• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Педагагічнае таварыства складалася з секцый: гістарычна-філалагічнай, прыродазнаўча-матэматычнай, псіхалагічнай, выяўленчых мастацтваў і музыкі, а таксама з камісіі па арганізацыі агульнадаступных чытанняў. На пасяджэннях заслухоўваліся даклады пра народную адукацыю, методыку выкладання ўшколе, дасягненні навукі, гістарычнае мінулае краю. Таварыства садзейнічала адкрыццю музея і абсерваторыі ў Гродне, правядзенню археалагічных раскопак у наваколлі горада.
    Цікавым вынікам дзейнасці Педагагічнага таварыства стала выданне часопіса «Педагоглческое дело» (1911-1914 гг.). У першым нумары рэдакцыя адзначала: «Педагоглческое дело» это журнал преподавательской «взанмопомоіцй», органлзацня обмена преподавательского опыта»50. Часопіс друкаваў асобныя тэматычныя артыкулы гарадзенскіх выкладчыкаў на тэмы, якія падаваліся ім актуальнымі. Напрыклад, Уладзімір Марцінкоўскі (настаўнік рускай мовы і славеснасці ў прагімназіі Хныкіна і жаночай габрэйскай гімназіі Вальдман) пісаў пра засілле ўгорадзе парнаграфіі: «Несколько педагогов обходмлм пшцебумажные м кнлжные магазмны в Гродне н всюду находллм открыткм безнравственного содержанмя. В некоторых лавках мх оказывалось до 20 штук в одном альбоме. В одном кннематографе прмсутствуюіцему средм публмкм педагогу прлшлось потребовать прекраіцення зрелшца н удаллть бывшнх в зале учаіцмхся. В начале лета прмбывшлй откуда-то предпрлннматель демонстрнровал в Гродно «говорягцую голову», а наряду с этмм мнтересный стереоскоп, в котором оказалось 24 порнографмческме картяны загранлчного пролзводства. Заглянмте в цмрк н скажлте, какое вллянме оказывают на прлсутствуюіцмх подростков вакхалмческме пляскл полуодетых танцовіцмц, влд полуодетых наезднмц?» Аўтар, адзначаючы неэфектыўнасць знешняй барацьбы з парнаграфіяй, пісаў: «Глубже л значлтельнее внутренняя борьба с этлм злом, лмеюіцая целью перевосплтанле человека»51.
    Амаль адразу ўзнікла ідэя прыцягнуць да супрацоўніцтва па выданню часопіса вучняў і бацькоў. З’явіўся асобны выпуск для навучэнцаў, дзе пераважна яны былі аўтарамі матэрыялаў. Далёка не ўсё атрымоўвалася ў дзеячаў педагагічнага таварыства так, як хацелася. Адсюль такія словы адчаю: «В распоряженлл Редакцлл, к сожаленлю, нет средств пробудлть дремлюгцле творческле сллы нашего преподавательского млра... Подложлв цлркуляры под голову, млрно сплт наша педагоглческая семья, за лсключенлем тех немноглх едлнлц, которым душно в тлсках обіцего равнодушля к своему собственному «Педагоглческому делу». Молчлт л другая сторона, ккоторой мы обраідаллсь. Молчат м родлтелл, молчлт семья... Неужелм мы не поймем друг друга, л протянутая намл рука прлмлренмя не встретлт дружеского пожатля co стороны родлтелей? Неужелм юным члтателям так трудно отллчлть врагов от друзей? Неужелл не наступлт
    в вашей душе весны доверня на смену змме отчужденностм, злобной крнтмкн м непонмманмя?..»52
    Спецыялісты па гісторыі педагагічнай журналістыкі Беларусі пачатку XX ст. адзначаюць наяўнасць сярод даследчых сіл мясцовага настаўніцтва двух накірункаў педагагічнай думкі: афіцыйнага, які стаяў на пазіцыях «заходнерусізму», і нацыянальнага, які выступаў за «нацыяналізацыю» школы. Педагагічнае таварыства і яго орган «Педагогмческое дело» прымыкалі да афіцыйнага накірунку. Часопіс здолеў пратрымацца больш за іншыя мясцовыя педагагічныя перыядычныя выданні (выйшла 12 нумароў). Ён пазбягаў вострых грамадска-палітычных праблемаў, абмяжоўваўся пытаннямі педагагічнай асветы і распаўсюджвання вопыту настаўнікаў-наватараў. Па сваёй арыентацыі гэта быў часопіс ліберальнаасветніцкага накірунку53.
    Сярод разнастайных публікацый «Педагогмческого дела» асабліва цікавымі з’яўляюцца «Запмскм молодого педагога»54, які не падае свайго прозвішча (са зместу вынікае, што ён быў настаўнікам матэматыкі ў адной з гімназій). Аўтара «Запмсок» хвалявала наяўнасць вучняў, якім «покровмтельствует» дырэктар з-за высокага становішча іх бацькоў, арыентацыя адукацыйнай сістэмы на выхаванне «шэраговага вучня», адсутнасць творчай атмасферы і любові да сваёй справы ў педагагічных калектывах ды інш. Голас маладога гарадзенскага настаўніка пачатку XX ст. застаецца актуальным і праз 100 гадоў: «Я по немногу понял: молчм м работай вот совет, который можно дать молодому преподавателю. Учпсь, но учмсь незаметно. He лезь к другмм co своммн смстемамм. «Научно» онн нмкого не ннтересуют. Ты мнтересуешься творческой стороной своей работы, аонм... согласованностью свомх шагов с программой м обт>яснмтельной запмской. Онм не будут делать опытов, не будут творнть... Онм не художннкм своего дела! Зато онм велмколепно усвонлм себе методнку преподаваемых ммм предметов (н то только в том отношенпм, чтобы дать прм начальстве «образцовый» урок)... Что нет у преподавателей мстмнной любвм к своему делу, желання твормть (рабское подражанме, которое остается в удел мм, не дает матермала для обмена мыслей), это показывают «преподавательскме» разговоры...О чем говорят онм на переменах м в свободное от занятпй время, когда соберутся вместе? О свомх недугах, о том, как м кого нз ученмков онм «ловмлм»; о том, какая пьеса пойдет завтра в театре, о новых назначенмях по Округу, об отметках... нногда об ученяках..а чаіце о картах, выгшвке... Еіце есть одна тема для разговоров преподавателей (когда нет по блмзостм ученмков ялм лмц женского пола женская прнслуга в счет не мдет): это разговор о женіцннах, сальностм, пошлостн м т. п. Ннтммная жмзнь товаршцей в такмх случаях разбмрается по косточкам!»55
    Вывучаныя друкаваныя і архіўныя крыніцы падаюць багаты факталагічны матэрыял аб настаўніках Гродна 60-х гадоў XIX пачатку XX ст.: іх імёны, адукацыю, узнагароды, памер заробкаў, узвышэнні па службе ці, наадварот, звальненні, сямейнае становішча, грамадскую актыўнасць і інш. звесткі. Варта заўважыць, што пераважная большасць гарадзенскіх педагогаў (за выключэннем габрэяў) у разглядаемы час была не мясцовага паходжання. Асабліва гэта датычыць пачатковага навучання (пра што сведчаць 50% надбаўкі да акладаў настаўнікам гарадзенскіх прыходскіх вучылішчаў, бо яны распаўсюджваліся толькі на асоб з унутраных губерняў Расіі). Мясцовым кадрам (асабліва каталіцкага веравызнання) выказваўся недавер. Для сярэдніх навучальных устаноў Гродна настаўнікаў пастаўлялі расійскія універсітэты і духоўныя акадэміі, для пачатковых настаўніцкія семінарыі, Віленскі настаўніцкі інстытут, мясцовыя уездныя і жаночыя гімназіі. Гарадзенскія настаўнікі, як правіла, прытрымліваліся ідэалогіі «заходнерусізму», выступалі праваднікамі ўрадавай палітыкі ў галіне народнай асветы. Многія, аднак, не адпавядалі ідэалу настаўніка, які ўяўляўся расійскаму школьнаму кіраўніцтву ў выглядзе сціплага, непрыкметнага працаўніка на ніве народнай асветы, што аддана служыць самадзяржаўю і праваслаўнай царкве. Далёка не ўсе гарадзенскія настаўнікі сумленна выконвалі місію «культуртрэгераў», ускладзеную на іх расійскім самадзяржаўем.
    ВУЧНІ
    Колькасць і склад
    Па звестках П. Баброўскага ў 1859 г. у гарадзенскіх навучальных установах налічвалася 435 хлопчыкаў і 172 дзяўчынкі, усяго 607 вучняў (у тым ліку ў губернскай гімназіі з падрыхтоўчым класам і пансіёнам 332 вучні, жаночай гімназіі і пансіёне 98, духоўным вучылішчы 27, евангелічна-лютэранскім 26, казённым габрэйскім 50, габрэйскай жаночай школе 66). Разам з навучэнцамі ешываў, талмуд-тораў і хедараў колькасць гарадзенскіх вучняўу 1859 г. складала каля 150056. Колькасцьжыхароў горада складалаў гэты час 19 290 чал. Даволі складана вызначыць не толькі колькасць гарадзенцаў школьнага ўзросту, але і само паняцце школьнага ўзросту для таго перыяду. Габрэйскія хлопчыкі (а часам і дзяўчынкі) вучыліся ў хедарах, як правіла, з 5-ці гадоў. Гімназісты старэйшых класаў маглі быць 19-цігадовымі. Звесткі аб колькасці гарадзенцаў 5 19-ці гадоў даюць матэрыялы перапісу 1897 г. 12 591 чал. (ці 26,8 % адносна ўсяго насельніцтва горада, якое складала 46 913 чал.)57. Калі дапусціць, што іў 1859 г. дзеці школьнага ўзросту (519 гадоў) складалі прыблізна каля
    чвэрці насельніцтва горада, то атрымліваецца, што толькі трэцяя іх частка наведвала навучальныя ўстановы.
    Паводле «Ведомостм о чмсле учебных заведенмй, учаіцмх м учаіцмхся, состояіцмх в веденмм Гродненской Дмрекцмм народных учнлшц за 1876 г.» уг. Гродна існавалі прыходскія вучылішчы: два для хлопцаў (161 навучэнцаў), адно для дзяўчатаў (63 вучаніцы); вучылішча пры лютэранскай кірхе 3-га разраду з класамі для навучэнцаў абодвух палоў (40 хлопцаў і 6 дзяўчатаў), народнае вучылішча з класамі для навучэнцаў абодвух палоў (31 хлопец і 30 дзяўчатаў), казённае габрэйскае вучылішча 1-га разраду (44 вучня), 46 вучылішчаў для хлопцаў (797 вучняў) і 1 для дзяўчатаў (85 вучаніцаў), аб’яднаных у групу габрэйскіх прыватных народных школ, ешываў, Талмуд-Тораў і хедараў.
    Такім чынам, у 1876г. уГродна было 53 вучылішчы (1070вучняў, 184 вучаніц), якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. У Гродзенскай жаночай гімназіі на гэты год было 268 вучаніц, а ў мужчынскай 334 вучня58. Дадаўшы гімназістаў і гімназістак да колькасці навучэнцаў, падкантрольных Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў, атрымаем 1404 вучні, 452 вучаніцы, а разам 1856 чал. Статыстыка па Гродзенскай губ. за 1876 г. сведчыла, што колькасць вучняў суадносілася з колькасцю сялянскіх дзяцей школьнага ўзросту, якія не вучыліся як 1:71,5 (са ІООдзяцей вучацца толькі 1,41). Адносна дзяцей гарадскіх саслоўяў гэтыя лічбы наступныя 1:21 (са 100 дзяцей вучацца 4, 76)59. Натуральна, што ў губернскім цэнтры навучаннем было ахоплена больш дзяцей.
    Статыстыка аб колькасці гарадзенскіх вучняў паводле «Памятной кнпжкм Гродненской губернммна 1897 г.»наступная:у мужчынскай гімназіі было 424 вучня, жаночай 378 вучаніц, у двух прыходскіх вучылішчах для хлопцаў 186 навучэнцаў, двух прыходскіх вучылішчах для дзяўчатаўПЗвучаніц; дзве вучэльні, якія былі аб’яднаныя ў групу: вучылішчы, пансіёны і школы прыватных асобаў, дабрачынных таварыстваў і пры цэрквах замежных веравызнанняў, мелі 67 хлопцаў і 38 дзяўчат; казённае габрэйскае пачатковае вучылішча налічвала 104 вучня, 22 вучылішчы для хлопцаў і 3 для дзяўчат, аб’яднаных у групу: габрэйскія пачатковыя школы рускай граматы, ешывы, Талмуд-Торы, прытулкі і хедэры, жаночыя габрэйскія вучылішчы, мелі 426 вучняў і 286 вучаніц. У Аляксандраўскім рамесным вучылішчы было 28 вучняў. Такім чынам, усяго ў 1897 г. у Гродна было 1263 вучня, 846 вучаніцаў, а разам 210960. Як адзначалася, колькасць гарадзенцаў ад 5-ці да 19-ці гадоў паводле перапісу 1897 г. складала 12 591 чал. Значыць, навучальныя ўстановы наведвалі 16,8 % з іх.