• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Умовы жыцця. Габрэйскія дзеці рана сутыкаліся з рэаліямі жыцця, у бацькоў не было звычкі хаваць ад малых дарослыя праблемы: нястачу, неабходнасць цяжка працаваць за кавалак хлеба, дапамагаць, цярпець і не скардзіцца. Значная частка гарадзенскіх габрэяў знаходзілася ў вельмі складаным матэрыяльным становішчы. Наогул, габрэйская Гародня ў XIX стагоддзі рабіла на вандроўных надзвычай марнае ўражанне. Усім
    (і хрысціянам, і габрэям) у вочы кідалася галеча, даведзеная да крайняй ступені, нізкая якасць жыцця ў габрэйскіх кварталах горада. Умовы, якія былі для габрэйскіх сем’яўзвычайнымі, здаваліся непрымальнымі не толькі для разбэшчанага камфортам нашага сучасніка, але і з пункту гледжання сярэднезаможных людзей XIX ст.
    Раёны Гародні, дзе канцэнтравалася габрэйскае насельніцтва, былі бяднейшымі ўгорадзе ілічыліся непрэстыжнымі. Тут пераважалі драўляныя дамы, якія хутчэй варта назваць хатамі. Большасць габрэйскага насельніцтва цярпела нягоды, не магла сабе дазволіць зручнае і прасторнае жытло, адчувала дыскамфорт ад дрэнных умоў пражывання (бруду на вузкіх вуліцах, адсутнасці дрэў вакол дамоў, суседства з рамеснымі майстэрнямі, што мясціліся звычайна на першых паверхах). Паветра было сапсавана шкоднымі выкідамі. «Ва убогіх цесных халупах гняздзіцца бедны габрэйскі люд. Убогае харчаванне здабывае ён гандлем таннымі прадметамі. Цяжкае жыццё ў гэтага люду, мала светлых хвілін і ў святочны дзень,» так быў апісаны цэнтральны габрэйскі квартал Гародні ў 1880 г.20
    «Габрэйскі квартал побач з Раскошнай вуліцай за мясным рынкам унізе, на беразе бруднай ручаіны, дзе паміж прамыін і калдобін лепіцца больш за сотню жалю вартых хацін, большасць якіх настолькі струхлела, што прызнана нягоднай і небяспечнай нават для жывучых тут непатрабавальных беднякоў. [...] Мы прайшлі бруднымі завулкамі паміж цесных і вельмі пажаранебяспечных пабудоў. Мы ўвайшлі ў раён цесных хатак, раскіданых па дзве-тры ўздоўж ручаіны і падзеленых вузкімі бруднымі праходамі. Большая частка іх ад старасці пакрывілася, раз’ехалася, у адной адваліліся сенцы, у другой не хапае часткі даху, трэцяя ад старасці гатова паваліцца і навалілася на суседнюю хаціну»21, вось сумныя ўражанні ад экскурсіі ў «гарадзенскае гета». У кожнай з гэтых змрочных хацін былі дзеці ўсіх ўзростаў. Яны раслі на брудных вуліцах, дзе не было дрэваў і кветак, дыхалі паветрам, насычаным шкоднымі выкідамі майстэрняў. I ў хаце паветра было не лепшым. Габрэйскія жанчыны верылі ў тое, што свежае паветра шкодна для дзіцяці, якое можа застудзіцца і мелі дрэнны звычай у любое надвор’е надзвычай моцна хутаць малых. He па надвор’ю апранутыя дзеці сапраўды лёгка станавіліся ахвярамі скразнякоў.
    Хваробы і медычнае абслугоўванне. Дрэнныя побытавыя ўмовы і вопратка, сціплае харчаванне і адсутнасць ўяўленняў пра гігіену навучання зніжалі імунітэт, прыводзілі да цяжкіх захворванняў, скучанасць у гарадскіх дамах спрыялі распаўсюджанню эпідэмій. Воспа, халера, грып, шкарлятына, а таксама наступства дрэнных умоў навучання захворванні апорна-рухальнага апарата, страўнікава-кішачнага тракту, скураныя хваробы былі шырока распаўсюджаны сярод дзяцей беднаты. Напрыканцы XIX ст. смяротнасць ад воспы рэзка знізілася дзякуючы
    воспапрышчэпванню. Гэту працэдуру рабілі пры шпіталях і амбулаторыях, прычым якраз сярод габрэйскага насельніцтва ідэя вакцынацыі распаўсюджвалася хутчэй.
    Асабліва высокай была смяротнасць менавіта ў дзіцячым узросце: на 1840 год у горадзе больш за 50% памерлых хлопчыкі ва ўзросце да 5 год і дзяўчынкі да 7 год22. Адной з прычын можна лічыць дрэннае акушэрства. Павышаная смяротнасць хлопчыкаў тлумачыцца існаваннем традыцыі абразання: не заўсёды атрымлівалася забяспечыць належны ўзровень асептыкі. Калі дзіця нараджалася слабым, то гэтая аперацыя, праведзеная на сёмы дзень жыцця немаўляці, наносіла моцны ўдар па яго арганізму і нярэдка прыводзіла да смерці.
    У XIX ст. габрэйскае насельніцтва Гародні мела ўласную сістэму медыцынскай дапамогі. Яе цэнтрам быў асобны габрэйскі шпіталь, заснаваны ў 1772 г., які ўтрымліваўся на грамадскі кошт. Іншы варыянт быў немагчымы: дзяржаўныя шпіталі неахвотна прымалі габрэяў, а ў некаторых (напрыклад, у Менску) існавала прамая забарона на прысутнасць габрэяўпацыентаў. У Гародні габрэі прымаліся пры няшчасных выпадкахбясплатна ў «агульны» шпіталь і за плату ў лячэбніцу Чырвонага Крыжа. Нават калі забароны на абслугоўванне габрэяў у статуце дзяржаўнага шпіталя не было, дыскрымінацыя была шырока распаўсюджанай з’явай. Габрэі неахвотна карысталіся іх паслугамі, таму што адчувалі сябе там няўтульна, абслугоўваючы персанал глядзеў на іх непрыхільна, ды і запаветы іўдаізму, якія тычыліся побыту (кашрут, шаатнэз), у хрысціянскім шпіталі выканаць было складана. Але пры гэтым хрысціяне заўсёды свабодна карысталіся паслугамі і габрэйскіх урачоў, і сацыяльных інстытуцый: габрэйскага шпіталя, амбулаторыі і дабрачынных таварыстваў Гародні.
    Пры шпіталі існавала таксама амбулаторыя для хадзячых хворых, якія звярталіся па лекі і парады ўрача. Адраснай групай гэтай установы былі незаможныя габрэі, таму адных прымалі бясплатна, для іншых рабілі скідкі, напрыклад, на лекі. Пры гэтым варта заўважыць, што менавіта ў Гародні ў амбулаторыі на пачатку XX ст. чамусьці бралі незвычайна высокую плату. Калі па іншых гарадах мяжы аселасці яна вагалася паміж 5110 капейкамі, у нашым горадзе прыходзілася ўносіць па 40 капеек за візіт23. Уласную практыку мелі ўрачы і фельдшары, стаматолагі і павітухі. На жаль, дакладную статыстыку колькасці медперсаналу мы маем толькі на 1914 год. Тады ў Гародні працавалі 15 урачоў, 3 школьных фельдшара, 2 фельдшара-самавучкі, 2 фельдшарыцы, 1 фельдшарыца-акушэрка, 15акушэрак, 3 зубных урачоў, 3 дантыста24. За парадамі пры нескладаных выпадках звярталіся да аптэкара і нават цырульніка. Заможныя карысталіся паслугамі ўрача на даму, яго візіт і, тым больш, уласны
    хатні ўрач гэта прыкметы высокага сацыяльнага статуса, элементы прэстыжнага ладу жыцця.
    У XIX ст. ні асобных дзіцячых шпіталяў, ні спецыяльных педыятрычных аддзяленняў у Гародні не існавала. Значную ролю адыгрывала хатняя медыцына, цесна спалучаная з чараваннем. Нараджалі таксама ў хатніх умовах пры дапамозе павітухі і вопытных сваячаніцаў. Акушэрства ў мяжы аселасці наогул было пастаўлена вельмі дрэнна. Ва ўсіх губернскіх гарадах нават на пачатку XX ст. існавала толькі восем габрэйскіх радзільных прытулкаў альбо спецыялізаваных аддзяленняў пры габрэйскіх шпіталях, з іх тры ў Варшаве25. Зразумела, што і колькасць ложкаў у іх была мізэрнай. У Гародні габрэек прымалі ў радзільнае аддзяленне пры акушэрскафельдшарскай школе, дзе, дарэчы, габрэйкі складалі не менш за палову вучаніц. Дапамогу незаможным парадзіхам аказвалі габрэйскія дабрачынныя таварыствы «Сэмех Нэфлім» і «Лінас Гацэдэк». Тыя, што перанеслі цяжкія роды, нярэдка накіроўваліся для папраўкі здароўя «на воды». Для гэтага гарадзенскі габрэйскі шпіталь адчыніў аддзяленне ў Друскеніках, пра якое доўгія гады клапаціўся мясцовы рабін Я. Прэгер26.
    Навучанне. Ва ўмовах жыцця па-за межамі гістарычнай Радзімы сярод іншых, непрыхільна настаўленых народаў, габрэі цэнтрам культурнай парадыгмы зрабілі іўдаізм, запаветамі якога было прасякнутае ўсё жыццё чалавека. Захаванню рэлігіі павінна была служыць сістэма традыцыйнай адукацыі, стрыжань якой вывучэнне святых тэкстаў і каментараў да іх. Навучанне пачыналася, калі хлопчыку спаўняліся тры гады і ён быў здольны разборліва размаўляць, і працягвалася ўсё жыццё. У гэты момант ён пачынаў услед за бацькам паўтараць словы малітвы да Усявышняга. Ледзь не з гэтага дня пачынаўся пошук добрага настаўніка. Важную ролю адыгрывала маці, хаця наогул жанчына была выдалена са сферы актыўнага служэння Усявышняму, вызвалена ад абавязку наведваць сінагогу і штодзённа вывучаць Талмуд, яе час павінен быць вызвалены для клопату пра сям’ю.
    Маці не была знаўцам таго, чаму павінен вучыцца сын, але дзякуючы «пантафлянай пошце» добра ведала рэпутацыю настаўнікаў. Акрамя таго, менавіта гаспадыня была галоўным фінансістам сям’і: пакуль муж маліўся ў сінагозе і дыскутаваў на талмудычныя тэмы ў клаўзе, яна вяла хатнюю гаспадарку і зарабляла грошы. Калі бацькі прыходзілі да высновы, што варта заплаціць за паслугі дарагога, але добрага настаўніка, маці скарачала выдаткі сям’і на харчаванне альбо нават заносіла ў ламбард свае шабатныя ўпрыгожанні: навука ўгабрэйскім асяроддзі заўсёды стаяла на першым месцы. Лічылася, што добра вучыцца і быць сапраўдным габрэем гэта паняцці сінанімічныя.
    Як не дзіўна, у габрэйскім свеце, дзе вучонасць была вышэйшай каштоўнасцю, пасада настаўніка не была прэстыжнай. Лічылі, што каб быць рамеснікам, трэба валодаць спецыяльнымі ўменнямі, каб гандляваць мець «добрую галаву» і шанцаванне. А каб быць настаўнікам, нічога асаблівага не трэба, бо Тору і Талмуд ведаюць усе. Часцей за ўсё меламедам (настаўнікам пачатковай школы) станавіўся патэнтаваны няўдачнік, які згубіў апошнія грошы ў няўдалых махінацыях. Праца гэтая аплачвалася нізка і займала цэлы дзень, таму меламед і яго жонка імкнуліся падзарабіць яшчэ нейкім іншым чынам. Нягледзячы на ўсе гэтыя абставіны, колькасць настаўнікаў
    Навучанне ўхедэры (Слоннм, 1938). 3 фондаў Габрэйскага гістарычнага інстытуту ў Варшаве.
    у габрэйскім асяроддзі Гародні была высокай.
    У 1897 г. па Гарадзенскай губ. гэта была прафесія 8 307 чалавек. На 10 000 габрэйскага насельніцтва прыходзілася 299 настаўнікаў. Гэта менш, чым доля занятых у прамысловасці (4 722 на 10 000 чалавек) і гандлі (2 688)27. Але трэба падкрэсліць, што нашыя дадзеныя пра колькасць настаўнікаў няпоўныя. Каб не здаваць дзяржаўныя іспыты і не плаціць са сваіх мізэрных заробкаў высокі падатак, меламеды ўсяляк імкнуліся ў статыстыку не трапляць. Асноўная маса настаўнікаў утрымлівала нелегальныяхедэры(пачатковыяшколы)альботаемнавучыласваіхпадапечных на даму. Колькасць настаўнікаў сярод габрэяў Гарадзенскай губ. меншая з чатырох беларускіх губерняў; менш ў мяжы аселасці доля настаўнікаў толькі ў Віленскай і Ковенскай губ., што ўскосна сведчыць пра стан іх эканамічнага развіцця, з чым спалучалася мажлівасць знаходжання болып высока аплачваемай працы. Па дадзеных Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Горадні, на 1884 год толькі 653 хлапчукі быццам бы былі вучнямі хедэраў28. Насамрэч іх колькасць была болыпай разы ў два.