Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Дзеля таго, каб святары Гарадзенскай епархіі маглі азнаёміцца з меркаваннямі пра Маніфест сваіх калегаў з іншых епархій, у «Гродненскмх епархнальных ведомостях» у 1905 г. публікаваліся перадрукі з іншых царкоўных выданняў: «Что делать духовенству?» М. Васільева з «Тамбовскнх епархяальных ведомостей» (№35), «Народное представмтельство» м «Русскме людн у Царя» з «Почаевского лмстка» (№35), «К вопросу об мзбраніш свяіценнослужнтелей» з «Калужскмх епархмальных ведомостей» (№43).
На старонках гарадзенскага епархіяльнага выдання адлюстроўваліся не толькі меркаванні святароў наконт разнастайных сацыяльна-палітычных падзей, але і іхняе жыццё, побыт і праблемы. Так, мясцовых прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства хвалявала пытанне наладжвання брацкай узаемадапамогі. Так, у № 25 за 1904 г. была апублікавана прапанова айца I. Главінскага дапамагаць святарам пацярпелых ад пажару цэркваў31. Гэтая тэма развівалася і пазней (у № 34, 36, 38 за 1904 г.). Спробе вырашыць праблему былі прысвечаны і публікацыі «Несколько слов о взаммопомоіцм между сельскнм духовенством»32, «К вопросу о пастырском едяненмн м взаммообіценнм»33. Надзённым было пытанне пра становішча святароў сталага ўзросту34, пра што сведчыць наяўнасць перадрукаў з іншых царкоўных выданняў («К вопросу о положешш престарелых свяіценннков» з «Руководства для сельскмх пастырей»35).
Даволі шмат разважалі карэспандэнты часопіса пра стан сучаснага духавенства, пра маральныя прынцыпы святароў, іх адносіны з паствай, узровень адукацыі і г. д. Так, старэйшае і маладзейшае пакаленні святароў параўноўваў аўтар артыкулу «Средм духовенства»36. А святар М. Раманоўскі апублікаваў свае «Несколько замечанмй о внешностм свяіценнослужмтелей»37. Гэтыя ж пытанні цікавілі і святароў з іншых епархій. У гарадзенскім выданні публікаваліся іх артыкулы: «Практмческмй совет
по адресу кандядатов свяіценства» («Руководство для сельского пастыря», 1905, № 12), «Публмцмсты одуховенстве» («Пермскле епархмальные ведомостм», 1905, № 29), «Голос заболевшей душм» («Пензенскне епархмальные ведомостн», 1905, № 37). Стаўленне духавенства да сучасных падзей і сітуацыі ў краіне аналізавалася ў артыкулах «Духовенство молчмт»38, «Пастырь церквм средл современных событлй» (перадрук з «Полтавсклх епархмальных ведомостей», 1905, № 33-34).
Акрамя таго, на старонках гарадзенскіх ведамасцей з’яўляліся публікацыі, датычныя побытавых праблем і пытанняў: «Церковная земля как нсточнлк содержанмя для духовенства» (1904, №25), «О церковном внне» (1904, № 41) і інш. Святары абменьваліся практыкай вырашэння розных праблем, што ўзнікалі ўпрыходах: «І4з пастырской практлкм.» (1905, № 10), «Бмблля л пастырская практмка» (1905, № 12). Маглі яны знайсці тут іабвесткі аб разнастайных курсах (па садаводстве і пчалярстве, курсах царкоўных спеваў).
Пра ўдзел святароў у культурным жыцці гораду мы можам меркаваць дзякуючы апублікаваным падрабязным апісанням калядных святаў, што ладзіліся ў брацкай жаночай нядзельнай школе і для навучэнцаў брацкіх царкоўна-прыходскіх школ імя графа М. М. Мураўёва39, апісанням духоўных канцэртаў Архіерэйскага хору іхору Кафедральнага сабора ў «народным доме» ў Гародні40.
На старонках часопіса публікаваліся духоўныя фельетоны (рубрыкі «В часы досуга», «Отголоскл деревенской мысля», «Мямоходом»), вершы («К нсповедм», «На берегах Немана», «Полночная молмтва», «Во дня Велякого поста», «Темныя тучя», «Заіцятннкам Порт-Артура», «Подвяг адмярала Рожественского»), апавяданні («Благословеняе я проклятяе», «Серафямова звезда»), Творы мастацкай літаратуры даволі часта публікаваліся без пазначэння аўтара. Часам можна было сустрэць і бібліяграфічныя матэрыялы (напрыклад, «Обіцмй обзор лмтературы по вопросу о рямскокатолячестве» у № 39 за 1905 г.)
З’яўляліся ў «Гродненскмх епархяальных ведомостях» біяграфіі рэлігійных дзеячаў (у тым ліку ў выглядзе некралогаў і прамоваў падчас пахавання): «Памятя протояерея Гродненского кафедрального собора Грягормя Лукяча Кудряцкого»41, «Попечятель церковных школ Сокольского уезда Гродненской губерняя Андрей Андреевяч Яіценко»42, слова пра святара Іаана Катовіча43, развітальнае слова да сакратара Літоўскай духоўнай кансісторыі Ф. К. Смірнова44.
На старонках часопісу асвячаліся і важныя юбілейныя даты: так, адзін з артыкулаў у№ 51-52 за 1903 г. быў прысвечаны 35-годдзю служэння епіскапа Гарадзенскага і Брэсцкага Ніканора, нататка у № 12 за 1905 г. «Чествованме о. протояерея Ноанна Корчянского» агляду дзейнасці епар-
хіяльнага назіральніка царкоўна-прыходскіх школ, артыкул у № 48 за 1905 г. святкаванню праваслаўнай грамадскасцю Гародні 40-годдзя дзяржаўнай службы старшыні Сафійскага брацтва, кіраўніка Кантрольнай палатай дзейснага стацкага дарадцы М. К. Стаяноўскага.
Акрамя таго, у гарадзенскім выданні публікаваліся гістарычныя даследаванні протаіерэя М. Дзікоўскага, выходзілі публікацыі мясцовага гісторыка і краязнаўцы Я. Арлоўскага45, протаіерэя I. Карчынскага46, протаіерэяП. Пятроўскага47,!. Раманоўскага.Д. Мілюціна.М. Шалуцінскага ды інш. Размяшчаліся ў часопісе і этнаграфічныя матэрыялы С. Карскага, прысвечаныяапісаннюнародныхзвычаяўі абрадаўмясцоваганасельніцтва: у № 18 за 1904 г. была змешчана яго праца «Юрьев день убелорусов», аў № 41-42 за 1905 г. артыкул «Покров у белоруссов».
Такім чынам, відавочна, што размешчаная ў епархіяльных ведамасцях інфармацыя ў большай ступені мела спецыфічны характар і была разлічана амаль выключна на абмежаваныя колы чытачоў, што не спрыяла іх папулярнасці. Да таго ж, з прычыны панавання за савецкім часам атэістычнай дактрыны рэлігійныя выданні адносна нядаўна сталі аб’ктам даследавання і зацікаўленасці не толькі асобаў духоўнага чыну, але і навукоўцаў. Спадзяюся, зробленым мною аналізам зместу «Гродненскмх епархмальных ведомостей» за 1901 1905 гг. я здолела паказаць, што гэты часопіс сапраўды з’яўляецца каштоўнай факталагічнай крыніцай для сучасных гісторыкаў, у тым ліку для даследчыкаў гісторыі Гародні.
Дарэчы, епархіяльныя ведамасці, што выходзілі на беларускіх землях (у тым ліку і гарадзенскія), складаюць значную частку калекцыі дарэвалюцыйнай перыёдыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей НББ). 3 2008 г. у НББ у межах праекта «Электронная бібліятэка «Памяць Беларусі» ажыццяўляецца фарміраванне калекцыі «Перыядычны друк БеларусідругойпаловыХУІІІ ст. 1917 г.»,галоўнаймэтайякойз’яўляецца пашырэнне і палягчэнне доступу навукоўцаў да беларускіх перыядычных выданняў, апублікаваных з 1776 да 1917 гг. Трэба адзначыць, што на сённяшні дзень праца па стварэнні электронных копій «Гродненскмх епархмальных ведомостей» ужо завершана і ў межах НББ арганізаваны доступ да іх карыстальнікаў.
1 Шммолнн В. 14. Духовные ценностн православмя в культуре белорусского народа: сястемный аналнз белорусскпх епархяальных ведомостей второй половнны XIX начала XX в. Мннск. 2008.
2 Чнстяков П. Гродненскме епархмальные ведомостн. Православная энцмклопедпя. Москва, 2006. Т. 13. С. 166-167.
3 Гродненскме епархмальные ведомостм. 1904. № 1-2.
4 Там же.
5 Обозренне Епархлн в 1904 г. (1904. № 19,27); Обозренне церквей [Гродненского уезда] Преосвяіценным Нлканором в августе 1904 г. (1904. № 37); Обозренне Епархнм в сентябре н октябре 1904 г. (1904. № 44); Обозренле Епархмл Ннканором в феврале 1905 г. (1905. № 8); Обозренне Епархлн Няканором в марте 1905 г. (1905. № 15); Обозренле Епархмн Нлканором в октябре 1905 г. (1905. № 44)
6 Деятельность Преосвяіценного Ннканора, епнскопа Гродненского н Брестского, в 1904 г. II Гродненскне епархнальные ведомостм. 1905. № 1-2.
7 Гродненскме епархнальные ведомостн. 1902. № 8-15.
8 Там же. 1905. № 32.
9 К увековеченлю столетмя Гродненской губершш Ц Гродненскле епархлалызые ведомостл. 1902. №6.
10 Гродненскле епархмальные ведомостн. 1904. №49; 1905. №30.
11 Там же. 1904. № 6.
12 Там же. 1904. № 15.
13 Там же. 1904. № 25.
14 Тамже.
15 Там же. 1904. № 47.
16 Там же. 1904. № 48.
17 Тамже. 1905. №20-21.
18 Тамже. 1904. №30-31.
19 Там же. 1904. № 48.
20 Тамже.
21 Там же. 1904. № 49.
22 В пользу семейств доблестных заіцлтннков Порт-Артура П Гродненскле епархмальные ведомостн. 1905. № 3,7,9.
23 Гродненскле епархнальные ведомостл. 1905. № 5.
24 Тамже. 1905. № 15.
25 Там же. 1905. № 18.
26 Там же. 1904. № 34. (перадрук з выдання «Вера н церковь»)
27 Там же. 1905. № 30.
28 Думы после войны II Гродненскне епархлальные ведомостн. 1905. № 40.
29 Яноўская В. Дзяржаўна-канфесійныя адносіны ў Расійскай імперыі на пачатку XX ст.: гістарыяграфія праблемы. Беларусь: государство, релнгмя, обіцество. Ммнск, 2008. С. 99-102.
30 Гродненскне епархлальные ведомостм. 1905. № 15.
31 Главпнскнй 14. Доброе начннанме II Гродненскне епархлальные ведомостл. 1904. № 25.
32 Гродненскле епархнальные ведомостм. 1905. №24-25.
33 Там же. 1905. № 38.
34 Братское предложенле... свяіценнпка Флора Сосновского православному духовенству Северо-Западного края // Гродненскле епархнальные ведомостн. 1905. № 18.
35 Гродненскне епархлальные ведомостп. 1905. № 41-42.
36 Там же. 1905. № 11.
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
Там же. 1905. № 40.
Тамже. 1905. № 16-17.
Там же. 1901. № 1, 2; 1902. № 3,4.
Там же. 1902. № 14.
Там же. 1903. № 46.
Там же. 1905. № 28.
Там же. 1905. № 30.
Там же. 1905. № 33-34.
Орловскнй Е. Судьбы православня в связм с нстормей латннства м унмм в Гродненской губернмн в XIX столетмн (1794-1900 гг.) Н Гродненскне епархмальные ведомостм. 1901. №1,2; Гродненскме православные церквм в 16 в. Гродненскмеепархмальныеведомоста. 1904. № 16.
Корчмнскмй 14. Очерк мстормй церковно-школьного дела в Гродненской губернмй в XIX столетмм // Гродненскне епархнальные ведомостм. 1903. № 32-35.
О последнмх годах уннн в Гродненской губернмм П Гродненскне епархнальные ведомостм. 1905. № 32.
Аляксэнар Смалянчук, доктар гістарычных навук (Гродна)
Горадня і гарадзенцы 1911 1915 гг. на старонках «Нашай Нівы»
Горадня і гарадзенцы даволі часта фігуравалі на старонках галоўнай газеты беларускага Адраджэння пачатку XX ст. У 1906 1910 гг. карэспандэнты «Нашай Нівы» стварылі панарамную карціну штодзённага жыцця гораду. Дзякуючы з большага іранічна-саркастычным замалёўкам Паўла Алексюка і сур’ёзным разважанням невядомага нам «Nemo», чытачы маглі даведацца пра стан адукацыі і медыцыны, узровень матэрыяльнага дабрабыту гараджанаў, іх побытавыя клопаты, пра крымінальныя здарэнні і падзеі рэвалюцыйнага руху ды інш. Шмат увагі ўдзялялася палітычным падзеям, сярод якіх дамінавалі выбары ўДзяржаўныя Думы I III склікання, і першым праявам беларускага культурнага жыцця. Пры гэтым неаднаразова прыгадваліся расейцы, палякі і літоўцы, якія жылі ў горадзе, і мелі ўласнае культурнае жыццё.