўская8. Цяжка ўявіць сабе паўстанне першай беларускай арганізацыі ўгорадзе (Гуртка беларускай моладзі) без удзела сясцёр Салянак, пры тым, што старэйшая з іх Ганна з’яўлялася «правай рукою» заснавальніка гуртка кс. Францішка Грынкевіча9. Гэткія знакавыя постаці, як Тэкля Станішэўская, Паўліна Мядзёлка, Вера Маслоўская, Надзея Ламашэвіч аб’яднаў пакутлівы лёс быць першымі10.
    Як кожная сістэма, гарадзенскі беларускі асяродак меў свае «функцыі ўваходу і выхаду».
    Пра метамарфозы, якія звычайна адбываліся з вясковаю моладдзю, калі тая перабіралася настала угорад, пісала на сваіх старонках яшчэ «Наша Ніва»:
    «...Зразу пападаючы між чужых, вясковы хлопец чы дзяўчына спярша чураюцца іх, але пазней, чуючы насмешкі над роднай мовай іўсім тым, што ў хаце бацькі вучылі любіць і шанаваць, памалу самі навучаюцца сьмеяцца і пагарджаць гэтым, саромяюцца матчынай гутаркі, пераймаюць чужую і разрываюць тую жывую звязь, якая злучае чалавека з мейсцам, дзе радзіўся, і з людзьмі, с каторымі праводзіў першыя гады жыцця...»'1
    Магчыма, менавіта таму на першых парах нараджэнне нацыянальнай свядомасці насіла характар індывідуальны і датычыла не карэнных жыхароў горада, а амаль выключна выхадцаў з вясковага асяроддзя.
    «Аднаго разу, як быў яў Горадні, пісаў аб сваім дзяцінстве ў аўтабіяграфіі Д. Аніська, праходзячы па Саборнай вуліцы, спасцярог у вакне польскай кнігарні «Беларускую дудку». Зразумела, што адразу яе купіў. I гэта была першая кніжка беларуская! Прамова да гэтай кніжкі вельмі мяне парушыла і ўмацавала ў перакананні, што я беларус»12.
    Тагачасны беларускі прэм’ер-міністр Антон Луцкевіч здолеў ацаніць іх працу, напісаўшы ў сваім дзённіку: «Малая іх жменька, але [яны] смела выступілі ад імя беларусаў...»13
    Сітуацыя прынцыпова змянілася, калі дзякуючы палітычнай кан’юнктуры пад «беларускай» шыльдай пачаў дзейнічаць шэраг арганізацый і ўстаноў, якія часам мелі вельмі прагматычнае разуменне ўласнай «беларускасці». Гэтак у лістападзе 1918 г. «Гарадзенская руская ўправа» стала называцца «Беларускай управай». Адпаведна яе сябры з ліку старой расійскай эліты, аўтаматычна трапілі ў лік «беларускіх дзеячаў»14.
    Падобнай палітычнай мімікрыі спрыялі агульная слабасць беларускага руху, празрыстая форма рэкрутацыі новых дзеячаў і адсутнасць нацыя-
    нальнай традыцыі ўразуменні самой беларускасці. Дарэчы, тады ж уканцы 1918 г. А. Смоліч і брат з сястрой Аляксюкі спрабавалі арганізаваць угорадзе першы беларускі мітынг, але вялікага водгуку сярод мясцовага насельніцтва ён не знайшоў15. У выніку гарадзенскім беларусам прыходзілася адначасова будзіць нацыянальную свядомасць у шырокіх масах і адстойваць нацыянальны змест самога тэрміну «Беларусь».
    «Прачніцеся, браты сяпяне! заклікала набраная кірыліцай і лацінкай адозва Беларускага нацыянальнага камітэта. ...Гляньце навокал! Усе народы ўзяліся за свае справы. Нельга чакаць і нам..,»16 Вызначальную ролю ў развіцці нацыянальнага руху ў горадзе адыграў той факт, што падчас польска-савецкай вайны 1919 1920 гг. тут кожны раз, калі на Беларусі мянялася ўлада, канцэнтраваліся значныя нацыянальныя сілы. Гародня post factum,атрымала ганаровае званне «другой сталіцы БНР». Сярод першарадных асобаў, што апынуліся ў канцы 1918 на пачатку 1919 г. у горадзе, варта ўзгадаць А. Луцкевіча, Я. Варонку, А. Смоліча, Л. Зайца, В. Захарку, А. Цвікевіча, К. Цярэшчанку, П. Крэчэўскага, К. Езавітава, Р. Скірмунта, П. Алексюка, Т. Грыба, П. Мядзёлку ды інш. К. Цярэшчанка пазней шчыра прызнаваўся: «...3 сумнымі думкамі я прыехаў у Горадню...»17
    «Дзень цяжкі, сумны. Чытаему дзённіку А. Луцкевіча ў запісу за 5 студзеня 1919 г. Здаецца, у жыцці не меў горшага. А гэта толькі прадвеснік эмігранцкага жыцця. Усё, чым чалавек жыў, засталося недзе далёка, далёка. А ў будучыню веры няма, няма сіл верыць у штоколечы. Часы барацьбы за ідэалы мінуліся...»™
    Лепш за ўсё атмасферу «апошняга прытулку», якім стаў горад для большасці беларускіх дзеячаў, перадае верш Макара Краўцова «Паварот да Гародна», які заканчваўся наступнымі радкамі:
    Вітай-жа Горадзень, дзяціну Тваіх муроў, тваей ральлі.
    Хоць ты прытулішчам будзь сыну Выгнанцу роднае зямлі!19
    Пазней Гародня выконвала ролю «прытулішча выгнанцаў» яшчэ прынамсі двойчы. Спачатку ўліпені 1920 г. падчас савецкага наступлення, калі кола мясцовых беларусаў папоўнілі ўцекачы з Менску сям’я Смолічаў, С. Рак-Міхайлоўскі, Р. Зямкевіч, бацька ды сын Адамовічы. Другі раз падобнае адбылося ўвосень таго ж года, калі фронт рухаўся ўжо ў адваротным накірунку на ўсход. Тады ў Гародні спыняецца цэлы шэраг беларускіх дзеячаў: В. Іваноўскі, Б. Тарашкевіч, К. Цярэшчанка, А. Борык, Т. Данілюк ды інш.20
    Працэс «выхаду», г. зн. адыходу ад удзелу ў мясцовым нацыянальным руху праяўляўся ў некалькіх варыянтах. У першую чаргу, гэта выезд з го-
    рада на вучобу, у пошуку працы ці па палітычных прычынах. Так, значная частка сяброў Гуртка беларускай моладзі пасля заканчэння гімназіі апынулася ў Пецярбурзе, Маскве, Варшаве, і ў Гародню яны ўжо не вярнуліся. У 1919 1920 гг. праўленне Гарадзенскай Беларускай губернскай управы, ратуючыся ад арыштаў, амаль у поўным складзе апынулася ў Літве. Праз тую ж Літву ў савецкую Беларусь на працягу 1920-х гг. перабраліся ўдзельнікі антыпольскага падполля. Іншымі накірункамі былі Варшава, Вільня, Беласток, Брэст і нават Баранавічы, куды ў канцы 1925 г. з Гародні перабраўся дзеяч паланафільскага накірунку Я. Міткевіч.
    Часцяком адыход ад актыўнай грамадскай працы на карысць нацыянальнай ідэі быў выкліканы пераасэнсаваннем ўласных поглядаў. А. Луцкевіч усваім Дзённіку (студзень 1919 г.) уякасці прыкладу такой трансфармацыі згадаў пачынальніка беларускага руху ў горадзе ксяндза Ф. Грынкевіча, які у час нямецкай акупацыі нібыта ўвесь свой арганізацыйны талент прысвяціў развіццю польскай адукацыі21. «Ксёндз Грынкевіч, пісаў ён, сапраўдным палякам стаўся і ўсю злосць сваю да беларусаў тлумачыць тым, што яны сацыялісты»22. Варта дадаць, што гэтая ацэнка не выглядае бясспрэчнай, бо, як будзе адзначана ніжэй, польская паліцыя нават у 30-я гг. падазравала ксяндза ў беларускай дзейнасці.
    Больш характэрным падаецца прыклад Антона Борыка, сябра клубу «Беларуская хатка» і кандыдата на выбарах у гарадзенскую Гарадскую раду ад «Беларускага сацыялістычнага блока». Калі высветлілася, што А. Борык меў беларускі і расейскі пашпарты, палітык заявіў, што не лічыць сябе ні беларускім, ні расейскім грамадзянінам...23
    Часамі адмова ад беларускасці насіла публічны характар, як у выпадку Баляслава Квяцінскага. У Гародні ён з’явіўся ўлютым 1919 г. уякасці кіраўніка мясцовай беларускай асветы24. Між іншым падчас урачыстасці 25 сакавіка ў беларускім клубе Б. Квяцінскі выступіў з патрыятычнай прамовай, у якой заявіў: «Сягоння вітаем дзень адраджэння нашай дарагой, змучанай доўгай няволяй Бацькаўшчыны. ...Мы не маем зброі, ды што зброя без духа, без нацыянальнай свядомасці гэта цела без душы...»25
    Аднак, ужо летам таго ж года Б. Квяцінскі быў завербаваны польскімі ўладамі. У канцы ліпеня 1919 г. у мясцовай польскай газеце «Echo» ён апублікаваў заяву аб сваім выхадзе з падначаленых яму беларускіх устаноў, што, па сутнасці, азначала адмову ад дэклараванай яшчэ нядаўна беларускасці26.
    Адмова ад актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці амаль заўсёды мела вельмі празаічнае абгрунтаванне. Праўда, ёсць у гарадзенскіх беларусаў і свой мартыралог тых, што паклалі жыццё на алтар Бацькаўшчыны, служачы ідэі нацыянальнага адраджэння. Сярод іх першыя беларускія настаўнікі ўГародні Тэкля Станішэўская і Аляксандр Грыкоўскі, загадчыца Бе-