• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Знаёмства з пратаколамі пасяджэнняў педагагічнай канферэнцыі жаночай гімназіі за 1914 г. дазваляе пазнаёміцца ізнекаторымі іншымі цікавымі фактамі паўсядзённага жыцця гімназістак. Так, вучаніца 4 класа Ядвіга Урбановіч палову навучальнага году мела 2 дзённіка: адзін яна падавала бацьку, у якім былі падробленыя ёю тыднёвыя і паўгадавыя адзнакі і штотыднёвы подпіс класнай наглядальніцы; другі дзённік яна падавала класнай наглядальніцы з падробленым подпісам бацькі. На гэтым «грахі» Ядвігі не скончыліся. 25 студзеня 1914 г. яна была ўтэатры на вячэрнім спектаклі без дазволу гімназічнага начальства, да таго ж у белай бальнай сукенцы. На заўвагі і прапановы сысці яна адмовілася і працягвала заставацца ў тэатры. А вечарам 29 студзеня класная наглядальніца В. К. Вальтэр сустрэла на Іванаўскай вуліцы Ядвігу Урбановіч з афіцэрам, пры гэтым вучаніца зрабіла выгляд, што не заўважае класную наглядальніцу. Бацьку вучаніцы быў накіраваны ліст. У гімназію з’явіўся яго дзяншчык, паведаміўшы, што спадар Урбановіч хворы, і што яго дачка пайшла з дому ў нядзелю 26 студзеня, дзе яна знаходзіцца, бацька не ведае. Вучаніца з’явілася ўгімназію 31 студзеня, на урокі не пайшла, заявіла начальніку гімназіі, што ўсе гэтыя дні яна правяла ў сваякоў. Педагагічная рада пастанавіла большасцю галасоў прапанаваць бацьку вучаніцы капельмайстру Петразаводскага палка забраць дачку з гімназіі, бо ў іншым выпадку яна будзе звольнена78.
    Пры разглядзе дрэнных паводзінаў вучня мужчынскай гімназіі Ісаака Разенфельда, які «позволмл себе сделать явно неуважптельную улыбку в то время, когда Дмректор гммназмм делал в классе выговор ученйкам за частый пропуск уроков», інспектар адзначыў, што Разенфельд «обнаружнвает нежеланме подчмняться правмлам школьной дмсцшілмны, прм o6i>BCHeHHBX держмт себя вызываюіце, позволяет неуместные й недопустамые для ученмка гммназнм м благовоспшанного юношн сужденмя, называя, напрнмер, школьную дмсцшілмну «солдатской»80.
    Захавалася ацэнка мужчынскай гімназіі, зробленая яе былым выхаванцам, а пазней вядомым публіцыстам, журналістам і грамадскім
    дзеячам Іванам Лук’янавічам Саланевічам (1891-1953): «В мон годы это был тмхмй, провмнцмальный, заскорузлый ужас»81. Ёсць таксама сведчанні аб прыналежнасці I. Л. Саланевічу словаў аб тым, што ў яго жыцці былі два шчаслівыя моманты: калі яму ўдалося збегчы з Салавецкага лагеру ў Фінляндыю, і калі ён пакінуў сцены Гродзенскай гімназіі’ Атмасфера татальнага кантролю над усімі бакамі жыцця гімназістаў як у сценах навучальнай установы, так і па-за яе межамі, для часткі вучнёўскай моладзі была невыноснай.
    Для вучняў-палякаў сітуацыя нашмат ўскладнялася антыпольскай атмасферай, якая панавала ў навучальных установах Віленскай акругі. Юзаф Пілсудскі ўспамінаў свае гімназічныя гады (Віленская гімназія, 1877-1884) як самыя цяжкія ў жыцці: «Гімназічны перыяд жыцця быў для мяне сапраўднай катаргай <...> Нават бычая скура ня ўстане вытрымаць апісання бясконцых знявагаў і здзекаў з боку настаўнікаў, насмешак над усім тым, што мы з маленства шанавалі і любілі <...> . Пачуццё прыгнёту, пачуццё раба, якога ў любую хвіліну могуць раздавіць як чарвяка, каменем ляжала на маім сэрцы»82.
    Вучні ў грамадска-палітычным і культурным жыцці
    Найбольшы клопат кіраўніцтва і педагогаў навучальных устаноў выклікалі не пералічаныя вышэй правіннасці, аўдзел іх выхаванцаў у грамадска-палітычным руху.
    Даволі значным быў уплыў на гарадзенскіх гімназістаў падзеяў паўстання 1863 г. Я. Арлоўскі канстатаваў: «Гродненская гммназмя во всех этмх печальных мартарологах польской молодежн Северо-Западного края пграла далеко не последнюю роль»83,
    Менавіта ён пакінуў даволі падрабязнае апісанне ўдзелу гімназіі ў антыўрадавых выступленнях. Паводле Я. Арлоўскага, хваляванні пачаліся ўжо ў другой палове 1861 г. Гімназічныя ўлады больш строга, чым раней кантралявалі паводзіны вучняў як ў сценах гімназіі, так і па-за яе межамі. Былі складзеныя спісы асобаў, якім у 1861 1862 гг. было дазволена ўтрымліваць на сваіх кватэрах гімназістаў. Такіх аказалася 10 чалавек. 30 верасня 1861 г. дырэктар абвясціў, што каталікі абавязаныя хадзіць толькі ў гімназічны касцёл, наведваць касцёлы горада, як і спяваць там забароненыя гімны, не дазваляецца. Аднак заспяваць іх вучні адважыліся нават у гімназічным касцёле. 1 кастрычніка вучні былі разам са сваімі сваякамі на позняй абедні ў касцёле, пасля якой пачалося спяванне «какого-то революцмонного гммна». Інспектар Макса прапанаваў гімназістам выйсці
    ' Дзякуй за гэтую інфармацыю Андрэю Чарнякевічу.
    з касцёла, яны паслухаліся, але «публнка, недовольная поступком мнспектора, выразмла свое неудовольствне разнымм саркастмческнмн выходкамм», «в городе революцмонные агнтаторы много смеялмсь над ученмкамм, которых «точно баранов» вывелн нз костела. Этм насмешкн раззадорнлн гммназнстов, которые в воскресенье 8 октября пропелм в Домннмканском костёле запреіценный гммн»84.
    У казённай кватэры інспектара Максы былі разбітыя вокны, што прыпісвалі гімназістам. Інспектар пасля гэтага захварэў, перастаў з’яўляцца ў гімназію і падаў у адстаўку. Выконваць абавязкі інспектара стаў настаўнік Канстанцін Рахманін. Вучням забаранілі выходзіць з сваіх кватэраў без спецыяльнага білета. Настаўнікі былі абавязаныя правяраць, каб усе пасля 6 гадзінаў вечара знаходзіліся дома.
    Раніцай 9 кастрычніка сабралася педагагічная рада. Пачалося разбіральніцтва выпадку 8 кастрычніка. Падбухторшчыкамі былі прызнаныя вучань 7 класу Ражбіцкі і 5 класу Роштэн. У ліку тых, хто спяваў гімн былі яшчэ тры вучні 5 класу. Дырэктар Тапер прапаноўваў педагагічнай радзе выключыць іх з гімназіі. Але прапанова не была прынятая. Настаўнікіпалякі настойвалі на «мерах увегцанмя». Радзе было прапанавана скласці спісы «неблагонадежных», але «учмтеляполякм нашлм нх всех благонадежнымм...»85
    10 кастрычніка, калі вучні 6 класа сабраліся на калідоры, а Рахманін прапанаваў разысціся па класах, то вучань дэ-Ромер адказаў: «Пойдем, когда нам захочется». У класе інспектар прапаноўваў «не пропзводнть более беспорядков», але «раздалось несколько робкмх голосов, крнчавшмх: «Вон!» Но всех нх заглушал голос де-Ромера». Вучні прасілі дырэктара «поіцадмть» Ражбіцкага, а інспектарам прызначыць Гінтаўта. Увечары таго ж дня зноў сабралася педагагічная рада: вырашана выключыць Ражбіцкага, Роштэна і дэ-Ромера. Выключаныя вучні з дапамогаю паліцмайстра былі адпраўленыя да сваіх бацькоў (дэ-Ромер у маёнтак Астравок Сакольскага ўезду, Ражбіцкі у г.Пружаны). Сярод гімназістаў хадзілі чуткі, што яны былі адвезеныя ў крэпасць, і што падчас урокаў будуць арыштаваныя яшчэ 23 чалавекі. У выніку 13 кастрычніка вучні трох старшых класаў не пайшлі на ўрокі. Педагагічная рада ўвечары гэтага дня пастанавіла: скласці спісы «неблагонадежных» (іх аказалася 6 чал.); вучняў, што не прыйшлі на ўрокі, абавязаць 14 кастрычніка з’явіцца на вучобу пад пагрозай выключэння з гімназіі.
    Папячыцель акругі Шырынскі-Шахматаў гэтыя меры ацаніў як недастатковыя. Замест Рахманіна інспектарам быў прызначаны Герман Шэйбэ, якому даручана «ученнков, вмновных в бывшнх промсшествмях, уволмть, не стесняясь, чяслом». Вучням было прапанавана выдаць асобаў, якія найбольш вінаватыя ў дэманстрацыі 8 кастрычніка. У іншым выпадку рада
    пагражала звольніць з гімназіі вучняў «наводяіцмх на себя сомненме». Тэрмін для выдачы вызначаўся 4 лістапада. Але ніхто не быў выдадзены. Рада на вячэрнім пасяджэнні пастанавіла выключыць 10 вучняў 5 класа і 6 вучняў 6 класа. Мера гэта не была выкананая, бо выключаныя вучні знайшлі падтрымку ў новага губернатара A. М. Дранякіна, які папрасіў папячыцеля Шырынскага-Шахматава адмяніць пастанову.
    Сітуацыя ў гімназіі выклікала частыя кадравыя змены. Шэйбэ не ўтрымаўся на пасадзе інспектара. У лістападзе 1861 г. ён быў пераведзены настаўнікам у Ковенскую гімназію. Яго месца заняў каталік Станіслаў Наркевіч, старшы настаўнік Віленскай гімназіі. Дырэктар Тапер быў звольнены па хваробе ў сакавіку 1862 г., замест яго прыйшоў Захарый Шавялёў (інспектар Віленскай гімназіі). 9 кастрычніка 1863 г. быў звольнены і Наркевіч.
    У 1862 г. беспарадкаў палітычнага характару ў гімназіі не было. Згадваецца толькі выключэнне Часлава Жалкоўскага за «беспарадкі» на уроку французскай мовы. Нават Ражбіцкі быў прыняты назад угімназію. Гімназічны персанал застаўся той самы.
    Дзеянні дырэктара Шавялёва Арлоўскі ацэньвае як «уклончмвые». Так, 28 лютага 1863 г. Шалявёў дакладваў папячыцелю, што ў гімназіі «все обстомт благополучно, ученякн велн себя хорошо й нм в ком мз ннх не замечено проявленмя духа, открыто враждебного правмтельству. Лшнь любовь к занятмям ослабела с началом беспорядков в Царстве Польском м некоторых уездах Гродн. губ. Служаіцне в гнмназмм все без мзгятмя нсполнялм свом обязанностм неопустмтельно...» Праз тры дні пасля гэтага дыпламатычнага данясення, 3 сакавіка 1863 г., Шавялёў тэлеграфаваў папячыцелю: «Вчера, в 9 часов вечера, собравшаяся у бангофа (г. зн. чыгуначнага вакзала) толпа Гродненскмх мятежнмков, средм которых было много н ученмков, намеревалась выехать йз города прм содействмм начальннка станцйм... Предпрмятме не удалось. Захвачено несколько человек; по указанмю мх, берут под арест й бывшмх там ученмков. Взято до 10. Будут открыты все. Сообіцу пнсьменно. Шевелев»86.
    4	сакавіка Шавялёў звярнуўся да ваеннага начальніка Гродна з просьбай прызначыць аднаго афіцэра і 10 унцер-афіцэраў для знаходжання ўгімназіі з 8 гадзін раніцы да 3 гадзін пасля полудня. Каманда была адразу прысланая. А між тым па а гораду пайшлі чуткі, што паўстанцкія атрады паявіліся каля Скідальскай заставы. Пачалася паніка: гандляры зачынялі крамы, домаўладальнікі брамы, многія бацькі прыйшлі ў гімназію і патрабавалі сваіх дзяцей. Дырэктар распарадзіўся бацькоў не пускаць да заканчэння ўрокаў. Хутка высветлілася, што паўстанцаў на самой справе няма. Гімназісты былі здадзеныя бацькам на рукі, вучні, што жылі па
    прыватных кватэрах, былі адпраўленыя дадому ў суправаджэнні настаўнікаў і наглядальнікаў.
    Увечары 4 сакавіка былі арыштаваныя яшчэ 6 вучняў, які не начавалі дома ў ноч з 2 на 3 сакавіка. Усе замешаныя ў «беспарадках» вучні былі звольненыя без права паступаць у іншыя навучальныя ўстановы Віленскай навучальнай акругі. 17сакавіка Шавялёў паведаміў тэлеграмаю папячыцелю аб арышце настаўніка польскай мовы Навакоўскага, як удзельніка выступлення 2 сакавіка.