• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    На працягу сакавіка з гімназіі па прашэнню бацькоў выбылі 21 вучняў, у красавіку былі выключаныя 2 вучні за няяўку на ўрокі. Была зробленая праверка платы за навучанне. Па выніках былі адлічаныя 119 чал. Аказалася, што 80 % вучняў не ўносілі платы, «отчастм под влмянмем давленмя обіцественного мненмя, которое жаловалось на яко бы прегражденне молодежм доступа к образованмю, а отчастн под давленмем губернского начальства, которое предлагало (словесно) не лсключать ученмков за невзнос платы»87. Кканцу 1863 1864 г. засталося 155вучняў (для параўнання: к канцу 1862-1863 было 249). Такое скарачэнне Шавялёў тлумачыў трыма прычынамі: многія бацькі з прычыны хваляванняў пакінулі дзяцей пры сабе; павелічэннем платы з 10 да 18 р.; ускладненнем умоваў паступлення ў гімназію88.
    24 ліпеня 1863 г. папячыцель Віленскай навучальнай акругі даслаў Шавялёву спіс выключаных вучняў без права паступаць у гімназіі акругі. Там было 33 вучня Гродзенскай гімназіі.
    Хто з гарадзенскіх гімназістаў падтрымаў паўстанцаў? Аднавіць іх імёны можна з дапамогай матэрыялаў Гродзенскай ваенна-следчай камісіі. Сярод іх ёсць Спіс мясцовых «мяцежнікаў», якія знаходзіліся пад следствам у перыяд з 10 лютага па 1 верасня 1863 г. і былі заняволеныя ў гарадзенскім турэмным замку*. Усяго ў гэтым спісе 148 чалавек. Сярод іх былі настаўнік Станіслаў Навакоўскі, 15 вучняў і 2 былых вучня Гродзенскай гімназіі89:
    Табліца 2. Вучні і настаўнікі Гродзенскай мужчынскай гімназіі, прыцягнутыя да следства па справе «хваляванняў» 2 сакавіка 1863 г.
    №
    Імя, прозвішча
    Узрост
    Падстава для арышту, дата заняволення
    1
    Адольф Кашуба, вучань
    16
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
    2
    Восіп Кашуба, вучань
    18
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
    'Дзякуй за гэтыя матэрыялы Алесю Смаленчуку
    3
    Станіслаў Рамбіцкі, вучань
    17
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.
    4
    Восіп Кандзінскі, вучань
    17
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    5
    Іван Жук, вучань
    19
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    6
    Антон Багатырэвіч, вучань
    17
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    7
    Аўгуст Шэршыновіч, вучань
    19
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    8
    Кліменці Ізбіцкі, вучань
    14
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    9
    Антон Квяткоўскі, вучань
    18
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    10
    Станіслаў Крэйбіх, вучань
    18
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    12
    Аляксандр Букраба, вучань
    20
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    14
    Антон Ржажнецкі, былы вучань
    18
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка;	з 15 сакавіка
    1863 г.
    15
    Антон Сямашка, былы вучань
    22
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    16
    Януары Гартунг, вучань
    18
    за ўдзел у «хваляваннях» 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.
    17
    Станіслаў Навакоўскі, настаўнік
    28
    за «подговор» да паўстання; з 16 сакавіка 1863 г.
    18
    Іван Ожэ, вучань
    17
    па падазрэнні ва ўдзеле ў «хваляваннях» 2 сакавіка;
    з 16 мая 1863 г
    Крыніцы: НГАБ у Гродне. Ф. 3, воп. 1, адз. з. 33. Арк. 1 адв.-22 адв.
    Усе яны былі арыштаваныя ў сувязі з спробай захопу цягніка групай «мяцежнікаў» на чале з начальнікам чыгуначнай станцыі Кульчыцкім 2 сакавіка 1863 г. На станцыі адбыўся бой. Частка групы здолела пакінуць Гродна, але большасць апынулася ў турэмным замку (усяго ў спісе фігуруюць 42 удзельніка падзеяў 2 сакавіка).
    3 прызначэннем генерал-губернатарам «Паўночна-Заходняга краю» М. Мураўёва для «перавыхавання» вучняў было дазволена адпускаць вучняў старэйшых за 15гадоў на летнія канікулы толькі пад распіску бацькоў і апекуноў, якія абавязваліся мець над імі «бдмтельный надзор».
    Таксама ўводзіліся новыя правілы аб назіранні за паводзінамі вучняў, якімі прадугледжвалася: 1) кватэры вучняў размеркаваць паміж настаўнікамі, на якіх накладаецца поўная адказнасць за даручаных вучняў і абавязак штодзённа іх наведваць; 2) кожны вучань, выходзячы з кватэры, павінен мець білет з подпісам інспектара з пазначэннем прозвішча, імя, класа, адраса; паліцыя будзе затрымліваць тых, хто не мае білетаў і дастаўляць у гімназію; 3) начальства павінна сачыць за «благонадежностью» асобаў, якім дазволена мець на кватэры вучняў; 4) забаранялася без патрэбы і дазволу старшых адлучацца з кватэр і хадзіць па вуліцах увечары; на кожнай кватэры павінен весціся журнал); малітва перад пачаткам і пасля завяршэння ўрокаў чытаецца па-руску, мова ў сценах навучальных устаноў толькі руская, да вучняў выкладчыкі павінны звяртацца толькі па-руску; з бацькоў браць штраф у памерах 100-200 р. у выпадку, калі іх дзеці будуць вінаватымі ў палітычных беспарадках і хваляваннях; асобы, якім дазволена мець кватэры вучняў, павінны мець пасведчанне аб поўнай палітычнай «благонадежностл», даваць падпіску аб паведамленні начальствуаб сходках ці змовах, якія будуць на іх кватэры, аб удзеле іх кватарантаў у палітычных «замыслах м манлфестацлях»; вучні праваслаўнага веравызнання павінны быць пад наглядам аднаго з «преданнейшпх делу русскнх учлтелей»; начальства павінна падтрымліваць бедных вучняў праваслаўнага веравызнання стыпендыямі і кнігамі; «в лноверцах лютеранского, еврейского н магометанского лсповеданля надлежмт всемл сйламл пробудйть сознанйе непрлнадлежностй йх к польской народностн»; законанастаўнікі каталіцкага веравызнання павінны выкладаць Закон Божы па-руску па запіскам Стацэвіча90.
    У гэтых умовах бацькі не хацелі пасылаць дзяцей у школы. Гродзенскі губернатар быў заклапочаны дрэнным наведваннем прыходскіх вучылішчаў. Гродзенская дырэкцыя народных вучылішчаў прапаноўвала: «В вйду пользы обученйя городскйх детей прмказать городской полйцйм обязать родйтелей й родственнлков йх на первый раз подпйской, а еслй повторйтся это без уважйтельных прйчйн, то м небольшймй штрафамй, к посылке детей в учмлліца»91. Відавочна, што прычынай гэтага крызісу стала русіфікацыі, а не адсутнасць разумення гродзенцамі важнасці адукацыі для сваіх дзяцей.
    Адносна нежадання жыхароў Гродна і губерні вучыць дзяцей у рускіх урадавых школах у 1906г. уперапісцы губернскай адміністрацыі ўжывалася слова байкот. У матэрыялах гэтай справы паведамляецца, што ксёндз Гродзенскага францысканскага касцёла Міхаіл Рудкоўскі «с кафедры во всеуслышанйе прочел цйркуляр епйскопа й строжайше запретйл свойм прлхожанам посылать детей в русскле школы й разрешйл нм поступать учйться только в те школы, которые он сам будет посеіцать,
    н в которых разрешено будет правлтельством первоначально обучать детей польскому языку».
    Паказальнай і, як нам падаецца, тыповай для ўсяго гарадзенскага рэгіёна была пазіцыя бацькоў вучняў Дуброўскага прыходскага вучылішча, якія падалі заяву, у якой прасілі выкладаць па-польску Закон Божы. На пытанне настаўніка пра іх «прыродную мову» яму адказалі так: «Какой наш прмродный язык вам хорошо мзвестно, определять его мы не будем. Он составляет смесь русского с польскнм, хотя болыпе похож на руссклй (белорусское наречле), но мы моллмся м мзучаем нашу релмглю на польском языке м хотлм, чтобы нашл детл лзучалл Закон Божлй в школе на этом же языке... Когда мы напншем, что наш прлродный язык польскмй, то всем станет мзвестно с какой целью мы это сделалл, а нашм ксендзы воспользуются этлм случаем м будут заставлять нас употреблять в домашнем быту непременно польскую речь. Онн н так все время твердят нам, что в учмлміцах Сокольского уезда не вводмтся преподаванме польского языка м Закона Божмя на нем только потому, что мы до слх пор не оставялл своего «скотского» языка. А между тем язык этот для нас ммл н дорог, так как на нем говормлн нашм отцы л деды. Нам егце говорят co всех сторон, чтобы мы не учллм нашлх детей по-русскл, а заводмлм бы польскме школы, но мы желаем, чтобы русскме учллміца суіцествовалм, м чтобы нашм детл обучаллсь всем предметам по-русскм, что для нмх легче, а Закон Божмй необходммо преподавать по-польскл, мначе мы опять не пошлем детей в учллшце»92.
    У гэтым сюжэце бачыцца змаганне за школу і вучняў паміж рускім і польскім нацыяналізмам, РПЦ і каталіцкім касцёлам, у выніку чаго цярпелі перш за ўсё беларусы.
    У культурным жыцці навучальных устаноў і іх выхаванцаў важнае месца займалі разнастайныя акцыі, арганізаваныя ці дазволеныя начальствам. Адну з іх апісаў Я. Арлоўскі. 17 красавіка 1900 г. адбылося школьнае свята пасадкі дрэваў, уякім прынялі ўдзел 1550 вучняў усіх навучальных ўстаноў горада. «Ученмкл м ученмцы, прлбывшме с музыкой м знамёнамм в сопровожденнм сволх учмтелей м воспятателей, засадмлм деревьямм всю Скмдельскую дорогу от Погулянкл м почтн до Рубановкя. Всем учаіцммся былл розданы спецмально лзданные к этому дню брошюры о древонасажденмя, с нзяіцнымл вмньеткамл, на которых лзображены детл (мальчмкм м девочкл), занлмаюіцмеся посадкою деревьев». Пасля гэтага Арлоўскі з жалем канстатаваў: «С тех пор прошло 10 лет... He только в настояідее время, но даже через 2-3 года после древонасажденля, от посадкл деревьев не осталось нм малейшего следа... Некультурные прохожле выломалм н вырвалл все саженцы, н от «школьного празднмка» осталось одно воспомлнанме...»93
    Прыкметнымі для гараджан былі г.зв. ваенныя прагулкі вучняў. Першая з іх адбылася 14 мая 1890 г.: гімназісты ў суправаджэнні дырэктара і выкладчыкаў ішлі ваенным строем за горад ва ўрочышча Сакрэт і Рубанаўку, наперадзе ехаў настаўнік гімнастыкі на кані, граў аркестр ваеннай музыкі94.
    Традыцыйнай формай культурных імпрэзаў былі канцэрты, што наладжваліся сіламі саміх навучэнцаў з мэтаю матэрыяльнай падтрымкі бедных вучняў. Гімназісты, напрыклад, арганізоўвалі такія канцэрты 30 сакавіка 1877 г„ 12 лютага 1878 г„ 6 сакавіка 1879 г. (пад кіраўніцтвам выкладчыка спеваў К. Дабравольскага)95. На літаратурна-музычна-вакальны вечар 8 снежня 1912 г. сабралася «ўся інтэлігентная частка горада», прыбытак ад такой імпрэзы склаў 1085 р. 18 к.96 Для падтрымкі бедных вучаніц жаночай гімназіі, якія мелі цяжкасці з аплатаю за навучанне, 15 сакавіка 1879 г. быў дазволены канцэрт у ваенным клубе97, на Масленіцу 1883 г. музыкальнавакальная вечарына ў памяшканні самой гімназіі98. Звяртае на сябе ўвагу факт неабходнасціўзгаднення гродзенскім губернатарам рашэння па такой дробязнай справе не толькі з Вільняй (з віленскім, ковенскім і гродзенскім генерал-губернатарам), але і з Санкт-Пецярбургам.