• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    За дадатковую плату з уласнай кішэні арыштант мог палепшыць свой рацыён. Іншай крыніцай была дапамога блізкіх і сваякоў. «Сябры дасылалі нам ежу з горада»,узгадвае ўсё той жа Аляксандр Акінчыц, а ў іншым месцы ўдакладняе, што перадавалі ім тытунь і апельсіны96. У той жа час частка асобаў, што знаходзілася за кратамі, была пазбаўлена падобнай магчымасці (сем’і далёка або вельмі бедныя). У некаторых выпадках турма брала на сябе выдаткі на ўтрыманне дзяцей (часцяком яны змяшчаліся ў замак з адным з бацькоў) ці нават цэлай сям’і, што заставаліся без кармільца.
    Адным з спосабаў паляпшэння матэрыяльнага становішча і, адпаведна, харчовага забеспячэння былі разнастайныя працы, да якіх прыцягваліся вязні. Падобная практыка існавала з пачатку XIX ст., пра што сведчаць дакументы па суправаджэнню арыштантаўу горад для выканання як гарадскіх, так і прыватных замоваў97. Напрыклад, заробак за 1 працадзень пры капанні у 1817 г. складаў 15 кап. асігнацыямі98 (больш, чым адпускалася на іх утрыманне ўладамі ў 1821 г.).
    На працягу першай паловы XIX ст. асноўным відам працаў, дзе былі задзейнічаны гарадзенскія вязні, з’яўлялася добраўпарадкаванне горада: уборка плошчаў і вуліцаў, рамонт дарог (брукоўка), пілаванне і рубка дроваў розным канцылярскім установам і г. д. Паколькі турэмны замак некалькі разоў у XIX ст. перабудоўваўся і пашыраўся, то ў зняволеных з’яўляўся дадатковы шанс знайсці заробак не выходзячы за муры.
    3 сярэдзіны 30-х гадоў пасля наведвання пенітэнцыярных устаноў імперыі прынцам Пятром Галстэйн-Альдэрбургскім мясцовая турэмная адміністрацыя па вышэйшаму прадпісанню была азадачана стварэннем умо-
    ваў для пастаяннай занятасці вязняў на тэрыторыі замка. I калі першыя захады начальства ў гэтым кірунку выглядалі вартымі жалю (у 1839 г. былі закуплены 4 ручныя жоравы (якія, здаецца, і не выкарыстоўваліся) і пралкі для льну)”, то ў далейшым турэмная гаспадарка значна пашырылася. У 1887 г. акрамя работы ў горадзе, рамонту турмы і г. д., арыштанты зараблялі грошы распілоўкай дошак (у тым ліку для буйнога прадпрымальніка Шарышэўскага). А найбольш іх працавала шаўцамі і краўцамі, вырабляючы вопратку і абутак (арыштанцкая мадэль мела назву «коты») для вязняў100.
    У адпаведнасці з існуючымі ў турме правіламі, на рукі зняволеныя маглі атрымаць толькі палову заробку, другая палова ішла на паляпшэнне іх харчавання101. Таксама арыштанты выконвалі работы, звязаныя з штодзённым функцыянаваннем турмы, а менавіта насілі ваду для кухні і лазні, чысцілі прыбіральні, пралі і цыравалі вопратку (жанчыны), гатавалі ежу, ацяплялі ўсе будынкі, прыбіралі і г. д. Зразумела, што азначаныя работы не аплачваліся.
    Цікавыя назіранні аб турэмным жыцці можна зрабіць даследуючы рэжым утрымання вязняў. Асноўная тэндэнцыя XIX ст. гэта ўзмацненне кантролю. Яна выразна прасочваецца на прыкладзе гарадзенскага астрога, дзе выпадкі яго парушэння ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. адзначаюцца куды часцей, а некаторыя з іх даюць падставу нават ставіць пад сумненне пенітэнцыярны характар мясцовага турэмнага замка. Даволі часта ў гэты час фіксаваліся факты, калі арыштанты ў суправаджэнні варты выходзілі ў горад па сваіх справах. Зразумела, што некаторыя з іх карысталіся момантам іўцякалі. Але падобныя адзіночныя выпадкі не ідуць ні ўякое параўнанне з той карцінай, якая адкрылася губернскаму пракурору 8 верасня 1817 г. У гэты дзень у астрозе адсутнічалі ўсе габрэі. Ад пракурора нават не хавалі, што іх адпусцілі па вуснаму распараджэнню наглядчыка «у дамы, для малення, з нагоды надышоўшых габрэйскіх святаў»102. Трэба разумець, што падобная практыка мела месца і раней. Лагічным тут будуць пытанні, ці распаўсюджвалася яна на хрысціян, і колькі каштавалі святы ў сямейным коле (у дабрачыннасць турэмнай адміністрацыі веры мала)? На жаль, дакументы не даюць адказы на гэтыя пытанні.
    He менш яскравы факт, які характарызуе адметнасці турэмнага рэжыму ўгарадзенскім замку датуецца 1822 г. Напярэдадні Новага года ўадной з камер быў выкрыты міні-шынок, дзе кожны ахвочы (нават вартавы) мог набыць за 10 грошай кварту гарэлкі103. Вялікая колькасць п’яных арыГптантаў выклікала падазрэнні аднаго з найбольш пільных вартавых, а следства па гэтай справе выкрыла прыналежнасць да ўсёй гэтай афёры наглядчыка турэмнага замка104. Можна нават не ўказваць нацыянальнасць таго, хто займаўся гандлем гарэлкі тут усё зразумела.
    А колькі падобных дзеянняў, якія не стасуюцца са статусам рэжымнай установы засталося па-за ўвагай кантралюючых органаў і гісторыкаў? Для параўнання: на пачатку XX ст. (1901 г.) сурезным парушэннем лічылася, напрыклад, ужо тое, што арыштант дазваляў сябе выпіць гарбаты ў не адведзены для гэтага час105. Але ўсё ж такі найбольшая колькасць нараканняў у правяраючых на працягуўсяго перыяду даследавання выклікала вопратка. Справа ў тым, што нягледзячы на строгія прадпісанні, шматлікія заўвагі і папярэджанні аб тым, што ўсе арыштанты павінны быць апрануты ў агульную для ўсіх вязняў форму, заўсёды знаходзілася хоць некалькі асобаў, якія сваім знешнім выглядам не адпавядалі правілам. I хаця адміністрацыя заўсёды знаходзіла гэтаму нейкія аб’ектыўныя прычыны, здаецца, што без суб’ектыўнага фактара ў гэтай справе таксама не абыходзілася.
    Цікава таксама зірнуць на гарадзенскі астрог з пункту гледжання выканання ім адной з асноўных функцый пенітэнцыярных устаноў, а менавіта, ізалявання вязня ад навакольнага свету і абмежаванне зносінаў з сябе падобнымі (што асабліва важна падчас вядзення следства). Архіўныя матэрыялы і не раз тут узгаданыя ўспаміны сведчаць, што гарадзенскі астрог не заўсёды адпавядаў гэтаму прызначэнню. Нават сам начальнік замка быў вымушаны прызнаць, што вязні 3 паверха турэмнага корпуса маглі свабодна размаўляць і перакідвацца паперкамі з людзьмі, якія знаходзіліся на суседнім двары. У выпадку калі нехта залазіў на дах хлява, што шчыльна прымыкаў да муроў, то ў зоне яго дасягальнасці аказваліся і «кватаранты» 2 паверха106 (1901 г.)
    Некалькі сакрэтаў кантактавання, як з людзьмі ў горадзе, так і з тымі, што ўтрымаліся ў «адзіночках», раскрыў Аляксандр Акінчыц. Ён прыгадаў, што ў хуткім часе пасля таго як апынуўся за кратамі, салдат (вартаўнік) прынёс яму два боханы хлебу і гарбату і, нягледзячы на яго пратэсты, прымусіў узяць ежу. У адным з боханаў быў схаваны ліст ад роднага дзядзькі (які таксама ў гэты час утрымліваўся ў гарадзенскім замку), а таксама аловак і папера107. «Мы маглі перапісвацца з людзьмі з горада і іншымі зняволенымі дзякуючы некаторым жандарам і салдатам, якія [за гэта] атрымлівалі надбаўку да свайго невялікага жалавання [...] Многія вязні перадавалі запіскі праз браму, схаванымі, канешне ж, у насоўку ці ручнік, у якіх сябра з волі пасля перадаваў трохі тытуню ці пару апельсінаў»108. «У нас былі свае ўласныя газеты, якія мелі назвы «канфітур, адзначаў ва ўспамінах Ягмін. Гэта былі маленькія скруткі паперы, на якіх дробным почыркам пісаліся розныя паведамленні. Кожныя тры дні мы акурат іх атрымоўвалі»109. Можна зрабіць выснову, што рэжым у гарадзенскім астрозе залежаў не столькі ад замацаванага адпаведнымі правіламі парадку, колькі ад асобаў, якія былі адказныя за яго выкананне. Вязні гэта ведалі, і гэтым карысталіся.
    Уцёкі
    Завяршаючы экскурс у гісторыю гарадзенскай турмы XIX ст., хацелася б звярнуць увагу на тыя эпізоды турэмнага жыцця, уякіх арыштанты з’яўляюцца галоўнымі дзеючымі асобамі, спрабуючы рэалізаваць прагу свабоды. Разам з тым, азначаны аспект дазваляе трохі інакш зірнуць на асаблівасці рэжыму і ўмовы ўтрымання, узаемаадносіны паміж вязнямі, іх псіхалогію, скласці больш поўнае ўяўленне аб унутраным свеце астрога, некаторых іншых праявах турэмнай штодзённасці. Магчыма кагосьці гэты раздзел зацікавіць з практычнага боку.
    Уцёкі, а таксама некаторыя няўдалыя спробы іх ажыццяўлення падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці.
    Уцёкі французскіх ваеннапалонных у!813-1814гг. падчас іх этапіравання ўглыб Расіі мелі масавы характар. Аднойчы гэта зафіксавалі дакументы датычна і гарадзенскай турмы:
    21 чэрвеня 1813 г. доктар дэ Клер. Пасля няўдалай спробы ўцёкаў у Супраслі з таварышамі, быў дастаўлены ў Горадню. У суправаджэнні каравульнага 21 чэрвеня выйшаў з «кватэры» на базар, дзе прабыўшы поўгадзіны вярнуўся на «кватэру». Вартавы Дзянісаў выйшаў у сені, сеў каля дзвярэй і заснуў. Калі прачнуўся, то ўбачыў, што дэ Клер знік110.
    -	1813 г. няўдалая спроба. У гарадзенскай турме арыштанты пад нарамі зрабілі падкоп («яма глыбінёй больш аршына») і нават дайшлі ўжо да кладкі, адкуль былі вынятыя 2 цэглы. Але спроба была выкрытая...111
    -	Ноч з 14 на 15 жніўня 1816 г. самыя незвычайныя ўцёкі. Сямён Самусюк (ён жа Іван Галінскі) утрымліваўся ў турме за адсутнасць «пісьмовага віду» і па «сумніцельству» наконт знойдзеных пры ім 6 тыс. руб. Хварэў на венерычную хваробу. Арыштанты накармілі каравульных «кашкай», у выніку чаго 19 вартавых страцілі прытомнасць. Пасля ўцёкаў выявілася, што разам з кашай каравульныя блёкату наеліся112 (Hyoscyamus iger ці інакш беляна). Гісторыя мела працяг. У спісе зняволеных за жнівень 1817 г. сустракаюцца прозвішчы трох габрэяў, якія сядзелі за тое, што накармілі каравульных салдат «дурнап’янам»113. Ці тут закралася нейкая памылка, ці з іўдзеяў папросту вырашылі зрабіць казлоў адпушчэння, але сапраўды не зразумела: чаму труцілі габрэі, а ўцёк хрысціянін? Аб тым, што падобны спосаб уцёкаў у XIX ст. карыстаўся пэўнай папулярнасцю сведчыць прыклад Беластоцкага астрога, дзе ў 1851 г. пільнымі наглядчыкамі была сарвана спроба вызвалення арыштантаў-габрэяў, якія «мелі намер уцячы ачмурыўшы варту дурнап’янам, увыпадку супраціўлення парэзаць яе нажамі, а парыкамі прыкрыць выгаленыя часткі сваіх галоваў»114.
    -	Ноч з 14 на 15 сакавіка 1819 г. ссыльны Янкель Абрамавіч Курыла (ён жа Гецель Зялевіч). Уначы каравульны афіцэр Харкоўскі запатра-
    баваў Курылу да сябе ў пакой «для баяння казак». На нейкі час пакінуў яго аднаго, пайшоўшы ў дваранскі пакой за агнём для файкі. У гэты ж час іншы каравульны, які меў свой пост на калідоры, «незразумела чаму адышоў і застаўся ў жаночым пакоі». Калі Харкоўскі вярнуўся, Курылы не было. Пошукі, нягледзячы на тое, што ссыльны меў кайданкі на нагах, плёну не прынеслі115.