• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Першым дарадцам Бабяцінскага быў Якаў Нечвалодаў, які паходзіў з «малороссмйского шляхецтва». Вайсковую службу Нечвалодаў пачаў яшчэ ў 1762 г. На пасадзе дарадцы гарадзенскага губернатара ён працаваў з 1814 г. У 1827 г. Нечвалодаву было ўжо 73 гады'1. Самым малодшым жа паводле ўзросту дарадцам губернскага праўлення з’яўляўся калежскі асэсар Трафім Батвінка, які меў 39 год. Сваю службовую кар’еру Батвінка распачаў у Магілёўскім земскім судзе, таму, напэўна, і паходзіў ён з Магілёўшчыны. Батвінка з’яўляўся ўласнікам усяго 5 дваровых людзей. Яшчэ адзін дарадца губернскага праўлення калежскі дарадца Казімір Сядлецкі паходзіў з мясцовай шляхты і службовую кар’еру распачаў у Слонімскім земскім судзе. 3 мясцовай шляхты паходзіў і сакратар губернскага праўлення
    Андрэй Афанасевіч, які распачаў сдужбовую кар’еру ў Ваўкавыскім земскім судзе. А яго намеснік Пётр Людагоўскі паступіў на службу ў губернскую паштовую кантору ў Магілёве ў 1802 г.
    Пасаду губернскага пракурора займаў у 1827 г. калежскі дарадца Іван Сокалагорскі, які ў 1802 г. распачаў службу ў паліцыі горада Краменчуга. Тады яму было толькі 14 год. 3 1822 г. ён ужо служыў у Горадні. Губернскі страпчы калежскі дарадца Дамінік Вітаноўскі належаў да мясцовай шляхты. Ён меў ва ўласнасці ў Кобрынскім павеце 37 сялянскіх душ сумесна з братамі, скончыў Берасцейскае павятовае вучылішча, а на канцылярскую службу паступіўў 1808 г.
    Казённую палату ў 1827 г. узначальваў стацкі дарадца Рыгор Хадалей, якому было 60 год. Хадалей паходзіў са шляхты, валодаў фальваркам Шкодзішкі ў Віленскай губ., да паступлення ў грамадзянскую службу быў у войску. На пасадзе гарадзенскага віцэ-губернатара ён знаходзіўся з 1826 г. Дарадцам рэвізскага аддзела казённай палаты з’яўляўся доктар філасофіі Вікенці Свячынскі. Навуковую ступень ён атрымаў у Віленскім універсітэце, па сканчэнні якога працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Віленскай губ. Увогуле чыноўнікі казённай палаты, якія мелі справу з фінансамі, падаткамі і г.д, звычайна, адрозніваліся больш высокім узроўнем адукацыі ў параўнанні са служачымі іншых ўстаноў.
    Старшынёй першага (крымінальнага) дэпартамента галоўнага суда з’яўляўся Карп Заленскі. На гэтую пасаду старшыню выбірала мясцовая шляхта на губернскім сходзе. Заленскі меў 34 гады, валодаў маёнткам з 214 сялянскімі душамі. У 1817 г. ва ўзросце 24 гадоў яго абралі ў межавы суд Кобрынскага павету. 3 гэтага часу пачалася кар’ера Заленскага ў выбарных установах. Засядальнікам гэтага ж дэпартаменту быў кандыдат філалогіі Віленскага універсітэта Вікенці Завадзкі, якому належаў у Ваўкавыскім павеце маёнтак з 200 сялянскімі душамі. Завадзкі меў усяго 27 гадоў і распачаў сваю кар’еру ў 1824 г. у Ваўкавыскім межавым судзе. У лік чатырох засядальнікаў уваходзіў і татарын Якуб Адамовіч, уладальнік невялікага (22 душы) маёнтка ў Гарадзенскім павеце. Адамовічу было 42 гады, яшчэ ў 1797 г. (г. зн. ва ўзросце 12гадоў) ён паступіў на вайсковую службу.
    Старшынёй другога (грамадзянскага) дэпартаменту Галоўнага суда быў Сцяпан Мікульскі, уладальнік даволі вялікага (489 сялянскіх душ) маёнтка ўПружанскім павеце. Мікульскаму было 37 гадоў. У 1812 г. ён ваяваў на баку Напалеона супраць Расійскай імперыі, што, аднак, не зашкодзіла яму ў 1815 г. быць абраным у Галоўны суд. Засядальнікам гэтага дэпартаменту з’яўляўся Ігнат Кулакоўскі. Да гэтай надзвычай цікавай асобы мы яшчэ звернемся. Тады Кулакоўскаму было 27 год, яму належаў невялікі (27 душ) маёнтак у Пружанскім павеце.
    Старшынёй губернскага гранічнага суда быў уладальнік маёнтка ў Берасцейскім павеце (189 душ) Іван Пуслоўскі. Суддзя гэтага суда Карл Мазеўскі ў 1812 г. ваяваў на баку Напалеона. Тады яму было 18 год. Ужо ў 1814 г. яго абралі ў межавы суд Гродзенскага павета, дзе яму належалі 140 сялянскіх душ.
    Вельмі важную ролю ўсістэме дзяржаўнага кіравання ўтой час адыгрывалі органы шляхецкага саслоўнага самакіравання. Яго кіраўніком з’яўляўся губернскі маршалак. У 1827 г. у Горадні на гэтай пасадзе знаходзіўся стацкі дарадца князь Канстанцін Чацвярцінскі, уладальнік маёнткаў Скідзель і Котра (1260 сялянскіх душ) у Гарадзенскім павеце. Чацвярцінскаму было 33 гады, у 1821 г. яго абралі павятовым маршалкам, аў 1824 г. губернскім. У 1827 г. гарадзенскім павятовым маршалкам з’яўляўся Карл Барконцкі, уладальнік 258 душ у Гарадзенскім і 536 у Кобрынскім паветах. Барконцкаму было 52 гады, ён служыў на выбарных шляхтай пасадах з 1801 г. Самым багатым землеўладальнікам сярод выбарных чыноўнікаў быў у Горадні старшыня павятовага межавога суда Міхал Лявіцкі, якому належалі 1512 сялянскіх душ.
    Мясцовая шляхта выбірала таксама спраўнікаў і засядальнікаў земскага паліцэйскага суда. Гэта была галоўная паліцэйская ўстанова на ўзроўні павета. Паліцэйскім спраўнікам павета з’яўляўся ў 1827 г. тытулярны дарадца Адам Дабрылеўскі, якому належалі ўсяго 12 сялянскіх душ. Дабрылеўскі пачаў служыць канцылярыстам у павятовым судзе яшчэ ў 1797 г. Такім чынам ён належаў да першых набораў імперскага чыноўніцтва зліку дробнай мясцовай шляхты. 3 1816 г. Дабрылеўскі займаў пасаду гарадзенскага паліцэйскага спраўніка.
    А вось гарадскіх паліцмайстраў начальнікаў гарадской паліцыі прызначаў урад. У Горадні гэтую пасаду займаў з 1808 г. калежскі дарадца Пётр Высочын, які пачынаў сваю кар’еру на вайсковай службе і не належаў да мясцовых ураджэнцаў. Многія чыноўныя пасады сярэдняга ўзроўню займалі прадстаўнікі мясцовай дробнай шляхты. Так, казначэем павета быў Юзаф Ядкоўскі, павятовым страпчым Аляксандр Сезянеўскі, землямерам Фелікс Сядлецкі.
    Сярод штатнага губернскага і павятовага чыноўніцтва тагачаснай Горадні можна вылучыць тры групы. Першую, самую нешматлікую складалі прадстаўнікі вышэйшай губернскай бюракратыі губернатар, віцэ-губернатар, дарадцы губернскага праўлення, паліцмайстар, якія былі прысланыя ў Горадню і з’яўляліся галоўнай апорай расійскага ўрада ў сістэме губернскага кіравання. Яны часта перамяшчаліся з месца на месца і таму звычайна мала чым былі звязаныя з Горадняй ці іншым губернскім горадам. Хоць у 1827 г. сярод гэтых вышэйшых губернскіх чыноўнікаў траплялі яшчэ і прадстаўнікі мясцовай шляхты.
    Другую групу складалі выбарныя шляхтай службовыя асобы маршалкі, суддзі і падсудкі. Сярод іх былі прадстаўнікі знатных і багатых шляхецкіх родаў. Яны стваралі сапраўдную эліту мясцовага грамадства і мелі вялікі ўплыў на шляхецкае асяроддзе. У большасці гэтыя асобы жылі не ў Горадні (хоць часта мелі тут уласныя дамы), а ў сваіх вясковых маёнтках, альбо ў вялікіх гарадах, такіх як Вільня, Пецярбург ці Варшава. У Горадню яны прыязджалі на судовыя сесіі ці на шляхецкія сходы.
    I трэцюю групу складалі чыноўнікі сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню губернскага і павятовага апарату, якія выконвалі важную ролю ў яго спраўным функцыянаванні. У большасці гэта былі прадстаўнікі мясцовай дробнай шляхты, для якіх дзяржаўная служба з’яўлялася добрай магчымасцюсацыяльнагапоспехуі крыніцайматэрыяльнагадабрабыту. Ва ўмовах апазіцыйнасці мясцовых элітаў да Расійскай імперыі гэтае чыноўніцтва трапляла ў складаную сітуацыю. 3 аднаго боку яно знаходзілася пад моцнымі ўплывамі мясцовай памеснай шляхты, было выхавана ў польскамоўнай шляхецкай культуры, але, адначасова, павінна было дэманстраваць лаяльнасць да ўрада, каб не страціць сваіх пасадаў і крыніц існавання.
    3 ліку мясцовай засцянкавай шляхты рэкрутавалася большасць ніжэйшага губернскага і павятовага чыноўніцтва канцылярскіх служыцеляў. Напрыклад, у 1830 г. 47 чыноўнікаў Гарадзенскай губерні былі прадстаўленыя да розных службовых узнагародаў12. Сярод іх 45 мелі шляхецкае паходжанне, адзін быў сынам праваслаўнага святара і яшчэ адзін салдацкім сынам. Толькі адзін з гэтых 47 чыноўнікаў распачаў службовую кар’еру па-за межамі губерні. Такім чынам, да паўстання 1830 1831 гг. ніжэйшае губернскае чыноўніцтва пераважна фармавалася з мясцовых ураджэнцаў, пераважна выхадцаў з небагатай засцянковай шляхты.
    Паўстанне 1830 1831 гг. стала няпростым выпрабаваннем для мясцовага чыноўніцтва. Паводле дадзеных губернскай адміністрацыі, у паўстанні прынялі ўдзел 30 чыноўнікаў, з іх 12 так званых чыноўнікаў «ад кароны» (якія прызначаліся на свае пасады вышэйшым начальствам), 9 выбарных шляхтай, 8 адвакатаў і 1 выбарны гараджанамі служачы13. Сярод гэтых паўстанцаў бачым, напрыклад, тытулярнага дарадцуз канцылярыі губернатара Канстанціна Парчэўскага, уладальніка маёнтка Жыдомля ў Гарадзенскім павеце. Але большасць губернскіх чыноўнікаў у часе паўстання захавала вернасць імперыі і пастанавіла не рызыкаваць сваімі пасадамі.
    У красавіку 1832 г. быў выдадзены ўказ, які абвяшчаў ільготы тым расійскім чыноўнікам, што згадзяцца служыць у «Літоўскіх» (да іх ліку афіцыйна адносілі Віленскую, Гарадзенскую, Ковенскую і Мінскую)
    губ.14 Такім чыноўнікам аплачваўся праезд да месца службы, выдаваліся пад’ёмныя грошы на новым месцы, захоўвалася пенсія за ранейшую службу. Але гэта не прынесла заўважальнага эфекту. Так, згодна з дадзенымі, якія сабраў у 1834 г. губернатар Міхаіл Мураўёў (будучы віленскі генералгубернатар, які душыў паўстанне 1863 г.), угуберні налічвалася толькі 70 чыноўнікаў праваслаўнага веравызнання, прычым 43 з іх служылі ў Горадні і пераважна на кіруючых пасадах15. Сярод гэтых служачых амаль не было мясцовых ураджэнцаў. У другой палове 1830-х гг. у фармулярных спісках чыноўнікаў пачалі ўказваць і рэлігійную прыналежнасць, што раней не рабілася.
    Але большасць дзяржаўных служачых і пасля паўстання складалі прадстаўнікі мясцовай шляхты каталіцкага веравызнання. У статыстычных дадзеных губернскай адміністрацыі за 1835 г. прыведзеная лічба 868 чыноўнікаў і членаў іх сем’яў, якія жылі ў Горадні. Усё насельніцтва горада на той час, паводле статыстычных дадзеных, складала 14 813 чалавек. Такім чынам, чыноўнікі разам з іх роднымі складалі 5,9 % насельніцтва горада. Апроч таго, у гэтай жа статыстыцы прыводзіцца лічба 282 канцылярскіх служыцеля. Магчыма, тут меліся на ўвазе дзяржаўныя служачыя, якія не мелі класных чыноў таксама разам са сваімі сем’ямі16. У такім разе ў суме колькасць служачых апарату дзяржаўнага кіравання і членаў іх сем’яў складала 1150 чалавек (7,8 % ад усяго насельніцтва Горадні).