Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Склад выкладчыкаў у гэты перыяд Арлоўскі характарызуе як «бліскучы». Гэта інспектар А. Аржавін, сур’ёзны і адданы сваёй справе педагог, «нямецкай школы» (хаця і скончыў Галоўны педагагічны інстытут, гімназічную адукацыю атрымаў уПрыбалтыцы, добра валодаў нямецкай мовай); С. Грузаў узорны выкладчык матэматыкі і фізікі; Н. Стэфані, выкладчык гісторыі, складальнік гістарычнага нарыса Гродзенскай гімназіі, надрукаванага ў «Сборнмку сведенмй о среднмх учебных заведенмях Вмленского учебного Округа» (Вяльна, 1873); Н. Бяляеў, таленавіты настаўнік рускай мовы; Е. Лапушынскі выкладаў геаграфію, шмат займаўся літаратурнай творчасцю, друкаваўся ў «Воспмтанмя», «І4скре», «С-П-бургскмх ведомостях», «Современном слове», быў рэдактарам неафіцыйнай часткі «Гродненскмх губернсоіх ведомостей»; П. Арлоў, выкладчык законазнаўства і лацінскай мовы, быў сакратаром Гродзенскага статыстычнага камітэта; Я. Зяньковіч, настаўнік чыстапісання і маля-
вання, маляваў партрэты, абразы (у т.л. для Сафійскага сабора і Фарнага касцёла)18.
Дырэктар гімназіі Балвановіч у 1872г. атрымаў уякасці ўзнагароду за службу зямельны участак у Ваўкавыскім уездзе (з ліку канфіскаваных). Падобную ўзнагароды атрымаў і настаўнік I. Корсунскі за службу ў 1-м прыходскім вучылішчы. Звесткі з яго асабістай справы паказваюць кар’еру паспяховага настаўніка, прысланага ў наш горад у 1864 г.19
Падобныя кадравыя змены зведала і Гродзенская жаночая гімназія. М. Мураўёў убачыў гімназіі ў Вільні, Коўне і Гродне «совершенно польскммм, где преобладает над всемм предметамн польскмй язык, воспмтаннмцы не умеют почтм совсем говормть по-русскм, надзмрательнмцы состоят мз лнц польского пронсхождення, преданных душою польской полмтмческой м релмгпозной пропаганде»20. Па словах М. Мураўёва, жанчыны і ксяндзы былі самымі галоўнымі рухавікамі «всех мятежных покушенмй нмспроверженмю властм правмтельства м законного порядка в крае». 3 гімназіі ў Гродне былі звольненыя галоўная наглядальніца Ганна Загуроўская і іншыя наглядальніцы-«полькі». Іх замянілі асобамі «рускага паходжання»,усепрадметысталівыкладаццапа-руску. Мураўёўхадайнічаў аб павелічэнні акладу начальнікам жаночых гімназій з 500 да 1500 руб.
У матэрыялах «Дела об установенмм наблюденмя за преподавателямй женской гймназнн в Гродно, подозреваемымм в полнтмческой неблагонадежностм. 1863 г.» названыя імёны новага кіраўніка і некаторых настаўнікаў: яе начальнікам быў Чашнікаў, выкладчыкам Закона Божага быў выхаванец Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі, «благонадёжный в полмтмческом отношенмм» ксёндз Косаўскі (замест ксяндза Шмігера), настаўніцай французскай мовы Зянковіч (замест Підот), выкладчыкам рускай славеснасці «благонадежный чмновнмк, коллежскяй ассесор» Іваноў, настаўніцай рукадзелля Лізавета Тафрас, праваслаўнага веравызнання, дачка адстаўнога настаўніка гімназіі (замест Варвары Скрэнтоўскай)21.
Са звестак з фармулярных спісаў аб службе чыноўнікаў і выкладчыкаў Гродна, падпарадкаваных Дырэкцыі народных вучылішчаў, за 18681869 гг. відаць, што абсалютная большасць з іх былі праваслаўныя, мелі бронзавыя медалі ўпамяць «уціхамірвання польскага мяцежу 1863 1864 гг.»,атрымоўвалі50 %надбаўкудаакладаў. 3 настаўнікаў-каталікоўзасталіся адзінкі законанастаўнік каталіцкага веравызнання ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі ксёндз Канстанцін Маеўскі, настаўнік французскай мовы Людвіг Дзюліўе, хатні настаўнік Андрэй Пілюткевіч. Звяртае на сябе ўвагу прысутнасць сярод педагогаў уніята. Гэта настаўнік грэчаскай мовы Дзяніс Кагановіч-Туранскі (аўстрыйскі падданы з Галіцыі). Настаўнік нямецкай мовы Эмілій Лібеман быў лютэранінам22.
Паводле статыстыкі за 1904 г. у Гродзенскай жаночай гімназіі з усяго педагагічнага персаналу гімназіі (38 чалавек), праваслаўных было 31, каталікоў 2, лютэранаў 4, іудзеяў I23.
Інфармацыю пра настаўнікаў Гродна ўтрымліваюць апублікаваныя матэрыялы Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897. Паводле табліцы XXI з дадзенымі аб размеркаванні насельніцтва па групах заняткаў вынікае, што вучэбнай і выхаваўчай дзейнасцю ў горадзе сярод асобаў, што маюць самастойныя заняткі, займаліся 256 гродзенцаў і 93 гродзенак24. Калі не ўлічваць вайскоўцаў, то атрымліваецца, што настаўнікі і выхавацелі складалі 2,6 % усіх мужчын Гродна, што мелі самастойныя заняткі, а настаўніцы і выхавацелькі 1,6 % усіх «самастойных» жанчын горада.
Табліца 1. Родная мова гродзенскіх педагогаў. 1897 г.
Назвалі падчас перапісу роднай мовай:
рускую
украінскую
беларускую
польскую
нямецкую
габрэйскую
Іншыя
м
ж
м
ж
м
Ж
м
ж
м
ж
м
ж
м
ж
47
27
-
1
21
15
10
21
-
6
173
13
-
10
Крыніцы: Первая всеобіцая перепнсь населенмя Росяйской ямпермм 1897 г. СПб., 1903. Т. XI. Гродненская губерння. С. 222-223.
Большасць настаўнікаў Гродна былі габрэямі (173), абольшасць гродзенскіх настаўніц назвалі сваёй роднай мовай рускую (27). Нядрэнную пазіцыю з улікам атмасферы татальнай русіфікацыі займала беларуская мова ўасяроддзі гарадзенскіх педагогаў. Яе назвалі роднай 21 настаўнік і 15 настаўніц нашага горада. На жаль, не ўяўляецца магчымым дакладна даведацца, што гэта азначала для іх, наколькі свядомай была гэтая дэкларацыя іх беларускасці.
Адукацыя настаўнікаў
Пра адукацыю педагогаў Гродна можна даведацца з архіўных крыніц, атаксама са зборнікаў «Памятные кнмжкн Вяленского учебного округа», «Памятные кнмжкм Гродненской губернмм». Сярод выкладчыкаў Гродна былі выпускнікі Санкт-Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага, Харкаўскага, Юр’еўскага, Дерпцкага, Венскага універсітэтаў, Санкт-Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута, Галоўнага педагагічнага інстытута, Санкт-Пецярбургскіх Духоўных праваслаўнай і каталіцкай акадэмій, Маскоўскай і Кіеўскай духоўных акадэмій, Літоўскай духоўнай семінарыі, Тульскай, Пскоўскай, Смаленскай і Калужскай духоўных семінарый, Мін-
скай і Віленскай каталіцкіх духоўных семінарый, Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, Маскоўскага Страганаўскага вучылішча тэхнічнага малявання, Віленскага настаўніцкага інстытута, Маладзечненскай, Нясвіжскай і Дэрпцкай настаўніцкіх семінарый, Маскоўскай настаўніцкай семінарыі ваеннага ведамства, Маскоўскага кадэцкага корпуса, 3-га ваеннага Аляксандраўскага вучылішча, Віленскага рабінскага вучылішча, Віленскага габрэйскага настаўніцкага інстытута, Маскоўскага Елізавецінскага вучылішча, Санкт-Пецярбургскага выхаваўчага таварыства шляхетных дзяўчат (пазней Смольны інстытут), Санкт-Пецярбургскага Мікалаеўскага сіроцкага інстытута, Беластоцкага інстытута шляхетных дзяўчат, Віленскага марыінскага жаночага вучылішча, Санкт-Пецярбургскіх вышэйшых жаночых курсаў, мясцовых уездных вучылішчаў і жаночых гімназій ды інш.
Адзначым, што ў сістэму адукацыі ўкаранялася функцыянальна-дзяржаўная мадэль падрыхтоўкі настаўніка, паводле якой змест педагагічнай адукацыі павінен быў абапірацца на такія арыенціры як самадзяржаўе, праваслаўе і руская народнасць. На лекцыях, якія чыталіся на педагагічных курсах настаўнікаў школ Гродзенскай епархіі, былі вызначаныя галоўныя якасці настаўніка: «Твердость нлн зрелость нравственных убежденяй, которая является следствмем глубокой веры в Бога, преданностм церквн православной, нензменной любвм к отечеству Россмм, мскренной преданностн Царю н правмтельству.. ,»25
Памер заробкаў
Матэрыя льнае становішча настаўнікаў не было лёгкім, яно залежала ад шэрагу фактараў: у школе якога тыпу працавалі (сярэдняй ці пачатковай, дзяржаўнай ці прыватнай), ці атрымалася знайсці магчымасць дадатковых заробкаў (дадатковыя ўрокі, класнае настаўніцтва), а галоўнае былі яны мясцовымі ўраджэнцамі, ці прыехалі з унутраных губерняў Расіі (бо для прыезджых на 50 % падвышаліся аклады, выдаваліся бясплатныя кватэры, яны вызваляліся ад платы за ацяпленне і асвятленне, атрымоўвалі так званыя «пад’ёмныя» грашовыя выплаты, бясплатна муку і крупы з запасных магазінаў).
Аклад дырэктара мужчынскай гімназіі ўканцы 1860-х гадоў складаў 1200 руб. угод, інспектара 600 руб. Акрамя таго яны, як правіла, былі таксама выкладчыкамі і атрымоўвалі заработную плату і за ўрокі. Настаўнікі-прадметнікі мелі ў сярэднім 600 руб. Многія з іх атрымоўвалі 50% надбаўку, мелі казённую кватэру альбо даплату на прыватную кватэру, атаксама «сталовыя» грошы. Па звестках на 1908 г. дырэктар гімназіі стацкі дарадца Іван Аляксандравіч Глебаў, выпускнік Санкт-Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута, акрамя 1200 руб. жалавання
атрымоўваў за 12урокаў 840 руб., меў сталовых 800 руб. і казённую кватэру (у будынку гімназіі). Інспектар і выкладчык матэматыкі калежскі асэсар Пётр Аляксандравіч Іваноў, выпускнік фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага універсітэта, атрымоўваў жалаванне 750 руб., за 12 нармальныхурокаў990 руб.,за5 дадатковых350 руб., даплатунакватэру 600 руб. (здымаў жыллё па вул. Купецкай у доме Грэчкі). Настаўнік гісторыі і геаграфіі стацкі дарадца Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі, выпускнік Санкт-Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута, атрымоўваў за 12 нармальных урокаў 1340 руб., за 12 дадатковых 840 руб., за класнага настаўніка 160 руб., пражываў на вул. Іванаўскай удоме Гардона. Настаўнік рускай мовы і гісторыі стацкі дарадца Іван Іванавіч Астраумаў, выпускнік Санкт-Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута, атрымоўваўза 12 нармальных урокаў 1500 руб., за 18 дадатковых 1260 руб., затое, што быўкласным настаўнікаму 2-х класах 320 р.,а таксама720 руб. пенсіі26. Інспектарам габрэйскага рамеснага вучылішча быў інжынертэхнік М. Ц. Тарашчанскі, які скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут, ён атрымліваў за сваю працу 2100 руб.27
Заробкі выкладчыкаў жаночых сярэдніх навучальных устаноў вагаліся ад 600 да 2500 руб., начальнікаў да 3000 руб. Для параўнання адзначым, што ў пачатку XX ст. сярэднегадавая зарплата фабрычна-завадскіх рабочых складала 210,4 руб., чыгуначнікаў 384 руб., гандляроў і прыватных вытворцаў 1200 руб.,урачоў 2400 руб., дробныхчыноўнікаў 3600 руб., вышэйшых чыноўнікаў 5000 6000 руб.28
Многія выкладчыкі сумяшчалі працу ў розных навучальных установах. Я. Арлоўскі, напрыклад, паралельна з працай у мужчынскай гімназіі выкладаў геаграфію ўжаночай гімназіі (1896-1904), а затым рускую і ўсеагульную гісторыіў прыватнай жаночай 7-класнай габрэйскай гімназіі (1909-1912), гісторыю ўрэальным вучылішчы (адразу пасля яго адкрыцця 26 верасня 1907 г.)29. У 1906 г. выкладчык прыродазнаўства і геаграфіі ў рэальным вучылішчы Сяргей Бохан прасіў даць яму урокі геаграфіі, якія былі вакантнымі ўжаночай гімназіі30. Паводле звестак з «Памятных кннжек Вмленского учебного округа» ганаровы грамадзянін Сямён Суботнік, выпускнік Віленскага рабінскага вучылішча, загадваў і настаўнічаў у габрэйскім 1-класным з падрыхтоўчым класам вучылішчы, выкладаў закон іўдзейскай веры ў мужчынскай гімназіі, прыватнай 4-класнай з падрыхтоўчым класам жаночай габрэйскай прагімназіі з правамі для вучняў Т. В. Астрагорскай і Л. С. Вальдман, прыватнай мужчынскай 6-класнай прагімназіі М. С. Хныкіна, рэальным вучылішчы.