Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
У верасні 1867 г. віленскі генерал-губернатар рэкамендаваў начальніку губерні «позаботяться оустройстве православных чнновнйков [...] между тем как еіце довольно значмтельное чнсло должностей в губерннн занято лмцамм польского промсхожденмя»53. У канцылярыі губернатара быў складзены спіс такіх чыноўнікаў праваслаўнага веравызнання, якія засталіся без пасадаў. У гэты спіс уключылі 19 асобаў, пазначыўшы, што «мз ннх 9 малон неспособны, пьяннцы млм состоят под судом»54.
Паводле дадзеных губернскай статыстыкі, у 1867 г. у Гарадзенскай губерні налічвалася 815 457 жыхароў55. Чыноўнікаў «ад кароны» разам з іх жонкамі і дзецьмі налічвалася 2981 чалавек (1614 мужчын і 1367 жанчын). Гэтая лічба складала 0,37 % ад усяго насельніцтва. Прычым 784 чыноўнікі і іх родныя мужчынскага полу (26 % ад іх агульнай колькасці) пражывалі ў Гарадзенскім павеце (а па сутнасці у Горадні).
Кардынальныя змены чыноўніцкага корпусу ў 1860-я гады вызначылі аблічча гарадзенскага чыноўніцтва на наступныя 50 год. Мясцовая шлях-
та каталіцкага веравызнання, якая пастаўляла большасць кандыдатаў у губернскія і павятовыя ўстановы да паўстання 1863 г., цяпер, за малымі выключэннямі, не мела магчымасці патрапіць на дзяржаўную службу. Большасць кіроўных пасадаў займалі прысланыя з расійскіх губерняў чыноўнікі, а на ніжэйшыя пасады рэкрутаваліся выхадцы з мясцовага праваслаўнага асяроддзя. Спачатку гэта былі пераважны прадстаўнікі духоўнага стану, а з цягам часу сяляне.
Колькасць служачых дзяржаўнага апарату ўзрастала на працягу другой паловы XIX ст. Паводле дадзеных Усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г. у Гарадзенскай губ. налічвалася 2803 прадстаўніка дзяржаўнай адміністрацыі, судоў і паліцыі, а ў самой Горадні 733. Большасць з іх падчас перапісу прызнала роднай мовай «вялікарускую» 363, беларускую мову назвалі роднай 187 чалавек, польскую 156, «маларускую» 10, габрэйскую 14, нямецкую З56.
Звернемся да фармулярных спіскаў гарадзенскіх чыноўнікаў мяжы XIX XX ст. Губернатарам тады быў камергер імператарскага двара і сапраўдны стацкі дарадца Мікалай Урусаў, які паходзіў з расійскага княжага роду. ЖалаваннеУрусава складала 5 тыс. руб. і яшчэ ён атрымліваў 5 тыс. руб. так званых «сталовых». Гэта былі вялікія грошы. Урусаву належалі ў Екацярынаслаўскай губ. 1054 дзес. зямлі, а яго маці 4896 дзес. уСімбірскай губ. Жонкай губернатара была фрэйліна двара ідачка гофмайстра (прыдворны чын) Вера Аляксеева. Такім чынам, Мікалай Урусаў належаў да эліты расійскай арыстакратыі. Ён скончыў прэстыжны Аляксандраўскі ліцэй іў 1885 г. распачаў кар’еру на грамадзянскай службе. У 1894 г. Урусава прызначылі начальнікам Уладзімірскай губ., аў 1901 г. ва ўзросце 38 гадоў ён стаў выконваючым абавязкі гарадзенскага губернатара57. Праўда, праз год Урусава прызначылі ўжо начальнікам Палтаўскай губ., а яго змяніў на пасадзе губернатара Пётр Сталыпін. Урусаў паспеў адзначыцца яшчэ і тым, што напісаў аналітычную запіску ў Пецярбург, у якой даказваў немагчымасць увядзення ў Гарадзенскай губ. выбарных земскіх устаноў58.
Віцэ-губернатарам на пачатку XX ст. з’яўляўся Мікалай Дабравольскі, які таксама меў чын камергера двара і сапраўднага стацкага дарадцы. Дабравольскі атрымліваў 2200 руб. жалавання і 2200 руб. сталовых. Ён купіў у Смаленскай губ. 400 дзес. зямлі, і яшчэ 400 дзес. у той жа губерні належала яго жонцы. Віцэ-губернатар скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта са ступенню кандыдата права іў 1877 г. распачаў кар’еру ў пракурорскіх установах сталічнай губерні. Потым служыў на Валыні, у Кіеве іў Рызе. У 1897 г. ва ўзросце 43 гадоў Дабравольскага прызначылі на пасаду гарадзенскага віцэ-губернатара. Жонкай Дабравольскага была княжна Вольга Друцкая-Сакалінская59.
У 1899 г. Дабравольскагазмяніў на пасадзе віцэ-губернатара Віктар Лішын, які належаў да багатых землеўласнікаў Чарнігаўскай губ., дзе ён набыў ва ўласнасць 1250 дзес. зямлі. Скончыўшы корпус пажоў пры імператарскім двары, Лішын паступіў у кірасірскі гвардзейскі полк, а ў 1881 г. распачаў кар’еру на грамадзянскай службе на пасадзе міравога пасярэдніка. Жанаты. ён быў на дачцы генерал-лейтэнанта Вользе Бяляўскай.
Дарадца калегіі губернскага праўлення стацкі дарадца Іван Яноўскі скончыў элітарны юрыдычны ліцэй князя Безбародкі. Службу распачаў у судовай палаце Падольскай губ. Яноўскі быў жанаты другім шлюбам на дачцы ўпраўляючага акцызнымі зборамі Варшаўскай губ. Яшчэ адзін сябра калегіі губернскага праўлення надворны дарадца Уладзімір Яроменка быў сынам стацкага дарадцы. Ён скончыў гісторыка-філалагічны факультэт універсітэта Св.Уладзіміра ўКіеве са ступенню кандыдата. У 1890г. ва ўзросце 24 гадоў быў прызначаны чыноўнікам для асобых даручэнняў пры гарадзенскім губернатары. Заробак Яроменкі складаў 1800 руб. угод. Ён набыў ва ўласнасць у Ваўкавыскім павеце маёнткі Войткавічы (982 дзес.) і Міхайлаўшчына (22 дзес.). У губернскім праўленні канцылярыстам служыў яго малодшы брат Леанід (1875 г.н.).
Такім чынам, усе вышэйназваныя чыноўнікі належалі да эліты губернскай бюракратыі. Высокія аклады дазвалялі ім укладваць грошы ў нерухомасць, найперш купляць зямельныя маёнткі, і далучацца да ліку багатыхземлеўласнікаўімперыі. Гэтыя высокапастаўленыя чыноўнікі былі мала звязаныя з Горадняй, якая з’яўлялася для іх толькі этапам чыноўнай кар’еры. Доўга тут ніхто з іх не затрымліваўся, паколькі частыя пераводы з места на месца ўяўлялі сабой звычайную практыку ў гэтым асяроддзі. Нават калі яны, як, напрыклад, Уладзімір Яроменка, куплялі тут зямлю, дык звычайна аддавалі яе ў арэнду, а самыя не жылі ў вясковых маёнтках.
Да катэгорыі прыезджых чыноўнікаў належалі і многія тэхнічныя спецыялісты. Напрыклад, губернскі ветэрынар стацкі дарадца Іван Юдзін меў у Сімбірскай губ. 37 дзес. зямлі, скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1881 г. ва ўзросце 27 гадоў прыехаў уГорадню. Зарабляў 1500 руб. і вёў халасцяцкі лад жыцця. Губернскі інжынер Васіль Нябольсін меў72 гадыі належаўданайстарэйшых.паводлеўзросту.высокіхгубернскіх чыноўнікаў. Паходзіў ён з Разанскай губ. і скончыў будаўнічае вучылішча Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін. Служыў архітэктарам у Маскоўскай, Уладзімірскай, Харкаўскай губ. У 1873 г. атрымаў прызначэнне на пасаду галоўнага інжынера Гарадзенскай губерні і з таго часу служыў у Горадні. Яго гадавы заробак складаў 1513 руб. Жонкай Нябольсіна была дачка тайнага дарадцы (адзін з вышэйшых чыноў у сістэме Расійскай імперыі) Сафія Смірнова, яны мелі сына ітрох дачок. Сын Уладзімір скончыў
універсітэт Св. Удадзіміра ў Кіеве са ступенню кандыдата права і ўжо таксама знаходзіўся на дзяржаўнай службе.
Губернскі архітэктар Мікалай Раманаў паходзіў з обер-афіцэрскіх дзяцей. Ён скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў іў 1887 г. ва ўзросце 24 гадоў паступіў на службу ў Гарадзенскую губерню. Ажаніўся Раманаў з удавой надворнага дарадцы Сафіяй Главацкай. Такім чынам, гэтая група чыноўнікаў-спецыялістаў з высокімі заробкамі выглядала менш мабільнай, чым вышэй разгледжаны асяродак вышэйшай губернскай бюракратыі. Многія з гэтых чыноўнікаў-спецыялістаў пасля вышэйшых навучальных устаноў увесь час служылі ў Горадні. У большасці яны дамагліся свайго статуса дзякуючы ўпартай працы і каштоўным тэхнічным ведам. Разам з тым, дадзеныя пра сямейны стан разгледжаных чыноўнікаў сведчаць, што яны ўжо ўтваралі дастаткова замкнёную карпаратыўную групу, жаніліся пераважна з прадстаўнікамі сваёй чыноўніцкай касты, іх дзеці таксама ішлі на дзяржаўную службу.
Чыноўнікі канцылярыігубернскагапраўленнястваралігрупусярэдняга губернскагачыноўніцтва,болейзвязануюз Горадняй.У большасцігэтабылі мясцовыя ўраджэнцы, выхадцы з асяроддзя праваслаўнага духавенства. Сакратаром губернскага праўлення з’яўляўся сын святара надворны дарадца Якаў Артэцкі (1831 г.н.), які скончыў Літоўскую духоўную семінарыю і з 1853 г. служыў у гарадзенскім губернскім праўленні. Заробак Артэцкага складаў 900 руб. у год. На Полацкай вуліцы ён меў мураваны дом з мезанінам і «халодныя» пабудовы. Дачка Артэцкага (сам ён ужо быў удаўцом) выйшла замуж за штабс-капітана Веніковіча60. Сынам святара быў і старшы справавод будаўнічага аддзела губернскага праўлення Аляксандр Васінскі (1846 г.н.), які меў на Падольнай вуліцы двухпавярховы дом (першы паверх быў мураваны, а другі драўляны) з мезанінам і пляц плошчай 492 сажні, апроч таго яшчэ два незабудаваных пляцы на Купецкай вуліцы. Васінскі скончыў Мінскую духоўную семінарыю і з 1870 г. служыў у губернскім праўленні61.
Старшы справавод Зянон Баяроўскі паходзіў са шляхты Берасцейскага праўлення і меў ва ўласнасці ў Кобрынскім павеце 94 дзес. зямлі. Ён скончыў Беластоцкую гімназію і паступіў на дзяржаўную службу. Несумненна, Баяроўскі належаў да ліку мясцовых чыноўнікаў каталіцкага веравызнання, якія захавалі свае пасады дзякуючы пераходу ў праваслаўе. Яго заробак складаў 750 руб. у год, яму належаў у Горадні мураваны дом. Баяроўскі ажаніўся з дачкой тытулярнага дарадцы Марыяй Шырынскай і меў чатырох сыноў. Усе яны на той час служылі ў войску, ці вучыліся ў вайсковых вучэльнях.
На жаль, нам вельмі мала вядома пра тое, як чыноўніцтва праводзіла свой вольны час. Можна меркаваць, што для вышэйшых губернскіх
чыноўнікаўаднымз папулярныхмесцаўадпачынкуз’яўляўся Высакародны сход («Благородное собранме»), дзе збіраліся прадстаўнікі мясцовых элітаў, каб, у першую чаргу, бавіць час за гульнёй у карты.
Дзяржаўныя служачыя буйнейшага ў губерні павятовага горада Беластока нават заснавалі ўласны гурток для адпачынку пад назвай «Адпачынак» («Отдых»), Летам 1900 г. паліцмайстар Мятленка звярнуўся да губернатара з просьбай аб заснаванні гэтага гуртка, прывёўшы пры гэтым наступныя аргументы: «У беластоцкі Высакародны сход здаўна ўжо пачалі дапускаць габрэяў, што для некаторых асобаў, якія займаюць у горадзе высокае службовае і грамадскае становішча, вельмі непажадана, паколькі ў час адпачынку ім міжволі прыходзіцца сустракацца ў клубе з габрэямі, і вось склалася карпарацыя, што задалася мэтай адасобіцца ад габрэяў»62. Але гэтая мэта ўстатуце новага клубу не агаворвалася, «паколькі многія з удзельнікаў маюць сталыя дзелавыя сувязі з габрэямі і не жадаюць настройваць апошніх супраць сябе»63.