• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Падчас кульмінацыі першага вечара рытуальнай вячэры (седэра) малодшае дзіця павінна было задаць чатыры абавязковыя пытанні, напрыклад, пра тое, чаму менавіта маца з’яўляецца хлебам гэтага свята. Бацька адказваў яму радкамі з Агады вершамі з Торы і Талмуда, прысвечанымі гэтым дням. Напярэдадні Пурыма святочны настрой дзіцяці стварала падрыхтоўка падарункаў. Іх не толькі куплялі, але і рабілі ўласнымі рукамі. Дзеці збіраліся на кірмаш, дзе набывалі цукровых коней, зайцаў, авечак і птушак у каляровай глазуры. На сталах ляжалі незвычайнай прыгажосці скрыпачкі і нават цацкі ў люльках і, вядома, выявы галоўных герояў свята коннікаў Мардэхая і Ахашвероша. Hi адно свята ў габрэяў не абыходзілася без агульнага спявання хорам змірот святочных гімнаў.
    Свята здымала многія забароны, абавязковыя ў паўсядзённым жыцці. Падчас Сімхат-Торы ўжо ў сінагозе пачыналіся танцы. Разам з дарослымі мужчынамі ў іх удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі. У гэты дзень ім дазваляліся любыя свавольства. Дзеці бегалі, пакуль хапала сіл, аглушалі прысутных гукамі калатушак, лёталі па памяшканню з папяровымі сцяжкамі. На свята Хануку дзецям дазвалялася гуляць у азартныя гульні. Звычайна гэта былі лато і дрэйдл (забаўка накшталт сучаснай юлы). Дрэйдл адлівалі са свінца ў форме ігральнай косці. Унізе мелася вастрыё, цацку можна было круціць як ваўчок. На кожным баку дрэйдла была літара габрэйскага алфавіта. Перад пачаткам гульні рабілі стаўкі, потым рас-
    кручвалі дрэйдл. Калі ён падаў на бок, дзе стаяла літара «нун», удзельнік гульні губляў грошы. Калі «шын» стаўка захоўвалася, «хэй» дазваляла забраць палову, а «гімэль» аддавала ў рукі пераможцы ўсе грошы з банка. Ханука гэта бадай што адзіны дзень, калі ў карты, пры чым на грошы, гулялі габрэі ўсіх узростаў. Дзеці атрымлівалі «ханукальныя капейкі», якія можна было прагуляць у карты альбо наняць санкі і паехаць на шпацыр.
    Дзіцячы прытулак ў Гародні. Нягледзячы на тое, што гарадзенская габрэйская суполка была самай вялікай у заходнім рэгіёне сучаснай Беларусі, мела шматлікія прыкагалкі і магла даволі самастойна вырашаць пытанне адносна размеркавання падаткаў, сацыяльныя праблемы на працягу ўсяго XIX ст. тут былі добра вядомыя. Мы ўжо пазнаёміліся з апісаннямі жалю вартых пабудоў, дзе жылі насельнікі габрэйскага квартала і маглі зрабіць сумныя высновы наконт фінансавага становішча яго жыхароў. Нестабільнасць габрэйскага жыцця, дзе багацце рэдка перадавалася ўспадчыну больш чым утрох пакаленнях, непрадказальная палітыка ўрада, накіраваная на максімальны ўціск габрэйскай супольнасці і разбурэнне ўласцівага для яе ладу жыцця, паступовы заняпад традыцыйных сфер занятасці (фактарства, саматужнай вытворчасці, дробнага гандлю) даводзілі многія сем’і да галечы.
    У канцы 60-х гадоў гарадзенскі генерал-губернатар звярнуў увагу на распаўсюджанне сярод мясцовых габрэйскіх дзяцей жабрацтва. Цэлымі гуртамі бадзяліся няшчасныя дзеці па гораду, праводзілі ночы пад голым небам71. Адным з мажлівых шляхоў вырашэння праблемы было стварэнне дзіцячага прытулку. Як кажа габрэйскі афарызм, «габрэі міласэрныя дзеці міласэрных бацькоў». Этыка іўдаізма загадвае аказваць дабрачынную дапамогу дзецям і старым, якія засталіся без апекі. У габрэйскім грамадстве пераважалі вялікія патрыярхальныя сем’і-кланы, падтрымліваліся цесныя стасункі і з блізкімі, і з дальнімі сваякамі. Калі бацькі паміралі, звычайна знаходзіліся тыя, хто забіраў сірот у сваю сям’ю, як бы гэта не было цяжка для іх уласнага бюджэту. Але здаралася і так, што, напрыклад, эпідэмія выкашвала ўсю сям’ю, іхатай для малых станавілася вуліца. Для такіх небаракаў існаваў дзіцячы прытулак.
    Гісторыя гарадзенскага дзіцячага прытулку пачынаецца ў старажытнасці. Невядома, калі дакладна ён тут упершыню быў адчынены. Да сярэдзіны XIX ст. улады мала цікавіліся сацыяльнымі праблемамі габрэяў (зразумела, калі яны не перашкаджалі збору падаткаў) і пакідалі іх вырашэнне самім гарадзенцам. Прытулак дакладна існаваўу 1868 г., калі размяшчаўся ў старым аднапавярховым доме на сённяшняй Вялікай Траецкай вуліцы, што належаў габрэйскаму шпіталю. Цікава, што актыўнай дабрачыннай дапамогай прытулку былі заклапочаны не толькі габрэйскія таўстасумы, але і людзі вельмі сціплых прыбыткаў. Часопіс «Рассвет» распавядаў
    пра гарадзенскага краўца Залмана, які ў 1870 г. прыняў на сябе апеку над беспрытульнымі дзецьмі72.
    У 1870 г. афіцыйна быў зацверджаны статут новай філантрапічнай арганізацыі, дзе было запісана, што яна павінна існаваць без дзяржаўнай дапамогі, за кошт саміх жа габрэяў, а менавіта спецыяльнага габрэйскага скрынкавага падатку, сродкаў суполкі і добраахвотных ахвяраванняў. Тут знайшлі сабе новы дом каля 80 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад года да васемнаццаці. Яны маглі разлічваць на бясплатную ежу, вопратку і медыцынскую дапамогу. У прытулку была ўласная нядрэнная школа, якая давала пачатковую адукацыю, прычым акрамя традыцыйных габрэйскіх рэлігійных прадметаў тут выкладаліся арыфметыка і руская мова, дзяўчаты вучыліся рукадзеллю73.
    У 1880 г. праўленне прытулку вырашыла ў гонар 25-годдзя царавання Аляксандра II узвесці новы двухпавярховы будынак. Яго асвячэнне адбылося 19 лютага 1881 г. у прысутнасці габрэйскай інтэлігенцыі, губернатара і віцэ-губернатара, начальніка мясцовай дывізіі і іншых. Відавочца так апісвае гэтую кранаючую хвіліну: «Калі кантар з хорам прапелі малітву «За цара і Айчыну» і «Песнь асвячэння», Рэфес74 сказаў уласцівую для такога выпадку прамову. Далей быў гімн, выкананы выхавальнікамі прытулку. Пасля пайшлі тосты за здароўе, прапанаваныя праз губернатара і іншых, якія суправаджаліся гучнымі воклічамі: «Ура!» Затым прысутныя пайшлі аглядаць будынак. На другім паверсе размешчаны дзве спальні для 50 хлопчыкаў, зала для пасяджэнняў і яшчэ некалькі пакояў, на ніжнім класы, сталярная, кухня і сталовая. Акрамя таго, ёсць пакоі над другім паверхам, не поўнасцю яшчэ скончаныя»75. Новы прытулак атрымаў ганаровую назву Аляксандраўскага76.
    У 1884 г., каб ушанаваць паўналецце спадчынніка цэсарэвіча Аляксандра, гарадзенская дума прыняла пастанову пра выдзяленне чатырох стыпендый для выхавання двух дзяцей у хрысціянскім і двух у габрэйскім прытулку за кошт горада77. Калі ў 1900 г. з’явіліся сродкі на будаўніцтва новага габрэйскага шпіталя, прытулак пераехаў у яго стары будынак на вуліцы Дамініканскай. У гэты час пад яго апекай знаходзілася 65 дзяцей78. Для кіраўніцтва быў створаны грамадскі камітэт, у які ўвайшлі ўплывовыя прадстаўнікі мясцовай габрэйскай эліты інтэлігенцыя і заможнае купецтва. 3 аднаго боку, гэта была даніна традыцыі: у габрэйскім свеце абавязкам кожнага багатага чалавека была дабрачыннасць. 3 другога пастаянны ўдзел увырашэнні праблем прытулку павінен быў падштурхоўваць багацеяў часцей адчыняць свае кашалькі.
    Трэба заўважыць, што не ўсіх членаў суполкі задавальняў такі стан рэчаў. Як пісалі ў паданні на імя гарадзенскага губернатара прадстаўнікі рамесных цэхаў, «дабрачынныя арганізацыі кіруюцца толькі прывілеяваным
    саслоўем, купецтвам, якое само праводзіць выбары і прызначае кіраўнікоў толькі са свайго асяроддзя без удзелу рамеснікаў, якія складаюць большасць. Такі лад кіравання, акрамя незаконнасці складае нязручнасць у тым сэнсе, што большасць тых, хто звяртаецца па дапамогу гэтых інстытуцый працоўны люд, які калі-некалі ў цяжкім сваім стане дарма будзе шукаць спагады ад кіраўніка-купца, якому незразумела цяжкае становішча рамесніка, які пакутуе»79.
    Габрэйскія дзеці Гародні складалі неад’емную частку пэўнага вельмі спецыфічнага сацыяльнага асяроддзя і падзялялі з бацькамі ўсе станоўчыя і адмоўныя наступствы гэтага становішча. Выдзяленне субкультуры дзяцінства ўдадзеным выпадку з’яўляецца даволі ўмоўным, таму што лад жыцця розных слаёў габрэйства ў XIX ст. карэнным чынам адрозніваўся. Габрэйскія дзеці мелі вельмі адрозныя мажлівасці для жыццёвага старту, але пераважная большасць з іх знаходзілася на мяжы беднасці і ўжо ў маленстве зведала нястачу, голад, хваробы і прыніжэнне.
    Гародня на працягу XIX ст. справядліва лічылася гняздом кансерватызму, «літвацкага духа», таму асноўная маса мясцовых габрэяў напэўна не можа быць залічана да прыхільнікаў акультурацыі ў постаці новай адукацыі, што ўплывала і на светаўспрыманне малодшага пакалення. Пры ўсіх недахопах нацыянальнай школы трэба зазначыць, што яна выдатна развівала памяць, логіку, уменне віртуозна дыскутаваць і даводзіць слушнасць сваёй пазіцыі. Усё гэта аказвалася вельмі прыдатным для маладога пакалення, якое абірала для сябе еўрапейскі лад жыцця, «агульную» адукацыю, палітычную дзейнасць і такія прафесіі, як адвакат, урач альбо інжынер. Мерапрыемствы ўрада і ўласныя інтарэсы (жаданне павысіць пазіцыю ў грамадстве, атрымаць сучасную прафесію, пазбегнуць прызыву ў армію і г. д.) падштурхоўвалі габрэйскіх дзяцей Гародні да асваення школы казённага ўзору. За стагоддзе гарадзенскія габрэі прайшлі складаны шлях ад поўнага непрыняцця заходняй мадэлі адукацыі да ператварэння ў самую шматколькасную этнічную групу сярод навучэнцаў пачатковай школы.
    Для традыцыйнага габрэйскага грамадства былахарактэрна адсутнасць спецыяльных педагагічных дактрын. Выхаванне ажыццяўлялася ў сям’і праз назіранне за паводзінамі старэйшых, ранняе далучэнне да пасільнай працы, прысутнасць пры абмеркаванні важных для супольнасці праблем. 3 аднаго боку, яно было рэлігійным, бо грунтавалася на запаведзях іўдаізму, з другога «дзетацэнтрысцкім», бо было заснавана на любові да дзіцяці, шчырым захапленні ўсімі праявамі яго творчасці, уменні пахваліць, падтрымаць і даць веру ва ўласныя сілы. Да сярэдзіны XIX ст. дзедаўскае выхаванне дэманстравала сваю эфектыўнасць, але ўжо ў40-я гады габрэйскі свет мяжы аселасці, а з ім і Гародня, зведалі праблему бацькоў
    і дзяцей. Вельмі рознымі былі культурныя мадэлі, якія абіралі для сябе, а разам з тым і для сваіх нашчадкаў, габрэі нашага горада ў тую бурлівую эпоху. I ядналі іх толькі час, месца і агульны трагічны габрэйскі лёс, бо дзецям канца XIX ст. было наканавана стаць дарослымі Халакосту.
    1	Знмбардо Ф. Застенчмвость. М.: Педагогнка, 1991. С. 201.
    2	Ілуй разумнік, гонар народа Ізраіля, адораны талмудыст, славуты сваёй вучонасцю.