• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Значна меншыя заробкі мелі настаўнікі пачатковых вучылішчаў ад 250 да 400 руб. У канцы XIX пачатку XX ст. пачалі стварацца педагагічныя таварыствы ўзаемнай дапамогі. Іх мэтаю была «помоідь
    находяіцлмся в бедностл учаіцмм м учаіцммся в сельскмх м городскнх (хрлстманскмх) начальных народных учллліцах денежнымл пособлямл л друглмл влдамл». Так, Гродзенскае таварыства дапамогі настаўнікам пачатковых школ адкрыла ў Друскеніках настаўніцкі санаторый, які пачаў працаваць з мая 1913 г. і прыняў на адпачынак і лячэнне ў першы год 15 настаўнікаў разам з сем’ямі31.
    Выкладчыкі сярэдніх навучальных устаноў былі ў лепшым не толькі матэрыяльным, але і прававым становішчы ў параўнанні з настаўнікамі пачатковых школ, якім паміж іншага забаранялася звяртацца з асабістымі просьбамі да вышэйшага начальства, мінаючы Дырэкцыю народных вучылішчаў. Паказальна, што да канца XIX ст. з народных настаўнікаў бралі пісьмовыя «клятвенныя абяцанні» верна служыць і ва ўсім падпарадкоўвацца начальству.
    Выкладанне гісторыі
    Пералічым імёны настаўнікаў, якія выкладалі для гарадзенцаў гісторыю. Выкладчыкамі гісторыі ва ўрадавай мужчынскай гімназіі былі выпускнікі Санкт-Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута Яўстафій Арлоўскі, Іван Глебаў, Іван Астраумаў, Аляксей Пінчук; гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага універсітэта Аляксандр Пігулеўскі; філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта Калістрат Дабравольскі. У прыватнай мужчынскай прагімназіі Хныкіна выкладаў гісторыю выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта Дзмітрый Кропатаў. У жаночай Марыінскай гімназіі, акрамя Арлоўскага, які працаваў тут па сумяшчальніцтву, гісторыю выкладалі Дзмітрый Мілюцін, Лізавета Куцэвіч; у прыватнай жаночай гімназіі Баркоўскай Канстанцін Кемарскі, які скончыў Харкаўскі універсітэт; у прыватнай габрэйскай прагімназіі Астрагорскай і Вальдман Якаў Нісялоўскі, выпускнік Віленскага габрэйскага настаўніцкага інстытута. У гарадскім 4-класным вучылішчы выкладанне гісторыі забяспечвалі выхаванцы Віленскага настаўніцкага інстытута Антон Астаповіч, Дзмітрый Гадлеўскі.
    Падручнікі для школ Віленскай навучальнай акругі адрозніваліся ад адпаведных кніг для цэнтральных губерняў вялікадзяржаўным тлумачэннем гісторыі краю, вялікай увагай да гісторыі праваслаўя32. У мужчынскай гімназіі, напрыклад, у 1880-я гады па ўсеагульнай гісторыі выкарыстоўваўся падручнік Ілавайскага, па рускай гісторыі падручнік С. Раждзественскага, а таксама гістарычны атлас Ціхамірава. Сярод найважнейшых кніг, набытых гімназічнай бібліятэкай, называліся: «Памятнлкл русской старлны СевероЗападного края» Бацюшкава, «Нллюстрмрованная лсторля Петра Веллкого л Екатерлны Веллкой» Брыкнера, «Мсторля русского самосознанмя»
    М. Каяловіча33. У рэальнымвучылішчыпазвесткахна1912 г. выкарыстоўвалі падручнік Вінаградава па новай гісторыі іПлатонава па рускай гісторыі, атлас Тарнау па рускай і новай гісторыі34.
    А вось у «Кнлге по русской лсторлл для начальных школ л первых классов среднлх учебных заведенлй» цэнзары ўгледзелі нейкую крамольную з іх пункту гледжання інфармацыю, бо педагагічная рада вучылішчаразглядалацыркулярпапячыцеляакругіад21 сакавіка 1912 г.аб прыняцці мер да недапушчэння к выкарыстанню гэтай кнігіў навучальных установах35. Бібліятэка жаночай гімназіі ў пачатку 1914 г. набыла кнігу, дзе значылася імя Мітрафана Доўнар-Запольскага: «Русская лсторля в очерках л рассказах. Составлена прл участлл профессоров л преподавателей под ред. Проф. М. Довнар-Запольского»36.
    На іспытах па гісторыі гарадзенскія вучні адказвалі, для прыкладу, на наступныя пытанні: 1) Карл Вялікі. 1-ы і 2-гі крыжовыя паходы. Крымская кампанія. Аляксандр II і падзеі яго царавання. Хрышчэнне Русі. 2) Галоўныя падзеі 30-гадовай вайны. Жыццё і дзейнасць Лютэра. Езуіты. Рэформы Пятра Вялікага. Далучэнне Польшчы да Расіі. 3) Цараванне Кацярыны Вялікай. Выданне Зводу Законаў. Цараванне Аляксандра I. Айчынная вайна37.
    Паколькі настаўнікі гісторыі мелі, як правіла, гістарычна-філалагічную адукацыю, то пры выкладанні гісторыі шырока выкарыстоўваліся літаратурныя творы з гістарычным зместам. Напрыклад, вучні рэальнага вучылішча атрымоўвалі заданні зрабіць дзве пісьмовыя работы ў год прыкладна на такія тэмы: «Характерлстлка русского обіцества в конце 18 в. по одам Державлна», «Взгляды л отношенля дворян к крестьянам по «Недорослю» фон-Влзлна», «Быт крестьян по сочлненлю Радліцева», «РІдеал русского князя по «поученлю Владлмлра Мономаха», «Участле кн.Дашковой в событлях 1762 г. по ея заплскам», «Вллянле просветлтельной фллософлл на «Наказ» Екатерлны», «Ндеал русской женгцлны по домострою», «Борьба руссклх князей co степью по «Слову о полку Нгореве», «Быт руссклх дворян по роману «Война л млр», «Быт крестьян по Кольцову», «Члновнлчлй быт по сочлненлям Гоголя»38.
    У пачатку XX ст. пашырылася практыка арганізацыі выяздных гістарычных экскурсій. У ліпені 1900 г. адбылася экскурсія 20 гімназістаў у суправаджэнні дырэктара і 3-х выкладчыкаў у Беласток, Белавежу і Супрасль39. Вучні рэальнага вучылішча 2931 снежня 1910 г. наведалі Вільню, a 5 17 чэрвеня 1911 г. «месцы подзвігаў рускай зброі 1812 г.»40
    Значную ўвагу краязнаўству ўдзяляў Арлоўскі. Ён арганізоўваў экскурсіі для вучняў у Каложу, Стары і Новы замкі. У спісе дапаможных матэрыялаў па гісторыі, складзеным ім у 1908 г., фігуравалі: «Нзображенле ллтовского города Гродны в 1567 г. (с древней гравюры); две мозалчные
    картаны, нзображаюіцне внды Гродненского замка в XVI XVII вв.; Нльмн. Карта Гродн. губ.; Карта Гродн. губ., нзд. Гр. Стат. Коммтетом; Атлас: Днков. Опыт статмстмческого атласа Гродненской губ.»41 У 1896 г. Я. Арлоўскі адкрыў пры бібліятэцы гімназіі аддзел з кніг, якія датычылі Беларусі і Гродзенскай губ.42
    У цэлым, аднак, сістэма гістарычнай адукацыі служыла інтарэсам самадзяржаўя. Гарадзенскія вучні вывучалі гісторыю, якую ніколі не перажывалі іх продкі.
    Грамадская і навуковая праца
    Некаторыя гарадзенскія педагогі вялі актыўную грамадскую і навуковую працу. Яскравы прыклад той жа Яўстафій Арлоўскі. Ён быў бібліятэкарам (і сябрам Праўлення) Публічнай бібліятэкі (1891-1913), агентам таварыства драматычных пісьменнікаў, ганаровым сябрам Праваслаўнага Сафійскага брацтва, сябрам Царкоўна-археалагічнага камітэта, Гродзенскага педагагічнага таварыства і Таварыства брацкай узаемадапамогі, актыўна супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Гродненскнх губернскмх ведомостей» (з 1890 г. вёў аддзел крытыкі і бібліяграфіі па гісторыі Заходняй Русі, а са жніўня 1892 па 1894 г. таксама агляд гістарычных часопісаў), быў гласным (1907) і кандыдатам угласныя (1911) гарадской Думы43.
    Ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці Я. Арлоўскі пакінуў прыкметны след. Асабліва гэта тычыцца яго працы як бібліёграфа і даследчыка мінулага. Яго кніга «Гродненская старпна. Часть 1. Гор. Гродна» (1910) з’яўляецца адной з першых прац, дзе даследуецца гісторыя горада ад заснавання да пачатку XX ст. Нягледзячы на ідэалагічную абмежаванасць даследавання дактрынай «заходнерусізму», Я. Арлоўскі зрабіў значны ўнёсак у захаванне гарадзенцамі гістарычнай памяці пра лёс уласнага горада. Сумную абвестку пра яго смерць змясціла «Наша Ніва»: «Сваёй сумленнай і доўгалетней службай ён зьеднаў сабе агульную сымпатію і за труной яго ішло шмат моладзі іжыхароў... Вучэнікі гэткімі славамі ахарактэрызавалі яго: «Чэлавек прастаты, дабра і праўды»44. Адным з ягоных вучняў быў Юзаф Ядкоўскі, гісторык, археолаг, заснавальнік і першы кіраўнік Гродзенскага дзяржаўнага гістарычна-археалагічнага музея.
    УзгадаемяшчэаднаговучняЯ. Арлоўскага -СтаніславаКасцялкоўскага, які скончыў Гродзенскую гімназію ў 1900 г. з залатым медалём, хаця ледзь не быў выключаны з апошняга класа менавіта з-за свайго выкладчыка гісторыі, які данёс дырэктару, што выпускнік укнігарні размаўляе на забароненай польскай мове. У гэтым жа годзе ён паступіў спачатку на гістарычна-філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта, а пазней перавёўся на філасофскі факультэт Ягелонскага універсітэта, які скончыў
    са ступенню доктара філасофіі ў 1905 г. Яго доктарская праца была прысвечаная Антонію Тызенгаўзу іяго эпосе. У 1921 г. С. Касцялкоўскі стаў прафесарам гісторыі Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, стварыў гістарычную школу (яго вучнямі былі знакамітыя польскія гісторыкі Генрых Лаўмяньскі, Леанід Жытковіч і інш.). Але ўгісторыі гістарычнай навукі ён застаўся, перш за ўсё, як аўтар сваёй найважнейшай фундаментальнай кнігі «Антоні Тызенгаўз падскарбі надворны літоўскі»45.
    Настаўнікі чыталі публічныя лекцыі. Так, 26 лістапада, 8і 15снежня 1883 г., 15студзеня 1884 г. выкладчык гісторыі і геаграфіі мужчынскай гімназіі (пазней дырэктар Беластоцкай жаночай гімназіі) Калістрат Дабравольскі прачытаў узале Благородного собранйя чатыры публічныя лекцыі па гісторыі Літвы і Заходняй Расіі. Грошы, сабраныя за продаж білетаў, пайшлі на карысць Гродзенскага Сафійскага брацтва. У 1884г. у Гродне было заснаванае літаратурна-музычнае таварыства. Галоўным яго дзеячам быў згаданы выкладчык К. Дабравольскі. Таварыства давала канцэрты, аз 1886 па 1888 г. нават аматарскія спектаклі ўклубе. Пасля ад’езду з Гродна Дабравольскага Таварыства прыпыніла сваё існаванне46.
    3	лістапада 1907 г. быў зацверджаны «Устав Гродненского педагогмческого обіцества». 21 лістапада распачалася яго дзейнасць. Галоўная задача аб’яднанне педагагічных сілаў Гродна і арганізацыя народных чытанняў. Сярод галоўных ініцыятараў гэтай справы былі выкладчыкі мужчынскай гімназіі I. Астраумаў, Я. Арлоўскі, Канстанцін Кемарскі (настаўнік рускай мовы), выкладчык гісторыі прыватнай прагімназіі Хныкіна Дзмітрый Кропатаў. Вясной 1908 г. ускладзе педагагічнага таварыства было 45 сябраў і 12 кандыдатаў47. Гарадскія і губернскія ўлады пільна сачылі за яго дзейнасцю. Так, ІЗлістапада 1908 г. гродзенскі губернатар прадпісваў гродзенскай паліцыі: «...І4меть за деятельностью Педагогмческого Обіцества самое блмзкое наблюденне в вмдах пресеченмя ему возможностм уклоненмя в сторону полмтмческой пропаганды н агмтацмм. В случае обнаруженмя в деятельностм обіцества какмх-лмбо проявленмй, могуіцмх угрожать обіцественному спокойствяю нлн безопасностм, об этом предлагаю без замедленмя доноснть мне»48. Нічога падобнага жандары ўдзейнасці таварыства не заўважалі, адакладвалі губернатару аб засіллі габрэяў уім: «Прм первоначальном своем образованмн обіцество решмло собмраться в мужской гммназмм, но затем якобы под предлогом малого помеіцення сталм делать свон собранмя в еврейском народном учялшце, где помеіценме на самом деле менее удобное, чем в гнмназмм. В этом обіцестве действмтельно половмна членов еврем н многме отчастм мз за этого не хотят быть членамм этого обіцества, а отчаста н от того, что об-во заннмается не темм деламя, для которых сугцествует... »49