Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Аднак дадзеныя тагачаснай статыстыкі вельмі часта выглядалі супярэчліва. Паводле паліцэйскай статыстыкі губерні за 1836 г. уГорадні налічвалася 11793 жыхара17. Розніца з вышэйпрыведзенымі дадзенымі за 1835 г. магчыма тлумачыцца тым, што ў паліцэйскай статыстыцы не ўлічваліся вайскоўцы. Чыноўнікаў жа і членаў іх сямей, паводле гэтых дадзеных, налічвалася 281 мужчына і 247 жанчын, што складала 4,5 % ад насельніцтва горада. У кожным выпадку чыноўнікі складалі ўжо значную групу ў сацыяльнай структуры і ўплывалі на характар гарадскога жыцця. Напрыклад, шляхты, паводле дадзеных за 1836 г., налічвалася ў горадзе толькі 95 мужчын і ПЗжанчын, асобаў духоўнага стану 66 мужчын і 37 жанчын.
У статыстычных дадзеных за 1833 г. прыводзяцца лічбы канцылярскіх служыцеляў у розных установах губернскага і павятовага кіравання. У казённай палаце іх налічвалася 82 (з іх 3 вольнанаемных), у губернскім праўленні 58, у палатах крымінальнага і грамадзянскага суду па 27, у шляхецкай дэпутацкай зборні 24 ( з іх 13 вольнанаемных), у ліквідацыйнай камісіі 6, у межавым судзе 10, у прыказе грамадскай апекі 5, у паштовай канторы -6, намытні -3,ваўрачэбнайуправе -2,у канцылярыіпавятовага шляхецкага маршалка 3, у павятовым судзе 12 (з іх 5 вольнанаемных) і яшчэ 8 адвакатаў, угарадской паліцыі 5 (2 вольнанаемных), уземскім
судзе 5, у магістраце 518. Такім чынам, толькі канцылярскіх служачых, якія займалі самую нізкую прыступку ў іерархіі адміністрацыйнага апарата і займаліся чарновай работай па перапісцы розных дакументаў, у горадзе налічвалася 288 асобаў.
Матэрыяльны ўзровень жыцця канцылярскіх служачых быў вельмі нізкім. Напрыклад, пісар ніжэйшага разраду атрымліваў у год жалавання 42 руб. і 28 руб. на набыццё абмундзіравання19. Выходзіла ў сярэднім 6 руб. у месяц. Па цэнам 1837 г. за такія грошы ў Горадні можна было купіць 30 кг масла, ці 35 кг свінога сала, ці 120 кг ялавічыны, альбо 3 вядра гарэлкі. А патрэбна было яшчэ плаціць за кватэру, бо большасць канцылярскіхчыноўнікаў не належала да карэнных гарадзенцаў. Звычайна, гэта былі выхадцыз дробнаймалазямельнай шляхты, дляякіхнебыло магчымасцяўзнайсці занятак і заробак у родных засценках ці суседніх панскіх маёнтках.
Непараўнальным было фінансавае забеспячэнне чыноўнікаў, якія займалі вышэйшыя губернскія пасады. Паводле штатнага раскладу 1837 г. губернатар атрымліваў 3397 руб. у год без уліку дадатковых выплатаў, якія ён, звычайна, меў. Гэта ў 500 разоў перавышала заробак канцылярскага служачага. У 1845 г. жалаванне начальнікаў губерняў было павялічана да 6296 руб.20
Той факт, што большасць служачых губернскіх і павятовых устаноў складалі выхадцы з мясцовай шляхты, выхаваныя ў польскай культуры, вельмінепакоіўрасійскіўрад.У 1842 г.віленскігенерал-губернатарМірковіч загадаў начальніку Гарадзенскай губ. падаць дадзеныя пра колькасць «рускіх» (г. зн. праваслаўных) чыноўнікаў у губерні. Аказалася, што на той часу горадзе налічвалася 58 праваслаўных чыноўнікаў, сярод якіх былі сам губернатар Допельмайер, губернскі пракурор Ражноў, старшыня казённай палаты Анісімаў, гарадзенскі паліцэйскі спраўнік Юдзін21. На жаль, нам нічога не вядома пра тое, як складваліся адносіны гэтых расійскіх у большасці сваёй служачых з іх калегамі мясцовага паходжання, а таксама з іншымі сацыяльнымі групамі гарадскога насельніцтва. У верасні 1842 г. упраўляючы Палаты дзяржаўных маёмасцяў пісаў губернатару, што «добрыя чыноўнікі, якія нядрэнна ведаюць расійскую мову, у Літоўскіх губернях каштуюць вельмі дорага, ды і высокія кошты на жыццёвыя прыпасы і кватэрнае памяшканне не заахвочваюць з расійскіх губерняў ехаць на жалаванне ў Літоўскі край на тыя ж пасады»22.
У спісе класных чыноўнікаў Гарадзенскай казённай палаты за 1842 г. налічваліся 24 асобы23. Старшыня палаты сапраўдны стацкі дарадца Вяленін паходзіў з расійскіх дваран і быў адзіным праваслаўным у кіраўніцтве гэтай установы. Дарадца рэвізскага аддзела Стычынскі атрымаў ступень доктара філасофіі ў Віленскім універсітэце, а потым працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Віленскай гімназіі. Яго жонцы належалі 25 сялянскіх
душ у Гарадзенскім павеце. Губернскі кантралёр Міхневіч меў 60 душ сялян у Ваўкавыскім і Кобрынскім паветах, службовую кар’еру распачаў уЛідскім павятовым судзе. Губернскі казначэй калежскі асэсар Лібер скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Асэсар палаты праваслаўны Мірановіч таксама належаў да мясцовых ураджэнцаў.
I ў 1850 г. сярод 26 канцылярскіх чыноўнікаў казённай палаты амаль усе з’яўляліся мясцовымі ўраджэнцамі24. Паводле веравызнання гэтыя чыноўнікі падзяляліся на каталікоў (17), мусульманаў (6), праваслаўных (3). Непрапарцыянальна высокі адсотак мусульманаў (а ўсе яны былі мясцовымі татарамі) можна патлумачыць тым, што чыноўнікі татарскага паходжання вызначаліся добрасумленнасцю і цвярозым ладам жыцця, а гэтыя якасці мелі асаблівае значэнне для працы ў фінансавых установах. Паводле саслоўнага паходжання, акрамя шасці обер-афіцэрскіх дзяцей і аднаго штаб-афіцэрскага, а таксама аднаго выхадца з духоўнага стану, усе астатнія канцылярысты казённай палаты належалі да шляхецкага стану. Як ужо адзначалася, для чыноўнікаў казённай палаты ў параўнанні з іншымі губернскімі ўстановамі характэрным з’яўляўся высокі ўзровень адукаванасці: 11 з іх вучыліся ў Гарадзенскай гімназіі, 9 у Свіслацкай, усе астатнія у павятовых шляхецкіх вучылішчах і духоўных семінарыях.
У1847 г.у губернскімпраўленніналічваліся94 чыноўнікі25.Губернатарам тады з’яўляўся сапраўдны стацкі дарадца Фёдар Васькоў, які паходзіў здваран Кастрамской губ. (знаходзіўся на гэтай пасадзе з ліпеня 1844 г. па сакавік 1848 г.). Пасаду віцэ-губернатара займаў шляхціц каталіцкага веравызнання сапраўдны стацкі дарадца Ф. Янкоўскі. Ён скончыў Валынскае дваранскае вучылішча і паступіў на службу ў Беластоцкае абласное праўленне. У Беластоку Янкоўскі набыў двухпавярховы мураваны дом, а таксама 80 дзесяцін зямлі ў Беластоцкім павеце. Такім чынам, чыноўная кар’ера прынесла яму нядрэнны капітал. У 1838 г. Янкоўскага прызначылі на пасаду гарадзенскага віцэ-губернатара. Да ліку мясцовых ураджэнцаў належаў і старшы дарадца губернскага праўлення надворны дарадца Ф. Апанасовіч, які паходзіў з мясцовай дробнай шляхты праваслаўнага веравызнання. Сваю кар’еру Апанасовіч распачаў у Слонімскім земскім судзе, а потым перавёўся ў Горадню, дзе набыў ва ўласнасць драўляны дом. Жонка і дочкі Апанасовіча належалі да евангеліцкай канфесіі, а сын быў праваслаўным.
3 сакавіка 1848 г. па май 1856 г. губернатарам быў генерал-лейтэнант барон Хрыстафор фон дер Ховен, які нарадзіўся якраз у год апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Ён паходзіў з нямецкай шляхты Курляндскай губ. і належаўда лютэранскагаверавызнання26. Скончыўшы кадэцкі корпус Ховен рабіў кар’еру вайскоўца, прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830 г. Потым перайшоў на грамадзянскую службу, быў губернатарам у Варонежы
і Ноўгарадзе, а з 1844 г. стаў начальнікам Гарадзенскай губ. Фон дер Ховена у маі 1856 г. змяніў на пасадзе губернатара Іван Абрамавіч Шпэер, якому тады было 51 год27. Гэта быў хіба адзіны габрэй (зразумела, ахрышчаны ў праваслаўе) сярод усіх царскіх губернатараў Горадні. Адукацыю Шпэер набыў ўмарскім кадэцкім корпусе. Ён удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне ў якасці марскога афіцэра, а з 1833 г. рабіў кар’еру на грамадзянскай службе. У 1853 г. стаў дырэктарам вучылішчаў Маскоўскай губ. Жонка Шпэера М. Норава мела ва ўласнасці 85 сялянскіх душ у Кастрамской губ. і 189 у Маскоўскай. Гадавое жалаванне губернатара складала ў сукупнасці 6718 руб. Напэўна, гэтага для Шпэера было замала. У 1859 г. чыноўнік Калошын склаў рапарт пра службовыя злоўжыванні Шпэера і віцэгубернатара Ражнова28.
У лістападзе 1851 г. віленскі генерал-губернатар загадаў начальніку Гарадзенскай губерні падаць яму звесткі пра канфесійны склад чыноўнікаў29. Паводле дадзеных, сабраных губернатарам, угуберні на той час налічвалася 1576 чыноўнікаў Канфесійны склад гэтага чыноўніцтва выглядаў наступным чынам: каталікі 1281, праваслаўныя 180, лютэране 52, мусульмане 41, іўдзеі 21, армяне-грыгарыяне 1. У губернскім праўленні, напрыклад, налічвалася 108 чыноўнікаў: 83 каталіка, 18 праваслаўных, 4 мусульман і 3 пратэстантаў.
Кадравая палітыка расійскага ўрада ўсё ж паволі прыносіла пэўныя вынікі. Напрыклад, калегія губернскага праўлення ўсярэдзіне 1850-х гадоў складася ўжо выключна з прышлых чыноўнікаў праваслаўнага веравызнання. Віцэ-губернатарам быў Я. П. Ражноў. Няма дакладных звестак, адкуль ён паходзіў, але да Горадні паспеў паслужыць у Табольскай губ., на Каўказе, быў пракурорам у Віцебску, аз 1855 г. стаў гарадзенскім віцэ-губернатарам. Ражноў скончыў Харкаўскі універсітэт са ступенню кандыдата. Зарабляў ён 2000 рублёў у год.
Старэйшым дарадцам губернскага праўлення з’яўляўся стацкі дарадца Белазерскі, які паходзіў з дваран Чарнігаўскай губ., але служыў у губерні ўжо з 1808 г. Такім чынам, ён належаў да адной з першых хваляў чыноўнікаў, якіх імперыя прысылала з усходу. Заробак Белазерскага складаў 1000 рублёў у год. Надворны дарадца Фермор скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта, а службовую кар’еру распачаў у Варонежскай губ. У Горадню пераехаўу 1848 г. Надворны дарадца Лазоўскі быў адзіным сябрам калегіі губернскага праўлення нешляхецкага паходжання. Ён з’яўляўся обер-афіцэрскім сынам, але здолеў скончыць юрыдычны факультэт універсітэта Св. Уладзіміра ў Кіеве з навуковай ступенню кандыдата. Як і Фермор, Лазоўскі пачаў працу ў Варонежскай губ., потым яныабодвапрадоўжыліслужбуў Ноўгарадзе.а ў 1848 г.быліпераведзеныя ў Горадню. Фермор і Лазоўскі зараблялі па 900 рублёў у год. Яшчэ адзін
сябра калегіі губернскага праўлення калежскі сакратар Маслаў пачаў службовую кар’еру ў Пскоўскай губ. канцылярскім служачым, а потым служыў у розных установах Гарадзенскай губерні. У Кобрыне ён набыў ва ўласнасць драўляны дом. Маслаў таксама быў дваранінам і належаў да праваслаўнага вызнання.
Сакратаром губернскага праўлення ўсярэдзіне 1850-х гадоў быў каталік тытулярны дарадца Зальцман, які паходзіў з нямецкіх каланістаў. Зальцман здолеў паступіць уМаскоўскі універсітэт, што дазволіла яму рабіць кар’еру на дзяржаўнай службе. Ён атрымліваў на сваёй пасадзе 505 рублёў жалавання у год. Увогуле, сярод канцылярскіх служачых губернскага праўлення на той час абсалютную большасць складалі мясцовыя ўраджэнцы, пераважна выхадцы з беднай засцянковай шляхты. Толькі 9чыноўнікаў з 61 (14,8 %) не мелі шляхецкага паходжання: трое былі обер-афіцэрскімі дзецьмі, канцылярыст Абрамовіч штабафіцэрскім сынам, канцылярскі чыноўнік Артэцкі сынам праваслаўнага святара, канцылярысты Біроцкі і Пратасевіч таксама паходзілі з духоўнага стану, калежскі сакратар Карпей пазначаны «іншаземцам», а канцылярскі чыноўнік Карпей (магчыма брат першага) паходзіў з «казённых» сялян. Амаль усе астатнія канцылярысты паходзілі з мясцовай дробнай шляхты каталіцкага веравызнання. Некаторыя, як канцылярыст Хлявінскі, не былі яшчэ зацверджаныя ў шляхецтве. Нагадаем тут, што расійскія ўлады ўтой час праводзілі палітыку верыфікацыі шляхецтва, паводле якой дробная засцянковая шляхта павінна была дакументальна пацвердзіць сваё высакароднае паходжанне. Толькі 8 чыноўнікаў (13,1 %) валодалі нерухомай зямельнай ўласнасцю. Прычым гэта былі пераважна невялікія валоданні. Напрыклад, столаначальнік калежскі сакратар Пачабут меў 40 дзесяцін зямлі ў Гарадзенскім павеце і 9 сялянскіх душ у Наваградскім.