Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Ёсць згадкі, што ўлетку 1849 г. у камяніцы бернардзінскага кляштара ўтрымліваліся «сакрэтныя палітычныя арыштанты»19. Па сённяшні дзень невядома, хто гэта быў. Магчыма гэтыя зняволеныя былі ўдзельнікамі рэвалюцыйных падзеяў у Еўропе, а магчыма паходзілі з ліку мясцовых «нядобранадзейных» асобаў. У далейшым бернардынскі кляштар быў прызнаны неадпаведным для зняволення, паколькі ў камерах адсутнічалі печы.
Вышэй згадвалася, што гарадзенскія каталіцкія кляштары выкарыстоўваліся не толькі як месцы зняволення падчас папярэдняга следства, але іў якасці месцаў для адбыцця пакарання. Напрыклад, у тагачаснай расійскай прававой сістэме існаваў такі від злачынства як «святотатство», які прадугледжваў заключэнне ў манастыр на пэўны тэрмін. He выключана, што падобныя вязні былі і ў гарадзенскіх кляштарах. Але, асаблівасць Горадні (як і ўсяго рэгіёна ў цэлым) заключаецца ў тым, што дзеючыя комплексы некаторых ордэнаў таксама ўжываліся дзеля заключэння (пераважна жанчын) за розныя палітычныя злачынствы. Цікавы факт, што ў некаторых выпадках сюды для адбыцця пакарання высылаліся жыхары Каралеўства Польскага. Месца заключэння, звычайна, вызначала духоўнае начальства, а не свецкія ўлады. Тэрміны вагаліся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў.
Захаваліся дадзеныя, што ў Горадні дзеля гэтых мэтаў у 20 30-я гады XIX ст. (справы эмісараў, тайных таварыстваў) выкарыстоўваліся кляштары бернардзінак ібрыгітак. Нягледзячы на тое, што дадзены від рэпрэсій лічыўся не такім цяжкім як турэмнае зняволенне, факты сведчаць аб досыць складаных умовах адбыцця падобнага тыпу пакарання. 3 прыбыццём арыштанта, ігумен(ня) выдаваў(ла) паліцэйскім уладам дакумент аб тым, што прыняў(ла) тую ці іншую асобу пад сваю адказнасць. 3 гэтага часу ў асуджанага спыняліся ўсе кантакты з вонкавым светам. Як сведчаць просьбы зняволеных, нават непрацяглае знаходжанне ўкляштарных мурах негатыўна адбівалася на стане іх здароўя. «Нездаровае манастырскае паветра шмат шкоды нанесла майму
слабаму здароўю», скардзідася Тэкля Шпек пасля гадавога знаходжання ў бернардзінскіх мурах. Большасць падобных арыштантаў звярталіся да губернскіх уладаў з просьбай аб дазволе выходзіць на свежае паветра20. I тут узнікала праблема. Справа ў тым, што ў адпаведнасці, напрыклад, з уставам бернардзінак ні зняволены, ні манашкі не мелі права пакідаць тэрыторыю кляштара без згоды духоўнага начальства.
У другой палове XIX ст. уладамі актыўна выкарыстоўваўся ў пенітэнцыярных мэтах францысканскі кляштар. У 60-80 гады сюды з мэтай адбыцця пакарання (зноў жа тэрміны вагаліся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў) у масавым парадку накіроўвалася як белае так і чорнае рымска-каталіцкае духавенства з тэрыторыі ўсёй губерні. Прычынай затачэння маглі быць як занядбанне службовых абавязкаў, непрыстойныя паводзіны (п’янства і г. д.), так і «палітычныя злачынствы» (антыўрадавыя выказванні, навучанне дзяцей на польскай мове і г. д.).
На працягу большай часткі XIX ст. значная частка паезуіцкага комлекса да турэмнага ведамства не належала. У ім месціліся розныя губернскія ўстановы. Разам з тым у выпадку патрэбы частка гэтых пабудоў магла быць досыць хутка прыстасавана пад вязніцу. Так было ў красавіку 1832 г., калі ў сувязі з масавым надыходам ваеннапалонных былой арміі Каралеўства Польскага.штонакіроўвалісянаУсході Каўказ.гарадзенскікамендантзрабіў распараджэнне аб «пераводзе ўсіх ваенных арыштантаў з турэмнага замка ўпакоі паезуіцкага кляштара»21. У 1848 г. гарадзенскі пракурор звяртаўся да губернатараз просьбай «заняць пад памяшканні арыштантаў [...] пакоі на ніжнім паверсе паезуіцкай камяніцы, што прымыкаюць да астрога, у якіх зараз жывуць майстры гарадзенскага гарнізоннага батальёна»22. У былых езуіцкіх камяніцах (што належалі Фарнаму касцёлу) былі размешчаны арыштанты іў 1863 г. На прыстасаванне другога паверха пад утрыманне арыштантаў і размяшчэнне Ваеннаследчай, а таксама Суднай камісій было выдаткавана 757 руб. срэбрам, а на «рамонт 3 паверха паезуіцкага будынку для палітычных арыштантаў» 2093 руб.23 Аб тым, што іх выкарыстанне мела часовы характар сведчыць факт заключэння дамовы з іншаземцам Іванам Нейшыльдам на чыстку комінаў «у памяшканні палітычных арыштантаў у паезуіцкім будынку [,..]»24.
Таксама 1863 1864 гг. датуецца яшчэ адно месца, дзе ўлады трымалі палітычныхвязняў -старызамак(казармыстарогазамка).У снежні 1863 г. тут былі ўстаноўлены краты, на дзверы навешаны новыя замкі, і ў студзені 1864 г. «усе працы па ператварэнню казармаў старога замкаў часовы астрог» былі скончаныя25. Аднак эксплуатацыя замка пачалася раней. Напрыклад, 1 лістапада 1863 г. тут ужо было размешчана каля 136 «злачынцаў» з Аўгустоўскай губ.26 Захаваліся ўспаміны былога паўстанца, якія даюць агульнае ўяўленне аб гэтым месцы зняволення ў 1864 г.: «Унутранае наша
жыццё ў замку хаця і не было занадта вясёлым, але і не было сумным. Мы карысталіся там болыпай свабодай [чым у астрозе A. Р. ]. Нельга было толькі выходзіць за межы замка. Акрамя таго нам давалі кнігі, часопісы і даручалі розную працу»27.
Нельга не абмінуць увагай яшчэ дзве пенітэнцыярныя ўстановы, якія ў адрозненні ад большасці вышэй апісаных мелі не часовы, а сталы характар. Першая з іх гэта арыштанцкае памяшканне пры гарадской паліцыі (аналаг цяперашняга ізалятара часовага ўтрымання або камеры папярэдняга затрымання). На жаль, не ўдалося знайсці апісання гэтай установы ў Горадні, але захавалася характарыстыка падобных арыштанцкіх памяшканняў пры земскай і гарадской паліцыі ў межах Гарадзенскай губ., датаванае 1862 г.: «Сэрца сціскаецца, калі бачыш гэтыя брудныя цёмныя куты, што напоўнены задушлівым, мефетычным газам, падобныя больш на клеткі для дзікай жывёліны. Арыштанты, што ўтрымліваюцца пры паліцыі [...] не маюць утрымання, на іх не выдзяляюцца казной ні грошы, ні нават паёк [...] Часцяком яны вымушаныя больш за двое сутак прасядзець там [.,.]»28. Адзінай дадатнай рысай гэтага месца зняволення, з’яўлялася тое, што ў ім мужчыны і жанчыны знаходзіліся асобна, а не ў адной «клетцы».
Яшчэ адным месцам утрымання вязняў у Горадні на працягу ўсяго XIX ст. з’яўляўся ардананс-гауз турма для асобаў, якія трапілі пад ваенна-палявы суд. Гэта маглі быць і цывільныя асобы, якіх за адпаведны тып злачынства па рашэнню генерал-губернатара ці следчай камісіі перадавалі ў ваеннае ведамства для асуджэння. Так, напрыклад, у 1834 г. было асуджана 46 асобаў па справе эмісараў29. Верагодней за ўсё тут утрымліваліся Міхал Валовіч і яго таварышы, прыгавораныя ваенна-палявым судом да пазбаўлення жыцця сярэднявечнымі спосабамі. На жаль, у архіве не захавалася звестак аб умовах утрымання, асобах і прысудах, што выносіліся гэтай установай. Паколькі ардананс-гауз і яго вязні падпарадкоўваліся ваеннаму ведамству, то пошук адпаведных дакументаў у гэтым кірунку павінен ажыццяўляцца ў Ваенна-гістарычным архіве. Месцазнаходжанне гарадзенскага ардананс-гауза на працягу XIX ст. мянялася. Паводле звестак В. Лісіцына, на пачатку 30-х гадоў ён месціўся ў будынку былога езуіцкага калегіума30.
Такім чынам, у XIX ст. у Горадні існавала больш за тузін месцаў, якія ў розны час выкарыстоўваліся ўладамі для ўтрымання зняволеных. Ужыванне большасці з іх мела часовы характар і было выклікана з’яўленнем вялікай колькасці палітычных арыштантаў. Разам з тым, у гэты час у Горадні існавалі «спецыялізаваныя» пенітэнцыярныя ўстановы для вайскоўцаў і каталіцкага духавенства. Ролю асноўнай вязніцы выконвала гарадская турма.
Гарадзенскія вязні
Дакументы сведчаць, што ў сярэдзіне стагоддзя назіраўся адчувальны рост колькасці зняволеных гарадзенскага астрога (табл. 1,2).
Табліца 1. Колькасць вязняў’ у пэўныя месяцы і гады. 1813-1900 гг..
Месяц/год
11.
1813"
04.
1814"
03.
1815"
06.
1816"
11.
1817"
11.
1821
08.
1826
10.
1831
04.
1832
11.
1836
Колькасць зняволеных
49
94
85
75
116
61
30
450
266
54
3 іх жанчын
3
3
3
9
13
3
4
?
?
3
Месяц/ год
01.
1841
05.
1848
07.
1853
01.
1855
11.
1856
01.
1883
01.
1886
01.
1889
01.
1892
01.
1895
01.
1898
01.
1900
Колькасць зняволеных
35
60
117
158
128
232
395
294
262
179
225
212
3 іх жанчын
1
7
10
14
14
26
19
30
35
31
41
46
Крыніцы: НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 795, а. 26; Ф. 1, воп. 1, адз. з. 869, а. 202-204; Ф. 1, воп. 1, адз. з. 1033, а. 143-144; Ф. 1, воп. 13, адз. з. 193, а. 1-2; Ф. 1, воп. 2, адз. з. 487, а. 16-18; Ф. 1, воп. 11, адз. з. 1212, а. 1-2; Ф. 1, воп. 13, адз. з. 873, а. 381-382, Ф. 1, воп. 22, адз. з. 604,а. 12-13; Ф. 1, воп. 10, адз. з. 2101. а. 1-3; Ф. 1, воп. 21, адз. з. 1104, а. 17-19; Ф. 1, воп. 27, адз. з. 70, а. 6-7; Ф. 1, воп. 3, адз. з. 1093, a. 1; Обзор Гродненской губернмм за 1883, 1886, 1889, 1892, 1895, 1898, 1899 г. Гродно [розн. гады выд.].
Табліца 2. Колькасць вязняў у пэўныя гады. 1822-1898 гг.
Год
1822
1883
1886
1889
1892
1895
1898
Колькасць вязняў
12061"
907
1873
1537
1606
1262
1261
3 іх жанчын
?
74
216
191
282
181
222
Крыніцы: НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 1, адз. з. 2838, а. 9; Обзор Гродненской губернмм за 1883, 1886, 1889, 1892, 1895, 1898 г. Гродно [розн. гады выд.].
Павялічэнне лічбы зняволеных было выклікана тым, што пасля прыняцця ў 1845 г. «Улажэння аб пакараннях крымінальных і папраўчых» турма ў Расійскай імперыі пачала шырока выкарыстоўвацца не толькі як месца папярэдняга зняволення падчас вядзення следства і працэсу, а таксама і як месца адбыцця пакарання. 3 2043 артыкулаў гэтага «Улажэння» турэмнае
3 улікам перасыльных.
Максімальная колькасць вязняў.
3 іх 1120 перасыльныя.
пакаранне прадутледжвалася ў24931. У спісе вязняў за 1853 г. упершыню насупраць некаторых прозвішчаў сустракаецца запіс «на турэмным арышце» і ўказваецца тэрмін знаходжання за кратамі (мінімальны 3 месяцы, максімальны безтэрмінова. Так, быў асуджаны Фёдар Бубкоў за забойства). Суадносіны падобнага тыпу вязняў да агульнай колькасці арыштантаў складалі 14% у ліпені 1853 г., 16% у студзені 1855 г., 5% у лістападзе 1856 г. Акрамя таго не трэба забываць аб натуральным прыросце насельніцтваі, адпаведна, росце злачыннасці. Выпадаюць з агульнай карціны вязні, што ўтрымліваліся ў астрозе ў 1831 1832 гг., а таксама ў 1863 1864 гг. Дакладныя дадзеныя, што тычацца менавіта астрога, знайсці пакуль не атрымалася.