Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
У афіцыйным аддзеле публікавалася таксама хроніка набажэнстваў і літургіі, расклад казанняў і праграма катэхізічных павучанняў у Гарадзенскім кафедральным саборы, паведамленні аб узнагароджаннях настаўнікаў царкоўна-прыходскіх школ. На старонках выдання сустракаюцца і агульныя звесткі пра Гарадзенскую губ. (у т.л. канфесійны склад і стан адукацыі насельніцтва)7, падаецца хроніка падзей у епархіі (у кожным нумары), змяшчаецца «Алфавмтный спмсок церквей Гродненской епархмй»8. Адмысловы артыкул быў прысвечаны святкаванню 100-годдзя Гарадзенскай губ.9, аў № 7 за 1901 г. з’явілася апісанне царкоўных урачыстасцяў, прымеркаваных да заснавання Гарадзенскай епархіі.
Напрыканцы 1904 г. уепіскапа Ніканора ўзнікае ідэя стварыць Царкоўна-археалагічны камітэт у Гародні. I ўжо 26 лістапада 1904 г. адбываецца першы сход «аматараў царкоўных старажытнасцяў»10. Дзейнасць Камітэта паклала пачатак комплекснаму вывучэнню гісторыі праваслаўя ў Гарадзенскай губ. У працы яго прымалі ўдзел вядомыя гісторыкі і краязнаўцы горада. У афіцыйным раздзеле гарадзенскіх епархіяльных ведамасцей публікаваліся правілы дзейнасці Камітэта, змяшчаліся паведамленні аб яго пасяджэннях.
У неафіцыйным аддзеле прадугледжвалася публікацыя казанняў і павучанняў, інфармацыі аб прапаведніцкай і місіянерскай дзейнасці
калег з беларускіх і расійскіх епархій, а таксама мясцовых гістарычных, біяграфічных, краязнаўчых і бібліяграфічных матэрыялаў. Зразумела, тэматыка гэтых публікацый у большасці была царкоўнай: аповеды аб працы епархій, хроніка з іх жыцця, гісторыя хрысціянскай рэлігіі і царквы, звесткі з жыцця цэркваў, манастыроў, царкоўных прыходаў, брацтваў, духоўных дабрачынных асветных установаў, царкоўна-прыходскіх школ, рэстаўрацыйных майстэрняў; вынікі хаджэння ў асяроддзе старавераў і сектантаў; анатацыі новых кніг рэлігійнай тэматыкі. Друкаваліся ў «ведамасцях» календары праваслаўных святаў, тэксты малітваў і каментары да іх, некралогі аб памерлых праваслаўных святарах, звесткі аб жыцці і ўзнясенні святых, успаміны царкоўных служак, мастацкія творы святароў. Акрамя таго, у выданнях змяшчаліся абвесткі пра падпіску на перыядычны друк як духоўнага, так і свецкага зместу, на зборы твораў класікаў рускай і замежнай літаратуры. Папулярнасць выданню надавалі публікацыі гістарычнай тэматыкі, вершы, нарысы.
Найбольшую цікавасць для гісторыкаў уяўляюць публікацыі, прысвечаныя падзеям сацыяльна-палітычнага жыцця, што адбываліся ўжыцці горада, епархіі, краю іўсёй дзяржавы ў 1901 1905 гг. Менавіта гэтыя матэрыялы з’яўляюцца недастаткова даследаванай крыніцай па сацыяльнай гісторыі, у тым ліку і Гародні пачатку XX ст.
Адной з такіх значных падзей стала расейска-японская вайна, што пачалася 27 студзеня 1904 г. і цягнулася да 23 жніўня 1905 г. Практычна адразу ж сярод публікацый гарадзенскіх епархіяльных ведамасцей пачалі з’яўляцца прысвечаныя ёй артыкулы: «Речь, сказанная в Гродненском кафедральном соборе 30 янв. 1904 г. пред молебствнем о победе над японцамм»11, «Речь, сказанная... прн служенмм панмхмды по вождям н волнам, погнбшйм прн взрыве броненосца «Петропавловск» 2 апр. 1904 г.»12, «Речь, сказанная... 13 нюня 1904 г. к вомнам, отправляюіцймся на Дальннй Восток»13, «Бмблейское воззренме на войну»14, «Подвмг солдата»15, «Гмбель «Рюрмка»16, «Речь, сказанная Преосвяіценнейшнм епмскопом Нмканором прм панмхмде о погмбшнх на русской эскадре в Корейском пролмве»17. Публікаваліся таксама перадрукі з царкоўных выданняў, што выходзілі ў іншых губернскіх цэнтрах: артыкул Я. Паселяніна пра горад Порт-Артур «Велмкомученйк» («Московскме епархмальные ведомостм», 1904, № 50), разважанні невядомага аўтара пра вайну («Грозяіцая нам «желтая опасность» П «Тамбовскме епархмальные ведомостп», 1904, № 52), артыкул святара С. Браякоўскага «Школа н жмзнь: по вопросу об участнн народных школ в событаях, пронсходягцмх на Дальнем Востоке» («Руководство для сельского пастыря», 1905, № 9), нататка «Молебен на позмцйях м военные похороны» («Нмва», 1905, № 29).
Праз пэўны час ад пачатку вайны ў гарадзенскіх ведамасцях пачалі публікавацца нататкі аб неабходнасці арганізацыі гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад ваенных дзеянняў: «О помоіцм вдовам н смротам волнов, ублтых в войне с японцамл»18, «Спнсок учрежденмй м ллц, мз'ьявлвшлх готовность обеспечмть ежемесячно 12 рублей взносамм содержанме кроватей для больных м раненых волнов»19, «06 одежде вомнам м друглм нуждаюіцпмся»20, «Напоммнанле о нашей необходлмостм жертвовать на нужды войны»21 і інш. У асобных нумарах за 1905 г. змяшчалася інфармацыя, хто і колькі перадаваў грошай на карысць пацярпелым ад вайны з Японіяй22. Неабходнасці добраахвотных грашовых збораў на ваенныя патрэбы прысвячаліся артыкулы «06 установленмм особого жетона для выдачл лмцам, сделавшмм пожертвованмя в пользу Коммтета Красного Креста»23, «От комнтета по органмзацмл отрядов братьев мнлосердня во пмя Хрмста»24, «Что может сделать одна копейка?»25.
Акрамя таго, у епархіяльных ведамасцях за 1904 1905 гг. з’яўляліся артыкулы, прысвечаныя гісторыі Японіі (часам перадрукі з іншых выданняў): «Хрмстланство в Японлм»26 святара М. Дабранравава, «Успехл православля в Японмл»27.
ПразцаркоўнаевыданнеепіскапНіканорзвяртаўсядапастыраўі паствы Гарадзенскай епархіі з прамовамі.: «Дело пастыря прм мобллнзацлл» (1904, №38), «Голос пастыря о войне» (1904, №43), «Православме в отношенлл к смуіценлям военного временм» (1904, №45), «Как должны православные хрмстлане отнестмсь к прлзыву высшей духовной властл о совершенмм молебных пенмй одарованмм победы росслйскому волнству?» (1904, №46), «Что нужно делать прлходскому духовенству в настояіцее, тяжелое для Росслл время» (1904, №47)
З’яўляліся матэрыялы, у якіх ўсхвалялася мужнасць удзельнікаў вайны: так,у № 15 за1905 г. быўапублікаваныартыкулпротаіерэя А. Багаслоўскага пра Іаана Дабрасердава «Необычайное чествованле мерея, возвратнвшегося лз Порт-Артура». Пра дзейнасць брыгады гарадзенцаў ды іх мужнасць убаях распавядаецца ўлісце «...командмра 26 артмллермйской брлгады [Эрмса-Хан Аллева] на ммя Его Преосвяіценства [еплскопа Нмканора] от 23-го мая... лзХай-лун-чена» (1905, № 27). 3 часопіса «Церковный вестнлк» быў перадрукаваны артыкул В. Неміровіча-Данчанка «Свягценнмкмгером» (1905, № 40)
Па завяршэнні расейска-японскай вайны на старонках гарадзенскага епархіяльнага часопіса аўтары артыкулаў разважалі аб яе выніках і наступствах28.
Хвалявалі царкоўных дзеячаў напачатку XX ст. і сацыялістычныя ідэі, што віравалі ў грамадстве. Сваё меркаванне на гэты конт на старонках гарадзенскіх епархіяльных ведамасцей выказваў епіскап Ніканор. Варта
адзначыць яго нататкі «Несостоятельность ученмя о равенстве н коммунмзме», «Народность н космополйтйзм» (1905, № 11,13), «Мненме духовенства Влодавского благочмнмя о способах воздействмя на прмхожан в нынешнее смутное время» (1905, № 15), «Мненме духовенства города Бреста м окрестных сельскмх прмходов о способах воздействмя на прнхожан в нынешнее смутное время» (1905, № 18). Акрамя таго, у№ 22-23 за 1905 г. быў змешчаны перадрукаваны з «Нмжегородскмх епархмальных ведомостей» артыкул протаіерэя I. Салаўёва «Вопрос о царском самодержэвйм в лстормм свяіценной л отечественной н в современной жйзнй (по поводу современного шатанмя умов)».
17красавіка 1905 г. быў прыняты «Нменной Высочайшлй Указ Правмтельствуюіцему Сенату» (болей вядомы пад назвай «Об укрепленмм начал веротерплмостн»), a 17 кастрычніка 1905 г. маніфест «Об усовершенствованнм государственного порядка», які «ўпершыню ў гісторыі Расійскай імперыі абвясціў дараванне яе грамадзянам свабоды сумлення»29. Безумоўна, абвяшчэнне Указу ды Маніфесту выклікала вялікую занепакоенасць у асяроддзі святароў. У сувязі з гэтым у 1905 г. на старонках «Гродненскмх епархнальных ведомостей» з’яўляліся публікацыі, прысвечаныя праблеме. Так, у артыкуле «К вопросу о веротерпммостй»30 аналізаваўся закон аб свабодзе сумлення, што даваў права выбару хрысціянскай веры і царквы. Сваё меркаванне па гэтым пытанні выказаў і епіскап Ніканор, які апублікаваў на старонках часопіса шэраг артыкулаў «Веротерпммость м вытекаюіцме мз нее пастырскне отношенмя» (№ 20-21), «Слово к народу о веротерпнмостм» (№ 22-23), «Правмла веротерпммостл» (№ 22-23), «Гранлцы веротерплмостл» (№ 26)
Публікаваліся нататкі, у якіх апісвалася абвастрэнне ўзаемаадносінаў паміж католікамі і праваслаўнымі пасля абвяшчэння Указу: «Необычайный случай» А. Багаслоўскага (№ 26), «На почве нетерплмостл» (№ 28) ды інш. З’явіліся артыкулы, у якіх жорстка асуджаліся тыя, хто адмаўляўся ад праваслаўя: «Пйсьмо свяіценнмка в редакцлю о совраіцаюіцлхся» (№ 20-21), «Наказанме за вероотступнлчество» (№ 30), «О веролсповедной нетерплмостл» (№ 37).
У часопісе публікаваліся шматлікія перадрукі, прысвечаныя разгляду акрэсленай праблемы. Дарэчы, найчасцей гэта былі перадрукі з выданняў, што выходзілі на тэрыторыі «Паўночна-Заходняга краю». Напр., артыкул А. Таварава «Западно-русскле православные братства л предстояіцле нм задачл деятельностл, в связл с вопросом о прмзнанмл свободы веролсповеданлй» з «Млнсклх епархлальных ведомостей» (1905, № 19, 22-23), артыкулы «Православным хрлстланам о католлческом прелыценлл» з «Почаевского ллстка» і «Свобода совестл, ллл лнквлзлцля» з «Влленского вестнлка» (№ 29), «Какле новые обязанностл на православных пасты-
рей налагает Высочайшнй указ 17 апреля?» з «Мпнскмх епархмальных ведомостей» (№ 35, 37).
Наступнай праблемай, што ўсхвалявала царкоўную грамадскасць, стала абвяшчэнне Мікалаем II Маніфесту ад 6 жніўня 1905 г. Маніфест паведамляў аб стварэнні Дзяржаўнай думы. Адначасова былі апублікаваны статут і строй новай установы, і палажэнне аб выбарах. Царкоўныя дзеячы актыўна пачалі абмяркоўваць наступствы такога рашэння, у тым ліку на старонках перыядычных выданняў. He застаўся ўбаку і епіскап Ніканор. У № 32 «Гродненскмх епархмальных ведомостей» за 1905 г. была апублікавана яго прамова «...по прочтенмм Манмфеста о Государственной думе», аў № 41-42 былі змешчаныя яго разважанні пра Дзяржаўную думу пад назвай «Высочайшмй манмфест». 3 «Гродненскмх губернскмх ведомостей» быў перадрукаваны артыкул «Выборы в Государственную думу» (1905, № 44).