Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Відавочна, што Горадня, прадстаўленая на старонках «Нашай Нівы» першых пяці гадоў яе гісторыі, не вылучалася ні дэмакратычнай пазіцыяй думскіх выбаршчыкаў, ні асаблівымі поспехамі ў развіцці беларускай культуры. Апошняя толькі пашыралася ў гарадской прасторы. У пэўным сэнсе нашаніўскі вобраз Горадні 19061910 гг. гэта вобраз амаль тыповага гораду гэтак званага «Северо-Западного края».
Як жа асвятлялася жыццё горада карэспандэнтамі «Нашай Нівы» ў наступныя пяць гадоў? Ці адбыліся нейкія змены ў нашаніўскім вобразе Горадні і гарадзенцаў? I ці магчыма на падставе газетных матэрыялаў казаць пра пэўныя змены гарадзенскага жыцця?
Адразу трэба адзначыць, што амаль уся нашаніўская інфармацыя пра культурнае жыццё Горадні ў 1911 — 1915 гг. абмяжоўвалася беларускімі культурніцкімі падзеямі. Найбольш поўна асвятлялася дзейнасць Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі, якім да 1912 г. кіраваў ксёндз Францішак Грынкевіч. Пры гэтым важна адзначыць, што «Наша Ніва» ніразу не згадвала пра існаванне самога гуртка. Гаворка ішла пра беларускія культурныя падзеі ў Горадні, якія арганізоўваліся мясцовай моладдзю. Нагадаю, што ўжо ў 1910 г. «Наша Ніва» ўпершыню паведаміла пра беларускую вечарыну ў Горадні, якую зладзіў гэты гурток1. Тады ж усталяваліся пэўныя кантакты паміж рэдакцыяй газеты і беларускай моладдзю горада. На чар-
говую беларускую вечарыну, якая адбылася ўсярэдзіне лютага 1911 г„ сябры гуртка запрасілі «нашаніўцаў». Як сведчаць успаміны бібліятэкаркі гуртка Людвікі Сівіцкай (Зоські Верасў уГорадню прыехаў Іван Луцкевіч2. Відавочна, што ён і быў аўтарам адпаведнай нататкі, апублікаванай у № 8 (ад 24 лютага) і падпісанай псеўданімам «Нашанівец».
I. Луцкевіч прайшоўся вуліцамі старога горада і падзяліўся з чытачамі сваім уражаннем:
«Горад наш ляжыць над Нёманам. Сваімі старымі будоўлямі, касьцёламі, палацам Тызенгаўзоў, старымі дамамі ён паказывае, што калісь людзі дбалі аб яго красе. Мешаніна дереўляных і каменных будоўлі, распалажэньне гораду дае маляўнічы і сімпатычны выгляд Гродні. Люба перейсціся сёред гэтых будоўлі: відаць, што тандэт і вульгарызацыя не зачапіла даўняго хараства. Жыцьцёў Гродні плыве на палавіну патрыярхальна. Шчыра прывітаюць брата! Німа тэй гарачкі вялікіх гарадоў. Такая атмосфера наводзіць на чалавека паважныя думкі, падбівае разглядацца ў мінулых часах. Гурпгкі маладых пачынаюць займацца літэратурай, навукай, а пазнаўшы яе, ня дзіва, што сэрцы іх гарачыя сільней забьюцца, а сымпатіі пакіруюцца да ўласнаго беларускаго народу»3.
Тут варта звярнуць увагу на выраз «горад наш...» Для «Нашай Нівы» 1911 1915 гг. гэты выраз не быў выпадковым.
Цікава, што Іван Луцкевіч апісваў вечарыну, распавядаючы пра нейкія «імяніны», на якія быццам бы быў запрошаны. Паводле яго карэспандэнцыі, «імяніны» пачаліся з рэферату «Адгалосак душы беларускага народу ў яго песьнях, казках і паданнях», з якім выступіў гімназіст Юзва. На самой справе, як сведчаць успаміны Л. Сівіцкай, гэты рэферат чытаў старшыня гуртка Адам Бычкоўскі4. Потым спявалі беларускія песні, а напрыканцы адбылася пастаноўка аднаактавай п’есы Каруся Каганца «Модны шляхцюк». Гэты вадэвіль, які быў выдадзены асобнай кніжачкай уПецярбургу ў 1910 г., карыстаўся ўтой час вялікай папулярнасцю сярод прыхільнікаў беларускага тэатру.
«Нашанівец» быў вельмі задаволены вечарынай:
«Я дзіваваўся, гледзячы на артыстоў, як яны умелі падглядзець, падсьцерагчы характар вясковых сватаньнёў, умелі ўстроіць усё так, як яно папраўдзі бывае ў хаце беларускай. [...] Добра сыгралі ўсе, і відаць, што аддаюцца справе з цэлым агнём маладых сваіх дум. Казалі вершы беларускія чыстым выгаварам нашай мовы; відаць было, што горад і школа не здалелі мовы роднай скалечыць, маленькая дзяўчынка ў народнай опратцы сказала верш Сівіцкай «Што я люблю», гаварыла з такім зразуменьнем, што ўлівала веру, што гэтыя маладыя сілы Беларусі патрапяць так гарача, так ідэальна
пакахаць «і край, і лес, і ноч, і дзень, і свой народ іўсіх людзей», што яны не паўстыдаюцца імені беларус. [...] Выходзячы позна з імянін я вынес адтуль з сабой думку, што часу не змарнаваў, і не маркоціўся, а напроціў ўздыхнуў атмасферай здаровай, чагось навучыўся. Вынасіў падзякаваньне за прыемный вечар і веру, што гродзенская беларуская моладзь родную справу пасуне ўперад».
Пэўныя недакладнасці ў інфармацыі I. Луцкевіча не былі выпадковымі. Цалкам верагодна, што «Нашанівец» імкнуўся схаваць інфармацыю, якая магла б аказацца небяспечнай для сяброў гарадзенскага гуртка.
Дарэчы, Людвіка Сівіцкая ва ўспамінах адзначыла, што на наступны дзень гэтую вечарыну гурткоўцы паўтарылі ўжо для вучнёўскай моладзі, а праз некалькі дзён зладзілі яе таксама для сялянаў вёсак Беляны, Хварасцяны і Стрэльчыкі Сакольскага пав.5
Пра Гарадзенскі гурток беларускай моладзі «Наша Ніва» пісала і пазней. I зноў не згадваючы пра гурток, не называючы імёнаў і прозвішчаў. У траўні 1911 г. за подпісам К. К-шко ў «Нашай Ніве» з’явілася інфармацыя пра маёўку гарадзенскай беларускай моладзі, на якой гучалі беларускія песні, дэкламаваліся вершы як ужо вядомых беларускіх паэтаў («песьняроў»), так і ўдзельнікаў маёўкі: «Гулялі без прынукі і нуды, як толькі можэ гуляць моладзь, якая бачыць перад сабой далёкую 1 цяжкую дарогу». Аўтар нататкі (ім быў хутчэй за ўсё сябра гуртка Казімір Калышка) зазначыў, што маёўка ладзілася з нагоды ад’езду «старэйшага таварыша», які «агню і дыхту паддаваў, дзе толькі з’явіўся»6. I сапраўды, на гэтай маёўцы гурток развітваўся з адным з яго арганізатараў і першым старшынём Адамам Бычкоўскім, які скончыў гімназію і пакідаў Горадню7.
Як ужо адзначалася, нашаніўская інфармацыя пра дзейнасць гуртка была вельмі няпоўнай. Відавочна, што карэспандэнты свядома не згадвалі гурток, не называлі або змянялі прозвішчы гурткоўцаў, вечарыны называлі «імянінамі» і г. д. Ідэнтыфікаваць гурткоўцаў дазваляюць толькі згаданыя ўспаміны Л. Сівіцкай.
Умовы дзейнасці гуртка ў Горадні, сапраўды, былі даволі няпростымі. На пачатку 1912 г. ксёндз Грынкевіч пакінуў кіраўніцтва гуртком і адышоў ад беларускіх справаў. Л. Сівіцкая галоўнай прычынай лічыла ціск вышэйшых духоўных уладаў. Аказваўся ціск 1 на гімназічную моладзь. Некаторыя выкладчыкі гімназіі пагражалі гурткоўцам зніжэннем адзнакі за паводзіны ды інш.8
Тым не менш дзейнасць працягвалася. Перад новым 1913 г. гурткоўцы зладзілі ялінку для дзяцей у в. Серуцёўка Сакольскага пав. «Наша Ніва» паведаміла пра гэта ўжо на пачатку 1913 г. Аўтар нататкі «Беларуская вечарына наездам» (магчыма, крыптонімам Ф. Л. падпісаўся сябра гуртка Ф. Лабенец) ізноў жа не называў ні вёскі, ні прозвішчаў арганізатараў
і ўдзельнікаў свята. Ён нават сцвярджаў, што ў вёсцы ніхто не ведаў пра прыезд гасцей, што вяскоўцы спачатку не жадалі размаўляць з гасцямі пабеларуску і загаварылі на роднай мове, калі пачулі, што госці размаўляюць на ёй паміж сабой. Апісанне гэтага беларускага свята добра перадае тую атмасферу, у якой адбывалася беларускае нацыянальна-культурнае Адраджэнне на Гарадзеншчыне:
«У гэтай вёсцы ніхто ня толькі што не бачыў, але нават і ня чулі аб беларускім друкаваным слове і вельмі дзівіліся ўгледзіўшы «Н. Н. », беларускі календар і др. Але прыняпі іх бяз сьмеху і зьдзеку, як гэта часам бывае праз цемнату ў другіх мейсцах. А пачуўшы колькі вершоў і апаведаньнёў, пачалі прасіць, каб ім даць пачытаць; раздалі ім колькі календароў і др. кніжак»9.
Дарэчы, з іншых падзеяў культурнага жыцця Горадні і Гарадзеншчыны 1911 1915 гг. «Наша Ніва» згадала толькі пра гадавіну смерці Элізы Ажэшкі10 і адкрыццё музея пры гарадскім Педагагічным таварыстве (1913)11. Таксама «Наша Ніва» адрэагавала на смерць гарадзенскага педагога і гісторыка, аўтара гістарычнай працы «Гродненская стармна» Яўстафія Арлоўскага (1913). Аўтар паведамлення, які выкарыстаў крыптонім А. 3. (верагодна, гімназіст і тагачасны старшыня Гарадзенскагагуртка беларускай моладзі Адольф Зянюк) пісаў, што «сваёй сумленнай і доўгалетняй службай ён [Я. Арлоўскі A. С. ] зьеднаў сабе агульную сімпатыю і за труной яго ішло шмат моладзі і жыхароў». Ён жа прывёў вучнёўскую характарыстыку Я. Арлоўскага: «Чалавек прастаты, дабра і праўды»12.
Няпросты стан беларускага Адраджэння на Гарадзеншчыне адлюстраваўся ў падарожных нататках Вацлава Ластоўскага («3 падарожжа па Гродзеншчыне»13). Ён наведаўтыя часткі рэгіёну, дзе «жыве беларускі народ суцэльнай грамадой». Власт (такі подпіс фігураваў пад тэкстам) адзначыў чысціню беларускай мовы «беларусоў-гродзенчукоў» і звярнуў увагу на раскол, які адбыўся сярод мясцовай інтэлігенцыі. Апошняя падзялілася на «польскі» і «расейскі» лагеры, ваюючыя паміж сабой за «душу беларуса»: «Тутэйшыя палякі лічаць за «сваіх» беларусоў-каталікоў; праваслаўныя расейцы «сваімі» лічаць праваслаўны люд». Пры гэтым, як заўважыў аўтар, ні адныя, ні другія «ня хочуць бачыць і ведаць, што беларус можэ вытварыць сваю ўласную культуру, пачаць жыць сваім асобным жыцьцём». В. Ластоўскі заўважыў, што «людзей, каторыя бы адносіліся справядліва да адраджэньня беларускаго народу, тут, у Гродзеншчыне мне прыходзілася спатыкаць менш, чым у іншых мейсцах». Ён прывёў прыклады абурэння кніжных ган дляроў, якое выклікала ў іх адно толькі пытанне пра беларускія кнігі. Адразу пачыналіся маналогі пра «беларускую інтрыгу», накіраваную ці то супраць палякаў, ці то супраць расейцаў, што залежала ад канфесійнай прыналежнасці гандляра. Адной з галоўных прычынаў такога становішча,
на думку дзеяча Адраджэння, была пазіцыя як мясцовай «інтэлігенцыі», так і гарадзенскага праваслаўнага і каталіцкага духавенства, адмаўляючага існаванню беларусаў.
Артыкул В. Ластоўскага аказаўся амаль адзіным тэкстам «Нашай Нівы» разглядаемага перыяду, у якім на даволі высокім аналітычным узроўні апісаліся праблемы «беларускай Гарадзеншчыны».
Асаблівай увагі заслугоўваюць гарадзенскія карэспандэнты «Нашай Нівы». Відавочна, што сярод іх значна павялічылася колькасць людзей, якіх хваляваў лёс беларускай культуры, абурала пасіўнасць тутэйшага насельніцтва і мясцовай інтэлігенцыі. Дарэчы, якраз гарадзенскія карэспандэнты адгукнуліся на ліст Мікіты Абрамчыка «Як ня стыдна?» Беларускі аўтар, які стала жыў углыбіні Расеі, летам 1911 г. падзяліўся сумнымі ўражаннямі ад прыезду ўроднае беларускае мястэчка. Абурэнне М. Абрамчыка выклікалі паводзіны местачковай адукаванай эліты («інтэлігенцыі»): «...Інтэлігенты думаюць аб сабе; народныя вучыцелі, бяз мала ня ўсе толькі пьянствуюць, праводзяць ночы за картамі і з высока глядзяць на мужыкоў, с каторых самі выйшлі»14.