• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    97	НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 1033. Арк. 90,109.
    98	Тамсама.
    99	НГАБ у Гродне. Ф. 37, воп. 1, адз. з. 1. Арк. 64.
    ‘“Тамсама. Адз.з. 1539. Арк. 226-229.
    '“'Тамсама. Адз.з. 317. Арк. 1.
    ’“Тамсама. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 1033. Арк. 97.
    103Тамсама. Ф. 2, воп. 20, адз. з. 276. Арк. 2.
    104Тамсама. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 2838. Арк. 268.
    105Тамсама. Ф. 2, воп. 21, адз. з. 1770. Арк. 1.
    '“Тамсама. Адз. з. 1774. Арк. 2.
    ’“’Арыштантам катэгарычна забаранялася мець пры сябе пісьмовыя прыналежнасці.
    l08Memoiresby ...
    І0’Ягмнн. Узгадз. твор. С. 726.
    110НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 294. Арк. 31.
    "‘Тамсама. Адз. з. 319. Арк. 5.
    112Тамсама. Адз. з. 833. Арк. 1-4.
    113Тамсама. Адз. з. 1033. Арк. 143-144.
    І14Тамсама. Воп. 29, адз. з. 593. Арк. 19.
    І15Тамсама. Bon. 1, адз. з. 1759. Арк. 1,2,13.
    116Тамсама. Адз. з. 1018. Арк. 12.
    “’Тамсама. Адз. з. 2057. Арк. 17.
    118Тамсама. Арк. 23.
    “’Тамсама. Адз. з. 2418. Арк. 156.
    120Тамсама. Воп. 10, адз. з. 283. Арк. 6-8.
    121Тамсама. Воп. 21, адз. з. 1392. Арк. 1, 6.
    122Тамсама. Воп. 6, адз. з. 314. Арк. 3, 5, 14.
    123Тамсама. Воп. 28, спр 1041. Арк. 1.
    124Тамсама. Воп. 27, адз. з. 1771, а. 6-7; Ф. 1, воп. 28, адз. з. 1042. Арк. 1.
    125Тамсама. Адз. з. 1913. Арк. 1.
    126Тамсама. Воп. 15, адз. з. 293. Арк. 1.
    127Наша ніва. 9 (22) марца 1907 г. № 10. С. 7.
    Вольга Сабалеўская, канд. культуралогіі (Гродна)
    Габрэйскія дзеці Гародні ў XIX ст.
    Угабрэйскай традыцыі замацавалася асаблівае стаўленне да падрастаючага пакалення, будучыні Ізраіля. «Калі ўхаце няма дзяцей, гэта тое ж самае, што там няма святла». Толькі той народ, уся гісторыя якога складаецца з ганенняў, здольны стаць па трапнаму выразу Фелікса Зімбарда, «дзетацэнтрысцкім»1. Дом без дзяцей гэта месца, пакінутае жыхарамі. Бяздзетны шлюб лічыўся недасканалым, не блаславёным Усявышнім, таму самым распаўсюджаным пажаданнем на шлюбных урачыстасцях былі словы: «Каб кожны год прыносіў вам па дзіцяці». Але перш чым даследаваць месца дзіцяці ў культуры традыцыйнага габрэйскага грамадства Гародні XIX стагоддзя, варта вызначыць сутнасць паняцця «дзяцінства».
    Сацыёлагі лічаць, што дзяцінства гэта частка жыцця чалавека, якая папярэднічае яго ўступленню ў прафесійную дзейнасць, паўнапраўнаму ўдзелу ў сацыяльных адносінах. Дзіця знаходзіцца пад апекай сям’і альбо грамадства. Апошняя частка нашага азначэння пасуе да габрэйскага літвацкага грамадства толькі ўмоўна. У культуры, якая галоўнай часткай жыцця мужчыны бачыла вывучэнне рэлігійнага закона, не толькі хлапчук, але і малады мужчына, які звычайна быў ужо ў шлюбе і меў уласных дзяцей, жыў за кошт сваіх бацькоў альбо жончыных сваякоў. Старэйшае пакаленне жадала вызваліць талмудыста ад працы фізічнай на карысць інтэлектуальнай, больш прэстыжнай і нават святой. У зусім бедных сем’ях, якія не маглі сабе дазволіць раскошу выхавання сапраўднага ілуя2, дзіця пачынала працоўны шлях надзвычай рана, каля 6-7 год, дапамагаючы бацькам ў рамястве альбо гандлі.
    «Падлеткавасці» усучасным разуменні традыцыйнае грамадства не ведала: чалавек хутка і адразу станавіўся дарослым, прыступаючы да працы альбо выканання сацыяльнага служэння, абавязковай пачатковай альбо прафесійнай адукацыі не існавала. Атрымліваецца, што традыцыйныя сацыялагічныя крытэрыі ў дачыненні да габрэяў-літвакоў, якія насялялі Гародню, не спрацоўваюць. Таму мы буцзем карыстацца падыходамі, якія больш адпавядаюць габрэйскаму светаўспрыманню. У полі нашага зроку апынуцца хлопчык ва ўзросце да 13 год (час, калі ён дасягае рэлігійнага паўналецця і пасля адпаведнай цырымоніі становіцца бар-міцва можа выконваць усе абавязкі габрэя) і дзяўчынка да 15 год, калі згодна з расейскім заканадаўствам яна магла быць выдадзеная замуж.
    Нараджэнне і першыя гады жыцця. Нараджэнне дзіцяці ў свеце габрэйскай традыцыі адзін з цэнтральных момантаў сямейнай гісторыі. Габрэі верылі, што адсутнасць дзяцей дэманструе адносіны Усявышняга да сямейнага саюза і маральнасці тых, хто яго стварыў. Менавіта за амаральнасць Ён караў бяздзетнасцю. «Калі ёсць дзеці, здароўе і грошы, немагчыма жадаць лепшага,» кажа габрэйская прыказка. Прычым на першым месцы ў гэтай шкале каштоўнасцей знаходзяцца менавіта дзеці. Каб пазбавіцца ад бясплоднасці, раілі ўжываць шмат рыбы, наведваць мікву (басейн для рытуальных амавенняў) разам з парадзіхай альбо нявестай, атрымаць блаславенне ад бацькі, сын якога ў гэты дзень прайшоў абразанне альбо ад маладой пары пад хупой (балдахінам, пад якім заключаецца шлюб).
    Высокая смяротнасць сярод парадзіх і немаўлят прыводзілі да распаўсюджання магічных рытуалаў, якія павінны былі абараніць і дзіця, і жанчыну. Вядомы былі шматлікія амулеты для цяжарных і малых (напрыклад, камень «падаючая зорка» лічыўся добрай прафілактыкай выкідыша). Падчас цяжарнасці жанчына імкнулася прытрымлівацца спецыяльнай дыеты, каб нарадзіць разумнага і прыгожага малога. Яна не ела рэдзьку і цыбулю, таму што гэта «ардынарная ежа», і дзіця будзе мець «ардынарны» выгляд, вантробу, таму што яна «затыкае галаву», і сын будзе няздольным да навукі. А вось рыба, віно і мяса карысна ўплывалі на ненароджанае дзіця, таму жанчына ўжывала перадусім іх3. Згодна з распаўсюджаным у мяжы аселасці забабонам, каб дапамагчы будучай маці, падчас родаў трэба было адчыніць ў хаце ўсе дзверы і вокны, развязаць вузлы, расшпіліць вопратку. Калі гэта не дапамагала і парадзіха памірала, лічылі, што гэта пакаранне за неналежнае выкананне рытуальных прадпісанняў для жанчын (незапальванне свечак на шабат альбо сэксуальныя стасункі падчас менструацыі)4.
    Даследчыкі адзначалі, што сярод габрэяў мяжы аселасці ў XIX стагоддзі пераважаў сучасны тып узнаўлення насельніцтва: у іх сем’ях нараджалася менш дзяцей, чым у прадстаўнікоў іншых супольнасцяў, але і выжывала болып немаўлят. Аўтар апрацаваных табліц па перапісу насельніцтва 1897 года Б. Д. Бруцкус пісаў, што сярод насельніцтва Расіі менш дзяцей нараджалася толькі ў пратэстантаў. Але ва ўзросце старэйшым за адзін год адносная колькасць дзяцей-габрэяў пачынае пераважаць над малымі іншых канфесій. Ён тлумачыў гэтую з’яву культурнымі адрозненнямі, а менавіта больш умелым доглядам за дзецьмі а таксама тым, што габрэі жывуць у гарадах і мястэчках, дзе медычная дапамога больш даступная5.
    Лічылася неабходным мець самае меншае двух дзяцей. Але калі бяздзетны чалавек вучыў чужое дзіця Торы альбо выхоўваў сірату, то ён, згодна Талмуду, лічыўся яго бацькам. Габрэі верылі, што той, хто пакінуў пасля сябе сына хутчэй, чым бяздзетны можа разлічваць на месца ў раі. Таму
    стаўленне да любых відаў кантрацэпцыі заўсёды было адмоўным, а перапыненне цяжарнасці ацэньвалася як забойства6.
    Найбольшую радасць у бацькоў выклікала нараджэнне сына. Гэта звязана не толькі з патрыярхальнасцю традыцыйнага габрэйскага грамадства, але і з асаблівай роляй, якую згодна з рэлігійнымі вераваннямі, адыгрываў ён у іх лёсе. Іўдзеі лічаць, што чытанне сынам памінальнай малітвы «Кадзіш» па памерлых бацьках здольнае «астудзіць пекла» і вызваліць іх адтуль. Некаторыя бацькі з любоўю звярталіся да сваіх сыноў «мой кадзіш».
    Прыход на свет хлапчука адзначаўся вясёлай вечарынай з шчодрым застоллем. У выпадку нараджэння дзяўчынкі яна была неабавязковай, малады бацька павінен быў толькі падчас бліжэйшага набажэнства ў сінагозе назваць імя дачкі, а пасля запрасіць прысутных на лёгкі пачастунак. Колькасць гасцей, якія маглі з’явіцца на свята ў гонар нараджэння сына, вызначаў кагал у залежнасці ад вышыні падатку, што ўносіў гаспадар. Колькасць гасцей без уліку абслугоўваючага персаналу, кантара, скарбніка суполкі, маэля (абразальніка), сям’і і суседзяў, вагалася ад 15 да 20 чалавек7. Вялікі сэнс надавалі выбару імя. Лічылася, што добры лёс дзіцяці можа забяспечыць імя богабаязнага патрыярха, які дажыў да пачцівага ўзросту. Калі баяліся сурокаў, давалі імя, якое магло заблытаць злога духа, напрыклад, Алтэр («старэйшы») альбо ахоўнае імя Хаім ці Хава («жыццё»)8.
    За немаўлятамі ў традыцыйным габрэйскім свеце глядзела маці, вобраз якой займае асаблівае месца ў культуры гэтай супольнасці. Наогул, «габрэйская мама» гэта адзін з цэнтральных стэрэатыпаў адносна габрэяў, які і сёння распаўсюджаны ў масавай свядомасці. Вобраз маці, створаны вуснай гісторыяй, мастацкай літаратурай і мемуарамі, атаясамляецца з надзейным прыстанкам, абаронай, разуменнем і падтрымкай. Мама магла быць строгай, нярвовай, стомленай, але яна заўсёды самы блізкі і родны чалавек, псіхалагічная дыстанцыя ў адносінах з якім немагчыма. Зразумела, што вышэйпрыведзеныя словы можа сказаць пра сваю маму чалавек любога веравызнання і этнічнай прыналежнасці, але габрэйская маці была персанажам, які даводзіў сваю любоў да дзіцяці да пэўнай крайнасці. Сучаснікі адзначалі, што яна не апранала дзіця, ахутала, не карміла, а закармлівала, не песціла, а запешчвала малых і абараняла іх інтарэсы нават у агрэсіўнай форме.
    Традыцыйны погляд на габрэйскую маму падтрымлівалі этнографы сярэдзіны XIX стагоддзя. У М. Берліна знаходзім: «Малаадукаваныя мацеркі ў гарачай любові сваёй да дзяцей песцяць іх бессэнсоўна, кормяць вытанчанай ежай, ласункамі, якія не жывяць, а раздражняюць. Хутаюць іх у самую цёплую вопратку як лядашчых старых, засцерагаюць ад паветра як ад згубнага элемента, не кажучы ўжо пра адсутнасць ўсялякага гімнастычнага практыкавання і пра ўжыванне лекаў ад самай калыскі»9.
    Для большасці мемуарыстаў, якія з настальгіяй узгадвалі маладыя гады, мама гэта водар ванілі і цынамона, горы смачнай ежы, прыгатаванай на свята альбо для гасцей. Патрыярхальная традыцыя галоўнай мэтай жыцця жанчыны бачыла клопат пра мужа і дзяцей. Выхоўваючы дзяўчынку, у ёй бачылі будучую маці і гаспадыню, як індывідуальнасць каштоўнасці яна не ўяўляла, і ў гэтай якасці наогул не разглядалася.
    У XIX ст. гарадзенская га-
    брэйская маці, як і яе біблейскія папярэдніцы, «прыносіла хлеб свой здалёк» і павінна бы-
    ла цяжка працаваць, каб пракарміць сям’ю і «святога абібока», якім, на думку Саламона Маймона, з’яўляўся кожны вучоны муж10. Яна, як і пакаленні жанчын да яе, нараджала дзяцей і клапацілася пра іх, але пры гэтым на працягу стагоддзя прымала на сябе ўсё больш бацькоўскіх абавязкаў. Маці абірала настаўнікаў і школу важнейшы момант у духоўна-рэлігійным выхаванні і адукацыі. Ва ўмовах пастаяннай адсутнасці ўхаце бацькі, занятага заробкамі (нярэдка далёка ад роднага