• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Фані Шарашэўская, дачка гарадзенскага купца 1 гільдыі (1903 г.). 3 прыватнай калекцыі.
    Сям'я Пнзбург з Гародні (1903 г.).
    3 прыватнай калекцыі.
    горада) альбо вывучэннем рэлігійнага
    Закона, брала на сябе адказнасць за маральнае і рэлігійнае выхаванне не толькі дачок, але і сыноў. Маці займалася і практычнымі пытаннямі матэрыяльным забеспячэннем сям’і, пошукам кампаніі аднагодкаў для сумеснага вывучэння Талмуца, каб дзіцяці не было сумна займацца дома ў адзіноце. Вельмі часта яна была вымушана браць на сябе і пошук
    адпаведнай шдюбнай партыі для малалетніх сыноў і дачок. Маральны складальнік хатняга выхавання на працягу XIX стагоддзя належаў жанчыне, з чым згодна і Н. Р. Лазарус11.
    У гэты час гарадзенскія габрэйкі гэта не пасіўныя падпарадкаваныя ва ўсім мужчыне і жалю вартыя істоты, якія праводзілі сваё жыццё за зачыненымі вокнамі спачатку бацькоўскай, а потым мужавай хаты. У XIX ст. маці гэта актыўны суб’ект сямейнага, эканамічнага і сацыякультурнага жыцця. Акрамя гандлю альбо рамяства, якія складалі падмурак сямейнага дабрабыту, яна (з дапамогай старэйшых дачок альбо прыслугі) вяла хатнюю гаспадарку мыла, варыла есці, прасавала, прыбірала ў хаце, абшывала сваякоў, а нярэдка захаплялася і іншымі відамі рукадзелля: вязаннем, вышываннем, фрывалітэ, карункапляценнем і макрамэ. Гарадзенскія вуліцы добра ведалі «звар’яваных» габрэйскіх маці і, аддаючы ім даніну павагі, часцей за ўсё клікалі дзяцей не па прозвішчу ці мянушцы, а па імені маці, напрыклад «Мошка Гітл-Рыўкас». Так, нарадзіліся многія габрэйскія прозвішчы, якія можна знайсці ў метрычных кнігах гарадзенскай габрэйскай супольнасці Соркін, Рыўкін, Гольдзін.
    Толькі ва ўзросце трох год у выхаванні дзяўчынкі і хлопчыка з’яўлялася некаторая «гендэрная розніца», а да гэтага моманту і выхоўвалі, і нават апраналі іх аднолькава. Калі сын дасягаў сямігадовага ўзросту, галоўным выхавацелем для яго станавіўся бацька. Перадаўшы малога ў рукі бацькі, маці канцэнтравалася на выхаванні дачок. Хацелася б адзначыць, што гэтая «педагагічная сістэма» была несістэматызаванай, натуральнай, пабудаванай не на маралізатарстве, а на добрым прыкладзе, агульным удзеле ў працы і адпачынку. Ва ўсіх хатніх рытуалах, якія амаль цалкам былі адданы ў жаночыя рукі, дочкі былі побач з маці і ўбіралі ў сябе як губка ўсе яе рухі, і духоўныя, і цялесныя. Так яны вучыліся таму, што спатрэбіцца ў самастойным жыцці ў якасці маці і гаспадыні. Дзяўчынка часта звярталася да дарослых жанчын з пытаннямі і атрымлівала падрабязнае і цярплівае тлумачэнне. Маміна малітва, маміна блаславенне, трапяткое цяпельца шабатняй свечкі і плач па памерлых, усё гэта эмацыянальна ўваходзіла ў памяць дзіцяці на дзесяцігоддзі.
    Калі, фактычна, у гарадзенскіх габрэйскіх сем’ях XIX ст. маці трывала заняла месца «шэрага кардынала», то бацька быў прызнаным главой сям’і і асноўнайкрыніцайулады.Мацівыконвалаў сям’іролюадваката.а бацька суддзі. Яго аўтарытэт для дзіцяці быў асвечаны запаветамі рэлігіі, а таму непахісным. Бацьку належала цэнтральная роля ўсямейных рэлігійных рытуалах. Ён бласлаўляў дзяцей на святы, ішоў наперадзе працэсіі сваякоў у сінагогу, даваў прыклад правільнага з пункту гледжання традыцыі ладу жыцця, заснаванага на малітве і рэлігійнай навуцы. Нават любімы і клапатлівы бацька заўсёды быў ахутаны атмасферай недасягальнасці.
    Ён не ўваходзіў у дробныя дэталі і падрабязнасці сямейнага жыцца, быў стратэгам, а не тактыкам. Многія габрэйскія мужчыны па роду гаспадарчай дзейнасці (гандаль, пасрэдніцтва, арэнда, падрады) шмат часу праводзілі далёка ад роднага дома, але ён ўсё роўна заставаўся цэнтрам хатняга жыцця. Маці, якая часцей за ўсё сама прымала важныя рашэнні, пры гэтым заўсёды апелявала да волі мужа, падтрымлівала яго аўтарытэт, ствараючы нешта накшталт «культу бацькі». Калі ён быў дома, увесь распарадак жыцця сям’і (праца, адпачынак, ежа) быў арыентаваны на заняткі главы дома: малітвы, наведванне сінагогі, чытанне і каментаванне святых кніг.
    Згодна з габрэйскай традыцыяй, абавязкам бацькі адносна сына з’яўляецца абразанне, выкуп з няволі, выхаванне ў духу запаветаў іўдаізму, навучанне рамяству і пошук добрай нявесты12. Зразумела, што ў XIX ст. разуменне некаторых палажэнняў было мадэрнізавана. На места «выкупу з няволі» у другой чвэрці стагоддзя прыйшоў клопат пра тое, каб сын не трапіў у войска, якое адбірала 25 год жыцця і ператваралася для габрэя ў суцэльнае блуканне па пакутах. «Навучанне рамяству» трактавалася больш шырока як неабходнасць набыцця карыснай прафесіі. Успаміны, якія пакінулі выхадцы з Беларусі, дазваляюць зрабіць выснову, што з першых дзён жыцця дзіцяці ўся сям’я бацькі, бабулі і дзядулі, цёткі і сёстры усе, хто быў у кантакце з хлопчыкам, уважліва назіралі за яго паводзінамі і звярталі ўвагу на ўсе прыкметы, якія паказвалі на ранняе інтэлектуальнае развіццё. Гэта магло быць што заўгодна: смех, нечаканы жэст альбо выраз твару, імітацыя паводзінаў дарослых. Усё гэта ацэньвалася як «хохмэ» праявы незвычайнага розуму і давала падставу для гонару за маленькага вундэркінда13.
    Пры гэтым трэба заўважыць, што гэта выключна наша сучасная секулярызаваная і еўрапеізаваная свядомасць падзяляе бацьку і маці, адрознівае іх функцыі ў сям’і і паказвае розніцу ўплыву, які яны аказвалі на малога. Ва ўяўленні дзіцяці XIX ст. тата і мама выступалі ў якасці адзінага цэлага, што адбівалася нават на моўным узроўні. Бацькоў на ідыш называлі «tatemamme», што было знакам іх дуалізму і гарманічнага адзінства. «Тата-мама будуць сварыцца», казаў хлопчык, поспехі якога ў школе былі марнымі. Малыя, якія гулялі «у дом», казалі: «Мы гуляем «tate-mamme»14.
    Аўтарытэт бацькоў быў непахісны, трымаўся ён не на боязі, а на павазе. Зразумела, дзяцей каралі. Нічога катастрафічнага ўтым, каб даць розгі жывая педагогіка габрэйскай вуліцы не бачыла. Пры гэтым з дзяцей не здзекаваліся. Звычайна, вопыт бацькоў быў добрым прыкладам для нашчадкаў. Адносіны паміж мужам і жонкай будаваліся на каханні, павазе і дапамозе. Пры гэтым само слова «каханне» ніколі не гучала, а выносіць свае пачуцці на агульнае абмеркаванне лічылася непрыстойным. «Ні пацалункі, ні падобныя на тое пяшчоты ніколі не дазваляліся, таму што та-
    гачасная набожнасць і ўяўленні пра мараль асуджалі іх як праяўленні легкадумнасці,» узгадвала П. Вянгерава15.
    У жыцці дзяцей з сем’яў, якія былі больш-менш заможнымі, прысутнічала таксама мамка альбо нянька. 3 прычыны занятасці бацькоў (бацька глыбока ўваходзіў у свет талмудычнай вучонасці, маці у бізнес і хатнія справы) сям’я, дзе падрасталі дзеці, не магла без яе абысціся. Пры гэтым аналіз перапісных аркушаў 1897 года з Гародні паказвае, што нянька не была распаўсюджанай з’явай у габрэйскім асяроддзі. На вуліцах Падольнай, Паліцэйскай, Беластоцкай, Гараднічанскай, Замкавай і Ерусалімскай, Дравяным завулку, Скідальскай і Грандзіцкай заставах, дзе было зарэгістравана 836 габрэяў, працавалі толькі пяць нянек і адна мамка. Усе яны належалі да мяшчанскага саслоўя, былі ідышмоўнымі габрэйкамі. Кідаецца ў вочы малады сярэдні ўзрост прадстаўніц гэтай прафесіі 16 гадоў, старэйшай было 22 гады, а малодшай 12. Чатыры з іх былі непісьменнымі, дзве маглі пісаць і чытаць на габрэйскай мове, але школу ніколі не наведвалі.
    Іх паслугамі карысталіся пераважна маладыя сем’і, якія паходзілі з верхняй часткі мяшчанскага саслоўя: бухгалтар з банкаўскай канторы, крамнік, кравец. Заможны ўдавец, уласнік крамы, які пражываў разам з трыма нежанатымі і двума жанатымі дзецьмі, наймаў двух нянек для выхавання пяці ўнукаў. He абысціся без дапамогі нянькі было іўдаве з трыма дзецьмі, якая жыла асобна ад сваякоў і мела ўласны бізнес ліхвярства16. Можна меркаваць, што на пасаду нянькі ішлі незамужнія дзяўчаты з самых бедных сем’яў, вымушаныя працаваць, каб падтрымаць уласных бацькоў альбо зарабіць сабе на пасаг. Праца гэтая лічылася простай, не патрабуючай асаблівага вопыту ці кваліфікацыі. Для XIX ст. уласцівы вялікія сем’і, дзе было шмат дзяцей, і старэйшыя дапамагалі расціць малодшых. Ніякага пасведчання аб прафесійнай падрыхтоўцы для выканання абавязкаў ад нянькі не патрабавалі, з лёгкім сэрцам наймалі падлеткаў (іх паслугі абыходзіліся танней), а перадусім нават заможныя імкнуліся глядзець за сваімі дзецьмі самастойна.
    Як мы мелі ўжо магчымасць заўважыць, выхаванне ў габрэйскім асяроддзі было практычным. А. Немаеўскі піша, што ў габрэйскай сям’і дзіцячыя цацкі сімвалізавалі крамы, розныя тавары, манеты і г. д. Яны гулялі ў крамнікаў, вандроўных гандляроў, ліхвяроў. Адзін з рэлігійна-маральных трактатаў раіў даваць дзяўчынкам для гульні сапраўдныя манеты17. Істотнай часткай выхавання дзіцяці, сапраўднага габрэя, быў вопыт практычнай любові да бліжняга, пра які ўзгадвае Хайка Хаўман. «У шабатнія дні, а нярэдка і ў іншыя дні, ў хату запрашалі бедных, жабракоў і падарожнікаў, кармілі і імкнуліся парадаваць іх. Вера і паўсядзённасць у традыцыйным усходнееўрапейскім доме былі цесна спалучаны»18.
    Добрае ўяўленне пра падставы маральнага выхавання ў габрэйскай сям’і дае вытрымка з ліста бацькі да сына, які служыўу вучэбным марскім экіпажы ў СанктПецярбурзе ў 1830 г. Ён цярпліва павучаў сына, як той павінен сябе паводзіць, каб не паса-
    роміць сваёй сям’і: «... Дзеля Бога, паводзь сябе ідалей добра, будзь сумленным перад Богам і людзьмі, сэрца тваё і твае жаданні павінны быць адкрытымі перад Богам. Патрэбы твае і туга паменшацца, калі звернешся да Бога, Цара Цароў. Будзь заўсёды сумленным,і набожным, і добрым. Будзь верны Гасудару (хай бароніць яго Бог іўзвысіць славу яго больш і больш) і тваёй рэлігіі. Маліся штодзённа раніцай, апоўдні
    Габрэйскія дзеці (г.Ліда. Першая сусветная вайна). 3 фондаў Габрэйскага гістарычнага інстьпуту ў Варшаве.
    Габрэйскі хлопец з цялём на кірмашы (г.Ліда. Першая сусветная вайна). 3 фондаў Габрэйскага гістарычнага інстьггуту ў Варшаве.
    і ўвечары, як загадваюць
    нашы рабіны, аднак не забывайся заслужыць на службе Гасударавай. Узгадвай словы цара Давіда: «Слова Царава слова божае». Будзь верны Богу і цару. Будзь верны і па службе Спадчынніку (хай бароніць яго Бог) і кіраўнікам сваім, і будзеш заўжды шчаслівы і атрымаеш прыхільнасць кіраўнікоў і ўсіх людзей»19.