• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Як можна меркаваць, гэты чыноўніцкі клуб «Отдых» функцыянаваў да таго часу, пакуль у 1912 г. габрэй-домаўладальнік не адмовіў у арэндзе памяшкання. Тады кіраўніцтва клубу зноў звярнулася да губернатара за дапамогай, сцвярджаючы, што «Адпачынак» «адзінае месца ў Беластоку, дзе можна рускаму чалавеку знайсці адпачынак сярод блізкіх яму духам людзей» і, што толькі гэты гурток «дае рускамудуху існаваць наўскраіне»64. Праўда, як аказалася, самай папулярнай формай адпачынку для «рускага духу» стала гульня ў карты. У снежні 1912 г. губернатар нават атрымаў калектыўную скаргу ад чыноўніцкіх жонак, што іхнія мужы трацяць у клубе вялікія грошы, і «таксама гэтая згубная гульня адмоўна ўплывае на працаздольнасць многіх чыноўнікаў і тым самым прыносіць шкоду ўраду»65. Паліцмайстру прыйшлося апраўдвацца перад губернатарам, што чыноўнікі займаюцца ў клубе не толькі гульнёй у карты, якая прынесла гуртку ў 1912 г. 3082 руб. прыбытку (на набыццё новых картаў было патрачана 1034 руб.), але і рознымі карыснымі справамі. Так, уклубе існавала бібліятэка, у якой мясцовыя чыноўнікі маглі пачытаць, напрыклад, такія часопісы, як «Вестннк Европы», Русское богатство», «Нстормческяй вестннк», «Современный ммр», «Старые годы», «Пробужденме», «Смннй журнал», «Огонек», «Ннва», «Ополон», «Новое время», «Варшавскмй дневнмк», «Речь», «Русское слово», «Влленскмй вестнмк», «Голос Белостока», «Северо-Западная жмзнь»66. Невядома, ці існавала штосьці падобнае ў Гародні. Тым болей, што дзяржаўных чыноўнікаў было тут значна больш, чым у Беластоку. Але, напэўна, любімымі заняткамі і тут былі карты і більярд.
    Фармулярныя спіскі губернскіх чыноўнікаў мяжы XIX XX ст. адлюстроўваюць таксама працэс фармавання новай групы мясцовых служачых дзяржаўнага апарату. Гэта былі чыноўнікі сялянскага паходжання. Па-
    літыка расійскага ўрада, якая блакавала доступ на дзяржаўную службу дробнай шляхце каталіцкага веравызнання, стварала магчымасці для заможных і амбітных сялян праваслаўнага вызнання. Такія чыноўнікі станавілі на пачатку XX ст. больш паловы канцылярскіх служачых губернскага праўлення, пераважалі сярод служачых паліцыі і іншых устаноў. Напрыклад, ураджэнец Наваградскага павета Мінскай губ. Бабко скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, потым служыў у войску. У 1887 г. уладкаваўся на службу ў гарадзенскае губернскае праўленне, дзе даслужыўся да пасады бухгалтара і чына калежскага рэгістратара. Паказальна тое, што цяпер ён пісаўся ўжо Бабкоўскім. Канцылярскі чыноўнік Емельян Бязюк паходзіў з вёскі Крывая Бельскага павета, дзе меў 16,5 дз. зямлі. Ён скончыў Бельскае павятовае вучылішча і працаваў народным настаўнікам уЦэханаўцы. 3 1895 г. Бязюк уладкаваўся ў губернскае праўленне. Ажаніўся ён на мяшчанцы лютэранскага веравызнання Адальфіне Лявольд, у іх было шасцёра дзяцей, ахрышчаных у праваслаўе.
    Класічным прыкладам можа паслужыць службовая кар’ера калежскага рэгістратара Іван Жука (1853 г.н.). Сялянскі сын, ён здолеў скончыць Ваўкавыскае павятовае вучылішча, працаваў паштальёнам у Пружанах, потым паліцэйскім ураднікам уВаўкавыскім павеце, у 1881 г. Жук стаў паліцэйскім прыставам у Берасці, дзе здолеў, як запісана ў фармуляры, выкрыць «цярэспальскую» банду, у 1886 г. стаў памочнікам прыстава ў Бельскім павеце, праз два гады прыставам у Кобрынскім, а потым Пружанскім паветах. За нейкую службовую правіннасць яго адхілілі ад пасады і прыпісалі ў сяляне Міжэрыцкай воласці Ваўкавыскага пав. Але ў 1899 г. яго прынялі ў штат губернскага праўлення.
    Продкі канцылярскага служачага губернскага праўлення Леаніда Свёклы былі прыгоннымі сялянамі ў вёсцы Гліняны і служылі на прывілеяваных пасадах у маёнтку Скідаль князя Чацвярцінскага. Ужо тады яны былі заможнымі сялянамі, пра што сведчыць той факт, што Свёклы першымі сярод сялян пачалі ставіць мураваныя помнікі на скідальскіх помніках. Пасля рэформы 1863 г. Свёкла стаў валасным пісарам іздолеў накапіць на гэтай пасадзе немалы капітал. У фармуляры Леаніда Свёклы ўжо было запісана, што ён паходзіць з мяшчан Горадні67. Ён скончыў Сакольскае павятовае вучылішча і ў 1899 г. ва ўзросце 18 год уладкаваўся ў губернскае праўленне.
    Можна меркаваць, што гэтыя чыноўнікі сялянскага паходжання ў большасці былі вернымі слугамі імперыі і падзялялі ідэі заходнерусізму. Яскравым прыкладам тут з’яўляецца ўраджэнец вёскі Навасёлкі Гарадзенскага павета Лука Саланевіч, адзін з заснавальнікаў у Вільні «Белорусского обіцества» і перыядычных выданняў «Белорусская жнзнь»
    і «Северо-Западная жмзнь». Яго бацька быў праваслаўным святаром, які паходзіў з сялян. Сам Лука Саланевіч скончыў настаўніцкую семінарыю, працаваў народным настаўнікам і валасным пісарам. У 1902 г. уладкаваўся дробным чыноўнікам у гарадзенскую камісію народнага харчавання68. Яго сын Іван вучыўся ў мясцовай гімназіі, пазней ён стаў вядомым публіцыстам і спартоўцам, адным з галоўных ідэолагаў расійскага манархізму.
    Несумненна, што сярод гэтых чыноўнікаў сялянскага паходжання было шмат таленавітых людзей, якія змаглі выбіцца з вясковай беднасці, атрымаць адукацыю і зрабіць службовыя кар’еры. Але коштам гэтага часта было дэманстратыўнае адмаўленне ад роднай мовы і вясковай культурнай спадчыны. Вядома, напрыклад, рэзка адмоўнае стаўленне да беларускага руху Івана Саланевіча. Мікалай Улашчык апісвае ў сваёй кнізе «Была такая вёска» прыклад аднаго са сваіх землякоў, які здолеў стаць дробным чыноўнікам. Часам ён прыязджаўу родную вёску, але прынцыпова заўсёды маўчаў і ні з кім не размаўляў, бо лічыў, што гэтым самым прынізіць свой статус, паколькі не мае ў вёсцы роўных для размовы69. Большая частка гэтага чыноўніцтва сялянскага паходжання была страчаная для беларускай культуры і для беларускага нацыянальнага руху.
    З’яўленне і сталы колькасны рост у Горадні на працягу XIX ст. такой сацыяльнай групы як дзяржаўнае чыноўніцтва было працэсам аб’ектыўным і непазбежным, па меншай меры пасля набыцця горадам статуса губернскага цэнтра. Урадавая адміністрацыя станавілася важнейшым і неабходным чыннікам мадэрнізацыі еўрапейскіх грамадстваў у акрэслены перыяд. У значнай ступені гэта справядліва і для нашага горада. Але ў палітычных абставінах тагачаснай Беларусі галоўнай мэтай дзейнасці дзяржаўнага апарату стала ўсебаковая інтэграцыя і уніфікацыя з расійскімі землямі імперыі, што выклікала востры канфлікт імперскай улады з мясцовымі шляхецкімі элітамі. У выніку пасля паўстання 1863 г. шляхта каталіцкага веравызнання была практычна пазбаўлена магчымасцяў дзяржаўнай службы. Вышэйшае губернскае кіраўніцтва складалася з высокапастаўленых чыноўнікаў, для якіх Горадня з’яўлялася толькі этапам у іх службовай кар’еры на абшарах вялізнай імперыі. Сярод сярэдняга і ніжэйшага чыноўніцтва таксама вельмі высокі адсотак складалі тыя, каго прыслалі ў Беларусь з усходу для замены служачых мясцовага паходжання і рэалізацыі ўрадавай нацыянальнай палітыкі. Аднак болей чым за стагоддзе свайго існавання расійскае чыноўніцтва так і не стварыла ў Горадні трывалага і здольнага да самаразвіцця сацыяльна-культурнага асяроддзя са сваімі традыцыямі, міфамі і героямі. Галоўнай яго слабасцю быў невылечны правінцыяналізм, заснаваны на захапленні веліччу імперскіх цэнтраў і перакананні ў другаснасці і адсталасці свайго горада. Для многіх чыноўнікаў жыццёвай марай з’яўлялася служба ўМаскве ці
    Пецярбурзе, альбо навучанне там сваіх дзяцей. Таму культурны і сацыяльны капітал гэтага асяроддзя ў горадзе быў уцэлым даволі небагаты. Гэтая слабасць яскрава выявілася пасля крушэння Расійскай імперыі, калі былое чыноўніцкае рускамоўнае асяроддзе Горадні не здолела адыграць істотнай ролі ў жыцці міжваеннага горада.
    1	Тройцкйй С. М. Русскнй абсолютязм й дворянство в XVIII в. Москва: Наука, 1974. С. 5.
    2	Зайончковскйй П. А. Правйтельственный аппарат самодержавной Россйй в XIX в. Москва: Мысль, 1978. С. 24.
    3	Шепелев Л. Е.Отмененные йсторйей. Чйны, тнтулы й званяя в Россййской ммпермм. Ленйнград, 1977. С. 67.
    4	Полное собраняе законов Россййской ймперлй. Собр. 1: в 45 т. СПб., Т. 23. № 17090.
    5	Тамсама.
    6	Роббйнс Р. Намесняк й слуга // Отечественная йсторйя. 1993. № 1. С. 202.
    7	Блйнов 14.А. Губернаторы: йсторйко-юрйдйческйй очерк. СПб., 1905. С. 26.
    8	Гродненскме губернатары (1801-1917): документально-бйографйческйе очеркй / Т. Ю. Афанасьева й др. Гродно, 2007. С. 15.
    9	Орловскйй Е. Ф. Гродненская старйна. Ч. 1. Гродна, 1910. С. 222.
    10	Нацыянальны гістарычны архіўБеларусіў Горадні (далей НГАБ у Гродне). Ф. 2. Воп. 37. Адз. зах. 1864.
    11	Дарэчы, утраўні 1828 г. Я. Нечвалодаў разам з гарадзенскім губернатарам наведаў мястэчка Крошын Наваградскага пав. усувязі з хваляваннямі мясцовых жыхароў супраць памешчыка Юрагі. Менавіта тады падчас візіту да ксяндза Магнушэўскага ён пачуў верш «Размова хлопаў» (варыянт верша Я. Баршчэўскага «Рабункі мужыкоў» або «Бунт хлопаў»), які прачытаў яму па просьбе ксяндза вясковы хлопчык Павел Багрым. Антырасійскі змест гэтага верша абярнуўся раследаваннем дзейнасці мясцовай школы і драмай Паўла Багрыма, які, паводле публікацыі Ігната Яцкоўскага (1854), быў аддадзены ўрэкруты (Літоўскі Дзяржаўны гістарычны архіў. Фонд 567, воп. 2, ад.з.2341) (заўвага рэд.).
    12	НГАБ у Гродне. Ф. 2, воп. 37, адз. зах. 1870. Арк. 195-213.
    13	Тамсама. Ф. 1, воп. 3, адз. зах. 1116. Арк. 2-3.
    14	Полное собранйе законов Россййской ймперйй. Собр. 2: в 55 т. СПб., Т. 7. № 5293.
    15	НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 17, адз. зах. 7022. Арк. 1-95.
    16	Тамсама. Воп. 19, адз. зах. 863. Арк. 82.
    17	Тамсама. Адз. зах. 1019. Арк. 167 адв 170.
    18	Тамсама. Воп. 10, адз. зах. 943. Арк. 23-83.
    19	Тамсама. Воп. 21, адз. зах. 137. Арк. 3.
    20	Тамсама. Арк. 24.
    21	Тамсама. Воп. 20, адз. зах. 766. Арк. 6.
    22	Тамсама. Воп. 5, адз. зах. 207. Арк. 21 адв. 22.
    23	Тамсама. Ф. 2, воп. 27, адз. зах. 1934.
    24	Тамсама. Воп. 37, адз. зах. 2034.
    25	Тамсама. Адз. зах. 1917.
    26	Тамсама. Адз. зах. 2144. Арк. 9-17.
    27	Тамсама. Адз. зах. 2153. Арк. 1-13.
    28	Гродненскйе губернатары (1801-1917): документально-бйографйческйе очеркя / Т. Ю. Афанасьева й др. Гродно, 2007. 67.
    29	НГАБ у Гродне. Ф. 1, воп. 22, адз. зах. 75. Арк. 6.
    30	Тамсама. Ф. 2, воп. 37, адз. зах. 2149. Арк. 1.