Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
што спрыяла папулярнасці вышэйшых навучальных устаноў. I далей патрэбна было па чарзе прайсці праз усе класныя чыны, каб улепшым выпадку развіцця кар’еры дасягнуць самых высокіх. Прычым тэрмін службы ў адным чыне, як і ў якасці канцылярскага служачага, залежаў ад саслоўнай прыналежнасці чалавека. Дваране мелі найлепшыя магчымасці для хуткага прасоўвання ўверх па службовай лесвіцы ўадрозненне ад прадстаўнікоў іншых саслоўных груп.
Да 1827 г. права паступлення на дзяржаўную службу ўРасійскай імперыі мелі прадстаўнікі ўсіх станаў грамадства, апроч прыгонных сялян3. Гэта стварала пэўны канал вертыкальнай сацыяльнай мабільнасці для ніжэйшых станаў, паколькі ўжо першы класны чын калежскага рэгістратара прыносіў асабістае шляхецтва, а чын калежскага асэсара патомнае. Нашчадкі такога чыноўніка, народжаныя пасля прысваення яму гэтага класнага чыну ўжо карысталіся ўсімі правамі спадчыннага шляхецтва. Але ў красавіку 1827 г. быў прыняты царскі ўказ, які забараняў прымаць на грамадзянскую службу прадстаўнікоў падатных станаў (дзяржаўных сялян, мяшчан і г. д.), у выніку чаго гэтая служба станавілася прывілеям вышэйшых станаў грамадства. Праўда, застаўся адзін вынятак. I выхадзец з падатнага саслоўя мог паступаць на службу, калі здолеў атрымаць вышэйшую адукацыю. Але здаралася гэта вельмі рэдка. Пазнейшыя ўказы абмяжоўвалі магчымасці атрымання шляхецтва праз чыны, бо радавітая арыстакратыя баялася ўзмацнення канкурэнцыі з боку так званых «розначынцаў», але ўсё ж магчымасць прабіцца да вяршыняў з дапамогай дзяржаўнай службы існавала.
Гэтыя нормы і правілы, датычныя чыноўніцкай групы, пасля інкарпарацыі ў склад Расійскай дзяржавы распаўсюджваліся і на беларускія землі, дзе імперыя мусіла неадкладна выбудоўваць структуры свайго бюракратычнага апарату. Натуральна, што адразу паўстала кадравае пытанне: дзе ўзяць добранадзейных чыноўнікаў для новапаўсталых устаноў? Імператрыца Кацярына II загадала прызначаць у гэтыя ўстановы «людзей вядомых сваімі здольнасцямі і сумленнасцю, не выключаючы з іх ліку тых мясцовых жыхароў, у якіх больш прыязнасці і стараннасці да імперыі нашай заўважана будзе»4. Але адначасова прадпісвалася для арганізацыі справаводства на расійскай мове «канцылярскіх служачых набіраць з Маларасійскай, Тульскай, Калужскай і іншых губерняў»5. Такім чынам, асабовы склад дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі ў Беларусі фармаваўся як з ліку мясцовых ураджэнцаў, якія дэманстравалі лаяльнасць да новай улады, так і з ліку чыноўнікаў, прысланых з усходу.
У 1802 г. была афіцыйна ўтворана Гарадзенская губерня . 3 гэтага часу і да 1915 г. (тады горад апынуўся ў зоне нямецкай акупацыі, а афіцыйна Гарадзенская губерня спыніла сваё існаванне ў 1917 г.) Горадня з’яўлялася
губернскім горадам, што аказвала вельмі істотны ўплыў на гарадское жыццё. Дзяржаўнае чыноўніцтва становіцца адной з сацыяльных групаў гарадскога насельніцтва, прычым яго колькасць і значэнне ўвесь час узрасталі. Натуральна, што гэтая група была вельмі неаднароднай, і паміж яе прадстаўнікамі часта пралягала вялізная сацыяльная, культурная і матэрыяльная адлегласць.
На вяршыні губернскай чыноўніцкай іерархіі знаходзіўся губернатар ці начальнік губерні. На свае пасады гэтыя высокапастаўленыя чыноўнікі прызначаліся самім імператарам паводле рэкамендацыі міністра ўнутраных спраў. Такім чынам, губернатар адказваў за сваю дзейнасць непасрэдна перад манархам і штогод дасылаў на імя цара справаздачы аб сваёй дзейнасці. Царскі «Наказ губернатарам» ад 1837 г. афіцыйна называў іх «гаспадарамі» губерняў, што падкрэслівала значэнне гэтай чыноўніцкай групы ўсістэме дзяржаўнага кіравання. Амерыканскі даследчык дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі Рычард Робінс справядліва сцвярджаў, што «ў складзе адміністрацыйнай машыны... губернатары былі тымі ста ці каля таго вінтамі, на якіх яна трымалася. Дастаткова было выкінуць іх з машыны, і яна 6 развалілася6. Прычым абавязкі губернатара ў імперскім заканадаўстве акрэсліваліся настолькі шырока, што ён нёс адказнасць амаль за ўсё, што адбывалася ў падначаленай губерні. Расійскі даследчык Бліноў падлічыў, што ўсярэднім звычайнаму губернатару прыходзілася штодзённа падпісваць каля 270 папераў7. Натуральна, ён не мог унікаць ва ўсе справы і мусіў давяраць свайму апарату, які адыгрываў усё больш важную ролю ў мясцовым жыцці і станавіўся ўсё больш разгалінаваным і шматлюдным.
Як падлічыў гарадзенскі гісторык Вячаслаў Швед, начальнікамі Гарадзенскай губерні ад 1803 г. да 1817 г. былі 36 чалавек8. Першы ж губернатар расіянін Дзмітры Кошалеў быў пазбаўлены сваёй пасады з прычыны гучнага карупцыйнага скандалу9, пазнаёміўшы такім чынам гарадзенцаў са спецыфікай расійскай бюракратычнай машыны. Наступны начальнік Васіль Ланскі паходзіў з вядомага расійскага дваранскага роду. У 18131816 г. на гэтай пасадзе знаходзіўся Карл Лешарн, аў студзені 1816 г. гарадзенскім губернатарам стаў прадстаўнік старажытнага беларускага роду Ксаверы Друцкі-Любецкі, які меў вялікія зямельныя ўладанні ў Гарадзенскім павеце. Яго наступнікамі на губернатарскай пасадзе таксама былі выхадцы з мясцовай радавітай шляхты Станіслаў Урсын-Нямцевіч і Міхал Бутаўт-Анджэйковіч. Такім спосабам імперская ўлада імкнулася заваяваць давер мясцовых шляхецкіх элітаў і заручыцца іх лаяльнасцю адносна імперыі. Зрэшты, з гэтай задумы нічога не выйшла. Пасля паўстання 1830 1831 гг. мясцовыя ўраджэнцы ніколі ўжо не прызначаліся начальнікамі губерні. Гэтую пасаду з таго часу і да Першай
сусветнай вайны заўсёды займалі расіяне, альбо выхадцы з прыбалтыйскіх немцаў.
Пры ўсёй важнасці пасады губернатара ён быў толькі першым сярод чыноўнікаў даволі разгалінаванага апарату губернскага кіравання. 3 самога пачатку дзяржаўная адміністрацыя ў Горадні выбудоўвалася паводле ўжо існуючых у іншых губернях узораў. Вышэйшай дзяржаўнай установай у кожнай губерні лічылася губернскае праўленне. Першапачаткова гэтая ўстанова з’яўлялася толькі дарадчым органам пра губернатары. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1845 г. яе значэнне фармальна ўзрасло і найбольш істотныя пытанні ўжо вырашаліся агульнай калегіяй губернскага праўлення ў складзе губернатара, віцэ-губернатара і дарадцаў праўлення, хаця, насамрэч, важныя рашэнні звычайна прымаў асабіста губернатар. Губернскае праўленне было адной з самых вялікіх паводле колькасці чыноўнікаў губернскіх устаноў. Толькі штатных пасадаў налічвалася болей за паўсотні, апроч таго былі яшчэ пазаштатныя пісары. Тут трэба адзначыць, што даволі вялікай паводле свайго штату ўстановай з’яўлялася і канцылярыя губернатара. Менавіта да дакументаў гэтай установы ў першуючаргу звяртаюцца гісторыкі, якія вывучаюць гісторыю Гарадзеншчыны ў перыяд Расійскай імперыі. У канцылярыі губернатара разглядаліся справы, якія тагачасная ўлада лічыла самымі важнымі для дзяржаўнага кіравання.
Віцэ-губернатар з’яўляўся другой па рангу асобай у губернскай чыноўніцкай іерархіі. Напачатку гэтыя службовыя асобы кіравалі казённымі палатамі, якія з’яўляліся галоўнымі фінансава-гаспадарчымі ўстановамі ў губернях і падпарадкоўваліся Міністэрству фінансаў. Чыноўнікі казённай палаты, напрыклад, праводзілі перапісы абкладзенага падаткамі насельніцтва і арганізоўвалі збор падаткаў, яны ж займаліся канфіскацыяй маёнткаў удзельнікаў антырасійскіх паўстанняў. Галоўнымі павятовымі ўстановамі, падпарадкаванымі казённым палатам, з’яўляліся павятовыя казначэйствы. У 1845 г. віцэ-губернатары перайшліў губернскае праўленне, а на чале казённай палаты з таго часу знаходзіўся старшыня, якога прызначаў імператар паводле прадстаўлення міністра фінансаў.
У 1840 г. былі ўтвораны адмысловыя палаты дзяржаўных маёмасцяў, якія падпарадкоўваліся новаўтворанаму міністэрству з такой жа назвай. На гэтыя ўстановы ўскладвалася кіраванне дзяржаўнымі вёскамі, лясамі і іншай «казённай» нерухомай уласнасцю. Губернскія праўленні, казённыя палаты і палаты дзяржаўных маёмасцяў утваралі аснову адміністрацыйнагаспадарчага апарату ў губерні.
Пасля інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі ў найбольшай ступені мясцовыя асаблівасці і традыцыі захаваліся ў судовай сістэме. У губернскіх гарадах дзейнічалі Галоўныя суды, якія падзя-
ляліся на крымінальны і грамадзянскі дэпартаменты. На ўзроўні паветаў крымінальныя справы разглядалі гродскія суды, а грамадзянскія земскія павятовыя і падкаморскія суды. Суддзі і падсудкі ў гэтыя ўстановы абіраліся мясцовай шляхтай на яе сходах. Толькі пасля паўстання 1830 1831 гг. імперская ўлада распачала актыўную дзейнасць у кірунку уніфікацыі судовай сістэмы на беларускіх землях з цэнтральнымі губернямі імперыі. У 1840 г. было скасавана дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага, а судовая сістэма і парадак судаводства прыведзены ў адпаведнасць з цэнтральнымі расійскімі губернямі імперыі. Замест скасаваных гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў былі ўтвораны павятовыя суды. 3 таго часу сістэма губернскіх і павятовых дзяржаўных устаноў у беларуска-літоўскіх губернях практычна не адрознівалася ад расійскіх губерняў.
Найбольш падрабязныя звесткі пра дзяржаўных чыноўнікаў захоўваліся ўтак званых паслужных фармулярных спісках. Дзякуючы гэтым дакументам можна даведацца пра саслоўнае паходжанне чыноўніка, узровень адукацыі, сямейнае і маёмаснае становішча, этапы службовай кар’еры, а таксама пра службовыя ўзнагароды і спагнанні. Датычна гарадзенскіх чыноўнікаў больш-менш поўны збор фармулярных спіскаў захаваўся адносна 1827 г., які дазваляе атрымаць дастаткова яскравае ўяўленне пра чыноўніцтва, як сацыяльную групу тагачаснай Горадні10. Губернатарам тады з’яўляўся сапраўдны стацкі дарадца (действйтпепьный статскйй советнйк) Міхал Бабяцінскі, які паходзіў са шляхты Віцебскай губерні. У 1827 г. яму было 54 гады. Бабяцінскі не належаў да ліку заможных губернатараў. Ён з’яўляўся ўладальнікам усяго 64 сялянскіх душ у Віленскімпавеце.Пачаўсваюкар’еруБабяцінскіяшчэў 1789 г.звычайным канцылярыстам у Суражскім павеце Віцебскай губерні. Праз 35 гадоў ён даслужыўся да пасады гарадзенскага губернатара. Такім чынам, Бабяцінскі ўвасабляў сабой тып небагатага шляхціца з усходняй Беларусі, які здолеў зрабіць паспяховую кар’еру на царскай чыноўніцкай службе і далучыцца да шэрагаў правінцыйнай бюракратычнай эліты.