Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Вязні-габрэі хаця і ўтрымліваліся ў гарадзенскай турме на агульных умовах, але і ў гэтым выпадку прысутнічала пэўная спецыфіка жыцця за кратамі. Галоўнай адметнасцю было тое, што габрэі ў першай палове XIX ст. утрымліваліся асобна ад хрысціянаў. Падобнае правіла дзейнічала яшчэ ў «старой» турме77, а пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новага астрога іудзеі размяшчаліся ў «габрэйскім пакоі» (камера № 9)78. Невядома, ці захавалася азначаная тэндэнцыя ў другой палове стагоддзя, калі вязняў прадпісвалася сартыраваць па «разрадах» у залежнасці ад тыпа злачынства.
Яшчэ адна адметнасць габрэйскага знаходжання ўастрозе звязана з харчаваннем. Зразумела, што габрэі гатавалі ежу асобна ад рэшты зняволеных: «[...] у 5-6 гаршчках, прыстасаваўшы дзеля гэтагапечку»79. Адміністрацыя турэмнага замка пайшла насустрач гэтай катэгорыі арыштантаў
і закупіла ў 1866 г. медны кацёл разлічаны на прыгатаванне ежы на SO55 асобаў (праз паўтары гады яго прыйшлося мяняць на меншы, «з-за скарачэння колькасці арыштантаў-габрэяў»)80. Нягледзячы на тое, што шматлікія захаваўшыяся прыклады арыштанцкага меню і падрадаў на пастаўку прадуктаў у астрог не ўтрымліваюць згадак аб адметнасцях харчавання іўдзеяў, тым не менш, можна меркаваць, што іў гэтым плане ўлічваліся асаблівасці іх нацыянальнай кухні. Аб гэтым сведчыць выпадак з кантролем якасці мяса, якое было дастаўлена ў астрог для харчавання хворых арыштантаў уліпені 1891 г. «у пятніцу напярэдадні шабашу»81. Акрамя таго фактар габрэйскай прысутнасці прыўносіў даволі цікавыя адметнасці ў іншыя бакі турэмнага жыцця, размова аб якіх пойдзе ніжэй.
Харчаванне вязняў залежала ад тых грашовых сродкаў, якія вылучаліся на іх утрыманне. У Расійскай імперыі не існавала агульных абавязковых для ўсіх тарыфаў на ўтрыманне зняволеных, і таму гэтая сума ў кожным рэгіёне вызначалася рэгіянальнымі ўладамі самастойна ў залежнасці ад коштаў на харчовыя тавары на мясцовым рынку. Першыя дакладныя звесткі аб фінансавых сродках на харчаванне «калоднікаў» датуюцца 1816 г. Губернскі пракурор, пад кантролем якога знаходзілася ўся пенітэнцыярныя сістэма, быў здзіўлены адсутнасцю «па гэтаму прадмету дакладнай пастановы». У выніку назіралася наступная карціна: «У Кобрыне, Лідзе, Пружанах і Горадні вылучаецца ад казны ў суткі па 2 кап. срэбрам; у Навагрудку і Слоніме 2 кап. меддзю, у Берасце 5 кап. меддзю [...] штотычыцца Горадні, томагузасведчыць, што 2 кап. срэбрам недастаткова нават на хлеб, бо за гэты кошт па дарагавізне купіць можна толькі 1,5 фунты»82.
У далейшым, цягам усяго XIX ст. сума на ўтрыманне вязняў увесь час вагалася па прычыне ўсё той жа «дарагавізны». Так, у 1821 г. яна складала ўжо 12 кап. [меддзю], у наступным 1822 г. 15 кап. меддзю, што адпавядала Зй кап. срэбрам, у 1837 г. Іікап. (меддзю), 1838 г. 8 кап. (меддзю), 1840 г,3 7? кап. (срэбрам), 1847 г. 7 % кап. (срэбрам), 1849 г. 7 % кап. (а для дваран 15 кап. срэбрам), 1863 г. 6 кап. (срэбрам)83.
За гэты час важныя змены адбыліся ў крыніцах фінансавання арыштантаў. 19 студзеня 1838 г. быў утвораны «гарадзенскі папячыцельны аб турмах камітэт»84, які і ўзяў на сябе абавязкі ў тым ліку і па забеспячэнню вязняў. Падобныя камітэты былі створаны ва ўсіх губернскіх і нават уездных гарадах. Але, няглядзячы на ўсе вышэй адзначаныя змены, грашовых сродкаў на ўтрыманне арыштантаў належным чынам ніколі не хапала. I таму і губернскімі ўладамі і турэмным камітэтам заўсёды выкарыстоўваліся дадатковыя (альтэрнатыўныя) крыніцы паступлення грошай на карысць зняволеных. Да іх ліку можна аднесці заробкі за розныя віды выкананых працаў (пра што пойдзе гаворка ніжэй), міластыня (са слоў
таго ж пракурора «еднное подаянме доброохочнх служмт нм пособмем»), ахвяраванні розных асобаў, сярод якіх неабходна вылучыць постаць губернатара М. Анджэйковіча (1817-1824). Пры ім была пабудавана новаятурма, адкрыта турэмная капліца. Губернатар пастаянна рупіўся аб паляпшэнні становішча вязняў, не шкадуючы на гэтыя мэты даволі значныя грашовыя сумы.
Што тычыцца жабрацтва, то ім у асноўным займаліся перасыльныя. Але ёсць факты, якія сведчаць аб распаўсюджанні падобнай практыкі (не без ведама і садзейнічання з боку каравульных) і ў гарадзенскім турэмным асяродку нават сярод прывілеяваных саслоўяў. Так, 5 кастрычніка 1866 г. адным з каравульных афіцэраў у суправаджэнні веставога быў адпушчаны ў горад «цывільны арыштант з дваран Баляслаў Сезянеўскі, які, называючы сябе палітычным злачынцам па прозвішчу Плюта (рэальная асоба з беластоцкай гімназіі, высланы A. Р ), асуджаным да хуткай высылкі ў Сібір, заходзіў у многія дамы і прасіў міластыні [... ] »85
Яшчэ адной даволі важнай дадатковай крыніцай фінансавых паступленняў з’яўляўся г.зв. «турэмны кубак» (па аналогіі з царкоўным), які функцыянаваў на працягу ўсяго стагоддзя. Цікава, што ён не заставаўся пустым, што сведчыць аб адносінах гарадзенцаў да тых, хто знаходзіўся за каменнай сцяной. Захавалася апісанне гэтай прылады для збору ахвяраванняў (1863 г.), з якой вынікае, што ад «кубка» засталася толькі назва: «скрыня для міластыні (подаянмя) гарадзенскім арыштантам каля брамы турэмнага замка»86. Аднак, нягледзячы на разнастайнасць грашовых паступленняў на патрэбы вязняў, сродкаў на гэтыя мэты ўсё роўна не хапала. Вось чаму ў архіўных справах даволі часта можна сустрэць просьбы розных наглядчыкаў замка аб кампенсацыі выдаткаў, што былі зроблены імі з уласнае кішэні на паляпшэнне варункаў утрымання арыштантаў.
Змены памераў сум, што паступалі на харчаванне турэмных вязняў (напрыклад, яе павялічэнне ў 2 разы ў 40-я гады XIX ст.) не ўплывалі на склад, колькасць і якасць ежы. Але тут адразу трэба агаварыцца, што да 1836 1837 гг. грошы ў гарадзенскай турме выдаваліся нарукіі арыштанты самі праз давераных асоб забяспечвалі сабе прадуктамі. Водгук падобнай сістэмы можна знайсці нават у 1865 г. калі значная колькасць вязняў яшчэ знаходзілася ў пакармеліцкім кляштары. Тады наглядчыкам угорад быў адпушчаны Ферстар, з ліку зняволеных, «пры гэтым ён унёс з сабой кармавыя грошы іншых арыштантаў, што былі ў яго на руках, таму што наглядчык без выбараў прызначыў яго арыштанцкім арцельшчыкам»87.
Прыкладна з 1836 1837 гг. быў уведзены новы, гаспадарчы (падрадны) метад забеспячэння зняволеных харчамі: «Ад прыняцця тых грошай на рукі, як гэта рабілася паўтары гады таму, арыштанты абсалютна адмовіліся,» паведамляў гарадзенскі паліцмайстар у красавіку
1838 г.88 Відаць, што падобны пераход адбыўся па мясцовай ініцыятыве, у той час як у іншых вязніцах яшчэ захоўвадася ранейшая практыка: «Па прыбыццю ў Горадню [...] мы харчаваяіся хлебам і той ежаю, што давалі нам, скардзіліся ў 1857 г. перасыльныя арыштанты, але, паколькі мы не прызвычаіліся да яе, то хварэем [...] Паўсюль, дзе праходзілі атрымлівалі кармавыя грошы»89.
Галоўнай ежай увесь гэты час з’яўляўся жытні хлеб. Пасля пераходу да новага спосабу паставак у гарадзенскім астрозе хлебная норма заставалася нязменнай -2 14фунты(1 фунт = 409,5 г.), штобыло вызначанаадмысловай «Інструкцыяй наглядчыку губернскага турэмнага замка» 1831 г.90Паколькі ўласнай пякарні ў астрозе не было, то пастаўкамі хлеба займаўся падрадчык. У выпадку нейкіх падазрэнняў, што тычыліся якасці хлеба, мясцовы лекар разам з іншымі службовымі асобамі праводзілі яго экспертызу. Менавіта на хлеб ішла большая частка сродкаў (70-90%) з тых, што накіроўваліся на ўтрыманне арыштантаў. Усё іншае для харчавання вязняў мела назву «прыварка», які гатаваўся для ўсіх у агульным катле. На прыварак ішлі самыя танныя прадукты з мясцовага рынку: розныя крупы, з якіх пасля варылася каша ці баланда, гарох, капуста (у розным выглядзе), шчаўе, буракі, у якасці запраўкі сала, а ў посныя дні алей. У другой палове XIX ст. у меню па серадах і пятніцах з’яўляецца селядзец. Мяса і бульба спарадычна згадваюцца ў дакументах 1840-х гадоў91.
Калі больш канкрэтна, то рацыён арыштантаў гарадзенскай турмы ў 1840 г. выглядаўнаступнымчынам: наабед і вячэрумеліхлеб(2 14 фунты), ячную кашу (з разліку 3 гарнцы (1 гарнец — 3,28 літра) крупы на дзень на 26 асобаў), 1 14 кварты солі і 1 фунт сала на тую ж колькасць людзей92. На жаль, няма звестак ці гэта меню змянялася штодня, ці заставалася нязменным цэлы тыдзень.
Аналіз кантрактаў на пастаўку харчавання падрадчыкамі ў 1863 1865 г. выяўляе тэндэнцыю па паступоваму паляпшэнню забеспячэння зняволеных, паколькі пісьмовая дамова прадугледжвала, што па панядзелках, аўторках, чацвяргах і суботах аснову прыварка будзе складаць з разліку на 20 чалавек ячная крупа 14 гарнца, капуста, буракі ці шчаўё 1 вядро, сала 14 фунта. У нядзелю толькі ячная крупа і сала, а ў сераду і суботу грэцкая каша (14 гарнца крупы на 10 асобаў), 1 селядзец (на тую ж колькасць). Акрамя таго кожны дзень соль і хлеб93. Што тычыцца напояў, то ў дакументах і ўспамінах неаднаразова ўзгадваюцца самавары.
Вызначэннем арыштанскага пайка, як і сродкаў, што адпускаліся на гэтыя мэты, займалася мясцовае начальства. Калі, напрыклад, параўнаць харчаванне вязняў у Горадні і Мінску, то можна заўважыць адрозненні. Так, у 60-я гады XIX ст. рацыён «жыхароў» знакамітага Пішчалаўскага замка складаўся з хлеба, грэчневай і ячнай круп, ялавічыны, алея, сала, солі,
кваса, бульбы, буракоў і капусты (свежай, квашанай), а з ліпеня па верасень замест апошніх прадуктаў давалася зеляніна94. Як відаць, параўнанне не на карысць гарадзенскай турмы. А калі дадаць да гэтага мізэрнага пераліку прадуктаў тую характарыстыку, якая дзе-нідзе сустракаецца адносна таго, што спажывалі вязні на самой справе штодня («ежа для арыштантаў гатуецца вельмі кепская і недастатковая: вараны гарох, які даецца раз на суткі вадкі і нясмачны,» адзначаў губернатар фон Галер, які наведаў астрог у жніўні 1862 г.95), то карціна, сапраўды, атрымліваецца сумная. Некаторыя (як той жа Галер ці М. Мураўёўу 1864 г.) бачылі прычыну падобнага становішча ў сістэме гаспадарчых паставак, калі «падрадчык наўрад ці расходуе палову таго, што атрымлівае». У сваю чаргу турэмнае начальства нават пасля прапановы М. Мураўёва змяніць падобны стан рэчаў не захацела браць на сябе адказнасць за харчаванне ў замку, пакінуўшы ўсё па-старому. Адзначу, што на працягу даволі значнага перыяду (1850-70-я гады XIX ст.) пастаўшчыком прадуктаў для губернскай і ўездных турмаў з’яўлялася гарадзенская купчыха Гінда Айзекаўна Вільбушавічова. Ёй, дарэчы, належаў нават посуд, з якога харчаваліся вязні.