• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    31	Тамсама. Ф. 1, воп. 22, адз. зах. 801. Арк. 1-1 адв.
    32	Бобровскнй П. Матерналы для географня м статмсткн Россям, собранные офмцерамп Генерального штаба. Гродненская губерння: В 2 ч. Ч. 1. С. 429.
    33	Тамсама. С. 730.
    34	Маркс М. Запнскн стармка II Віцебскі сшытак. 1995. № 1. С. 74-76.
    35	НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 27, адз. зах. 365.
    36	Антологня педагогнческой мыслп Белорусской ССР. Москва, 1986. С. 173-175.
    37	НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 13, адз. зах. 1436. Арк. 1.
    3"	Тамсама. Воп. 6, адз. зах. 1999. Арк. 2.
    39	Тамсама. Ф. 1430, воп. 1, адз. зах. 34397. Арк. 7.
    40	Тамсама. Ф. 1, воп. 13, адз. зах. 1455. Арк. 68-84.
    41	Тамсама. Воп. 6., адз. зах. 511. Арк. 1-42.
    42	Тамсама. Воп. 22, адз. зах. 1574. Арк. 9.
    43	Тамсама. Ф. 2, воп. 37, адз. зах. 2308. Арк. 20.
    44	Тамсама. Арк. 161.
    45	Тамсама. Адз. зах. 2305. Арк. 694.
    46	Тамсама. Ф. 1, воп. 13, адз. зах. 1436. Арк. 8.
    47	Тамсама. Адз. зах. 1429. Арк. 21.
    48	Тамсама. Воп. 22, адз. зах. 1586. Арк. 1.
    49	Тамсама. Адз. зах. 1589. Арк. 1.
    50	Тамсама. Воп. 6, адз. зах. 1095. Арк. 28.
    51	Тамсама. Арк. 91-104.
    52	Тамсама. Ф. 10, воп. 19, адз. зах. 21. Арк. 32.
    53	Тамсама. Ф. 1, воп. 6, адз. зах. 991. Арк. 13.
    54	Тамсама. Ф. 2, воп. 37, арк. 18-19.
    55	Тамсама. Ф. 1, воп. 22, адз. зах. 1823. Арк. 234.
    56	Первая всеобіцая перепмсь населенмя Россяйской нмпернм 1897 г. Вып. XI. Гродненская губернмя. 1904. С. 222-223.
    57	НГАБ у Гродне. Ф. 2, воп. 37, адз. зах. 2355. Арк. 2-14.
    58	Тамсама. Ф. 1, воп. 9, адз. зах. 1355.
    59	Тамсама. 17-27.
    60	Тамсама. Арк. 127-129.
    61	Тамсама. Арк. 144-151.
    62	Тамсама. Ф. 103, воп. 1, адз. зах. 104. Арк. 2.
    63	Тамсама.
    64	Тамсама, Арк. 55.
    65	Тамсама. Арк. 56.
    66	Тамсама. Арк. 62.
    67	Тамсама. Ф. 2, воп. 37, адз. зах. 2355. Арк. 280.
    68	Андрэй Ціхаміраў. Саланевічы і Гародня П ARCHE.№ 1-2. 2010. С. 185-193.
    69	Улашчык М. Выбранае. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 36.
    Аляксандр Радзюк, канд. гіст. навук (Гродна)
    Чалавек за кратамі: гарадзенскія турмы і вязні ў XIX ст.
    Аналіз дакументальных матэрыялаў, звязаных з гісторыяй функцыянавання гарадзенскіх турмаў ў XIX ст., дазваляе ўбачыць цалкам новыя аспекты паўсядзённага жыцця прынамсі часткі гарадзенцаў, выявіць шмат невядомых і цікавых фактаў, якія закранаюць розныя бакі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і крымінальнага жыцця, а таксама пранікнуць утакую далікатную сферу, якой з’яўляецца маральны стан насельніцтва тагачаснай Горадні і яе наваколля.
    Месцы зняволення
    Вывучэнне архіўных матэрыялаў дае падставу сцвярджаць, што ў XIX ст. царскія ўлады выкарыстоўвалі розныя месцы для зняволення.
    Ратуша з’яўлялася традыцыйным месцам, дзе трымаліся вязні яшчэ з XV ст. У часы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі яна працягвала выконваць функцыі «турмы мескай»1. Але выкарыстанне расейскімі ўладамі ратушы як месца зняволення было выклікана не проста павагай да традыцыі.
    У сувязі з ваеннымі падзеямі 1812 г. у Горадні быў парушаны заведзены расейскі парадак усправе ўтрымання вязняў. Часовая напалеонаўская адміністрацыя тады не скарысталася турмой, якая дасталася ім па «спадчыне», а арандавала дзеля гэтых мэтаў адмысловы будынак. 3 адыходам напалеонаўскіх войскаў губернская адміністрацыя не здолела адразу вярнуцца да парадку, што існаваў раней. У прыватнасці, мясцовая паліцыя, як і «за французамі», месцілася ў ратушы. На яе другім паверсе ў двух пакоях былі размешчаныя зняволеныя (больш за 40 чалавек). Адсутнасць прыбіральні і іншых умоваў для ўтрымання (нары і ложкі таксама адсутнічалі) такой колькасці людзей адмоўна адбілася на стане ратушы. Пазбаўленыя элементарных санітарна-гігіенічных магчымасцяў вязні «праз выліванне вады і іншага столькі шкоды нанеслі будынку, што [...] нават і скляпенні прагнілі і ў хуткім часе пагражаюць абваліцца. He толькі будынак можа быць знішчаны, але і горад пазбавіцца значнага даходу»2.1 зразумела чаму...
    Устойлівы смурод у сукупнасці з вільгаццю, якая праз скляпенні трапляла ўніз, пэўна, з’яўляліся не лепшым антуражам для крамаў, што месцілі-
    ся на першым паверсе. Але нават пасля таго як была адрамантаваная старая турма, улады працягвалі выкарыстоўваць ратушу ў пенітэнцыярных мэтах. У 20-я гады XIX ст. тут размяшчалася гаўптвахта (вязніца для вайскоўцаў): «Галоўная гаўптвахта з афіцэрскім пакоем, вартоўняй і арыштантамі размешчана ў Магістраце на другім паверсе на плошчы ўцэнтры горада [...] і можа ўмясціць з выгодаю 100 чалавек»3. У 1829 г. угорадзе знаходзілася ўжо дзве гаўптвахты «галоўная ля ратушы на вялікай плошчы, а другая каля (новага) каралеўскага палаца»4.
    Асноўным месцам утрымання зняволеных з’яўлялася турма (астрог, турэмны замак). Да 1820 г. арыштанты месціліся ў так званай старой турме, якая знаходзілася ў будынку былога езуіцкага кляштара. Але яна не адпавядала патрабаванням часу. «Лядашная і цесная», «толькі 4 камеры, паветра ў якіх гнілое», «па-за будынкам няма ніякіх умацаванняў» вось толькі некаторыя характарыстыкі, якія былі дадзены гэтай вязніцы губернскім пракурорам у 1816 г. Перад мясцовымі ўладамі паўстала пытанне аб перабудове асноўнага гарадскога астрога. Перад тым як пачаць яго ўзвядзенне былі вывучаны патрэбы гарадской пенітэнцыярнай сістэмы, у выніку чаго выявілася, што «паслугамі» гарадзенскай турмы за апошнія пяць гадоў (з 1813 па 1817 г.) скарысталася 3675 асобаў (у сярэднім 735 чалавек у год)5. Зыходзячы з гэтых лічбаў і адбывалася праектаванне новай турмы.
    У лістападзе 1818 г. міністр унутраных спраў дазволіў распачаць будаўнічыя працы, а ў наступным годзе на гэтыя мэты міністэрствам было выдзелена Ютыс. руб. срэбрам. Працы ажыццяўляліся мясцовымі падрадчыкамі-габрэямі на тэрыторыі былога езуіцкага кляштара. Пры гэтым будынак старой турмы не разбураўся, а быў прыстасаваны пад патрэбы новай. Ужо 23 снежня 1820 г. астрог быў агледжаны адмысловай камісіяй і за выключэннем невялікіх хібаў (арфаграфічныя памылкі на шыльдах над дзвярамі, адсутнасць слухавога акенца і г. д.) прызнаны гатовым6. Магчыма, якраз тады ён быў абнесены каменным мурам, які ўзгадваеццаў пазнейшых дакументах. У іншых паезуіцкіх будынках у той час размяшчаліся розныя «прмсутственные места». «Турэмны замак пабудаваны злучана з іншымі будынкамі паезуіцкага кляштара [...], дзе знаходзяцца ўсе прысутныя месцы [...] падвокнаміякіхразмешчаны [турэмныя] прыбіральні»,якія нягледзячы на ўсе намаганні напаўнялі наваколле адпаведным спецыфічным «водарам», што адчуваўся нават на галоўнай плошчы7.
    ТурэмнызамакцягамХІХ ст.неаднаразовапашыраўся.перабудоўваўся, рамантаваўся, некаторыя яго карпусы разбураліся, а з іх будаваліся новыя, паступова займаючы ўсё большую плошчу былога кляштара і выціскаючы з гэтай тэрыторыі ўсе іншыя ўстановы (цікаўных да станаўлення архітэктурнага абліччатурэмнага комплексу адсылаем да кнігі В. Лісіцына8, уякой вылучаныя асноўныя этапы гэтага працэсу). У нататцы датаванай
    1862 г. ён апісваецца наступным чынам: «У 1820 г. пабудаваны турэмны замак з 12 арыштанцкімі камерамі, памяшканнем на 80 арыштантаў, акрамя таго 3 камеры сакрэтныя, 1 пакой ддя наглядчыка. У 1853 г. да корпуса турэмнага замка прыбудаваны 2 флігелі з размяшчэннем уіх 10 адмысловых камер для асобных (адзіночных) арыштантаў, якія знаходзіліся пад следствам. У 1854 г. на ніжнім паверсе паезуіцкага кляштара, які прылягае да астрога зроблены 5 камер для вязняў, зняволеных судовым прысудам»9. Значныя пераўтварэнні адбыліся ўастрозе на пачатку 90-х гадоў XIX ст. У 1893 г. былі скончаныя работы па ўвядзенню ў эксплуатацыю трохпавярховага корпусу для ўтрымання арыштантаў-адзіночак «з усімі прыстасаваннямі і ўдасканаленнямі найноўшага часу», што меў 72 «келлі10». У выніку ўсіх гэтых перабудоў ён наблізіўся да сённяшняга выгляду.
    Акрамя астрога царскімі ўладамі для часовага зняволення і пакарання ў XIX ст. шырока выкарыстоўваліся былыя кляштарныя камяніцы. Найчасцей дзеля гэтых мэт выкарыстоўваўся пакармеліцкі кляштар (па вуліцы Маставой). Адбывалася гэта звычайна ў выпадках, калі турэмны замак не быў устане ўмясціць неабходную колькасць арыштантаў, што найчасцей было звязана з палітычнымі «крамоламі» ў рэгіёне. Пачатак гэтай традыцыі быў закладзены ў 1831-1832 гг., калі ў пакармяліцкай камяніцы ўтрымлівалася невялікая колькасць найбольш важных паўстанцаў, што апынуліся ў руках царскіх уладаў11. У сувязі з няўдачай экспедыцыі Заліўскага ў 1833 г. колькасць вязняў тут значна павялічылася. У траўні 1834 г. пад турэмныя памяшканні было прыстасавана ўжо 19 пакояў12. У 1850 г. на трэцім паверсе гэтай камяніцы ў 6 камерах былі зноў такі размешчаны палітычныя вязні13.
    Варта заўважыць, што ўадрозненні ад крымінальных злачынцаў палітычныя павінны былі самі аплачваць усе выдаткі казны на ўтрыманне, лекаванне, перавоз і г. д. Гэта тычылася нават тых, хто быў прызнаны невінаватымі вызваляўся аддалейшагапераследу. Падчаспаўстання 1863 г. улады зноў пераўтварылі былы кармяліцкі кляштар у месца зняволення. 3 сакавіка 1863 г. сюды з турэмнага замка былі пераведзены 48 цывільных арыштантаў14. Але паколькі колькасць палітычных «злачынцаў» увесь час павялічвалася, частка з іх таксама была размешчана ў былой кармеліцкай камяніцы. Што да ўмоваў утрымання, то яны наўрад ці былі лепшыя за тыя, што ў галоўным астрозе: «Арыштанты сціснутыя ў малых пакоях, вельмі цяжкае паветра, людзі размешчаны надзвычай невыгодна [,..]»15. Пенітэнцыярную функцыю былы кармеліцкі кляштар працягваў выконваць да 1 ліпеня 1865 г16.
    Узгаданая вышэй экспедыцыя Заліўскага прычынілася да ліквідацыі дамініканскага кляштара і вучылішча ў Горадні. Адразу пасля яго скасавання ў 1833 г. ён быў прыстасаваны пад вязніцу для ўдзельнікаў
    экспедыцыі ітых, хто аказваў ім дапамогу. Толькі ўстаноўка кратаў у гэтым будынку абышлася ўладам у 432 руб.17 Пры гэтым губернскі горад застаўся без галоўнай навучальнай установы. Сама пакляшторная камяніца была перададзена ў ведамства Міністэрства народнай асветы. Тут планавалася адкрыць губернскую гімназію. Але інтарэсы турэмнага ведамства пераважылі (не абышлося без удзелу тагачаснага губернатара Міхаіла Мураўёва), і пад гімназію прыйшлося тэрмінова прыстасоўваць палац князя Любецкага (Магістрацкая плошча, дом 13). У лютым 1834 г. апошнія вязні з дамініканскага кляштара былі пераведзены ў былы кармеліцкі будынак18. I пасля рамонту (верагодна ў 1836/37 навучальным годзе) гімназія і пансіён размясціліся ў падамініканскім комплексе.