Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
мілаваць ворагаў? Як-жэ мілаваць тых, каторыя прыходзяць, каб забіваць і валадзець намі? Пыталіся свежанаверненыя старцы народу ў духоўнікаў.
I... прыходзіў час, запіраліся вярэі замкавыя, а духоўнікі ў злататканых шатах іменем Распятаго благаслаўлялі і пасьвячалі сьвячонай вадой тапары і дзіды, стрэлы і лукі...
А пасьля: «.. .малацілі чэрапы гартаванымі мечамі, на ток жываты клалі, веялі душу ад цела».
У летапісах Горадня першы раз упамінаецца году Божага нараджэння 1167; гаворыцца там аб гэтай мясьціне, як аб сялібе ўдзельнаго князя Усевалода Расціслававага сына, які ўсвой чарод меў двох вядомых нам сыноў: Барыса і Глеба. Мабыць гэтыя сыны Ўсеваладавы пабудавалі адну са старэйшых сьвятынь у Беларусі, як цяпер завуць Каложскую цэркву, вельмі цікавы помнік старой старасьветчыны.
Слова «каложа» нетутэйшае, прыйшлояноў Гораднюзачасоўслаўнаго Беларуска-Літоўскага князя Вітоўта, пасьля таго, як ён напаўшы на Пскоў, зваяваўяго і 11 тысяч жыхароў пскоўскіх найболей са слабады «Каложы», перасяліў у Бэрадню.
Пасьля, гаворуць летапісцы аб Горадні ў 1224 г.: гараднічане завяліся з крыжакамі і тыя, напаўшы на Горадню, спапялілі і замак і место, а над народам наздзекаваліся. Але кажуць: «адна бяда не бяда» і гараднічанам ня доўга трэ’ было ждаць другой бяды, бо ўдо ў 1241 г. на Горадню напалі татары. Ваевода татарскі Кайдан з вялікай моцай мангольскай агнём і мячом апустошыў зямлю...
Пасьля татараў прыйшла Літва і... запанавала над усёй старонкай. Як з вышэй выведзенага судзіць можна, дагэтуль гораднічане былі самі сабе гаспадарамі, а цяпер пачала гаспадарыць Літва.
Літоўскі князь Эрдзівіл на пажарышчы даўнаго замку пабудаваў новы, сабраў жменю людзей і пачаў бараніцца ад крыжакоў і палякаў, кіеўскіх і галіцкіх князёў.
У 1259 галіцкія князі напалі на гораднічан.
У 1282 князь польскі Лешак Чорны пустошыў ваколіцы Горадні.
У 1284 крыжакі пад верхаводзтвам Конрада фон Тырберга зруйнавалі место і замак.
У 1288-1889 голад вялікі быў у гораднічанскай зямлі, і «маткі дзяцей сваіх елі», сьведчыць летапісец.
У 1391 вялікі магістар крыжацкі Мальборг дабыў Горадню.
Адным словам, аб гораднічанах можна сказаць за пяўцом аб палку Ігора, што «пад шэломамі гадаваліся, канцом дзіды ўскармліваліся» і лілі кроў, баронячы зямлі роднай.
Пасьля Літва-гасударство з’едналося з Польшчай. Кажуць, што тады гараднічане пачалі «лечыць раны». Можэ і лячылі, ды ня доўга. У 1655 г.
на Горадню наступіла вялікая моц маскоўскага князя і заваладзела і местам і замкам. Маскоўцаў змянілі Швэды, каторыя гаспадарылі чатыры гады. Швэдоў прагналі за морэ, але не шмат неяк лягчэй, мабыць жылося, бо с тых часоў, мабыць пайшла показка ў народзе, што тады настане доля, калі швэд у трэцьця прыйдзе па дзедаву шапку. Дзе і калі швэдоў дзед згубіў сваю шапку так такі я і не дапытаўся.
А тымчасам еднасць з Польшчай рабіла сваё: нашэ баярство ператваралося ў шляхту і... свой чужынцам лічыўся ў сваёй старонцы.
У палавіне XVII ст. Горадня сталася сэймовым горадам. Аўгуст III пабудаваў сэймовы будынак у Горадні. У гэтым гмаху быў сэнатарскі палац, краёвыя рады і каралеўскія канцэлярыі. У 1775 гаду ў Горадню быў пераведзены галоўны суд, так званы Трыбунал і грашавая камісія, ці бач нешта кшталтам міністэрства фінансоў. У гэтым часе падскарбі Вялікага Княз. Літоўскага Тызэнгаўз залажыў у Горадні ткацкія і другія фабрыкі, усяго каля 15, а такжэ ветэрынарную школу, мэдыцынскую, акушэрскую, хірургічную, а пры школах багатую бібліотэку і ешчэ багацейшы батанічны сад. Тызэнгаўз хацеў адкрыць у Горадні акадэмію навук і было да гэтаго ўсё ўжо прыгатавана, але не збылося дзеля пастаронных прычын.
А тым часам прыйшоў час раздзелу Польшчы і Горадня дасталася Расеі ў 1793 гаду, актам зацверджэным у Горадні на сэйме.
Цяпер Горадня гэта место губернскае, а пры тым як надпагранічнае умацаванае крэпасьцю і мае значэньне ў разыгрываючайся на нашых вачах вайне. Горадня ляжыць на правым берэзі Нёмана і па абодвых берагох Городнічанкі. Усяго жыхароў уГбрадні 41 896; праз Горадню праходзіць чыгунку Петроградзко-Варшаўская. Жыхары па націі дзеляцца на беларусоў, расейцоў, палякоў і жыдоў. Добрыя 8/10 цяперашніх горадзенскіх палякоў і расейцоў гэта апалячэныя і абрасеіўшыяся беларусы, каторыя, як зазвычай усякія перакінчыкі, у восем разоў большыя ворагі беларускаго адраджэньня за самых найпраўдзіўшых палякоў і расейцоў. На блізка палавіну жыхароў Гбрадні складаюцца жыды, каторые ад сьвята дома і дзеля фанабэрыі ў людзях гавораць парасейску і прыдаюць Гбраднірасейскі колер. Самжэ фундамэнт Гбрадні і аколіцы яго заселены беларусамі, як і тысячу гадоў таму назад.
Ю. В.
1 Наша Ніва. № 13 ад 25 марца 1910 г. Аўтарам карэспандэнцыі быў «Паўлюк» (Павел Аляксюк).
2 Сівіцкая Л. Горадзенскі гурток беларускай моладзі (1909-1914) Н Горад святога Губерта. Выпуск першы / пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Сейны, 2000. С. 91.
3 Цытаты падаюцца заваннем моўных і граматычных асаблівасцяў тэкстаў «Нашай Нівы».
4 Сівіцкая Л. Горадзенскі гурток беларускай моладзі... С. 91.
5 Сівіцкая Л. Горадзенскі гурток беларускай моладзі... С. 91-92.
6 Наша Ніва. № 18-19 ад 12 травня (мая) 1911 г.
7 Верагодна, што ён працягваў адукацыю на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэту. Прынамсі прозвішча Бычкоўскі фігуруе сярод заснавальнікаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў гэтага універсітэту (Сьвятагор Я. Беларускі студэнцкі кружок II Наша Ніва. № 31 ад 2 жніуня 1913 г.)
8 Сівіцкая Л. Горадзенскі гурток беларускай моладзі... С. 94.
9 Наша Ніва. № 3 ад 18 студня 1913 г.
10 Тамсама. № 18-19 ад 12 травня (мая) 1911 г. Аўтар публікацыі (крыптонім X) пісаў, што «грамадзянство добра яе помніць і помніцьймець, бо хаця яна і адыйшла ад нас целам, але дух яе жыве і жыцьіме».
11 Тамсама. № 48 ад 28 лістапада 1913 г.
12 Тамсама. № 50 ад сьнежня 1913 г.
13 Тамсама. № 32 ад 9 (22) жніуня (аугуста) 1912 г.
14 Тамсама. № 27 ад 7 ліпня 1911 г.
15 Наша Ніва. № 34 ад 25 (7) аугуста 1911 г.
16 Тамсама. № 35 ад 1 (14) сенцябра 1911 г.
17 Тамсама. № 21 ад 24 (6) мая 1912 г.
18 Тамсама. № 22 ад 31 (13) мая 1912 г.
19 Тамсама. № 27 ад 5 (18) ліпня (юля) 1912 г.
20 Тамсама. № 15 ад 12 красавіка 1913 г.; № 23 ад 7 чэрвеня 1913 г.; № 37 ад 12 верэсьня 1913 г.; № 51-52 ад 21 сьнежня 1913 г.
21 Тамсама. № 37 ад 12 верэсьня 1913 г.
22 Тамсама. № 34 ад 23 (5) жніуня 1912 г.
23 Тамсама. № 14 ад 5 красавіка 1913 г.
24 Тамсама. № 16-17 ад 26 красавіка 1913
25 Тамсама. № 21 да 23 мая 1913 г.
26 Тамсама. № 39 ад 26 верэсьня 1913 г.
27 Тамсама. № 39 ад 27 (10) верэсьня (сенцябра) 1912 г.
28 Тамсама.
29 Тамсама. № 37 ад 13 (26) верэсьня (сенцябра) 1912 г.
30 Тамсама. № 39 ад 27 (10) верэсьня (сенцябра) 1912 г.
31 Гісторык Мікалай Забаўскі пяцёх гарадзенскіх дэпутатаў (з шасці) характарызаваў, як «расейскіх нацыяналістаў» (Забаўскі М. М. Расійская Дзяржаўная Дума ўграмадскапалітычным жыці Беларусі (1906-1917). Мінск, 1999. С. 185).
32 Наша Ніва. № 32 ад 9 (22) жніуня (аугуста) 1912; № 1 ад 4 студня 1914 г.
33 Тамсама. № 32 ад 9 (22) жніуня (аугуста) 1912 г.
34 Тамсама. № 46 ад 14 лістапада 1913 г.
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
Тамсама. № 38 ад 19 верэсьня 1913 г.
Тамсама. № 42 ад 17 кастрычніка 1913 г.
Тамсама. № 32 ад 1913 г.
Тамсама. № 48 ад 28 лістапада 1913 г.
Тамсама. № 28 ад 17 ліпня 1914 г.
Тамсама. № 29 ад 25 ліпня 1914 г.
Тамсама. № 50 ад 18 сьнежня 1914 г.
Іамсама. № 7 ад 21 лютаго 1915 г.
Тамсама.
Тамсама. № 4 ад 31 студня 1914 г.
Тамсама. № 7 ад 21 лютаго 1915 г.
Тамсама. № 25 ад 5 чэрвеня 1915 г.
Тамсама. № 38 ад 19 верэсьня 1913 г.; № 39 ад 26 верэсьня 1913
Тамсама. № 19-20 ад 22 мая 1915 г.
Тамсама. № 24 ад 19 чэрвеня 1915 г.; № 27 ад 9 ліпня 1915 г.; № 31 ад 7 жніуня 1915 г.
Андрэй Чарнякевіч, канд. гіст. навук (Гродна)
«Прытулішча выгнанцаў»: штодзённае жыццё беларускага дзеяча ў Гародні 1909 1939 гг.
Беларуская Гародня гэта не Залюстроўе і не фантастычны свет. Беларускасць тут заўсёды была з’яваю натуральнай, але рознай па сваіх знешніх праявах у кожную эпоху. Калі, напрыклад, у Новы час беларускасць ледзь бачная на старонках гродскіх кніг у выглядзе лексічных запазычанняў1, дык ужо праз стагоддзе прыёр гарадзенскіх кармелітаў, ксёндз Уладзіслаў Казакевіч, напрост запісаў сваё паходжанне як «шляхціц» і «беларус»2. А чаго вартыя прароцкія ў кожным сэнсе словы М. Канапніцкай, якая ўадным са сваіх лістоў сцвярджала: «Гародня... Тое, што там народзіцца калісьці паміж народам ня будзе Польшчай ці Літвою, але Беларуссю...»3
Новае XX стагоддзе ўнесла зусім іншы грамадска-палітычны сэнс у паняцце «беларус», раскідаўшы паміж гарадзенскіх камяніц прыкметы няпростага сталення нацыі. 3 таго самога моманту, калі «быць беларусам» пачало вызначаць свядомы грамадскі выбар, само слова «беларус» (тым больш ва ўмовах аўтарытарнай дзяржавы ) амаль непазбежна набывае палітычным сэнс.
«...Горадня, пісаў пазней мясцовы беларускі дзеяч, што схаваўся пад псеўданімам Ул. Крынскі, ўважаецца за адзін з найстарэйшых цэнтраў беларускага адраджэнскага руху. I зусім слушна. Яшчэ падчас паўстання 1863 году Горадня была сядзібай Кастуся Каліноўскага, які да пакліканьня яго на становішча дыктатара Беларусі і Літвы быў горадзенскім ваяводай. ...Пашыраныя тут у вялікіх колькасьцях экзэмпляры «Мужыцкай Праўды» і іншых выданьняў у беларускай мове, узмацоўвалі ў шырокіх масах беларускага сялянства й дробнай шляхты сьвядомасць нацыянальнай адасобленасьці.
Гэта спрычынілася да таго, што распачаты Каліноўскім рух ... не загінуў, а паўстанчыя традыцыі і ідэя беларускага сэпаратызму перахоўвалася тут яшчэ доўгія гады, аж пакуль не дакацілася сюды новая ажыўляючая хваля нацыянальна-асьведамлюячай дзейнасьці Францішака Багушэвіча і Браніслава Эпімах-Шыпілы. ...Усё гэта служыла спрыяючымі ўмовамі да хуткага развіцьця нацыянальна-адраджэнскага руху...»4
Насамрэч у Гародню беларускае адраджэнне прыходзіла хвалямі, адшукваючы з кожным разам усё большую колькасць прыхільнікаў з тым, каб пазней зноў знікнуць, часам амаль не пакідаючы слядоў. У выніку, грамадская актыўнасць на беларускай глебе мела адносна кароткачасовы характар і прыходзілася, галоўным чынам, на некалькі «пікаў» працягласцю ад некалькіх месяцаў да аднаго-двух гадоў у залежнасці ад абставінаў.